1. Рэктару _________________________
(назва ВНУ)
__________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку рэктара)
__________________________________
(адрас рэктарата)
2. Дэкану _________________ факультэта
(назва факультэта)
__________________________________
(назва ВНУ)
__________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку дэкана)
__________________________________
(адрас факультэта)
Студэнта 1 курса ___________________
(назва факультэта)
факультэта
__________________________________
(Ваша прозвішча, імя, імя па бацьку)
__________________________________
(Ваш паштовы адрас)
ЗАЯВА
Я, _________________________________________________, залічан(ы, -ая) на першы курс ___________________ факультэта _________________________ з 1 верасня 2012 года, заяўляю пра свой выбар на карысць беларускай мовы ў якасці мовы навучання.
У адпаведнасці з п. 1 арт. 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў. П. 2 арт. 90 згаданага Кодэкса ўстаноўлена, што забеспячэнне права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў ажыццяўляецца ў тым ліку шляхам развіцця сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Падпунктам 2.9 п. 2 арт. 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў якасці аднаго з асноўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі дэкларуецца забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай моў. Разам з тым, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у сваім рашэнні ад 4 снежня 2003 г. № П-91/2003 звяртае ўвагу на неабходнасць забеспячэння не толькі фармальна-юрыдычнай, але і фактычнай роўнасці дзяржаўных моў.
На падставе выкладзенага прашу ўлічыць маё жаданне навучацца на беларускай мове і забяспечыць мне магчымасці для рэалізацыі гарантаванага мне дзяржавай права выбару мовы навучання.
Па выніках разгляду дадзенай заявы прашу паінфармаваць мяне па пададзеным вышэй адрасе.
______________ _____________ ________________________,
(дата) (подпіс) (Вашы ініцыялы, прозвішча)
сябра ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” |