У Цэнтральную выбарчую камісію
па выбарах і правядзенні
рэспубліканскіх рэферэндумаў
220 030 г. Мінск
вул. Савецкая, 11 (Дом урада)
Лагвінца Аляксандра Іванавіча,
што пражывае па адрасе:
220022 г. Мінск
вул. Чайлыткі д. 13 кв. 47,
Заява
У сувязі з тым, што я планую вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Сухараўскай выбарчай акрузе №102, прашу патлумачыць:
-
ці не будзе парушэннем выбарчага заканадаўства пазначэнне мною ў Анкеце (Біяграфічныя дадзеныя) асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ў пункце 6. “Пасада (занятак), месца працы” сённяшніх маіх месца працы і пасады: “Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, старэйшы выкладчык”, улічваючы тое, што загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №838 ад 27.07.2004 г. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт быў пазбаўлены ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, а значыць у верасні-кастрычніку будзе адбывацца звальненне ўсіх супрацоўнікаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства. Такім чынам, на момант рэгістрацыі кандыдатаў акруговай выбарчай камісіяй я, магчыма, ужо не буду з’яўляцца старэйшым выкладчыкам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
З павагай
Лагвінец А.І.
Мінск, 02.08.2004 |