У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г




старонка2/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4

У 1940 1941 гг. Ільянскі РК КП(б)Б прасіў ЦК КП(б)Б аказаць раёну дапамогу ў адкрыцці новых школ у вёсках Дубавое, Калодчына, Рэдзькавічы і Юнцавічы, у набыцці падручнікаў для школ, накіраваць у раён настаўнікаў; вырашыць пытанне аб падпарадкаванні шклозавода, на якім працавалі 150 чалавек (шклотрэст БССР адмаўляўся ад прадпрыемства).


Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Ільянскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1940-1957 г.г. Утвораны 15.01.1940 года ў складзе Вілейскай вобласці.

Ільянскі сельскі савет утвораны 15.10.1940.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

У лютым 1940 года ў Ільянскім раёне была арганізавана МТС з цэнтрам у былым маёнтку Вязынь (дырэктар Пётр Станіслававіч Абулін). У 1939 годзе маёнтак быў уладаннем Радзецкай. Налічваў 15000 га. зямлі, (у тым ліку 350 га. ворыва, 14500 га. лесу, 4 га. саду, 8 га. парку, аранжэрэя, 3 возеры); тут знаходзілася вінакурня, лесапільны завод, млын, электрастанцыя, сыраварня, памяшканні для жывёлы, сельскагаспадарчыя машыны, паравы рухавік.

Арганізаванай МТС былі перададзены пабудовы былога маёнтка, у тым ліку кузня, 5 жылых пабудоў. 2 паветкі для захоўвання сельскагаспадарчага інвентару.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

Саўгас “Асцюковічы” Ільянскага раёна Вілейскай вобласці, арганізаваны ў лютым 1940 года, рашэннем Савнаркама БССР (Асцюковічы – былы маёнтак, які належыў памешчыцы Сафіі Тукала). Рашэннем Наркамата саўгасаў БССР да саўгаса “Асцюковічы” далучаны былыя маёнткі “Абадоўцы” і “Старынкі”, якія належылі памешчыку Мечыславу Багдановічу.

Першае кіраўніцтва саўгаса:

дырэктар, Матукевіч (?) Міхаіл Цімафеевіч;

зампаліт, Кротаў Ілья Аляксеевіч;

галоўны бугалтар, Мезінскі Фёдар Міхайлавіч;

старэйшы заатэхнік, Радзіонава Анастасія Фёдараўна;

ветэрынарны ўрач, Уголеў Дзяніс Дзмітравіч;

старэйшы аграном, Каляда Іван Флар’янавіч;

дырэктар школы, Касінскі Адольф Францавіч;

загадчыца дзіцячым садам, Лойка Людміла Канстанцінаўна

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

Некалі давялося пагутарыць з жыхаркай Ільі Александровіч Раісай Макараўнай – мы збіралі матэрыял для школьнага краязнаўчага музея. Раіса Макараўна ўжо памёрла, а тады яна расказвала, што нарадзілася ў Ільі і ўвесь час жыла тут. Яе дзявочае прозвішча – Мяховіч. Наглядзелася, як яна казала, усяго за немалую колькасць гадоў – і добрага і дрэннага.

Да вайны, па словах Раісы Макараўны, у Ільі жыло шмат яўрэяў. Тут было тры сінагогі і будавалася чацвёртая, і пры іх працавалі школы для дзяцей. Дарэчы, у Ільі ў такой яўрэйскай школе некалі вучыўся Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), вядомы беларускі пісьменнік. Бацька прывёз яго сюды з Пасадца і пакінуў вучыцца. Хлопчык вучыўся добра, жыў на кватэрах у яўрэяў па чарзе. Яго не толькі забяспечвалі жыллём, але яшчэ і кармілі ў яўрэйскіх сем’ях. Вядома, што калі хлопчык закончыў школу, то нейкі час працаваў апасля хатнім настаўнікам у вёсцы Батурына ў пятнаццаці кіламетрах ад Ільі.

Такім чынам, гэты факт як бы праславіў нашу вёску Ілью, і гэта прыемна. Вось толькі чамусьці ў Ільі ўсё яшчэ няма ніякага сведчання пра гэта, няма ніякага памятнага знака. Застаецца спадзявацца, што некалі справа гэта выправіцца і, можа нават, у хуткім часе.

У Ільі яўрэі складалі больш за палову насельніцтва, і можна казаць, што Ілья была яўрэйскім мястэчкам. Жылі яўрэі ў цэнтры вёскі і займаліся гандлем, менш было сярод іх рамеснікаў (былі кавалі, шаўцы). І, вядома, былі равіны. Яны служылі пры сінагогах, вывучалі Святое Пісанне, прапагандавалі яго сярод свайго насельніцтва. Яўрэі строга выконвалі ўсе прадпісанні сваёй веры так, як казалі равіны.

У.С. Кажамяка. “Нельга забываць” Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Ілья – радзіма продкаў Лізы Кудроу. Тут да вайны жылі з дзецьмі яе прадзед і прабабка, якія загінулі ад рук фашыстаў. Іх прозвішча – Мардуховічы, і жылі гэтыя людзі ў Старой Гуце ў сваім доме побач са смалярняй, на якой працавалі.

Уласнікам прадпрыемства быў яўрэй Вульф Рубін, і яго дом таксама знаходзіўся побач з домам Мардуховічаў. З сасновых пнёў на смалярні атрымлівалі шкіпінар, смалу, драўляны вугаль і прадавалі спажыўцам. З гэтага людзі жылі, хаця заробкі ў іх і не былі вялікія. Мабыць, таму некаторыя члены сям’і Мардуховічаў вырашылі пераехаць у Амерыку, што і зрабілі да вайны.

За акіянам яны і засталіся жыць назаўсёды. Там з часам нараджаліся дзеці, потым з’яўляліся ўнукі. Сярод іх была і Ліза.



У.С. Кажамяка. “Кіназорка плакала на месцы пахавання ільянскіх яўрэяў”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Бедняцкие и середняцкие хозяйства, составлявшие свыше 94% общего количества хозяйств, имели менее половины всей земельной площади, влачили нищенское существование. Например, в деревне Криница, где насчитывалось 9 дворов, имелось 21 га пашни и 2,7 га луга. Крестьяне этой деревни были полностью зависимы от помещика. Вот что рассказывает про жизнь этой деревни крестьянин Новик М.А.:



- В моем хозяйстве имелось 1,7 га земли и 0,18 га сенокоса, одна корова. Семья состояла из 6 человек. Хлеб мы кушали только после уборки урожая. Основным продуктом питания в семье служил картофель, так как яйца и масло я должен был продать для уплаты налогов.

  1. Я.А.Раков «Что дала Советская власть трудящимся БССР», Минск. С.12.

  2. В.Ярош, Молодечненская область.

  3. Из беседы с тов.Новиком М.А.

Профашистское польское правительство проводило политику ополячивания белорусов. В Ильянской гмине более 70% населения было неграмотным. И это не удивляло, так как здесь была всего одна семилетняя школа и 8 начальных, расположенных одна от другой на расстоянии 8-10 км, поэтому только 1\3 детей школьного возраста не обучалась. Преподавание в школах велось только на польском языке. В Илье имелась одна амбулатория. О кино, радио, электричестве население гмины даже не имело никакого представления.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка