У дапамогу навучэнцам Беларуская літаратура Схема вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка




Дата канвертавання07.05.2016
Памер30.01 Kb.
У дапамогу навучэнцам

Беларуская літаратура

Схема вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка.

  1. Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, у які працаваў ці працуе пісьменнік.

  2. Асноўныя асаблівасці літаратурнага працэсу.

  3. Кароткія звесткі з біяграфіі пісьменніка.

  4. Характарыстыка творчасці пісьменніка:

а)пачатак літаратурнай дзейнасці;

б)этапы ці перыяды дзейнасці.

Можна выкарыстоўваць сінхранічныя табліцы. Напрыклад, па біаграфі Максіма Танка:

Даты (перыяд)

Адметнасць часу

Жыццё пісьменніка

Творы

1921-1939 (заходнебеларускі перыяд)

Заходняя і Усходняя Беларусь

Вучоба ў Віленскай, Радашковіцкай і Віленкай гімназіях, удзел у вызваленчым руху, зняволенне ў турме “Лукішкі”, праца ў легальным і падпольным друку

Зборнік “На этапах”

в)агульная характарыстыка тэматыкі, праблематыкі і мастацкіх асаблівасцей зборнікаў і найбольш значных твораў.

5.Пісьменнік і грамадства:

а)сацыяльная пазіцыя мастака, яго ўдзел у грамадскім жыцці;

б)уплывы грамадска-палітычных абставін на творцасць пісьменніка;

в)ацэнкі твораў або новае прачытанне ў сувязі са зменамі грамадска-палітычных абставін.

6.Значэнне дзейнасці пісьменніка і яго суаднесенасць з сусветным літаратурным працэсам.



Алгарытм аналізу верша.

  • Тэма. Галоўная думка.

  • Якім настроем прасякнуты верш?

  • Якія пачуцці ён выклікае?

  • Уявіце створаныя паэтам вобразы і карціны, апішыце іх.

  • Пры дапамозе якіх слоў аўтар стварае пейзажныя малюнкі. Назавіце вобразныя сродкі.

  • Ці спадабаўся вам верш (гарманічнасць формы, рытм, мелодыя, эмацыянальнасць).

Алгарытм аналізу мастацкага твора.

1.Гісторыя стварэння.

2.Тэматыка і праблематыка мастацкага твора.

3.Ідэйная накіраванасць і эмацыянальны пафас.

4.Жанравая своеасаблівасць.

5.Асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях.

6.Цэнтральныя персанажы.

7.Кампазіцыя, сюжэт і асаблівасць канфлікту.

8.Пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі.

9.Мова і стыль твора (асаблівасці аўтарскага аповеду, апісанні, лірычныя адступленні, разважанні і інш.

10.Месца твора ў літаратурным набытку пісьменніка.

11.Месца ці значэнне твора ў гісторыі літаратуры.



Прыкладны алгарытм характарыстыкі літаратурнага вобраза-персанажа.

1. Месца персанажа ў сістэме вобразаў твора.

2. Характарыстыка персанажа як адметнага сацыяльнага тыпу: сацыяльнае і матэрыяльнае становішча; своеасаблівасць светаадчування і светапогляду, кола разумовых інтарэсаў, схільнасцей, звычак; характар дзейнасці і асноўныя жыццёвыя мэты; сфера пачуцця (тып адносін з іншымі героямі, асаблівасці ўнутраных перажыванняў).

3. Рысы асобы героя, якія выяўляюцца ў творы: з дапамогай партрэта; у аўтарскай характарыстыцы; праз характарыстыку іншых дзейных асоб; з дапамогай прадгісторыі ці біяграфіі; праз ланцужок учынкаў; у моўнай характарыстыцы; праз узаемаадносіны з іншымі персанажамі.

4. Аўтарскія адносіны да героя.

5. Грамадская (альбо іншая) праблема, якая прывяла аўтара да стварэння гэтага вобраза.



Агульны план-схема адказу на пытанне аб значэнні творчасці пісьменніка.

1) Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры:

● асноўныя праблемы эпохі і адносіны да іх пісьменніка;

● традыцыя і наватарства ў галіне



Ідэі стылю

жанру творчага метаду

тэматыкі, праблематыкі



2) Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкамі.

3) Месца пісьменніка ў кантэксце сусветнай літаратуры.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка