У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку прадастаўлення з мясцовых бюджэтаў і звароту бюджэтнага займу, бюджэтнай пазыкі, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 чэрвеня 2006 г




Дата канвертавання19.03.2016
Памер45.7 Kb.

Аб прадастаўленні арганізацыям фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў і працаўладкавання беспрацоўных і ўнясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку прадастаўлення з мясцовых бюджэтаў і звароту бюджэтнага займу, бюджэтнай пазыкі, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 чэрвеня 2006 г. № 178, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:



  1. Прадаставіць фінансавую дапамогу ў выглядзе беспрацэнтнай пазыкі для стварэння працоўных месцаў і працаўладкавання беспрацоўных са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных на гэтыя мэты бюджэтам вобласці:

адкрытаму акцыянернаму таварыству “Бераставіцкая птушкафабрыка”, якое размешчана па адрасу: 231778, гарадскі пасёлак Бераставіца, завулак Савецкі, 10, у памеры 50,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 3 працоўных месцаў;

Воранаўскаму раённаму спажывецкаму таварыству, якое размешчана па адрасу: 231391, гарадскі пасёлак Воранава, вуліца Калініна, 4, у памеры 30,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 2 працоўных месцаў;

даччынаму прадпрыемству “Мастоўская сельгастэхніка” Гродзенскага унітарнага прадпрыемства “Аблсельгастэхніка”, якое размешчана па адрасу: 231600, горад Масты, вуліца Зялёная, 91, у памеры 65,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 4 працоўных месцаў;

камунальнаму унітарнаму прадпрыемству па забеспячэнню палівам “Гроднааблпаліва”, якое размешчана па адрасу: 230003, горад Гродна, вуліца Азёрская шаша, 32, у памеры 271,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 12 працоўных месцаў;

камунальнаму унітарнаму кінавідовішчнаму прадпрыемству “Іўекінавідэасетка”, якое размешчана па адрасу: 231337, горад Іўе, вуліца 1 Мая, 30, у памеры 17,5 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 1 працоўнага месца;

Мастоўскаму раённаму унітарнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое размешчана па адрасу: 231600, горад Масты, вуліца 40 лецця БССР, 8, у памеры 60,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 5 працоўных месцаў;

прыватнаму гандлёваму унітарнаму прадпрыемству “БелМасПрад”, якое размешчана па адрасу: 231600, горад Масты, завулак Завадскі, 6, у памеры 173,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 12 працоўных месцаў;

прыватнаму вытворча-гандлёваму унітарнаму прадпрыемству “Мірскія узоры”, якое размешчана па адрасу: 231444, Карэліцкі раён, гарадскі пасёлак Мір, вуліца Першамайская, 13, у памеры 101,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 10 працоўных месцаў;

унітарнаму прадпрыемсту “Медтэхніка”, якое размешчана па адрасу: 230012, горад Гродна, вуліца Даватара, 7, у памеры 30,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 кастрычніка 2013 г. для стварэння 2 працоўных месцаў.


  1. Ускласці адказнасць на кіраўнікоў арганізацый, паказанных у пункце 1 дадзенага рашэння, за мэтавае выкарыстанне і зварот ва ўстаноўлены тэрмін беспрацэнтнай пазыкі, а таксама за забеспячэнне дасягнення ў 2010 годзе асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па тэмпах росту аб’ёму вытворчасці тавараў (работ, паслуг), рэнтабельнасці рэалізаваных тавараў (работ, паслуг).

  2. Камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта заключыць з арганізацыямі, паказанымі ў пункце 1 дадзенага рашэння, дагаворы аб умовах выдзялення і звароту бюджетнай пазыкі для стварэння працоўных месцаў, прадугледзеўшы за несвоечасовы зварот фінансавай дапамогі пеню ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на дзень узнікнення запазычанасці, налічанай з дня, наступнага за днём наступлення абавязкаў па яе звароту.

4. Абзац пяты пункта 1 рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 29 красавіка 2009 г. № 327 “Аб выдзяленні фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў і ўнясенні змяненняў у рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта”са змяненнямі , унесенымі рашэннямі ад 4 лістапада 2009 г. № 809, ад 10 снежня 2009 г. № 918, ад 22 снежня 2009 г. № 949, ад 11 сакавіка 2010 г. № 188, выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“прыватнаму вытворча-гандлёваму унітарнаму прадпрыемству “ДзяткоБуд”, якое размешчана па адрасу: 231201, гарадскі пасёлак Астравец, вуліца К. Маркса, 49, у памеры 150,0 мільёна рублёў для стварэння 10 працоўных месцаў з тэрмінам звароту да 15 красавіка 2012 года;”.

5. Унесці ў рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11 сакавіка 2010 г. № 188 “Аб выдзяленні фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў і ўнясенні змяненняў у рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта” са змяненнямі, унесенымі рашэннем ад 18 мая 2010 г. № 400, наступныя змяненні:

у пункце 1:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“унітарнаму камунальнаму прадпрыемству “Камбінат школьнага харчавання” г. Ліды, якое размешчана па адрасу: 231300, горад Ліда, вуліца Маршала Жукава, 3, у памеры 29,976 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 лютага 2013 г. для стварэння 2 працоўных месцаў;”;

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“прыватнаму гандлёваму унітарнаму прадпрыемству “СафарыБум”, якое размешчана па адрасу: 231300, горад Ліда, вуліца Савецкая, 45, у памеры 147,166 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 лютага 2013 г. для стварэння 24 працоўных месцаў;”;

абзац пяты выключыць;

абзац дзесяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“адкрытаму акцыянернаму таварыству “Слонім-Ісса”, якое размешчана па адрасу: 231800, горад Слонім, вуліца Войкава, 36, у памеры 99,459 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 20 лютага 2013 г. для стварэння 8 працоўных месцаў;”.

6. Абзац чацвёрты рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 мая 2010 г. № 400 “Аб прадстаўленні арганізацыям фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў і ўнясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта” са змяненнямі, унесенымі рашэннем ад 2 ліпеня 2010 г. № 519, выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“Гродзенскаму гарадскому гандлёваму унітарнаму прадпрыемству “Лімож”, якое размешчана па адрасу: 230005, горад Гродна, вуліца Брыкеля, 10, у памеры 376,0 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 13 мая 2013 г. для стварэння 20 працоўных месцаў.”.

7. Абзац чацвёрты рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2010 г. № 519 “Аб прадстаўленні арганізацыям фінансавай дапамогі для стварэння працоўных месцаў і ўнясенні змянення ў рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 мая 2010 г. № 400”, выкласці ў наступнай рэдакцыі:



“таварыству з абмежаванай адказнасцю “МЕДАКС-М”, якое размешчана па адрасу: 231311, Лідскі раён, горад Бярозаўка, вуліца Карзюка, 13, у памеры 888,2 мільёна рублёў з тэрмінам звароту да 21 чэрвеня 2013 года для стварэння 70 працоўных месцаў;”.
Старшыня С.Б.Шапіра

Кіраўнік спраў Я.А.Шынкевіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка