У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г




старонка4/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4

… вясною і летам 1942 года, калі ў навакольных лясах з’явіліся першыя ўзброеныя дыверсійныя групы, якія былі накіраваны з-за лініі фронту. Іх асноўнай задачай было арганізаваць партызанскія атрады і весці баявыя дзеянні ў тыле ворага.


Першыя атрады былі невялікія, пазней, пад канец 1942 года, у пачатку 1943 года, яны аб’ядналіся ў партызанскія брыгады “Народныя мсціўцы”, імя М. В. Фрунзе і інш.

У.С. Кажамяка. “Цяжкія былі дні”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Трагічным быў лёс у Ільі яўрэйскага насельніцтва. Фашысты здзекваліся з іх як толькі маглі, зневажаючы чалавечую годнасць людзей. Яўрэям забаранялася хадзіць па вуліцы там, дзе хадзілі ўсе. Для іх было адведзена асобнае месца – сярэдзіна вуліцы. Усе яны абавязаны былі насіць спецыяльныя знакі-нашыўкі на кашулях. Іх загналі ў гета, і без дазволу людзі не маглі пакідаць яго. Немцы не лічылі яўрэяў за людзей і заахвочвалі тых, хто тварыў над імі здзекі, рабаваў, зневажаў. “Каін фогель, каін Юда, абэр волен пах, пах, пах,” – гэтыя словы фашысты гарлапанілі на вуліцы і гагаталі задаволеныя.

Яны не жартавалі. У 1942 годзе яўрэяў сагналі ў хлеў, адабралі ўсе рэчы, загадалі выкапаць вялікую яму і расстралялі ўсіх, падпаліўшы хлеў. Так, адным махам, было знішчана 750 ні ў чым не вінаватых мірных людзей.

(ст. 276. “Памяць. Вілейскі раён)

Следчы : Калі , дзе і пры якіх абставінах было расстраляна яўрэйскае насельніцтва в. Ілья Вілейскага раёна?

Сведка : У першай палове чэрвеня ноччу нас паднялі па трывозе, загадалі ўзяць з сабой зброю і 2-3 скрыні ручных гранат. Выехалі пасля поўначы на трох грузавых аўтамашынах і на дзвюх легкавых. Першымі ішлі легкавыя аўтамашыны, затым грузавыя. Куды мы едзем нам сказана не было.

У першай легкавой машыне ехаў Граве з двумя намеснікамі. Машыну вёў пастаянны шафёр Граве па імені Тэадор. Усе ў карычневай форме, у іх на левым рукаве была нашыўка са свастыкай. Ні гэтых асоб, ні вадзіцеля я не ведаў, але мяркую, што машина была не з СД. Гэтыя асобы збіралі каштоўнасці, якія належалі яўрэйскаму насельніцтву. Гэта былі гаспадарнікі, мы іх называлі “фазанамі”. Астатнія былі ў нямецкай форме, на плячах іх кіцеляў замест пагонаў былі два пераплеценыя шнуры. Потым я даведаўся, што гэтых людзей называлі зондэрфюрэрамі. У першай і другой машынах знаходзіліся латышы , сярод якіх , магчыма , было некалькі перакладчыкаў. У кожную машыну памяшчалася прыкладна 25 чалавек. У трэцяй машыне былі немцы ў форме СД і жандармерыі, крымінальныя чыноўнікі, сярод якіх былі і латышы, большасць была ў форме СД.

Ехалі мы праз лес і кустоўе. На шляху следавання была вёска ці асобныя дамы. Пад’язджаючы да аднаго з дамоў, Граве застрэліў з пісталета , прыстасаванага ля стральбы ў начны час, кошку.

У хуткім часе спыніліся. Я і яшчэ некалькі чалавек уставілі ў ручныя гранаты дэтанатары, пасля чаго паехалі далей. Перад світаннем прыехалі ў адну вёску, як я пазней даведаўся, гэта была вёска Ілья . Вёска вялікая, некалькі вуліц, ёсць плошча, недалёка ад вёскі – лес. На плошчы мы спыніліся.

У вёсцы Граве ўжо чакалі 5-6 немцаў у форме ахоўнага колеру. Адзін з іх, па-мойму, у чыне капітана, далажыў Граве. Акрамя гэтых асоб было многа паліцэйскіх у чорнай форме, магчыма чалавек 30-50.

Злева ад базарнай плошчы знаходзіліся 20-30 , а можа і больш жылых дамоў, абгароджаных калючым дротам, у якіх знаходзіліся асобы яўрэйскай нацыянальнасці. Латышам і паліцэйскім быў дадзены загад ачапіць месца знаходжання яўрэяў, прычым паліцэйскім аддаваў загад немец , які сустракаў Граве, а латышам – Граве на латышскай мове.

Ён сказаў нам , што мы прыбылі не для аперацыі супраць партызан , а для знішчэння яўрэяў, і спытаўся, хто з латышоў хоча прыняць удзел у расстрэле яўрэяў. Такіх знайшлося 7-10 чалавек. У гета ўвайшлі ўсе немцы , перакладчыкі, латышскія следчыя, усе асобы , якія ехалі ў легкавых аўтамашынах, і ўсе асобы , якія сустракалі Граве ў Ільі.

Я бачыў, як з бліжэйшых да нас дамоў пачалі выганяць асоб яўрэйскай нацыянальнасці, у асноўным гэта былі дзеці, старыя, жанчыны. Мужчын было вельмі мала . Я бачыў, як гэтых асоб пагналі за дамы, у поле, уніз, пад ухіл. Пасля таго, як выгналі ўсіх яўрэяў, СД і ў чорнай форме шукалі каштоўнасці, якія належалі яўрэям, і людзей, што схаваліся. Асабіста я не бачыў, але потым мне расказвалі , што ў дамах знаходзілі яўрэяў , якія схаваліся.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля таго, як сагналі ўсіх яўрэяў, я пачуў страляліну з аўтаматаў і пісталетаў. У большасці выпадкаў гэта былі асобныя стрэлы. Былі чуваць крыкі жанчын і дзяцей. Стралялі прыкладна на працягу 2-3 гадзін. У час расстрэлу да аўтамашын, дзе я знаходзіўся , падыходзілі немцы ў форме СД і дадаткова бралі патроны. Расстрэл адбываўся за вялікім хлявом. Пасля заканчэння стральбы ,прыкладна праз гадзіну, большасць вярнулася да аўтамашын. Латышскае ачапленне гета было знята, засталіся толькі паліцэйскія ў чорнай форме. Праз некаторы час вярнуліся Граве, яго намеснікі і немцы, якія прыехалі на другой аўтамашыне.

Калі вярнуліся нашы латышы , яны расказвалі мне, што ў асоб яўрэйскай нацыянальнасці было адабрана шмат розных каштоўнасцей, асабліва многа было залатых манет царскай чаканкі. Потым я бачыў , што гэтыя каштоўнасці, не памятаю ў скрынях ці ў сумках, былі пагружаны ў другую легкавую машыну. Пасля заканчэння гэтай акцыі, у другой палове дня, усе селі па машынах і паехалі ў Вілейку. Паліцэйскія ў чорнай форме і асобы, якія сустракалі нас у Ільі, засталіся на месцы.

Пасля вяртання ў Вілейку ў памяшканні СД была наладжана гулянка, у якой узялі ўдзел усе асобы , што жылі там. Мне здаецца, што на гулянку былі запрошаны таксама радавыя , што прымалі непасрэдны ўдзел у расстрэле ў Ільі. З уласных назіранняў, а таксама па расказах у час выпіўкі з латышамі, я зразумеў, што ўсяго ў Ільі было расстраляна прыкладна 300 – 400 чалавек. Працягваючы службу ў СД Вілейкі, я ведаў , што пад кіраўніцтвам Граве былі выезды на акцыі ў іншыя населеныя пункты , якія канкрэтна, я не ведаю, але для здзяйснення масавых расстрэлаў насельніцтва. Пасля ўсіх гэтых выездаў арганізоўваліся гулянкі, і знаёмыя мне латышы расказвалі, што расстрэльвалі , у аснўным, яўрэяў.

Дапоўніць свае паказанні нічым не магу. Пратакол мной прачытаны асабіста. З маіх слоў запісана правільна.



Халакост у Ільі”. Матэрыялы музея Ільянскія далягляды”

Былі знішчаны 26 чалавек палякаў, якія ў перыяд акупацыі жылі ў Ільі і працавалі ў немцаў. Фашысты абвінавацілі іх у здрадзе, у стварэнні варожай падпольнай арганізацыі. За гэта палякі былі арыштаваны салдатамі СД і накіраваны ў Вілейку, дзе былі расстраляны. Сярод знішчаных такім чынам аказалася і асцюковіцкая памешчыца Соф’я Тукала.



У.С. Кажамяка. “Цяжкія былі дні”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Вось як казаў тады вілейскі акруговы камісар Хазэ на нарадзе ў Вілейцы 8 красавіка 1943 года па, так званаму “польскаму” пытанню. “Этот вопрос в моём окружном комиссариате с самого начала играл значительную, а в административно-политическом отношении даже опасную роль. Всё низовое управление (даже в преимущественно белорусских районах) было пронизано поляками, полиция так же. Вполне понятно, что этот элемент затем проник на руководящие должности в хозяйстве. Они занимали ответственные посты в сельском и лесном хозяйстве. Поэтому было необходимо произвести перестановки в управлении. К началу 1942 года все бывшие районные бургомистры польской национальности были уволены и заменены белорусами. Им была поставлена первоочередная задача очистить управленческий аппарат. И это было сделано. Также поляки были устранены с руководящих и командных должностей в промышленном производстве, если их можно было заменить белорусами…”

Такім чынам, Ганна Сцяпанаўна Сухая павінна была забяспечыць школы настаўнікамі беларусамі, што паступова рабіла, калі ўдавалася гэтых настаўнікаў адшукаць. А справа гэта была вельмі складаная. У Ільі па яе распараджэнні найперш былі арганізаваны настаўніцкія курсы. На іх набіралі моладзь з Ільі і з навакольных вёсак, хлопцаў і дзяўчат, узрост якіх якраз падыходзіў для адпраўкі у Германію. Каб не папасці туды, яны паступалі на курсы, закончыўшы якія, ішлі працаваць настаўнікамі ў вясковыя школы. Тады іх спешна адкрывалі, бадай, ці не ў кожнай вёсцы ў звычайных сялянскіх хатах. Так, Сяргей Яноўскі з Залескіх, закончыўшы настаўніцкія курсы ў Ільі ў 1942 годзе, пачаў працаваць у вёсцы Сцюдзянец у адной з такіх школ, без паперы, падручнікаў і педдапаможнікаў. І так рабілі многія, ратуючыся ад высылкі ў Германію.

Папаўненне школ настаўніцкімі кадрамі Ганна Сцяпанаўна спрабавала рабіць і шляхам пошуку настаўнікаў ў горадзе Мінску. Многія настаўнікі ў гарадах не мелі працы, не было за што жыць і яны ахвотна ехалі ў вёскі, каб там неяк пратрымацца. З харчаваннем паўсюдна было дрэнна, а ў гарадах – асабліва, і людзі сыходзілі ў вёскі.

Адна з такіх паездак у Мінск дала вынікі: Ганна Сцяпанаўна ўгаварыла пераехаць у Ілью і абяцала ўладкаваць у школу маладога шчуплага хлопца Альфрэда Радзюка.

Альфрэд Радзюк, - ён жа Алесь Салавей, - гэта вядомы беларускі паэт.



У.С. Кажамяка. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Маладзечанскія падпольныя райкамы партыі і камсамола абаснаваліся на тэрыторыі Ільянскага раёна ля вёскі Пляшчаны пры партызанскім атрадзе імя Катоўскага.

Агееў Міхаіл Архіпавіч спачатку быў членам падпольнага райкама камсамола, а потым сакратаром па прапагандзе.

Перад падпольным райкамам камсамола стаяла адказная задача: падняць моладзь на барацьбу з ворагам.

У гэтай справе галоўная ўвага ўдзялялася агітацыйна-прапагандысцкай рабоце сярод насельніцтва. Так у Лоўцавічах, Людвінове, Храмцове і іншых вёсках раёна партызанскія агітатары праводзілі сходы, гутаркі, распаўсюджвалі газеты і лістоўкі, зводкі Савінфармбюро.

У раёне дзейнічалі і ствараліся новыя антыфашысцкія падпольныя групы, праз якія праводзілася значная агітацыйна-масавая работа. Ад гэтых груп партызаны атрымлівалі і каштоўныя звесткі аб праціўніку. Было створана сем такіх антыфашысцкіх груп, у якіх налічвалася каля паўсотні патрыётаў. Асабліва актыўную дапамогу аказвалі партызанам члены антыфашысцкай групы ў горадзе Маладзечне, якой кіраваў сакратар управы В. І. Кізік.

Паспяхова вялася работа па выпуску і распаўсюджванні сярод насельніцтва газеты “Чырвоны сцяг” – органа Маладзечанскага падпольнага райкама КП(Б)Б.

У многіх населеных пунктах раёна працавалі партызанскія сувязныя. У атрадзе імя Катоўскага актыўнай партызанкай была камандзір узвода камсамолка Таццяна Мацюшына, а яе памочнікамі ў якасці праваднікоў часта былі камсамольцы з вёскі Буйлі. Яны ж давалі ў атрад і разведдадзеныя аб ворагу.



У.С. Кажамяка. “Жыў добры настаўнік, чалавек”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Партызанскія атрады множыліся, партызанская зона пашыралася. У кожнай вёсцы былі прызначаны каменданты, якія сачылі за парадкам. Без дазволу каменданта ніхто не меў права наведацца ў суседнюю вёску. Усё было вельмі строга. Хутка была наладжана радыёсувязь з Масквой. “У нашай хаце былі радысты. У кожнай хаце жылі па шэсць-восем партызан. Акрамя радыстаў у нас жылі камандзіры: Далгіх Аляксандр Іванавіч, Аўсянікаў Павел Паўлавіч, Гуля Міхаіл Міхайлавіч, Навышні Міхаіл Іванавіч. У суседзяў таксама жылі нейкія камандзіры. Усе яны былі маладыя, мелі па 20-30 гадоў. Старэйшых было вельмі мала,” – успамінае Леаніла Антонаўна.

Моладзь у вёсцы арганізоўвала танцы, на якіх на гармоніку іграў Бацяноўскі Дарафей Купрыянавіч, пазней ён быў камандзірам партызанскага атрада “Баец”.

Немцы вялікімі сіламі спрабавалі пранікнуць у партызанскую зону. Пры адным гуку матора варожай машыны людзі зрываліся са сваіх месцаў і ўцякалі ў лес. Лес немцы абстрэльвалі з мінамётаў, а край прачэсваўся нямецкімі кулямётчыкамі і аўтаматчыкамі.

У адну з такіх блакад каля дзесяткаў сем’яў аблюбавалі сабе сховішча паміж дзвюма дарогамі: Лукавецкай і на Зачарную. Тут здарыўся такі выпадак.

Людзі хаваліся ад немцаў пад каранямі вывернутых дрэў, нібы ў хатках. Аднойчы надвячоркам, калі ўсе ўжо клаліся спаць, недзе побач у “хатцы” пачуўся жаночы плач. Гэта была сям’я з трох чалавек: старой бабулі і жанчыны з грудным дзіцём. Малое вельмі крычала, а маці старалася яго супакоіць. Старая настойліва патрабавала, каб маці яго душыла, бо з-за яго загіне ўся вёска. Маці не паслухала старую, а зняла з сябе вопратку, загарнула малога і пайшла куды вочы глядзяць. Калі небяспека мінавала, людзі вырашылі вярнуцца ў свае вёскі. Хтосьці з жыхароў заўважыў жаночую постаць сярод густых ялінак. Гэта была тая жанчына з дзіцём. Следам прыйшла і бабуля. Яны абняліся, расцалаваліся.

Муж Ніны (так звалі тую жанчыну) быў партызанам. Яго звалі Аляксандрам. Так назвалі і дзіця ў гонар бацькі. Пасля вайны яны жылі ў Карпавічах. Бацька дадому не вярнуўся, загінуў. Сын пахаваў бабулю, вельмі шанаваў сваю маці.

“Я бывала ў Ніны ў доме, і не раз. Бываючы ў Карпавічах, нашы вяскоўцы заходзілі да яе, бо яна запрашала да сябе. Яна скардзілася на галаўны боль, часта лячылася ў мясцовай бальніцы. Шурка, яе сын, ужо жыў у Мінску і пра маці сваю заўсёды клапаціўся. Забіраў яе да сябе ў горад. Унукаў яна не дачакалася і ў хуткім часе памерла,” – так запісала Леаніла Антонаўна.



У.С. Кажамяка. “Засталіся ўспаміны”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Уважліва слухаючы Вікторыю Антонаўну, спачуваеш ёй, але і радуешся, што яна выжыла, выгадавала дзяцей, што не баялася працы. І што цяпер, успамінаючы пражытае, яна спачувае людзям, асабліва яўрэям, якіх так бесчалавечна, так бязлітасна знішчалі немцы ў Ільі. Гэта адбывалася на яе вачах. Яўрэяў заганялі ў гета, трымалі за калючым дротам, там яны былі ўжо не людзі: іх грабілі, забіралі ўсе добрыя рэчы, грошы, білі, расстрэльвалі на месцы. А потым учынялі яшчэ і масавыя расстрэлы за вёскай, дзе іх скідалі ў ямы і палілі, падрывалі забітых у яме гранатамі. Былі знішчаны ўсе яўрэі з дзецьмі.

Ільянскі яўрэй Саламянскі ў час масавага расстрэлу паспрабаваў уцячы. Ён пабег ад ямы ў бок рэчкі. Бег ён хутка і ўвесь час прыгінаўся да зямлі, мяняючы напрамкі руху. Па ім шмат стралялі, але ніхто не папаў, і ён дабег да рэчкі, кінуўся ў яе, пераплыў і знік у лесе. Так ён выратаваўся, застаўся жывым. Пасля вайны Саламянскі жыў у Ізраілі, там напісаў кнігу, дзе ўспамінае Ілью. Ці не аднойчы ён прыязджаў у Ілью, клапаціўся аб добраўпарадкаванні брацкай магілы, дзе пахаваны і яго блізкія.

А маглі ж тады на самым пачатку вайны немцы забіць і Вікторыю Антонаўну і яе брата. Справа ў тым, што да вайны ў іх хаце кватараваў упраўляючы ільянскім дзяржаўным банкам, і ён быў камуністам. Ён у самы апошні момант, калі немцы былі ўжо ў Ільі, змог уцячы ад іх. Але нехта немцам тут жа данёс, што ў гэтай хаце жыве камуніст. Немцы тады шукалі камуністаў і савецкіх актывістаў і забівалі іх. Фашысты ўляцелі ў двор да Мікіцкіх. Вікторыя Антонаўна з братам былі на двары і вельмі перапужаліся. Немцы крычалі: “Камуніст?! Камуніст?!” Пыталіся ў іх, дзе камуніст. Не ведаючы, што казаць, дзеці стаялі і маўчалі ад страху, і думалі, што ім будзе канец. А немцы праверылі пакоі ў хаце, штыкамі паролі ў хлеве сена, салому. Нікога не знайшлі, што і выратавала ад смерці.



У.С. Кажамяка. “Усё – добра, адно - дрэнна”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

І Раіса Макараўна Аляксандровіч сведчыла, што немцы ў вайну пабілі шмат яўрэяў. Тры ці чатыры разы яны без жалю расстрэльвалі іх, целы іх палілі ў яме , кідалі ў ямы гранаты.

Раіса Макараўна ўспамінала гэта з вялікім жахам. Казала, што немагчыма было бачыць і ўяўляць сабе, які быў здзек над яўрэямі. Чаму і за што гэтыя лбдзі такое цярпелі – гэта для Раісы Макараўны было зусім незразумелым.

Яна расказала, што калі ў Ілью прыйшлі немцы, то ў першыя тыдні акупацыі яўрэяў пачалі рабаваць нашы людзі. Хадзілі па хатах і забіралі ў іх дабро. Выносілі ўсё мяхамі. Сур’ёзныя людзі не хадзілі яўрэяў рабаваць, а толькі п’яніцы, гультаі, ніякія. Але ж прахам ім пайшло ўсё награбленае. Потым ужо і паліцаі, і немцы здзекваліся і рабавалі яўрэяў. Яны казалі, што яўрэі, нібыта, могуць адкупіцца золатам, зернем, іншым багаццем і застаўлялі ўсё гэта аддаваць. “Я сама адзін раз бачыла, як яўрэі адкупляліся. Мы тады дзяжурылі па вёсцы і зайшлі ў адзін яўрэйскі двор. Дык яны туды зносілі ўсё, што маглі: хто залатыя рэчы, хто грошы, хто тканіны розныя, хто авёс. Вагі тут жа стаялі. Але ж усё роўна іх пабілі потым фашысты. Там, каля вёскі, яма была выкапана некалі яўрэямі пад лядоўню. На лета там запасалі лёд, яго засыпалі апілкамі, і ён ляжаў там усё лета. Побач быў вялікі хлеў. Вось там немцы і стралялі яўрэяў. Мы і самі баяліся, што і нас паб’юць усіх, як яўрэяў. Невыпадкова нехта тады прыдумаў такую прымаўку: “Жыдам адна субота, палякам два тыдні, а беларусам – два вяселлі”.

Раіса Макараўна расказвала, што бачыла, як хаваўся Файва Саламянскі. Яго жонку і дзяцей забілі немцы, а яго не чапалі, бо ён быў патрэбны ім як майстар-млынар. Ён жа меў у Ільі свой млын да вайны. Вось ён і хадзіў па нашай вуліцы на гэты млын працаваць пры немцах. Заходзіў не адзін раз да нас у хату да бацькі. Ён, бывала, прыносіў нам мукі няшмат, а бацька яму даваў табакі курыць, яна ў нас была свая. У яго на спіне была нашыта зорка яўрэйская, бо немцы загадалі так зрабіць. Адзін раз Файва гэты ішоў па вуліцы, і каля пажарнай яго заўважылі немцы. Яны закрычалі “юда, юда” і пабеглі за ім. Ён уцякаў,ускочыў да нас у хату. Мой бацька накінуў на яго кажух, і ён пабег у агарод хавацца. Тады яго немцы не знайшлі.

І яшчэ мы хавалі аднаго хлопчыка. Ён з маці прыйшоў ў Ілью з Даўгінава, бо там білі яўрэяў, і яны думалі схавацца ў Ільі. Але і ў Ільі яўрэяў пачалі таксама біць. Немцы забілі маці, а хлопчыка мы хавалі ў лазні на сваім агародзе. Цэлы тыдзень насілі яму туды ежу ў вядры, каб ніхто не здагадаўся, бо блізка каля нашай хаты былі нямецкія акопы, і немцы маглі ўсё ўбачыць. Я адзін раз прыйшла да яго з ядой, а яго там не аказалася. Можа і ён недзе жывым застаўся.

Яшчэ Генрых Браніслававіч Брыль, які зараз жыве ў Ільі, расказаў, што ён ведае з успамінаў бацькі, як яўрэйская сям’я, што жыла па суседству, схавалася ў саломе на гумне. Немцы шукалі іх, але бацька не выдаў іх немцам. Калі б немцы даведаліся, што ў яго гумне хаваліся яўрэі, і ён аб гэтым ім не сказаў, то яго б расстралялі. Гэтыя яўрэі, прасядзеўшыя дзень у саломе, ноччу пераправіліся ў лес.

Аляксандр Іванавіч Гаўрылік расказаў, што ён, будучы хлапчуком, бачыў у 1942 г., як немцы сабралі на плошчы яўрэяў, паставілі ў калону і пагналі па вуліцы да ямы забіваць. У калоне было шмат малых дзяцей. Месца расстрэла было ачэплена, каб туды ніхто не хадзіў, і каб ніхто з яўрэяў не ўцёк. Адзін раз (яўрэяў каля ямы забівалі некалькі разоў) яўрэй выскачыў з калоны і шпарка пабег па лузе да рэчкі. Месца тут было роўнае і не было за што схавацца. Ён хутка бег, і немцы стралялі па ім з кулямёта, але не пападалі, можа кулі не даляталі. Тады адзін паліцэйскі, ён не быў у ачапленні, а ішоў па вуліцы, заўважыў гэтага яўрэя, прысеў на калена, прыцэліўся і застрэліў яго. Калі б не гэты гад-паліцэйскі, то чалавек бы ўцёк.

Яўгенія Мацвееўна Агеева, якая зараз жыве ў Ільі, казала, што яўрэі каля ямы перад тым, як іх збіраліся там забіваць, голасна маліліся. Гул іх агульнай малітвы разносіўся па вёсцы, і яна да гэтага часу чуе гэту жудасную малітву.

У.С. Кажамяка. “Нельга забываць”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Цяпер зразумела: быў бы данос ці не – усё роўна немцы разабраліся б з палякамі, бо так было імі задумана раней. 26 чалавек нашых грамадзян былі фашыстамі знішчаны толькі таму, што яны былі палякамі і немцы іх не любілі.



  1. Астроўская Караліна, настаўніца Ільянскай школы.

  2. Гер’ятовіч Антон, меў у Ільі ўласную краму.

  3. Даўкша Уладзіслаў, працаваў на пошце.

  4. Дзічканец Пётр, дырэктар Ільянскай школы (польскай сямігодкі).

  5. Калінскі Адольф, начальнік пошты ў Ільі і бургамістр Ільі.

  6. Крупскі Уладзіслаў, настаўнік гімназіі (у час акупацыі не працаваў па старасці).

  7. Крупскі Ян (сын Уладзіслава), дарожны майстар.

  8. Крэтовіч Мечыслаў, жыў на выпадковыя заробкі, пастаяннага месца працы не меў.

  9. Кавэрскі Мар’ян з вёскі Чарнаручча Альковіцкага сельскага савета, меў невялікі ўласны фальварак.

  10. Маеўскі Уладзімір, меў у Ільі ўласную краму.

  11. Тукалла Соф’я, асцюковіцкая памешчыца.

  12. Цёх Тадэвуш, настаўнік Ільянскай школы.

  13. Шэвярноўскі Марцін, займаўся прыватнай дзейнасцю: па дамоўленасці лажыў будынкі з цэглы.

  14. Яцэвіч Уладзіслаў, ільянскі ксёндз.

Ёсць меркаванні, што спіс гэты няпоўны. Скласці яго нам дапамог краязнаўца з вёскі Лёпаўшчына Каляда Іван Фларыянавіч, які ў час нямецкай акупацыі знаходзіўся ў Ільі і выконваў асобнае заданне партызан.

Краязнаўчы праект “Калі была Вайна. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Ніхто не помніць калі і хто пабудаваў каплічку ў Лёпаўшчыне. Расказвалі, што калі ў наваколлі разыгралася эпідэмія хваробы іспанкі і шмат людзей памірала, то людзі ў Лёпаўшчыне маліліся каля каплічкі і прасілі ў Бога літасці. І хвароба абмінула гэту вёску А ў першую сусветную вайну немцы пабудавалі агароджу вакол каплічкі і падаравалі для яе сваю ікону, якая і зараз ёсць у каплічцы. Людзі даглядаюць сваю каплічку - гэта іх як бы маленькая вясковая царква. У другую сусветную вайну быў такі выпадак: партызаны падарвалі на дарозе каля вёскі Лёпаўшчына нямецкую аўтамашыну. У адказ на гэта немцы з’явіліся ў вёсцы, выгналі ўсіх мужчын з хат на вуліцу і пагналі праз вёску ў лес, магчыма, з намерам расстраляць. Людзі дайшлі да каплічкі, і ўсе сталі на калені і пачалі маліцца. Салдаты крычалі, каб яны паднімаліся і ішлі далей, у лес. Але нямецкі афіцэр спыніў сваіх ваяк, даў магчымасць людзям памаліцца, а потым змілаваўся і адпусціў іх. Усе засталіся жывымі.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

У Абадоўцах у другой палове лістапада 1942 года ноччу быў бой. Выкарыстаем успаміны Мірановіча Яўгена Фёдаравіча, камандзіра партызанскага атрада імя К.Я.Варашылава брыгады імя М.В.Фрунзе.

Акупанты стварылі ў Абадоўцах сваю харчовую базу. Яе ахоўвалі немцы і паліцэйскія. Месца ў Абадоўцах было выбрана немцамі зусім невыпадкова, тут быў вялікі і багаты маёнтак пана Багдановіча, шматлікія памяшканні. Немцы звозілі сюды і захоўвалі самую розную сельскагаспадарчую прадукцыю. Гэта, такім чынам, быў важны аб’ект у немцаў. Партызаны ведалі пра гэта і марылі пра разгром гарнізона і захоп харчавання.

Аперацыя прайшла паспяхова. Камандаваў аперацыяй намеснік камандзіра партызанскай брыгады імя М.В.Фрунзе Карабіцын Паўлін Ізмайлавіч. Партызаны з двух бакоў акружылі вёску. Гітлераўцы сядзелі ў каменным будынку былога спіртзавода. У сценах былі зроблены амбразурныя гнёзды на выпадак абароны гэтага памяшкання. Але славак Штэфан Златоўскі, а таксама Грыша Кучко, Аляксей Станкевіч, Люба Селіванава заставілі іх у час бою хутка замоўкнуць. Яны падпаўзлі да амбразур і закідалі іх гранатамі. Так і выбілі фашыстаў адтуль. Усё рабілі хутка, каб не падышла падмога з ільянскага гарнізона. Партызаны праявілі храбрасць і знаходлівасць. Адважна змагаліся Франц Быкоўскі, Мікалай Ліс, Пётр Галецкі, Міхаіл Ясцехін, Іван Матусевіч, Сяргей Міронаў, Ігнат Кучко, Павел Аістаў, начальнік разведкі Васіль Мордас, Абрам Александровіч, Яўген Мірановіч і іншыя. Будынкі былі захоплены. Недабітых немцаў узялі ў палон. Партызаны захапілі зброю, боепрыпасы, прадукты харчавання. А іх было шмат. Фрунзенцы забралі 56 коней, шмат жывёлы ( кароў, свіней, авечак), 100 падвод з аўсом і ячменем – усяго каля 50 тон зерня.



Косак Святлана, 7”а” клас, член літаратурна-краязнаўчага гуртка “Ільянскія далягляды”

Иван Флорьянович Коляда вспоминает: «До войны я дружил с Лилей Якубовской, которая проживала на хуторе, неподалёку от деревни Лёповщина. Она в то время училась в вилейской гимназии. Мы оба были увлечены литературой. Лиля приносила мне книги из гимназии, а я имел доступ к богатой библиотеке Софьи Тукалло. Мы зачитывались произведениями известных авторов. Но пришла страшная война. Оккупация.

Отец Лили был собственником. Немцы в то время лояльно относились к частникам, даже позволяли по особому распоряжению властей отпускать на работу к ним военнопленных из Вилейских застенков. Пользуясь этим, Якубовский обратился с просьбой о выделении ему работника. Просьба была удовлетворена. Через некоторое время бывший военнопленный переходит к партизанам. Потом ещё один и ещё. О такой дерзости становится известно оккупационным властям.

На месте нынешнего кинотеатра в Илье стоял старый деревянный костёл, в котором в то время проживали приезжие полицейские. Рядом находилось хранилище сухих лекарственных растений, которые собирали немцы для своих нужд. Недалеко от костёла была вырыта яма.

В то время я жил в Илье. Однажды, проходя мимо ямы, у которой стоял полицай Синкевич, я увидел в ней два человека. Мужчина недвижимо лежал, а рядом, как бы склонившись в молитве, находилось бездыханное тело молодой девушки. Ужас охватил меня, когда я узнал в ней свою знакомую Лилю Якубовскую, а мужчина был её отец.

Полицейские до ночи никого не подпускали к яме. А утром. Тела девушки в яме не оказалась. Фашисты подняли переполох, начали поиски, привели собак. По кровавому следу собаки привели к одному из еврейских сараев, хозяева которых были зверски истреблены карателями. Тяжело раненая девушка не смогла уползти дальше этой ночью.

Фашисты и полицаи вернули Лилю обратно в яму. Без содрогания палач добил полуживую девушку.»

Продолжить свой рассказ И.Ф.Коляда не смог. У закалённого временем, прошедшего все испытания судьбы, повидавшего за свои 83 года многое человека глаза стали мокрыми, руки дрожали.

Мне невольно пришлось заставить человека пережить заново те страшные события войны.



Записал И.А.Юшко

1943

У партызаны найперш пайшлі чырвонаармейцы-акружэнцы, мясцовыя партыйныя работнікі, а таксама жыхары вёсак і гарадоў, якіх першыя партызаны ўзмоцнена агітавалі рознымі спосабамі. Найбольшы прыток людзей у атрады адбыўся ў 1943 годзе, калі немцы хутка адступалі пад націскам Чырвонай Арміі, і было зразумела, што гэтага націску гітлераўцы ніколі не вытрымаюць.

Брыгада імя М. В. Фрунзе амаль пастаянна знаходзілася ў лясах Ільянскага раёна, наносячы ўдары па чыгунках, па варожых гарнізонах, знішчаючы жывую сілу праціўніка і баявую тэхніку.

Першым камандзірам брыгады быў Мікалай Мікалаевіч Багатыроў. Ён у 1943 годзе быў закінуты з Вялікай Зямлі. Яго дэсантная група адразу ж стварыла атрад “За Радзіму” каля вёскі Малыя Бясяды, што на Лагойшчыне. У хуткім часе да іх далучыліся дыверсійныя групы Міроненкі І. І. і Трацэўскага, якія праз “Суражскія вароты” прыйшлі пад Вілейку і пачалі дзейнічаць. Загад нумар адзін аб стварэнні партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе быў падпісаны ў Пляшчанах. Пры брыгадзе дзейнічалі Ільянскі падпольны райкам партыі і райкам камсамола.

Багатыроў М. М. не дажыў да дня вызвалення. Ён загінуў на Паліку ў час блакады. Зараз у Ільі былая вуліца Старая Гута, па якой партызаны-фрунзенцы нападалі на Ільянскі варожы гарнізон, носіць імя партызанскага камбрыга Мікалая Мікалаевіч Багатырова.

З моманту з’яўлення ў навакольных лясах партызан фашысты баяліся выходзіць з гарнізона. Але і ў гарнізоне ім таксама прыходзілася дрыжаць ад страху. Партызаны не давалі акупантам спакою, хаця яны і стварылі на ільянскіх вуліцах пасты і прапускныя пункты, пабудавалі бункеры з бярвенняў, арганізавалі кругласутачнае патруляванне вуліц. Паўсюдна з’явіліся агароджы з калючага дроту. З назіральных пунктаў кантралявалася наваколле. Адзін з такіх пунктаў знаходзіўся на званіцы касцёла.

Але, нягледзячы на гэта, “бандыты”, так называлі фашысты партызан, часта пасылалі свае “прывітанні” ў гарнізон. І тады рваліся на ільянскіх вуліцах міны, прыцэльна ляцелі снайперскія кулі. З лесу ў гарнізон прабіраліся разведчыкі, працавалі сувязныя. Яны збіралі неабходныя звесткі, у гарнізон перадавалі заданні і лістоўкі падпольшчыкам, якіх станавілася ўсё больш.

Адным з першых падпольшчыкаў у гарнізоне быў Нядзвецкі Сцяпан Антонавіч. Ён меў канкрэтнае заданне: працаваць сярод паліцэйскіх, каб пераканаць іх перайсці да партызан. У выніку неўзабаве сямнаццаць чалавек з ільянскай паліцыі аднойчы ноччу пакінулі свае пасты і, падпаліўшы бункеры, перайшлі на бок партызан.

Падтрымліваў сувязь з партызанамі і даволі паспяхова працаваў супраць немцаў у гарнізоне Каляда Іван Фларыянавіч, жыхар вёскі Лёпаўшчына. Ён уладкаваўся працаваць на маслазавод у Ілью, увайшоў у давер да свайго шэфа Браўна і некалькі разоў удала пераправіў партызанам у лес масла, сыр, паперу. Дапамагалі Калядзе ў гэтай справе Кажура Пётр Аляксандравіч са Шчарачыхі і Вайцяхоўскі Антон з Ільянскіх хутароў.

Адпраўляць грузы з Ільі да партызан было, вядома, вельмі небяспечна. Немцы абшуквалі ўсіх, хто ішоў ці ехаў з Ільі, правяралі ў кожнага дакументы. Але дапамагала кемлівасць. Напрыклад, Кажура вывозіў прыгатаваную Іванам Фларыянавічам паперу, сыр, масла ў спецыяльна зробленым патаемным месцы паміж палазоў у санях.

Аднойчы Пётр Аляксандравіч прывёз ад партызан “падаруначак” – магнітную міну – і ўказанне падлажыць яе Браўну ў кабінет. Зрабіць гэта аказалася не зусім проста, бо Браўн заўсёды замыкаў кабінет. Іван Фларыянавіч, вельмі рызыкуючы, аднойчы пранёс міну ў кабінет і падлажыў яе пад стол у той момант, калі за сталом сядзеў Браўн.

Міна не падвяла. Выбухам выбіла столь, дзверы, прабіла падлогу, пакрышыла шафы з дакументамі, стол. Адбылося гэта ноччу, Браўна ў кабінеце не было. Гэты выпадак занепакоіў немцаў. Яны пачалі следства і ў час яго западозрылі ў здрадзе самаго Браўна. У дарозе, калі Браўна везлі з Ільі у Вілейку на допыт, канваіры справакавалі яму ўцёкі і самі застрэлілі яго.

Дзейнічала ў Ільі група падпольшчыкаў, у якую ўваходзілі Парадоўскія: бацька – Парадоўскі Уладзімір, маці – Парадоўская Марыя, іх сын Іван, іх зяць – Курловіч Мікалай, а таксама Жукоўскі Іван. Партызаны кіравалі гэтай групай праз Яноўскага Сяргея з Залескіх і сувязнога з Забар'я, якому падпольшчыкі далі мянушку "Сэм". Гэта быў Сяляўка Іосіф Міхайлавіч.

Група Парадоўскіх аказвала партызанам вельмі значную дапамогу. Магчымасці для гэтага ў іх былі, калі мець на ўвазе тое, што Парадоўскі-бацька працаваў у немцаў загадчыкам на харчовым складзе, сын Іван быў шафёрам і вазіў на машыне самога шэфа Браўна, а Курловіч Мікалай і Жукоўскі Іван працавалі на нямецкіх складах і ў магазіне.

Не адзін раз гэтыя людзі адпраўлялі партызанам соль, вопратку, прадукты харчавання і перадавалі з гарнізона каштоўныя звесткі.

Але трагічным быў лёс гэтай групы. Аднойчы немцы затрымалі Курловіча, які выязжаў з Ільі на Ільянскія хутары. У санях знайшлі два мяхі з соллю. Раптоўна былі арыштаваны Парадоўскія і Жукоўскі, у якіх зрабілі вобыскі. У Парадоўскіх перавярнулі ўсю хату і знайшлі партызанскія лістоўкі і газеты. У Івана Парадоўскага немцы адабралі яшчэ і даведку, атрыманую ім ад партызан, дзе было засведчана, што ён актыўна дапамагаў ім. На допытах падпольшчыкаў бязлітасна білі, усё цела было ў ранах і сіняках. Пасля катавання амаль на працягу двух месяцаў спачатку ў Ільі, а потым у Вілейцы, іх пяцёра адвезлі ў вёску Малюны каля Вілейкі, дзе жывымі спалілі ў лазні ў сакавіку 1944 года.

Яшчэ адна група паспяхова дзейнічала ў Ільянскім падполлі. У яе складзе былі Шчаковіч Пётр Сяргеевіч, Сак Васіль Васільевіч, Сак Мікалай Васільевіч, Светлякоўскі Павел Рудольфавіч, Радзішэўскі Аляксандр Аляксандравіч. Кіраваў групай Радзішэўскі Аляксандр Адольфавіч. З групай працавалі сувязныя са Шчарачыхі: Камінскі Рыгор, Камінскі Аляксей, Камінскі Якаў, Кажура Аляксандр, а таксама Філіповіч Павел і Крэнь Марыя са Старой Гуты.

Перад гэтай групай была пастаўлена вельмі адказная задача: ведаць нямецкую агентуру, якая засылалася да партызан. Выконвалася гэта задача нядрэнна, асабліва калі Радзішэўскім Аляксандрам Аляксандравічам быў завербаваны Светлякоўскі. Светлякоўскі быў у немцаў перакладчыкам і часта прысутнічаў на сустрэчах шэфа ільянскай жандармерыі Франка са сваімі агентамі. Дзякуючы Светлякоўскаму, партызанскія разведчыкі атрымлівалі своечасовыя і заўсёды дакладныя звесткі. Група працавала да таго часу, пакуль немцы не ўзялі пад падазрэнне Светлякоўскага і Радзішэўскіх. Каб не трапіць у лапы катаў, падпольшчыкі па загаду партызанскага камандавання вымушаны былі аднойчы пакінуць гарнізон і пайсці ў лес да партызан. У кіраўніка гэтай групы Радзішэўскага Аляксандра Адольфавіча была падпольная мянушка “Ціус-1”. Ён загінуў на Паліку ў час блакады ў 1944 годзе.

Трэба адзначыць, што ў стварэнні і кіраўніцтве падпольнымі групамі ў Ільі асаблівую ролю адыгралі Цімафееў Аляксандр Іванавіч, Кісялёў Мікалай Якаўлевіч, Смірноў Анатолій Вячаслававіч, Васільеў Аляксандр Андрэевіч. Усе яны былі ваеннаслужачымі Чырвонай Арміі. Аказаўшыся ў акружэнні, гэтыя патрыёты вырашылі працягваць барацьбу з ворагам. У Ільі яны пайшлі працаваць да немцаў, рабілі выгляд, што падтрымліваюць акупантаў, паступова заваёўвалі іх давер, адначасова ж праводзілі работу сярод мясцовых жыхароў, згуртоўваючы іх вакол сябе. Так яны прыцягнулі на свой бок Бермана Іосіфа, які потым стаў партызанам, а пасля – Парадоўскіх, Саламянскага. Пазней устанавілі сувязь з Куцэнкам Васілём Паўлавічам, таксама акружэнцам, які жыў на Ільянскіх Хутарах. Была наладжана сувязь і з акружэнцамі, што знаходзіліся на хутары Антанова.

Шмат хто з мясцовых жыхароў аказваў дапамогу першым падпольшчыкам у Ільі, хаваў іх у патрэбныя моманты, дзяліўся, чым мог. Аднойчы нечакана прама на вуліцы немцы схапілі Цімафеева і адвялі ў каталажку. Дзякуючы смеласці і знаходлівасці, ён ноччу ўзламаў столь і выбраўся адтуль. Прыйшоў на кватэру да Васільева. І яны, узяўшы з сабой падрыхтаваную раней зброю, разам пайшлі ў лес. Пазней яны сталі разведчыкамі пры штабе партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе. Цімафееў быў прызначаны начальнікам брыгаднай разведкі. У гэтай якасці ён працягваў падтрымліваць сувязь з людзьмі, якія засталіся працаваць у Ільянскім падполлі.

Смелым партызанскім сувязным і падпольшчыкам быў у ільянскім гарнізоне Краўчонак Пётр. Ён знаходзіў магчымасці выходзіць незаўважаным з гарнізона ў лес, дзе перадаваў праз партызанскія пасты звесткі, атрымліваў новыя заданні. Знаходзячыся ў гарнізоне, ён сам збіраў звесткі аб ворагах, а таксама праводзіў адпаведную работу сярод жыхароў Ільі і навакольных вёсак, каб прыцягнуць іх на свой бок. Так яму ўдалося ўстанавіць сувязь з Маславай Тамарай, якая ўладкавалася ў школу настаўніцай. Маслава працавала сярод немцаў, для чаго хадзіла нават на курсы па вывучэнні нямецкай мовы. Падтрымлівала яна сувязь і з тымі, хто служыў у батальёне і, такім чынам, здабывала заўсёды каштоўныя звесткі аб планах і дзеяннях фашыстаў. Гэтыя звесткі потым Краўчонак перадаваў партызанам.

Краўчонак Пётр Міхайлавіч у верасні 1943 года з моманту стварэння Ільянскага падпольнага райкама камсамола пры партызанскай брыгадзе імя Фрунзе быў зацверджаны спачатку членам райкама камсамола, а пасля сакратаром па прапагандзе. Адважны падпольшчык праводзіў актыўную работу сярод насельніцтва, унёс свой уклад у справу ўмацавання камсамольскага падполля. Ён паказваў асабісты прыклад смеласці, не баяўся цяжкасцей, не шкадаваў сябе. Уласнае жыццё аддаў ён барацьбе з ворагам. Пётр Міхайлавіч загінуў на возеры Паліку ў перыяд блакады.

Агітацыйная работа, якую праводзілі падпольшчыкі сярод насельніцтва, не дазволіла немцам стварыць у Ільі і раёне свой Саюз свабоднай нямецкай моладзі. Акцыя гэтая правалілася, бо ніхто не ішоў служыць ворагу. А тыя, каго гітлераўцы прымушалі запісвацца пад пагрозай зброі, знаходзілі дарогу да партызан, знікалі з гарнізона. Арганізацыя існавала толькі на паперы.

У Ільянскім гарнізоне было нямала людзей, якія верылі ў нашу перамогу, пры кожнай магчымасці ўключаліся ў справу і як маглі і чым маглі дапамагалі партызанам, шкодзілі акупантам. Ва ўмовах падполля рабіць гэта было вельмі складана, ад людзей патрабавалася шмат сіл на тое, каб пераадолець страх, не збаяцца, не паддацца часовай слабасці. І яны трымаліся.

Ад партызанскай разведкі праз сувязных мелі асабістыя заданні Мікалай Кандратавіч і Аляксандра Яўгенаўна Баслыкі. Мікалай Кандратавіч склаў падрабязны план варожага Ільянскага гарнізона і перадаў партызанам праз сувязную са Старой Гуты Лізу Меднікаву. План гарнізона вельмі дапамагаў лясным салдатам пры абстрэлах гарнізона, пры налётах на яго. А бункеры, што пабудавалі фашысты як умацаванні для абароны гарнізона ад партызан, перасталі выконваць сваю ролю, бо Баслык з вялікай дакладнасцю вызначыў іх мёртвыя зоны. Ведаючы мёртвыя зоны бункераў, партызаны без асаблівых цяжкасцей і страт авалодвалі імі ў час налётаў на гарнізон.

Аляксандра Яўгенаўна, жонка Мікалая Кандратавіча, працавала ў немцаў у “ЦТО” – так скарочана называлася іх гандлёвая арганізацыя, якая займалася нарыхтоўкай прадуктаў харчавання, адзення, іх захоўваннем і адпраўкай у Германію. Сяляне навакольных вёсак павінны былі здаваць у “ЦТО” адпаведную колькасць сала, масла, хлеба і шмат чаго яшчэ патрэбнага немцам. На кожны сялянскі двор былі заведзены асобныя карткі для збору і ўліку гэтых падаткаў. Аляксандра Яўгенаўна вяла ўлік такім чынам, каб прадуктаў немцам ад сялян даставалася менш і пры магчымасці іх можна было пераправіць партызанам. Абозы, якія адпраўляліся з Ільі у Вілейку з маслам, салам, мясам, партызаны часта перахоплівалі на лясных дарогах.

Актыўна працавала на партызанскую разведку Мурашка Рэня з Дварца. Дзяўчына ўладкавалася ў Абадоўцах на маслазавод і ўстанавіла там сувязь з падпольшчыкам Капусцінскім Казімірам, які служыў у паліцыі. Пераадольваючы страх, рызыкуючы сваім жыццём, Рэня часта выносіла ў збане з-пад малака патроны, пісьмовыя данясенні, перададзеныя ёй Капусцінскім. Усё гэта яна дастаўляла партызанскім разведчыкам, якія чакалі яе ў лесе паміж Абадоўцамі і Дварцом. Праз Рэню ў Абадоўскі гарнізон адпраўляліся партызанскія лістоўкі. Пасля разгрому партызанамі Абадоўскага гарнізона па прапанове партызанскіх разведчыкаў Мурашка пайшла працаваць у нямецкую ўправу Ільянскага гарнізона і працягвала там збор звестак, неабходныя партызанам.

Немцы звярэлі з кожным днём усё больш і больш. Абставіны складваліся не на іх карысць, партызаны непакоілі ўсё часцей, насельніцтва адмаўлялася пастаўляць харчаванне, выконваць іншыя іх загады. Частымі зрабіліся адпраўкі моладзі ў Германію: людзей лавілі па вёсках і вывозілі пад прымусам.

Не было канца зверствам намесніка шэфа жандармерыі Фэвэрынга ці Блюхера, як яго перайначылі ў Ільі. Людзей ён страляў сам без суда і следства. Гэты кат застрэліў Міцкевіча Яўгена, маладога хлопца, разведчыка, прама ў хаце, на вачах у яго роднай маці. А калі жанчына з адчаю адразу кінулася на Блюхера з крыкамі, гэты чалавек тут жа застрэліў і яе.

У гарнізон часта дастаўляліся палонныя, а таксама сяляне з вёсак за сувязь з партызанамі. Іх расстрэльвалі цяпер ужо толькі ў Ільі, бо фашысты баяліся выходзіць з гарнізона. Людзей выводзілі да сцен драўлянага касцёла, што стаяў у цэнтры вёскі побач з жандармерыяй. У касцёле быў нямецкі склад. Ля гэтых сцен фашысты расстралялі сям’ю Кудрашовых – бацьку, маці і сына Івана з вёскі Сербіна, Петрусевіча Міхаіла з Калодчына – савецкага актывіста, дэпутата. Расстралялі групу палонных, якую прыгналі з Абадоўцаў.

Тут жа былі расстраляны за сувязь з партызанамі Мустам Якубоўскі і яго васямнаццацігадовая дачка Ліза за тое, што ў іх доме знаходзілі прытулак многія акружэнцы і ваеннапалонныя, якіх Якубоўскі забіраў з лагера ў Маладзечна, прывозіў да сябе ў дом на хутар, хаваў ад немцаў, а потым перапраўляў да партызан. Такім чынам Якубоўскі пераправіў да партызанаў каля двух дзесяткаў чалавек. На яго хутары нейкі час хавалася ад немцаў і Пашкова, адсюль яна пайшла ў партызаны, а пасля вайны працавала ў Ільі сакратаром райвыканкама.

Апошнім, каго Якубоўскі прывёз на хутар з Маладзечанскага лагера для ваеннапалонных, быў урач Лёня. Немцы арыштавалі яго і даставілі ў Ільянскую жандармерыю на допыт разам з гаспадаром хутара і яго дачкой. Але Лёню ўдалося ўцячы ў першы ж дзень.

Якубоўскім пагражаў расстрэл. Ліза спрабавала прасіцца ў немцаў, каб яны адпусцілі яе. Паміраць не хацелася. Але дарэмныя былі просьбы аб літасці. Фашысты расстралялі Якубоўскіх.

Целы бацькі і дачкі каты скінулі ў яму і так, незакапанымі, пакінулі на ноч. Раніцай наступнага дня фашысты Лізу ў яме не знайшлі. Параненая, яна ноччу выбралася адтуль і схавалася паблізу у хляве. Але Блюхер адшукаў яе з дапамогай сваёй вернай аўчаркі Інгі і тут жа, у хляве, сам застрэліў Лізу.

Каля сцен касцёла фашысты расстралялі і партызанскую кулямётчыцу Аню Беляковіч, якая трапіла ў палон у час налёту партызан на Ілью. Яе схапіў паліцэйскі пры наступных абставінах. Аня з кулямёта прыкрывала адыход партызан у лес за рэчку, адстрэльвалася. Але, відаць, крыху прамарудзіла і са спазненнем пачала адыходзіць сама. З цяжкім кулямётам па снезе ёй было вельмі нязручна дабірацца ў бок лесу. І тут яна заўважыла чалавека ў ватоўцы, падумала, што гэта партызан, пачала махаць яму рукой і крычаць: “Чаму стаіш, дапамагай!” Той падбег да дзяўчыны і затрымаў яе. Аказалася, гэта быў паліцэйскі.

Аню дапытвалі, катавалі, аднойчы яна спрабавала ўцячы, яе злавілі і пасля гэтага расстралялі. Паліцэйскі ж, пры выпадку і без яго, любіў выхваляцца тым, які ён герой, як ён лоўка ўзяў у палон партызанку.

Робячы набегі на навакольныя вёскі, немцы і паліцэйскія распраўляліся з жыхарамі, грабілі, забівалі іх, палілі вёскі. Людзей знішчалі сем’ямі. Так была расстраляна сям’я Галецкага Ігната на сваім хутары, сям’я Камінскага Міхаіла і Сяляўкі Іосіфа ў Забар’і. Было шмат такіх ахвяр.

Страшнымі былі для жыхароў навакольных вёсак блакады і экспедыцыі карных атрадаў. Узброеныя да зубоў галаварэзы гэтых атрадаў урываліся ў вёскі і знішчалі ўсё жывое.

Адна такая экспедыцыя карнікаў з Вілейкі была накіравана ў Ілью. Па дарозе яны спалілі ў лесе вёску Пахомава. Там стаяў невялікі партызанскі атрад пад камандаваннем Вінаградава. Налёт немцаў быў нечаканы, не ўсе паспелі ўцячы ў лес, пяць чалавек загінула.

З Ільі падмацаваная паліцэйскімі карная экспедыцыя атрымала заданне наведаць вёскі Капусціна, Любчу, Боркі, Брыгідава, Старынкі. У выніку ўсе, хто трапіў тады ў лапы фашыстаў былі забіты ці спалены жывымі. У попел ператварылі фашысцкія звяругі вёскі Любчу, Боркі, Брыгідава, Старынкі разам з людзьмі. Гэта была агонія, лютая помста савецкім грамадзянам.

А партызаны ў гэты час чамусьці не маглі абараніць людзей. Раней яны здолелі знішчыць нямецкія гарнізоны ў Хаценчыцах, Абадоўцах, нападалі на Раёўку, Паперню, Ілью. Партызанамі-фрунзенцамі, як яны пісалі пра гэта пазней, было знішчана звыш 9 тысяч гітлераўцаў, пушчана пад адхон 113 эшэлонаў, падарвана 5 танкаў, 10 браневікоў, бранепоезд, 218 аўтамашын, 2 чыгуначныя і 3 шасейныя масты, разграмілі ў агульным ліку 8 гарнізонаў. Ці праўдзівыя гэтыя лічбы, нам невядома.

У дні акупацыі фашысты, якія сядзелі ў ільянскім гарнізоне, шукаючы сабе ратунку ад партызан, перавялі жандармерыю і іншыя свае ўстановы ў будынак школы, парабілі вакол школы акопы, абняслі яе радамі калючага дроту, замуравалі вокны, зрабіўшы сапраўдную крэпасць за яе тоўстымі сценамі. Гэта і ратавала ворагаў кожны раз, калі партызаны ўрываліся ў гарнізон. Не вытрымліваючы націску, фашысты ўцякалі з бункераў і хаваліся ў школе, трымаючы кругавую абарону, шчыльным агнём прастрэльваючы з кулямётаў, мінамётаў і іншай зброі падыходы да школы і чакаючы падмогі з Вілейкі і Вязыні. У партызан не было чым выбіць немцаў са школы, патрабавалася гармата, каб разбіць сцены, альбо трэба было ісці на штурм і заведама несці вялікія людскія страты. З улікам гэтага, а былі яшчэ і пралікі з боку камандавання партызанскай брыгады, Ільянскі гарнізон не быў разгромлены і існаваў да наступлення часцей Чырвонай Арміі да чэрвеня 1944 года.

Робячы налёты на Ільянскі гарнізон, партызаны палілі бункеры, знішчалі склады са зброяй і жывую сілу, раскідвалі лістоўкі. Не заўсёды гэтыя аперацыі заканчваліся для партызан паспяхова, не ўсе вярталіся ў лес, былі параненыя і забітыя.

Тут быў цяжка паранены ў грудзі асколкам варожай міны намеснік камандзіра партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе Карабіцын Паўлін Ізмайлавіч.

Тут загінуў адважны партызан Максім Сідаравіч Гіль са спецгрупы, якой камандаваў Місуна Іван Усцінавіч.

Імёны загінуўшых у Ільі партызан высечаны на пліце Брацкай Магілы, дзе яны пахаваны.

Фашысты не спынялі свае крывавыя справы, працягвалі расстрэльваць людзей, здзеквацца. За сувязь з партызанамі тут, ля сцен школы, акупанты расправіліся з жыхарамі вёскі Залескія Тонкавічам Сцяпанам і Зянкевічам Іванам.

У Ільі жыла сям’я бежанцаў Сакалоўскіх – муж, жонка і іх маленькая дачка Танечка. Западозрыўшы Сакалоўскіх у здрадзе, фашысты іх тут жа расстралялі прама ў агародзе каля дома, не пашкадаваўшы нават малой дзяўчынкі.

У.С. Кажамяка. “Цяжкія былі дні”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

У.С. Кажамяка. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

У вёсцы Капусціна ў вайну адным махам знішчылі дванаццаць жыхароў. Наляцелі сюды ворагі-фашысты , усе злыя былі , як сабакі. Але людзі прадбачліва паспелі ўцячы ў лес і схавацца. Уцяклі ўсе, акрамя хворых і старых. Такая “гасціннасць” гаспадароў карнікам зусім не спадабалася, і яны кінуліся шукаць людзей па вёсцы і, нават, па лесе побач з вёскай. Знайшлі толькі старых і хворых людзей. Іх сагналі ў свіран за вёскай каля дарогі на Шчарачыху і спалілі там. Згарэла 12 чалавек.

Аднавяскоўцы, калі вярнуліся з лесу, пахавалі іх на беразе ракі Іліі. Цяпер тут вясковыя могілкі. Загінуўшым паставілі невялікі помнік. Аб іх помняць жывыя.

Дванаццаць чалавек старых і хворых людзей, якія не маглі пагэтаму ўцячы ў лес і засталіся ў хатах, нямецкія каты спалілі ў гумне за вёскай. Загінулі: Пінчук Любіна, Пінчук Васіль, Пінчук Янка, Пінчук Сымон, Пінчук Ялена, Пінчук Танечка, Пінчук Марыя, Семянёк Аляксандра, Семянёк Соф’я, Семянёк Уладзя, Камінская Ганна, Камінская Марыя.



У.С. Кажамяка. “Капусціна неўміручае”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Ніяк не знікне з памяці Леанілы Антонаўны эпізод з жыцця цёткі Вікці. Цётка Вікця, маміна дваюрадная сястра, жыла ў вёсцы Брыгідава. Дзядзька Міша пайшоў у партызаны. Каля маці знаходзілася шасцёра дзетак. І вось аднойчы вечарам сусед прывёз паведамленне з суседняй вёскі Навасёлкі ад сваяка, які прасіў дапамагчы пасвіць яму кароў. Цёця Вікця хацела адправіць аднаго з хлапчукоў. Але потым вырашыла, што будзе весялей, калі кароў будуць пасвіць двое. Дзецям было па 8-10 гадоў. На досвітку маці правяла сваіх дзетак да сваяка. На ўскрайку лесу перад ёю раптам паўстаў фашыст і дулам карабіна цэліў у цёцю Вікцю. Немец нешта бармоча па-свойму і не дае зрабіць ніводнага кроку ўперад. Цёця Вікця вельмі разгубілася і нічога не магла зрабіць супраць фашыста. Немец крычыць: “Кіндзер капут!”. Але калі загучаў паблізу матор грузавога нямецкага аўтамабіля, немец тут жа закінуў карабін за спіну і пайшоў насустрач выязджаючай машыне, на якой было шмат немцаў. І тут адразу ў жанчыны ўзнікла пытанне: чаму ён пакінуў яе жывой, што з немцам здарылася?

Калі цёця Вікця выйшла з лесу, то ўбачыла, што на месцы яе вёскі Брыгідава засталіся адны галавешкі, у вёсцы пагарэлі яе дзеткі і ўсе жыхары.

Гэта было 4 мая 1943 года. Цёця Вікця і тыя двое дзетак, што былі з ёю, засталіся жыць.

І тут зноў новая блакада. Зноў усе людзі ў лесе. Зноў з’явіліся немцы. Іх было вельмі шмат. Партызаны загадзя зняліся са сваіх месцаў, забралі хворых і падаліся на возера Палік па загаду начальства. Яны за сабой завальвалі дарогі, закладвалі міны на дарогах.

Немцы, прадбачачы на дарогах для сябе небяспеку, выгналі з хаты ў Батурыне сям’ю Арцішэўскіх з пяці чалавек: маці, бацька і трое малых дзяцей. Немцы загадалі ім ісці ўперадзе, узяўшыся за рукі.

Не паспела сям’я зрабіць некалькі крокаў, як раздаўся выбух. Бацькі адразу ж загінулі на месцы, а двум дзецям асколкамі пасекла ногі. Толькі адзін хлопчык не пацярпеў і замяніў параненым дзецям бацькоў.

У.С. Кажамяка. “Засталіся ўспаміны”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

ЛЮБЧА.

05.05.1943 года вёску (23 двары) разам з жыхарамі (93 чалавек) спалілі фашысцкія карнікі. Вёска не адрадзілася.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

БОРКІ. Спалена 5 мая 1943 года разам зжыхарамі. 5 мая 1943 года вёску (21 двор) разам з жыхарамі ( 98 чалавек) спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

На паўночнай ускраіне вёскі Старынкі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Пахаваны 101 мірны жыхар, якіх 05.05.1943 года спалілі нямецка-фашысцкія карнікі.

За 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе знаходзіцца брацкая магіла партызан. Пахаваны партызаны брыгады імя М.В.Фрунзе, К.І. і В.У. Панышы, Б.В. Цыганкова і І.В. Шынковіч,якія загінулі ў баі супраць нямецкіх акупантаў у 1943 годзе.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

За гады акупацыі на Вілейшчыне фашысты спалілі каля паўсотні вёсак, а 5 з іх - з людзьмі. Гэта Боркі, Любча, Брыгідава, Старынкі і Гасцілава. (Першыя дзве з іх пасля вайны так і не аднавіліся, першыя чатыры знаходзіліся на тэрыторыі былога Ільянскага раёна)

Любча

Раніцай 5 мая карнікі з'явіліся ў вёсцы Любча і пад выглядам праверкі правільнасці выплаты падаткаў спачатку ўсіх мужчын сабралі ў хаце Станкевіча, а затым па 3 чалавекі сталі выводзіць на ток, што стаяў побач. Тых, хто не хацеў ісці ці спрабаваў уцякаць, расстрэльвалі, а целы закідвалі ў будыніну. Зачынілі дзверы і падпалілі салому, пакладзеную ўздоўж сцен. Ток хутка заняўся полымем. Адзін са смельчакоў хацеў вылезці ў шчыт, але адразу быў забіты. Тады 9 чалавек, што засталіся жывымі, кінуліся на дзверы, якія падаліся. Людзі кінуліся ў бліжэйшыя кусты. Па іх быў адкрыты прыцэльны агонь, і ўсё ж траім мужчынам удалося застацца жывымі і уцячы. Гэта Іван і Пётр Трацінкі, Іван Міхалёнак.

Жанчын з дзецьмі спалілі на другім таку, дзе ўжо выратавацца нікому не ўдалося.

Партызаны напярэдадні карнай акцыі папярэджвалі жыхароў гэтай вёскі аб маючай адбыцца бядзе і раілі на нейкі час пакінуць іх і знайсці прытулак у іншым месцы. Але людзі, хоць і жылі ў пастаянным страху, пахавалі свае больш каштоўныя пажыткі і спадзяваліся на лешпае.

Тым часам адзін з вырваўшыхся з вогненнага пекла Любчы мужчына, абгарэлы і акрываўлены, прабег праз Боркі з жудаснай навіной і прызываў ратавацда ўцёкамі. Аднак ніхто з яе жыхароў не пакінуў вёску, знайшоў свой апошні прытулак сярод папялішчаў родных хат.

Боркі

Да сённяшняга дня на помніку ахвяр вёскі Боркі значацца прозвішчы ўсіх яе 98 жыхароў. Няўжо так нікому і не давялося застацца ў жывых?

Даволі працяглы час спатрэбіўся, каб высветліпь, што адной боркаўскай дзяўчынцы Фаіне Кучко ўдалося цудам выжыць у той страшнай трагедыі.

Вось як сёння ўспамінае Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко), жыхарка вёскі Рабунь Вілейскага раёна, аб тых падзеях. Маці рана разбудзіла дзяўчынку, сабрала няхітры сняданак і, расцалаваўшы дачушку на развітанне, выправіла яе разам з некаторымі аднавяскоўцамі ў поле пасвіць кароў. Пастухі чулі страляніну ў Любчы, бачылі, як тая потым загарэлася, а праз некаторы час запылалі некаторыя будынкі і ў родных Борках.

Тым часам да статка наблізіліся некалькі паліцэйскіх і загадалі гнаць скаціну ў вёску. Прабіцца праз вуліцу з жывёлай было немагчыма, бо яна была забіта фурманкамі з нарабаваным сялянскім дабром. Фаіна наблізілася да сваёй хаты. Фурманы папярэдзілі, каб яна не крычала і не наклікала немцаў, бо тыя яе заб'юць. Адзін з іх сказаў, што яе маці ўжо няма, а другі заспакоіў, што яе павезлі ў Германію. Дзяўчынка заўважыла на другім канцы вуліцы пылаючы ток, незразумелую мітусню людзей, адчула едкі пах гарэлага мяса. Забегла ў сваю хату і там убачыла раскіданыя рэчы, недадраную ў місачцы бульбу, расчыненую печ. Яна зразумела, што яе родных забралі яшчэ няснедаўшымі.

Незнаёмыя фурманы перад ад’ездам параіліся і схавалі дзяўчынку ў старым раскіданым расадніку, дзе яна ў холадзе і голадзе правяла двое сутак. На трэці дзень зайшла ва ўцалелую хату, знайшла там кусок хлеба і малака. Толькі хацела есці, як пачула гул машыны, якая спынілася. Яна ў страху кінулася за шафу. Фашысты, а гэта былі яны, зайшлі ў дом, бегла агледзелі яго і выйшлі ў двор. Фаіна падумала, што немцаў ужо няма і хацела выйсці з-за шафы. 1 тут праз акно ў яе бок палілася суцэльная аўтаматная чарга. Кулі зрашацілі шафу, збілі падушкі ў ёй, але нейкім цудам не зачапілі дзяўчынку, якая застыла ў аняменні. Немцы, якія зноў зайшлі ў хату, вельмі здзівіліся Фаіне, што засталася ў жывых. Адзін з іх прамовіў па-польску: — 50 гадоў пражыў на свеце і яшчэ не бачыў, каб пасля маёй аўтаматнай чаргі хтосьці застаўся жывы.

I тады шафёр, які зайшоў разам з немцамі, папрасіў аддаць яму ўцалелую ў незвычайным становішчы дзяўчынку, на шго тыя згадзіліся. Фаіну адвезлі спачатку ў Ільянскі дзіцячы дом, адтуль яна трапіла да дзеда з бабай у Рабунь.

3 той пары памяць Фаіны Сяргееўны, дзяўчынкі з вогненай вёскі, незажыўнай ранай вярэдзяць тыя ўспаміны, пра якія страшна згадваць, а забыць — немагчыма. Кожны год 5 мая яна бывае на гэтай брацкай магіле, дзе пахаваная і яе вёска, і дзе спяць вечным сном не 98, як выбіта на мармуровай пліце, а 97 яе жыхароў. 98-я — гэта яна, жывая Фаіна Сяргееўна Анасовіч.



Старынкі

У вёску яшчэ 4 мая завітала невялікая група нямецкіх паліцэйскіх, каб пажывіцца сялянскім дабром, і, як ужо не раз было, не выклікала падазронасці. Аднак ужо падвячоркам пастух пад канвоем прыгнаў вясковую скаціну. Фашысты, якія нечакана з'явіліся, шчыльным ланцугом акружылі вёску, частка іх па 4-5 чалавек размясцілася ва ўсіх 26 хатах, рассцялілі салому ля дзвярэй і забаранілі людзям выходзіць на вуліцу. Уцячы праз вокны было немагчыма з-за выстаўленых каравульных. Па ўспамінах аднаго з нямногіх выратаваўшыхся жыхароў гэтай вёскі Іосіфа Харэцкага, справы адбываліся наступным чынам. Раніцай паліцэйскія па-беларуску загадалі запрагаць коней. Ён непрыкметна прыстроіўся да фурмана і разам з нарабаваным дабром у абозе пакінуў вёску. Ад'ехаў на невялікую адлегласць і пачуў моцны выбух, страляліну, затым Старынкі ўспыхнулі вялікім полымем. Карнікі забілі тады і спалілі 94 чалавекі. У жывых засталося каля 2-х дзесяткаў яе жыхароў, якія пасля вайны адбудавалі 8 хат.



Брыгідава

Такі лёс напаткаў і вёску Брыгідава, дзе з 19 хат (94 чалавекі) засталося крыху болыш за 10 чалавек, якія таксама не далі назаўсёды знікнуць з твару зямлі свайму паселішчу.

Праз нядоўгі час тых карнікаў высачылі ў Стаўках (каля Вілейкі), выкралі і прывезлі на месца іх злачынства ў Брыгідава, дзе павесілі на вачах яе жыхароў.

У тыя дні поўнасцю спалілі і бліжэйшыя вёскі Батурына і Лукавец. Лёс Борак і Любчы магла раздзяліць і Новая Гута - тагачасны цэнтр аднайменнага сельсавета. Аднак падаспеўшыя партызаны атрада імя Фрунзе перашкодзілі фашыстам зрабіць сваю чарговую чорную справу. Вёска згарэла, але ўдалося выратаваць амаль усіх яе жыхароў.

18 гадоў таму гэты маляўнічы край зноў накрыла новая навала, на гэты раз чорнае крыло Чарнобыля. 11 населеных пунктаў сельсавета апынуліся ў зоне забруджвання цэзіем-137 з шчыльнасцю ад 1 да 5 кюры на квадратны кіламетр. Аднак і на гэты раз людзі з годнасцю нясуць сваю нялёгкую ношу ў незвычайных умовах жыцця.

Анатоль Валянцінавіч Рогач

У 1943-1944 г.г. у вёсцы Навасёлкі базіраваліся Ільянскі падпольны райкам КП(б)Б і штаб партызанскай брыгады імя М.В.Фрунзе.

Ільянскі падпольны райкам КП(б)Б створаны 18.08.1943 года на чале з Іванам Іосіфавічам Міроненкам, які быў накіраваны ў Вілейскую вобласць ЦК КП(б)Б у 1942 годзе. 14.09.1943 года Вілейскі падпольны абкам КП(б)Б зацвердзіў райкам: сакратары І.І. Міроненка (18.081943 – 21.01.1944), М.А. Мядзведзеў (другі скратар, 18.08.1943-01.07.1944), П.М. Шалкоўскі (27.01 – 01.07.1944).

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Партызанская брыгада імя М.В.Фрунзе створана ў пачатку студзеня 1943 года на базе асобных атрадаў “За Радзіму”, імя К.Я.Варашылава і “Камсамолец”. 19.01.1943 года да яе далучыліся дыверсійныя групы І.І.Міроненкі і З.С. Трацэўскага, накіраваныя ў варожы тыл па заданні. КП(б)Б летам 1942 года. Пазней ў брыгадзе былі арганізаваны атрады “За Савецкую Белрусь” і “Чырвоны сцяг”. З 15.09.1943 года да 24.02.1944 года ў складзе брыгады дзейнічаў асобны атрад “Баец”. 22.05.1943 года атрад “Камсамолец” перададзены разведгрупе капітана М.М. Багатырова. Камандзіры брыгады М.М.Багатыроў (студзень-май 1943), А.М.Захараў (май-верасень 1943, загінуў) , Э.Л.Смаленскі (верасень1943-ліпень 1944), П.М.Шалкоўскі (студзень-сакавік 1944), М.В. Чарапанаў (сакавік-ліпень 1944).

Брыгада дзейнічала ў Радашковіцкім, Ільянскім, Лагойскім раёнах, прымала ўдзел у “рэйкавай вайне”, праводзіла дыверсіі на шасейных дарогах. Партызаны нападалі на варожыя гарнізоны ў вёсках Раманаўка, Паперня, Хаценчыцы, Ілья, Раёўка,Абадоўцы, Вязынь.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.


1944

У пачатку ліпеня 1944 года вёска Ілья спалена карнікамі. …

У студзені 1944 года падарвалі электрастанцыю ў Маладзечне, неаднаразова парушалі падземны тэлефонны кабель, што звязваў нямецкі фронт з Берлінам. Карнікі 4 разы блакіравалі брыгаду, але пасля жорсткіх баёў яна кожны раз выходзіла з акружэння. У канцы чэрвеня 1944 года, выконваючы заданне Савецкага камандавання, партызаны захапілі вёскі Ілья, Раёўка, Вязынь і ўтрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.

01.07.1944 года брыгада (4 атрады, 844 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

28 чэрвеня 1944 года пад моцнымі ўдарамі Чырвонай Арміі і партызан Ілья і раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адступаючы, фашысты запалілі вёску. Гарэлі хаты, адміністрацыйныя пабудовы. Узрываліся пакінутыя ворагам і спешна падпаленыя імі склады з боепрыпасамі.

Акупанты забіралі з сабой нарабаванае дабро. Па дарозе на Вязынь і далей на захад у поўным беспарадку ўцякала недабітае гітлераўскае войска, без маршаў, песень і жартаў, і ўжо без будучага. Некаторыя ваякі, асабліва паліцаі, зварочвалі на бязлюдныя хутары, у вёскі, дзе спешна скідалі з сябе мундзіры, пераапраналіся, думаючы, што такім чынам ім удасца пазбегнуць справядлівага пакарання. Былі выпадкі, калі яны проста пускалі сабе кулі ў лоб. Астатняя фашысцкая большасць усё яшчэ несла надзею вырвацца з акружэння, выжыць, уцалець.

Яшчэ двойчы пасля гэтага нямецкія самалёты скідалі на Ілью свае бомбы. У першы раз разарваліся тры ў час мітынгу, які арганізавалі воіны-танкісты. Тады загінулі Буркевіч Ізабэла Станіславаўна з Ільі і Жук Іван з Малявіч. У другі раз бомба забрала жыццё Азончык Люды. Дзяўчынка хавалася ў яме на агародзе Камінскага Мікалая. Янчэўскі Іван з Уладык быў паранены ў нагу. Гэта былі апошнія ахвяры вайны ў Ільі.
У.С. Кажамяка. “Цяжкія былі дні”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Па-геройску змагаўся ў брыгадзе (Імя Фрунзе) партызан Іван Крыж, які, каб не здацца жывым, падарваў сябе і акружыўшых яго немцаў. Андрэй Субач пусціў пад адхон 15 варожых эшалонаў і загінуў, вяртаючыся з задання. Уладзімір Старавойтаў, сакратар Ільянскага падпольнага райкама камсамола, двойчы адпраўляўся за лінію фронту і дакладна выконваў заданне камандавання. І многія іншыя партызаны дзейнічалі актыўна. Сярод іх Б. Загорскі, В. Мордас, У. Цыбулькін, Г. Абрамаў, В. Чачыеў, П. Карабіцын, У. Баркоўскі.



У.С. Кажамяка. “Партызанскі важак” Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Друкаваны орган – газета “Партызанская праўда”. Ільянскі райкам КП(б)Б дзейнічаў да 01.07.1944 года, базіраваўся ў партызнскй брыгадзе імя М.В.Фрунзе.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Партызаны падарвалі і спалілі ў Асцюковічах панскі палац Тукалаў. Немцаў у маёнтку не было, і не было аніякай патрэбы яго знішчаць. Але група партызан палічыла, што трэба знішчыць. Яны, як сцвярджаюць сведкі, вярталіся на сваю базу, нідзе сябе нічым не праявілі за час свайго паходу (не ўдалося). І каб задобрыць камандаванне і апраўдацца такім чынам, вырашылі ліквідаваць маёнтак.



У.С. Кажамяка. “Крыўда партызана Вянкова”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Блакада ў раёне возера Палік была цяжкая. Партызанам і мясцовым жыхарам прыйшлося ратавацца ў балотах, куды немцы не маглі дабрацца.

Разам з усімі Вянкоў еў лягушаціну, слімакоў, балотную траву. Было шмат ахвяр, асабліва ў час прарыва блакады. Многія загінулі, былі параненыя і прапаўшыя без вестак.

У час блакады немцы спалілі чарвякоўскі млын. Навошта было яго паліць?

Нарэшце пад напорам Чырвонай Арміі і партызан у выніку цяжкіх баёў у гарады і вёскі прыходзіла доўгачаканае вызваленне, на вызваленых тэрыторыях аднаўлялася мірнае жыццё.

Не ўсе партызаны-фрунзенцы змаглі прыняць удзел у парадзе вызваліцеляў у Мінску. Большая іх частка ўлілася ў склад Чырвонай Арміі і працягвала гнаць немцаў, другія былі накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі.

Вянкову было загадана ісці ў Іллю ў распаражэнне райкама партыі. Тут сакратар райкама партыі Шалкоўскі Павел Мікалаевіч, які быў камісарам брыгады імя Фрунзе, прызначыў Вянкова сакратаром да старшыні Чачыева Васіля Ісмаілавіча. Чачыеў праз некалькі дзён папрасіўся на фронт, і на яго месца паставілі Басячэнку Давыда Паўлавіча.

Сакратаром у райвыканкаме Вянкову прыйшлося пабыць нядоўга. У жніўні 1944 года яго накіравалі ўзначаліць Ільянскае аддзяленне дзяржбанка. Па сумяшчальнасці стаў яшчэ палітруком ваенна-вучэбнага пункта.



У.С. Кажамяка. “Крыўда партызана Вянкова”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Краткая справка о партизанской бригаде имени Фрунзе.

Партизанская бригада имени Фрунзе выросла на базе партизанских групп и отрядов, возникших в логойском и Ильянском районах, а так же на базе партизанских групп, засланных из советского тыла. Сформирована в декабре 1942 года. До Смоленского бригаду возглавлял сначала Богатырёв Н.Н. (погиб на Палике), а затем А.М. Захаров (в октябре 1943 года погиб при авиакатастрофе).

Боевые операции бригада проводила, главным образом, в Ильянском и Лагойском районах, на железной дороге Молодечно-Минск, на шоссейной дороге Молодечно-Радошковичи. Бригада принимала активное участие в борьбе против карательных экспедиций, проводившихся в Минской области.

На 1 января 1944 года в бригаде насчитывалось 957 человек, в том числе женщин – 78, членов ВКП(б) – 38, кандидатов в члены ВКП(б) – 44, комсомольцев – 205; по национальности: белорусов – 501, русских – 308, украинцев – 84, евреев – 23, словаков – 12, прочих – 29.

В июне 1944 года вместе с партизанами Минской зоны бригада имени Фрунзе подверглась тяжёлым ударам со стороны превосходящих сил карательной экспедиции и потеряла значительную часть своего состава. К моменту соединения с Красной Армией в бригаде было 411 человек, в том числе 27 женщин.

28 июня (за 2 дня до подхода советских частей) бригада разгромила вражеские гарнизоны в Илье, Раёвке, Вязыни и заняла эти населённые пункты. Здесь же соединилась с частями Красной Армии.

На базе бригады имени Фрунзе действовала Юго-восточная оперативная группа Вилейского подпольного обкома КП(б) во главе с членом обкома П.А.Жуковичем (погиб на Палике в июне 1944 года).

И.Климов, Н.Раков. «Партизаны Вилейщины»

ХРАНАЛОГІЯ ПАДЗЕЙ.

29 чэрвеня 1941 года – пачатак нямецкай акупацыі Ільі і Ільянскага раёна.

Лістапад 1941 года – у Ільі ўтворана першая падпольная антыфашысцкая група, якую ўзначаліў акружэнец, палітрук Чырвонай Арміі Кісялёў Н.Я..

Красавік 1942 года – партызанскай групай Мірановіча Я.Ф. падарваны варожы браняпоезд на ўчастку чыгункі Ратамка – Беларусь.

Красавік 1942 года – высаджана дэсантная група Багатырова М.М. каля вёскі Марозаўка Лагойскага раёна. Пазней гэта група ўвайшла ў склад партызанскага атрада “ За Радзіму”

Вясна 1942 года - з’явіліся першыя партызанскі групы ў лясах Ільянскага раёна.

Май 1942 года - падрыў нямецкіх эшалонаў групай Аляксея Захарава на ўчастках чыгункі Маладзечна – Ліда, Маладзечна – Вілейка, Маладзечна – Мінск.

Чэрвень – ліпень 1942 года – партызанская група Літвіненкі Я.П. злілася з дыверсійнай спецгрупай Багатырова М.М. каля вёскі Малыя Бесяды Лагойскага раёна. У гэты ж час сюды прыбыла партызанская група Чарапанова М.В Так быў пакладзены пачатак стварэння партызанскага атрада “За Радзіму”. Камандзірам атрада назначаны Мацюгін Б.У., начальнікам штаба Штырхуноў В.І., камісарам Літвіненка Я.П. Пазней у атрад уліліся партызанскія групы Міроненкі і Трацэўскага.

Ліпень 1942 года – пачала выходзіць: “Сялянская газета” – орган Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б.

Жнівень 1942 года – утвораны партызанскі атрад імя К.Я. Варашылава.

Верасень 1942 года – у Вілейскую вобласць з-за лінію фронту пасланы партызанскія групы Петрашкевіча – 11 чалавек, Трацэўскага – 8 чалавек, Гіля – 7 чалавек.

9 верасня 1942 года – падарваны варожы эшалон партызанскай групай Міроненкі І.І.

Верасень 1942 года – утвораны партызанскі атрад “Камсамолец”.

30 верасня 1942 года – падарваны нямецкі эшалон партызанскай групай Міпроненкі І.І.

М.В.Фрунзе паводле афіцыйных звестак.

02.01.1943 года – нападзенне партызан на варожы ільянскі гарнізон, знішчаны: управа, склады, бункеры.

22.02.1942 года – знішчаны нямецкі гарнізон у Паперні.

Сакавік 1943 года – створаны партызанскі атрад “За Савецкую Беларусь”.

02.05.1943 года – знішчаны нямецкі гарнізон у вёсцы Раманаўка Мінскага раёна.

22.05.1943 года – парттызанскі атрад “Камсамолец” выдзелены ў разведгрупу пад камандаваннем Багатырова М.М.

Чэрвень1943 года – мінамётны абстрэл партызанамі нямецкага гарнізона ў Ільі.

22 чэрвеня 1943 года – дыверсія ў Мінскім драмтэатры, здзейсненая партызанамі брыгады імя М.В.Фрунзе Талстым А., Лапкоўскім Л.,Сырадоевым М., Цюпенка В.

22 чэрвеня 1943 года – разгромлен нямецкі гарнізон у Хаценчыцах.

Ліпень 1943 года – пачала выходзіць газета “Партызанская праўда” – орган Ільянскага падпольнага райкама КП(б)Б.

Ліпень 1943 года – партызаны брыгады імя М.В.Фрунзе вызвалілі жыхароў вёскі Новая Гута, якія былі сагнаны немцамі для расстрэла.

25.07.1943 года – створаны асобна дзеючы партызанскі атрад “Баец” у Халопенічскім раёне. Пазней ён перадыслацыраваны ў Ільянскі раён ( в. Пляшчаны).

29-30 іпеня 1943 года – на ўчастку чыгункі Вілейка – Маладзечна каля пераезда Смердзія знішчана 3 км. чыгуначнага палатна. На другіх учатках пушчаны пад адхон 4 варожыя саставы ( “Рэйкавая вайна”).

18.08.1943 года – створаны Ільянскі падпольны райкам КП(б)Б.

15 верасня 1943 года - у складзе партызанскай брыгады імя М.В.Фрунзе дзейнічае партызанскі атрад “Баец” па 24 лютага 1944 года.

20 верасня 1943 года – створаны партызанскі атрад “Чырвонае знамя”

02.10.1943 года – разгром нямецкага гарнізона ў Ільі, на бок партызан перайшло некалькі паліцэйскіх.

05.11.1943 года – дыверсія ў немецкім грнізоне ў Ільі. Яе правялі падпольшчыкі Парадоўскі, Жукоўскі, Асінскі, знішчана харчовая база ЦТО.

10.12.1943 года – дыверсія ў Ільянскім нямецкім гарнізоне. Знішчана электрастанцыя, млын, лесапільня.

25.12.1943 года – у Ільянскім гарнізоне ноччу партызанамі знішчаны нямецкія будынкі, будаўнічы аддзел.

Студзень 1944 года – дыверсія ў Ільянскім гарнізоне. Узарвана міна ў кабінеце Брауна, кіраўніка масласырзавода.

Пачатак 1944 года – у Вілейскім гестапа знішчаны падпольшчыкі з вёскі Ілья Парадоўскі У., Парадоўскі І., Парадоўская М., Жукоўскі І., Асінскі К.

07.03.1944 года – партызанамі спалены мост праз раку Ілія ў вёсцы Ілья.

Чэрвень 1944 года – прарыў партызанамі нямецкай блакады на возеры Паліку.

27 чэрвеня 1944 года – бой партызан – разведчыкаў з адступаючымі на Вілейку немцамі і паліцаямі на ўчастку дарогі Ілья – Вязынь.

28 чэрвеня 1944 года – вёска Ілья і раён вызвалены Чырвонай Арміяй і партызанамі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

16 ліпеня 1944 года – партызанскі парад у Мінску.
(Падрабязна аб дзейнасці брыгады расказваецца ў летапісе партызанскай брыгады імя М.В. Фрунзе, які захоўваецца ў музеі “Ільянскія далягляды”.)

9 февраля. В лесу перед д. Сосенка застал день. Реку Вилию форсировали днем... Брод глубокий, начал замерзать. Устали. В д. Харки остановились на привал... Провел беседу с населением. В 22.00 вышли по маршру­ту в бригаду им. Кутузова.

11 февраля. Отправился в бригаду им. Фрунзе. К ве­черу прибыл на место. Чувствовал себя вечером нехорошо, простудился.

Из дневника П.М.Машерова.


Для лучшего руководства боевой деятельностью партизан, партийно-политической работой в отрядах и населенных пунк­тах область условно была разделена на три зоны: Юго-Восточ­ную (Плисский, Докшицкий, Кривичский, Ильянский, Радошковичский, Молодечненский районы); Центральную (Мядельский, Дуииловнчскии, Поставскнй, Глубокский, Свирский, Островецкий, 0шмянский, Сморгонский, Куренецкий районы и город Вилейка); Северную (Дисненскнй, Шарковщинский, Видзовский, Миорский, Браславскнй районы). В помощь рай­комам по каждой зоне были выделены оперативные группы об­кома партии и обкома комсомола.

Алеся Юшко. «Достоин звания героя»

За час свайго гаспадарання ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты вывезлі з “Залесся” ўсё, што толькі можна было, будынак гуты ператварылі ў дзот, знішчылі амаль увесь пасёлак. Выпадкова захавалася толькі сем дамоў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі, у тым ліку і шклозавода “Залессе”, пачалося з першых дзён пасля вызвалення. Залесцы адрамантавалі ўцалелае абсталяванне, нарыхтавалі на месцы неабходныя віды сыравіны і паліва і ў канцы 1944 года змаглі пусціць гуту. Першай прадукцыяй адноўленага завода быў сартавы посуд. Затым у самы кароткі тэрмін быў наладжаны выпуск так неабходнага краіне аконнага шкла, якога ў 1944 годзе было выпушчана 12, а ў 1945 годзе – 28 тысяч квадратных метраў. Крыху пазней была асвоена вытворчасць ізалятараў для тэлефонных ліній.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Владыкі ў лесе знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Пахаваны 80 савецкіх грамадзян, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія карнікі 26.05.1944 года.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Ільянскі раён з 1944 г. – Маладзечненскай вобласці. Цэнтр – в. Ілья. Раён падзяляўся на 11 сельсаветаў.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Старшыня Ільянскага с/савета Сухі Міхаіл Рыгоравіч з 1944 года.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

1945

Яны вярнуліся пераможцамі

У музеі “Ільянскія далягляды маецца спіс ураджэнцаў і жыхароў рэгіёна — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, які складзены па матэрыялах архіва Вілейскага райваенкамата, перш за ўсё па дакументах аб юбілейных узнагароджаннях 1965, 1968, 1975, 1985 і 2000 гадоў.

На жаль, пра паўнату яго гаварыць не даводзіцца: занадта позна стаў ён складацца. 3-за напластаванняў часу і іншых абставін далёка не ўсе прозвішчы нашых землякоў-франтавікоў трапілі сюды. Няхай за гэта выбачаюць нас ветэраны і іх родныя. Усім ім - хто дажыў да нашых дзён і каго ўжо няма сярод нас, хто пазваны і не названы тут, шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон ад нашчадкаў.

Архіў Вілейскага райваенкамата. Фонды Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Падрыхтавалі А. Г. Кляшняк, Н.А.Яфімава.


У.С. Кажамяка. “Усё – добра, адно - дрэнна”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

За три года оккупации фашистские грабители нанесли совхозу «Остюковичи» огромный материальный ущерб, который исчислялся в сумме 239994 рубля.

Фашисты полностью разорили совхозное хозяйство со всем его имуществом. Разграбили и угнали в Германию весь совхозный скот, сожгли все общественные постройки.

Героическая Советская Армия при активной помощи партизан и всего советского народа разгромила и выбросила из пределов Белоруссии немецко-фашистских захватчиков.

Трудящиеся совхоза, как и весь белорусский народ, с помощью братских народов СССР приступили к восстановлению своего хозяйства. ЦК КПСС и Советское правительство оказали большую помощь народному хозяйству БССР, в том числе и совхозу «Остюковичи».

В колхозах и совхозах республики в 1945 году уже работало более 2 тысяч тракторов, 224 комбайна, 2500 молотилок и других сельскохозяйственных машин. В республику было завезено 128 тысяч лошадей, около 150 тысяч голов КРС.

На полях совхоза «Остюковичи» уже в 1945 году работали 3 трактора, одна молотилка МК-1100; совхоз имел одну грузовую машину, две сенокосилки, 7 конных жаток и много другого инвентаря.

Благодаря помощи и постоянной заботе партии и Советского правительства труженики совхоза прилагали все усилия для того, чтобы в кратчайший срок залечить раны, нанесенные войной, восстановить довоенный уровень сельского хозяйства, а затем превзойти этот уровень.

Выполняя план восстановления и развития народного хозяйства на 1946-50 годы, рабочие совхоза включились в социалистическое соревнование, которое стало законом их жизни.

Уже к концу пятилетки труженики совхоза достигли довоенного уровня посевных площадей. Изменилась структура посева за счет увеличения удельного веса кормовых культур, овощей, картофеля. Средний урожай зерновых составил 9,2 ц\га.

Многие победители социалистического соревнования добились более высоких показателей. Звенья Галецкого А., Станкевича И., Шнитковского П. на закрепленных за ними участках получили урожай зерновых по 14-15 ц\га, картофеля – 126-140 ц\га.


Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка