У дзень сям’і




Дата канвертавання16.03.2016
Памер25.29 Kb.
9 мая наш раён шырока адзначаў наступную гадавіну Вялікай Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае і сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці і веры ў будучыню. Дзень, калі асабіста востра адчуваецца боль страт, калі асабіста разумеецца, што наш дабрабыт і стабільнасць заваеваны бессмяротным подзьвігам нашых дзядоў і прадзедаў,маці і бацькоў.

У гонар гэтай значнай падзеі ў гарадскім скверы, парку культуры і адпачынку адбыліся святочныя мерапрыемсты: урачысты мітынг , канцэрт мастацкай самадзейнасці «Мы этой памяти верны» з удзелам калектываў РЦК, Забялышынскага, Трасцінскага, Іваноўскага і Янаўскага СДК,выстаўка вырабаў народных умельцаў. Таксама у парку культуры і адпачынку працавалі атракцыёны і выяздны гандаль.


У Хоцімскім раёне конкурс патрыятычнай песні — мерапрыемства рэгулярнае. Сёлета ён прайшоў 11 мая ў раённым Цэнтры культуры. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы школ горада і раёна, удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры. Ацэньвала канкурсантаў журы на чале з начальнікам аддзела па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама Таццянай Ткачевай.

Апроч хацімчан, за перамогу змагаліся прадстаўнікі аграмястэчкаў Ліпаўка, Ельня, Забялышына, Бярозкі, Янаўка, Бяседавічы, вёсак Ветка і Трасціно. Праграма атрымалася насычанай і разнастайнай.

Падводзячы вынікі, журы адзначыла, што цяжка было ацэньваць у рамках адных і тых жа крытэрыяў школьнікаў і працаўнікоў культуры, і паабяцала выправіць у будучым годзе становішча. А пакуль жа трэцяе месца заняла Таццяна Кучанкова (Трасцінскі СДК), другой стала навучэнка СШ №2 г.п. Хоцімска Аліна Маслакова, пераможцам стаў Аляксандр Кузьмянкоў (РЦК). Пераможцам былі ўручаны Дыпломы і каштоўныя падарункі.
У дзень сям’і 15 мая ў Палацы культуры вобласці ў Магілеве адбыўся конкурс-фестываль “Сям’я года-2012” сярод шматдзетных сямей вобласці. Прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве і сям’я з Хоцімскага раёна.

Гонар Хоцімшчыны адстойвалі Наталля і Алег Васільчанка і іх дзеці Дзмітрый, Глеб ды Паліна. (Фото №8) Усім удзельнікам конкурса неабходна было прадставіць журы візітку, нумар мастацкай самадзейнасці, а таксама выраб які б характарызаваў сям’ю – гэткае сямейнае дрэва і страву.



Журы конкурса на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерыем Малашка адзначыла хацімчан і ў намінацыі “Кто на что горазд” сям’я Васильчанка заняла ганаровае 3 месца. Разам з Дыпломам яна была узнагароджана грашовым сертэфікатам і падарункам ад спонсараў мерапрыемства.
26 мая ў весцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна адбылося першае абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”. Акрамя прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці на свята сабраліся калегі з Гомельскай,Брэскай і Бранскай вобласці РФ. На фестывалі таксама прайшлі выстаўкі майстроў дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў і бібліятэк вобласці, канцэрт артыстаў Касцюкоўшчыны і Магілёўскай філармоніі.

Прынялі ўдзел у мерапрыемстве і хацімчане. У намінацыі “Аўтарская песня” быў заяўлены Віталь Нікульчанка, а ў паэтычнам турніры Аляксандр Александрын. Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі такія знакамітыя магілёўскія пісьменнікі як Уладзімір Дуктаў, Аляксандр Тэрэхаў, Мікалай Яцкоў і іншыя. Па выніках конкурса ў хацімчан тры Дыплома за ўдзел, а Віталь Нікульчанка, з песней “Горліца”, заняў III месца ў сваей намінацыі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка