У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г




старонка3/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4

Зная о расцвете социализма в БССР, народ Западной Белоруссии вел самоотверженную борьбу против белополяков.

После нападения гитлеровской Германии на Польшу части Красной Армии освободили Западную Белоруссию от оккупантов. В Илье был образован волостной комитет красной гвардии. Работу комитета возглавил безземельный Шушкевич В.А., а отряд красной гвардии в числе 120 человек – Каминский Ф.И. В деревнях крестьянские комитеты и отряды добровольной крестьянской милиции несли караульную службу.

Рабочие и крестьяне Западной Белоруссии, в том числе и бывшие батраки имение Ободовцы и Остюковичи, занялись организацией хозяйства на новых социалистических основах.

«В имении Ободовцы полным ходом идет обмолот зерна. Уже намолочено 11 тонн ржи», - писала газета «Вилейская правда». -«Все зерно учитывается и ссыпается в общественный амбар».

Молодечненский госархив, фонд 119, опись2, д.3, д.22.

Газета «Вилейская правда» №19 от 22 ноября 1939 года.

Белорусский народ в западных областях получил полную возможность решать свою судьбу по своему усмотрению. Во всех населенных пунктах происходили митинги и собрания трудящихся.

Своим коллективным трудом рабочие в имении начали создавать крупное советское хозяйство.

В имении Ободовцы был сохранен помещичий скот: 30 коров, 13 телят, 86 свиней, 23 лошади. В имении Остюковичи – 53 коровы, 58 телят, 57 свиней, 19 лошадей, 150 голов домашней птицы.

С полей был убран и обмолочен весь урожай зерна и картофеля. Так на базе двух крупных имений после национализации помещичьей земли был организован совхоз «Остюковичи».

За первый год существования совхоза коренным образом изменилась жизнь окрестных деревень и бывших батраков. В совхозе были 2 конюшни, 2 коровника, 2 свинарника, 4 сарая, 2 амбара, конный сельхозинвентарь. В совхозе были организованы кузнечная и столярная мастерские, в которых работало 12 человек под руководством кузнеца Рецкого и столяра Тратинко. Животноводческими фермами начал заведовать бывший пастух Либ Залман.

В центре совхоза был открыт магазин, который полностью обеспечивал население необходимыми товарами.

Бывшие батраки, которые жили раньше в прогнивших квартирах, вселились в благоустроенные квартиры бывших помещиков и их слуг; многие из них овладели разными специальностями.

Уже в 1940 году хозяйства пополнились новыми сельскохозяйственными машинами. Совхоз получил два трактора, две грузовых автомашины, молотилку и много другого инвентаря.

Газета «Вилейская правда» №23 от 27 ноября 1939 года.

Молодечненский госархив, фонд 124, дело 18, стр.72

Быстро начало развиваться животноводство. Весь приплод молодняка за 1940 год был сохранен, кроме того, совхоз получил от государства 50 породистых коров, 20 свиней и 17 лошадей.

В совхозе накануне Великой Отечественной войны имелось 133 коровы, 92 теленка, 313 свиней, 59 лошадей, 250 голов птицы.

Впервые в истории своей жизни рабочие совхоза начали работать на себя, получать заработную плату согласно затраченному труду. Например, вместо 6 пудов хлеба и 5 злотых в месяц, полученных от помещика, Либ Залман начал получать ежемесячно по 30 рублей.

Большую работу среди населения совхоза провели коммунисты вновь созданного РКП КПБ во главе с первым секретарем тов. Карасевым Н.В. В совхозе была организована первичная комсомольская организация.

При начальной школе, организованной в совхозе, была создана группа малограмотных юношей и девушек, которых обучал местный учитель Касинский. Таким образом, совхоз стал образцом для сельского хозяйства района, новой школой передового опыта для всех крестьян-единоличников.


Из материалов музея

Абадоўцы. З 15.1.1940 у Ільянскім раёне той жа (Вілейскай) вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім с/с. У лютым 1940 г. на базе былога маёнтка створаны жывёлагадоўчы саўгас “Абадоўцы”. Саўгас меў 2204 га с.-г. угоддзяў, у т.л. 884 га ворыва.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

1941

У пачатку 1941 года на ім (на шклозаводзе “Залессе”) працавала 150 чалавек, але шклотрэст рэспублікі адмаўляўся ад гэтага прадпрыемства.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

…мітынг у Ільі быў на другі дзень вайны. Немцы рваліся на ўсход. У тыя дні падтрымка патрэбна была кожнаму чалавеку. І заклікі з трыбуны, патрыятычныя прамовы павінны былі зрабіць сваю справу, адказаць калі не на ўсе, то на шмат якія пытанні. З запалам гаварылі прамоўцы, пасылалі праклёны ворагу, заклікалі людзей да барацьбы. Мітынг патрэбен быў, каб падняць дух. У час мітынгу нечакана наляцелі варожыя самалёты і абстралялі вёску...

Так расказваў Іван Сцяпанавіч Тонкавіч спачатку пра мітынг, а потым пра з’яўленне немцаў у Ільі і пра далейшыя падзеі.

… На другі дзень вайны ў Ільянскім райкаме партыі і райвыканкаме адразу ж прынялі рашэнне аб эвакуацыі раённых устаноў у Плешчаніцы. Пачалася спешная падрыхтоўка да іх адпраўкі. Ад многіх тады патрабаваліся актыўныя дзеянні і шмат намаганняў.

Штодзённа над вёскай на ўсход праляталі нямецкія самалёты, таму былі арганізаваны кругласутачныя назіранні за небам, бо існавала апасенне бамбёжак і абстрэлаў.

Ужо чацвёра сутак адсутнічаў дома старшыня Ільянскага сельпа Рудніцкі Пётр Вікенцьевіч. Справы кожны дзень затрымлівалі яго. І работа ў сельпа, і шматлікія даручэнні з райкама і райвыканкама – усё было першатэрміновым і важным і патрабавала ўвагі і часу.

Пётр Вікенцьевіч быў камуністам, удзельнікам грамадзянскай вайны, ваяваў за савецкую ўладу. У родную Ілью вярнуўся толькі ў 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі. Працаваў намеснікам старшыні райвыканкама, а пасля старшынёй сельпа. На гэтай пасадзе Пятра Вікенцьевіча застала вайна. У Ільі, дзе кожны яго ведаў, заставацца Рудніцкаму было небяспечна. Пра гэта ён і сказаў бацьку, калі ненадоўга забег дамоў. А пасля таго ён ужо больш не прыходзіў дахаты. 29 чэрвеня Пётр Вікенцьевіч загінуў у Ільі.

Дзень 29 чэрвеня 1941 года пачынаўся для ільянцаў цяжкімі і нядобрымі прадчуваннямі. Зранку ў небе пранеслася на ўсход некалькі груп варожых самалётаў. Над Старынкамі яны збілі наш самалёт – бой быў няроўны і нядоўгі.

Пасля шаснаццаці гадзін самалёты з’явіліся зноў. Два з іх пранесліся над вёскай вельмі нізка, абляцелі яе і зніклі. Над Ільяй павісла цішыня і лягла на ўсіх цяжарам нечага нядобрага, што павінна было здарыцца вось-вось. Людзей непакоіў і страшыў прыход немцаў, толькі ніхто ў гэтыя хвіліны ўжо не мог прадухіліць, спыніць яго. Была цішыня і цяжар чакання.

Неўзабаве лёгкія нямецкія танкі з’явіліся з боку Раёўкі. Ільянцы яшчэ здалёк пачулі грукат іх гусеніц. Першай на бязлюднай вуліцы з’явілася група разведчыкаў на матацыклах. Яны праехалі праз вёску ў другі яе канец, там развярнуліся і хутка паляцелі назад. Цяпер у зубах матацыклісты трымалі чырвоныя стужкі – гэта, напэўна, быў умоўны сігнал сваім.

Матацыклісты зніклі, і тут жа на вуліцу выскачылі танкі. Яны на вялікай хуткасці несліся праз усю вёску. Ля могілак, дзе пачыналася жытнёвае поле і дарога праз жыта вяла далей на Абадоўцы, фашысты з танкаў расстралялі нашу аўтамашыну з людзьмі. Там было трынаццаць чалавек, у тым ліку і Рудніцкі П. В. Яны ўсе на машыне вярталіся ў Ілью з Абадоўцаў, не ведаючы, што ў вёску ўжо ўварваліся фашысты. Немцы, заўважыўшы машыну, сходу ўдарылі па ёй. Людзі разбегліся па жыце. За імі ганяліся і расстрэльвалі. Ворагі не шкадавалі патронаў, яны хадзілі па полі і дабівалі кожнага. На целе Рудніцкага налічвалася сем ран, не менш іх было ў іншых загінуўшых.

Загінулі ўсе. А на дарозе дагарала разбітая машына. Страляніна скончылася, але раптам аднавілася зноў. Немцы цяпер адкрылі агонь па чалавеку ў вайсковай форме, які выбег з вуліцы сюды, на поле. Гэта быў ваенны камісар, старшы лейтэнант Труханаў Аляксандр Мікалаевіч. Трапіўшы пад варожыя кулі, ён пачаў адстрэльвацца і паспеў схавацца за дравяныя штабялі. Фашысты спрабавалі падысці, каб узяць яго жывым, але адтуль вёўся прыцэльны агонь. Тады Труханаву было прапанавана здацца, толькі ў адказ ворагі атрымлівалі адно – чарговы выстрал. Калі пачало вечарэць, захопнікі, страціўшы надзею узяць Труханава жывым, спачатку прашылі аўтаматнымі чэргамі штабялі, а потым закідалі іх гранатамі.

Аляксандр Мікалаевіч Труханаў загінуў, але не здаўся ў палон. У Ільі адна з вуліц, якая выходзіць туды, дзе загінуў Труханаў, носіць цяпер яго імя. Ільянцы шануюць памяць адважнага камісара, а некаторыя шкадуюць яго, ды пытаюцца, чаму ён не пакінуў Ілью да прыходу немцаў.

Некалькі дзён запар бесперапынна праз Ілью ехалі на машынах, на матацыклах і нават на веласіпедах абвешаныя зброяй гітлераўскія ваякі. Галовы іх кружыліся ад першых поспехаў. Рогат і жарты, маршы і песні… Салдаты ехалі без верхняй вопраткі, бо было горача. “Нах остэн, нах Москаў” – гэтыя і другія надпісы былі на машынах, на танках і іншай баявой тэхніцы.

Будучае для заваёўнікаў тады было такое радаснае. Песні спяваліся самі. Рогат і жарты не змаўкалі. Пераможныя маршы ўзляталі ажно пад неба. “Фарвэрц! Нах Москаў! Як цудоўна!” Фронт хутка каціўся на ўсход.

У Ільі настаў перыяд акупацыі. Немцы пачалі яго з расстрэлаў, са знішчэння савецкіх актывістаў, ваеннапалонных, усіх, на каго падалі падазрэнні, хто адмаўляўся супрацоўнічаць з новымі ўладамі.

На жаль, былі даносчыкі, якіх фашысты ўсяк заахвочвалі. Па даносах не менш як дваццаць чалавек трапілі пад падазрэнне немцаў. Некаторыя з іх былі знішчаны тут жа ў Ільі або ў Даўгінаве, куды немцы адпраўлялі арыштаваных на допыты.

Гэта намаганнямі даносчыкаў з самых першых дзён акупацыі ў полі зроку немцаў аказаліся жыхары Ільі Вараўка Рыгор, Курловіч Уладзімір, Шушкевіч Васіль.

Курловіч да вайны працаваў загадчыкам гаспадаркі ў Ільянскім райвыканкаме. Нехта з даносчыкаў чуў, як Курловіч прама на вуліцы выказваў смелае меркаванне аб тым, што немцам ніколі не ўдасца перамагчы Саветы і нават скруціў пры гэтым кукіш.

Вараўка ж заслужыў пакаранне за тое, што па загаду савецкай улады яшчэ ў трыццаць дзевятым годзе скінуў з царквы крыж.

На Янушках, так называюць ільянцы забалочаны луг ля вёскі за рэчкай, фашысты расстралялі Вараўку і Курловіча.

Шушкевіча Васіля Іванавіча за тое, што ён быў да вайны старшынёй Ільянскага сельскага Савета, немцы адвезлі ў Даўгінава і расстралялі.

На ўскрайку лесу, ля самай дарогі, якая ідзе з Ільі ў Адамавічы, стаяць дубы. Сюды ў першы год акупацыі немцы прыганялі людзей на расправу. Ім было зручна расстрэльваць тут, блізка ад вёскі. Чыніць забойствы ніхто не перашкаджаў: у лесе яшчэ не было партызан. Ахвяры самі капалі сабе ямы, і забойцам заставалася толькі прысыпаць зямлёй мёртвыя целы. …

У.С. Кажамяка. “Цяжкія былі дні”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Радавы Ванюшкін Андрэй Іванавіч праявіў мужнасць і загінуў 5 ліпеня 1941 года каля вёскі Карытніца Вілейскага раёна.

Андрэй Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Юва Свярдлоўскай вобласці. Закончыў сем класаў і паступіў у Чырвонауфімскае педагагічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння працаваў у сельскай школе настаўнікам пачатковых класаў.

У.С. Кажамяка. “Жыве памяць”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Успаміны Леанілы Антонаўны Міцько…. Калі пачалася вайна, то ў Хаценчыцах нямецкія акупанты стварылі гарнізон з некалькіх мясцовых паліцэйскіх і двух нямецкіх вайскоўцаў. Царкву яны ператварылі ў абарончы назіральны пункт, на званіцы паставілі кулямёт. Вакол царквы прымусілі жыхароў вёскі выкапаць шырокую траншэю. Людзей штодня зганялі на працу: ладзіць масты і дарогі, нарыхтоўваць у лесе драўніну, каб адправіць яе ў Германію, прымушалі і да іншай працы.

Нямецкі гарнізон у Хаценчыцах пратрымаўся нядоўга, бо партызаны за гадзіну расправіліся з ім. У перастрэлцы ахвяр у партызан не было, затое загінулі некалькі паліцэйскіх і цывільныя грамадзяне. Насельніцтва вёсак аказалася паміж двума агнямі. Днём прыязджалі нямецкія карнікі, забівалі, рабавалі, здзекваліся з людзей, а ноччу прыходзілі партызаны, каб што-небудзь забраць.

Здарылася гэта восенню. Леаніла і яе брат Ваня выбіралі на полі бульбу і раптам у паветры раздаўся гул матораў, дзеці паднялі галовы і пачалі лічыць самалёты. Яны кругам абляталі вёску і нешта скідвалі. Загарэліся будынкі ў вёсцы. Адзін самалёт пачаў страляць прама над дзецьмі, але яны паспелі схавацца ў свае барозны і хуценька пачалі адпаўзаць, пакуль самалёт рабіў другі круг над вёскай. Дзецям удалося схавацца ў прыдарожнай канаве. Вечарам яны даведаліся, што ў вёсцы загінула жанчына Спірыдовіч Анюта са сваімі маленькімі дачушкамі. Жанчына схавалася пад яблынькай у сваім агародзе. Кулямётная чарга скасіла ўсіх траіх. У гэты ж дзень былі знішчаны суседнія вёскі – Заельнікі з Рабцамі.



У.С. Кажамяка. “Засталіся ўспаміны”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

…Нямецка-паліцэйскі гарнізон у Ільі быў добра ўмацаваны.

Будынак школы фашысты ператварылі ў сапраўдную крэпасць і мелі там шмат зброі і нават танк. У касцёле яны зрабілі свой назіральны пункт, адкуль было відаць усё навокал: ці хто ідзе, ці едзе ў Ілью ці з Ільі. На вуліцах пабудавалі з бярвенняў бункеры, дзе кругласутачна знаходзілася варта. Па вуліцах вёскі немцы арганізавалі патруляванне.

Партызанам трэба было знішчыць гарнізон у Ільі. Яны некалькі разоў урываліся ў вёску з боем, часцей за ўсё на досвітку. Немцы і паліцаі тут жа ратаваліся ў будынку школы, адстрэльваліся адтуль і чакалі падмогі з Вязыні і з Вілейкі.

Смела паводзіў сябе ў гэтых аперацыях Паўлін Карабіцын. Ён заўсёды быў у першых радах, і на яго раўняліся многія партызаны.

У чарговы раз партызаны наступалі на ільянскі гарнізон імкліва, хутка выбілі немцаў і паліцаяў з бункераў і авалодалі вёскай. Заставалася знішчыць фрыцаў, якія ўцяклі ў школу. Тут і завязаўся бой. Партызаны падступалі ўсё бліжэй і бліжэй. Але падабрацца да будынка школы было немагчыма. Адтуль з вокнаў бесперапынна вялі агонь з кулямётаў і аўтаматаў, білі з мінамётаў. Партызаны ўжо збіраліся пайсці на штурм, хаця гэта магло б прывесці да вялікіх ахвяр сярод іх. Заставалася зусім нямнога да поўнага разгрому фашыстаў у гарнізоне.

І ўсё ж і на гэты раз партызаны не змаглі выканаць да канца пастаўленую перад сабой задачу. Бо ў гэты час спачатку з Вязыні, а потым і з Вілейкі немцам прыйшла падмога.

Паўлін Карабіцын вельмі добра памятаў той бой у Ільі. Яго каманды выконваліся дакладна. Прадчуваючы свой крах, немцы супраціўляліся з усёй моцы, без перапынку білі з мінамётаў. Адна варожая міна разарвалася зусім блізка. Карабіцын хацеў падняццца і не змог, бо асколкі ад міны прабілі яму грудзі. Акрываўленага, таварышы вынеслі яго з-пад абстрэлу, а потым занеслі ў лес.



У.С. Кажамяка. “Паўлін Карабіцын”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Апошняя асцюковіцкая памешчыца Софья Тукала, якая ў гады вайны жыла з дзецьмі ў сваім асцюковіцкім палацы і была ўдзельніцай польскага антыфашысцкага падполля, якое немцы раскрылі і ўсіх яго ўдзельнікаў (26 чалавек), у тым ліку і пані Софью, расстралялі ў вёсцы Малюны каля Вілейкі.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

У вёсцы Селішча знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму. Яна знаходзіцца за 0,3 км на ўсход ад вёскі.

Пахаваны 4 воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў 1941 годзе і 48 жыхароў вёсак сельсавета, расстраляных гітлераўцамі ў 1941-1943 г.г. У 1973 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 2”.


1942

Страху ў людзей было шмат. Многія баяліся немцаў і не жадалі служыць ім, гатовы былі змагацца з ворагам. Добраахвотна дапамагаць немцам ішлі толькі тыя, хто вельмі не любіў савецкую ўладу, не падтрымліваў яе. Былі людзі, якім новы нямецкі парадак спадабаўся. Астатнія чакалі, разважалі, на нешта спадзяваліся, як маглі ўхіляліся ад прымусу з боку немцаў. Некаторыя з іх пасля пайшлі ў партызаны.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка