Творчы геній Напалеона Орды Бібліяграфічны спіс літаратуры




Дата канвертавання23.03.2016
Памер126.32 Kb.


Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая



Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

Творчы геній

Напалеона Орды


Бібліяграфічны спіс літаратуры

Баранавічы 2007



Па малюнках Напалеона Орды сёння можна ўявіць тую Берусь, якая існавала амаль два стагоддзі таму. Сядзібы і палацы, гарады і мястэчкі, якія бачыў і проста краявіды, родныя, мілыя сэрцу, ён пераносіў на паперу, стаўшы не толькі адным з выдатных мастакоў нашай мінуўшчыны, але захавальнікам знакаў гісторыі для нашчадкаў.
* * *

Біяграфія Напалеона Орды ўражвае неверагоднымі і захапляльнымі падзеямі, кожная з якіх уяўляе сабой своеасаблівы прыгодніцкі раман. Зараз усё часцей можна сустрэць у друку публікацыі, прысвечаныя гэтаму таленавітаму чалавеку. Усе яны падкрэсліваюць выключнасць, рознабаковую адоранасць, рашучасць, мэтанакіраванасць нашага земляка.

Нарадзіўся Н. Орда ў радавым маёнтку Варацэвічы (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці).



У бацькоўскім доме Напалеон атрымаў добрую пачатковую адукацыю і ў 12 гадоў быў прыняты ў вядомую ў той час Свіслацкую гімназію. 3 1823 г. вучыўся ў Віленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце і адначасова наведваў мастацкія кафедры гравюры, скульптуры, жывапісу і малюнка. Скончыць універсітэт яму не давялося - у 1827 г. Н. Орда быў выключаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства "Заране", члены якога марылі аб незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволення Н. Орда змог вярнуцца ў родныя мясціны, дзе займаўся гаспадаркай і далейшай самаадукацыяй. Акрамя гэтага вызначылася яго прафесійная цікавасць да жывапісу і музыкі.

Калі пачалося паўстанне 1830 года, Н. Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса. За ўдзел у адной з бітваў ён нават атрымаў вышэйшую ваенную ўзнагароду - ордэн Залатога крыжа і чын капітана. Пасля падаўлення паўстання Н. Орда быў вымушаны эмігрыраваць. Прайшоўшы праз Аўстрыю, Італію, Швейцарыю, Н. Орда ў 1833 г. апынуўся ў Парыжы, які пасля 1830-1831 гг. стаў цэнтрам польскай рэвалюцыйнай эміграцыі.

У Парыжы Н. Орда пазнаёміўся са славутым Ф. Шапэнам і з вялікім задавальненнем вучыўся ў яго музыцы і кампазітарскаму майстэрству. Асаблівых поспехаў Н. Орда дасягнуў у ігры на фартэпіяна. У 1838 г. па ініцыятыве Н. Орды ў Парыжы быў выпушчаны "Музычны альбом", у які ўвайшлі творы беларускіх і польскіх кампазітараў. А праз некаторы час былі выдадзены яго ўласныя фартэпіянныя сачыненні (паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі, калыханкі), ухваленыя Ф, Шапэнам і Ф. Лістам, выйшлі ў свет рамансы і песні Н. Орды на словы С. Вітвіцкага і А. Плуга. Лепшыя музычныя творы кампазітара, асабліва паланэзы, вылучаюцца віртуозным стылем, меладычнасцю. У некаторых пераважае песенны, лірычны пачатак. Пра высокі аўтарытэт Н. Орды ў музычных і тэатральных колах Парыжа, шырокае прызнанне яго творчых і арганізатарскіх здольнасцей сведчыць той факт, што ў 1843 г. яго запрасілі на пасаду дырэктара Італьянскай оперы, аднаго з самых вядомых музычных тэатраў (у наступным годзе з-за рознагалоссяў сярод членаў праўлення тэатр быў закрыты).

Актыўнай была і педагагічная дзейнасць Н. Орды. У сярэдзіне 50-х гг. ён напісаў "Граматыку польскай мовы" і выдаў яе ў 1856 г. у Парыжы, затым у 1858 г. у Берліне, а ў 1874 г. у Варшаве. Доўгі час ён з'яўляўся не толькі выканаўцам, але і настаўнікам музыкі. Своеасаблівым абагульненнем вопыту ў выкладанні музыкі стала 'Траматыка музыкі", якая пабачыла свет у Варшаве ў 1873 г. Гэту працу, якая лічылася адным з лепшых вучэбных дапаможнікаў шмат дзесяцігоддзяў, аўтар прысвяціў С. Манюшку.

Н. Орда шмат часу аддаваў грамадскай дзейнасці. Вядома, што кампазітар быў удзельнікам камісіі па дапамозе эмігрантам. У 1839 г. стаў членам Польскага літаратурнага таварыства, што дазволіла яму бліжэй пазнаёміцца з А. Міцкевічам. Разам з жонкай паэта Н. Орда наладжваў у іх доме цудоўныя музычныя вечары. А. Міцкевіч часта выступаў з паэтычнымі імправізацыямі ў літаратурных салонах, а яго чытанні неаднойчы суправаджаліся ігрой на фартэпіяна Н. Орды.

Мастацкую адукацыю Н. Орда атрымаў у студыі П. Жырара, майстра архітэктурнага пейзажа. Са сваёй першай экспедыцыі па Іспаніі Н. Орда прывёз дзесяткі малюнкаў і акварэлей, напісаных на вуліцах старых гарадоў, замалёўкі руін на фоне аліўкавых гаёў, палацаў, пастаялых двароў. Яго работы набывалі ў прыватныя калекцыі, друкавалі ў краязнаўчых, гістарычных часопісах і навуковых выданнях. Варшаўскі часопіс "Тыгодник илюстрованы" шмат год вёў пастаянную рубрыку "3 папкі Н. Орды". Па дамоўленасці мастак аб'ехаў літаральна палову Еўропы: пабываў у Англіі і Шатландыі, Галандыі і Партугаліі, Алжыры... Многія з малюнкаў Н. Орды і сёння ўпрыгожваюць турыстычныя даведнікі.

Пасля аб'яўлення амністыі ў 1856 г. Н. Орда вярнуўся ў Варацэвічы. Згодна з даўнім рашэннем суда маёнтак быў канфіскаваны і прададзены. I ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці, перыяд жыцця на радзіме аказаўся для Н. Орды самым плённым. Менавіта тут ён ажыццявіў сваю запаветную мару і стварыў унікальную энцыклапедыю ў малюнках ХІХ-вяковай гісторыі Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Пачынаючы з 1873 г., Н. Орда паспеў стварыць 8 серый альбомаў літаграфій сваіх архітэктурных пейзажаў. Яны носяць не толькі ілюстрацыйны характар, многія з іх перадаюць хараство і былую моц замкаў, крэпасных умацаванняў, паэтычнасць сядзіб і паркаў ("Мір", "Крэва", "Ружаны", "Белая вежа", "Пінск", "Лагойск", "Завоссе" і інш.).

Дзякуючы гэтаму нястомнаму тытану творчасці і , які з дакументальнай дакладнасцю і рамантычнай узнёсласцю маляваў нашу, мы можам уявіць, як выглядалі

многія архітэктурныя помнікі і мясціны, якія знішчыліся або непазнавальна змяніліся.

У 1883 г. па справах выдання сваіх альбомаў Н. Орда ў апошні раз наведаў Варшаву. Там 26 красавіка спыніўся яго жыццёвы шлях. Згодна з тэстаментам Н. Орду пахавалі ў Янаве (цяпер г. Іванава), у фамільнай усыпальніцы. У 1997 г. там быў пастаўлены помнік слыннаму мастаку-вандроўніку (скульптар Ігар Голубеў). У гэтым жа годзе Кракаўскі музей выдаў унікальны "Каталог малюнкаў архітэктурных. Малюнкі Напалеона Орды". Шмат з іх маюць дачыненне да Беларусі: замалёўкі рабіліся ў тагачасных Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губернях. Памятаюць Н. Орду і ў Парыжы, там дзейнічае прысвечаны яму музей.



Свіслацкая гімназія.

Кнігі:
Климчук, В. А. Наполеон Орда – творец архитектурного пейзажа. – Брест : Облтипография, 1998. – 68 с.

ЦГДБ-1; Ф1-1; Ф3-1; Ф4-1; Ф5-1; Ф6-1; АБ ЦГБ-1; ЧИ ЦГБ-1


Шэдэўры беларускай архітэктуры ў малюнках Напалеона Орды. - Мн.: РАЙ, 1997. – 12 откр.

ЧИ-1


Артыкулы ў кнігах:


84(4Беі)6

М28


Мароз, У. В. Згадкі пра Напалеона Орду // Мароз, У. В. За брамай забытых мелодый : эсэ, вершы, мініяцюры. - Мн.:  Маст. лiт.,  2004. – С. 129.



ЦГДБ-1; Ф1-1; Ф3-1; Ф4-1; Ф5-1; Ф6-1; АБ ЦГБ-1, КХ ЦГБ-1

63.3(4Беі)-8

С47


Гапоненка, В. Напалеон Орда // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. 1. / уклад. Гілеп [і інш]. – Мн., 2000. – С. 220-232.




ЧЗ -1

63.3(4Беи)

М29


Марціновіч, А.А. Занатавана для нашчадкаў : Напалеон Орда // Зерне да зерня : гісторыя ў асобах, эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч. – Мн., 1996. – С. 239-248.




ЦГДБ-1; Ф1-1; Ф3-1; Ф4-1; Ф5-1; Ф6-1; ЧЗ ЦГБ-1, АБ ЦГБ-1

85.113(4Беи)1

Орда, Н. Замак ў Міры [Изоматериал] : малюнак Напалеона Орды // Калнін В.В. Мірскі замак  /  Калнін, В.В.; пер. на англ. мову А.І. Казека. – Мн.,  2002. – С. 110.




ЧИ-1

63.3(4Беі-4Бре)

К93


Курков, И.Н. Наполеон Орда // Брестчина : легенды, события, люди / И.Н. Курков. – Мн., 2005. – С. 64-68.




ЦГДБ-1, Ф1-1, Ф3-1, Ф4-1; Кр-1




Орда Напалеон // Бел. энцыкл. : у 18 т. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 443-444.




ЦБС




Орда Напалеон // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мн., 1999. – Т. 5. – С. 352-353.

85.313(4Беі)

С44



Скорабагатаў, В. Напалеон Орда // Зайгралі спадчынныя куранты : цыкл нарысаў з гісторыі прафесійн. муз. культуры Беларусі [ХVI-ХХ стст.] / В.В. Скорабагатаў. – Мн., 1998. – С. 64-66.




ЧИ ЦГБ-1




Беллин. Усадебный дом.

С акварели Н. Орды. (1864г.)
Артыкулы ў часопісах і газетах:
Акаловіч, Л. Напалеон Орда // Голас Радзімы. - 2006. - 21 снеж.- С. 10.

Анцелевич, А. Наполеон, которым гордится Беларусь : [о худ. наследии Наполеона Орды] // Народная газета. – 2007. – 20 лют. – С. 3.

Балюк, М. Наш знакаміты выпускнік… Напалеон Орда : [пра свіслацкую гімназію, якую ў 1823 г. скончыў Напалеон Орда] // Настаўн. газ. – 2007. – 22 лют. – С. 4.

Баравуля, Н. Беларускі Напалеон // Пачатковая школа. – 2002. – №3 (сак.). – С. 22-24.

Берасцень, С. Вяртанне беларускага Напалеона //  Літаратура і мастацтва. –  2005. –  2 верас. –  С. 10.

Берасцень, С. Скарбы Напалеона : [пра VII Беларускі музычны фестываль “Заслаўе-2007”, прысвечаны Н. Орде] //  Літаратура і мастацтва. –  2007. –  2 лют. –  С. 11.

Брыль, В. Рыцари герба "Остоя" //  Семь дней. –  2005. –  11 авг. –  С. 16.

Бунцевіч, Н. Напалеон Орда : каляровая графіка на аркестравы манер : [пра 7-мы фестываль беларускай музыкі ў Заслаўі, прысвечаны Н. Орде] // Культура. – 2007. – 27 студз. – С. 8.

В память Орды – диск и альбом : [о презентации диска и альбома в Нац. библиотеке Беларуси] // Рэспубліка. – 2007. – 14 лют. – С. 3.

Габрусь, Т. GENIUS GREATUKAE : дух творчасці : помнікі скульптара Ігара Голубева / Тамара Габрусь // Роднае слова. – 1998. – №3. – С. 142-148; №4. – С. 164-174.

Гринкевич, Я. Да 200-годдзя Напалеона Орды : [аб адкрыцці выставы рэпрадукцый Напалеона Орды ў Лідскім гістарычным музеі] // Наша слова. – 2007. – 14 лют. – С. 3

Гришкевич, А. Наполеон Орда : возвращение на Родину через полтора столетия // Во славу Родины. –  2005. –  4 авг. –  С. 4.

Гурко, А. Два дні і два стагоддзі : [аб Міжнародн. навук. канф. “Напалеон Орда: жыццё, творчасць, мастацкая спадчына”] // Культура. – 2007. - №7. – С. 14.

200-годдзю Напалеона Орды прысвячаецца : [Міжнар. канф. ў НАН Беларусі “Напалеон Орда: жыццё, творчасць, мастацкая спадчына”] // Краязн. газ. – 2007. - №8 (люты). – С. 1, 2.

200 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды // Наша слова. – 2007. – 7 лют. – С. 1.

Ішчанкова, С. Літаграфіі, пячаткі, кандэлябр : [аб выстаўцы літаграфій малюнкаў Н. Орды ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі] // Культура. – 2007. – №7. – С. 14.

Капшай, У. Будзе ў Варацэвічах сядзіба : [гутарка з аўтарам праекта Музейнага комплексу імя Напалеона Орды ў Варацэвічах мастаком У. Капшаем] // Культура. – 2007. – №7. – С. 15.

Карпук, I. Водар Парыжа... : Напалеон Орда ў Францыі // Роднае слова. – 2003. – №9. – С. 92-94.

Карпук, І. С. 3 Варацэвічаў у Парыж... : дзяцінства і юнацтва Напалеона Орды // Роднае слова. – 2003. – №4. – С. 95-97.

Карпук, І. Зноў на Радзіме... : апошні перыяд жыцця Напалеона Орды // Роднае слова. – 2003. – №12. – С. 66-67.

Катляроў, І. Гісторыя далёкая і блізкая : [аб выстаўцы маст. Н.Орды і М. Палянкова: Светлагорск] // Культура. – 2003. – 13-19 снеж. (№50). – С. 8.

Кенько, Т. Остались только на рисунках, … или как в Беларуси ХХІ столетия используется наследие Наполеона : к 200-летию со дня рождения Наполеона Орды // Бібліятэка прапануе. – 2006. – №6. – С. 2-5.

Кірпічэнкава, Н. У Нацыянальнай бібліятэцы… : [аб прэзентацыі альбома “Напалеон Орда” і электроннага выдання “Спадчына Напалеона Орды”] // Культура. – 2007. – №7. – С. 14.

Климчук, В. Гений земли полесской : [беседа с председателем фонда имени Наполеона Орды Виталием Климчуком / беседовала Нина Зырко] // Заря. – 2007. – 10 февр. – С. 8.

Конога, П. [Картезианский монастырь в Берёзе – рисунок Наполеона Орды] [Изоматериал] // Рэспубліка. – 2007. – 16 сак. – С. 4.

Крейдич, А. Адаму Мицкевичу - от Наполеона Орды // Заря. – 2005. – 16 июня. – С. 2.

Крэйдзіч, М. Вяртанне Напалеона Орды : [аб работах па адраджэнню сядзібы ў вёсцы Варацэвічы] // Народная трыбуна. – 2006. – 26 жн.

Крэйдзіч, А. Свой кут завём мясцінай Орды… : 11 лютага спаўняецца 200 год знакамітаму мастаку і музыканту Напалеону Ордзе // Народная трыбуна. – 2007. – 10 лют. – С. 4.

Кузняцоў, С. Радзіма Напалеона : [пра археалагічныя раскопкі на месцы сядзібы, у якой нарадзіўся і жыў Н. Орда] //  Звязда. – 2004. – 29 верас. – С. 4.

Курков, И. Победитель времени : [о худож. и композиторе Н. Орде] // Обозреватель. – 2005. – 15 апр. (№15). – С. 8.

Мальдис, А. Юбилей Наполеона Орды отпразднован. Чей следующий? // СБ. Беларусь сегодня. – 2007. – 20 марта. – С. 18.

Наполеон Орда приглашает… : [о передаче картин художника в Нац. художественный музей] // Нар. газ. – 2007. – 1 лютага. – С. 4.

Напалеон у Парыжы. Не Банапарт – Орда! : [адкрыццё памятнай дошкі ў Парыжы] // Культура. – 2007. - №14. – С. 3.

Немагай, К. Доўгі шлях да музея : [пра выставу літаграфій па малюнках Орды ў філіяле Нац. маст. музея – “Доме Ваньковічаў”] // Голас Радзімы. – 2007. – 22 лют. – С. 1.

Орда Наполеон (1807-1883) // Пачатковая школа. – 2002. – №3 (сак.). – С. 25.

Орда, Н. Старая песенка [Ноты] : музыка Напалеона Орды // Роднае слова. – 1996. – №8. – С. 174-176.

Падаляк, Т. Напалеон Орда і яго вобраз Беларусі : 11 лютага спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды – таленавітага піяніста, кампазітара, мастака, асветніка // Звязда. – 2007. – 10 лют. – С. 3

Памятные монеты ”Напалеон Орда. 200 год” // Банкаўскі веснік. – 2007. - №7 (сак.). – С. 2 (Вокл.).

Паплаўскі, Я. Напалеон Орда // Бярозка. – 1998. – №8. – С. 28-31.

Пракопчык, Л.Ц. Беларусь у творах Напалеона Орды // Маладосць. – 1990. – №9. – С. 142-150.

Пуш, С. Наш славуты зямляк : жыццё і творчасць Напалеона Орды // Роднае слова. – 2002. – №2. – С. 92-95.

Свірко, І. Заслаўскі фэст : музычную спадчыну Напалеона Орды вяртае Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі // Рэспубліка. – 2007. – 24 студз. – С. 3.

Свірко, І. Напалеон з Палесся // Рэспубліка. – 2007. – 10 лют. – С. 5.

Скарабагатаў, В. "I ў асеннім веку чую тую песню веснавую" : [пра музычную спадчыну Напалеона Орды] // Роднае слова. – 1996. – №8. – С. 172-177.

Собаль, В. Раскопкі на радзіме Напалеона Орды : [в. Варацэвічы, Іванаўскі раён] // Краязнаўчая газета. – 2005. – №9.

Тарасюк, Л. Іншасвет Напалеона Орды : [верш] // Роднае слова. – 2003. - №12. – С. 14.

У абарачэнні – “Напалеон Орда. 200 гадоў” : [пра выпуск у абарачэнне памятных манет] // Звязда. – 2007. – 6 лют. – С. 1.

Чаропка, В. Творчы геній Напалеона Ор- ды // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2007. – №2. - C. 48-51. 

Час, спынены ў малюнку [Изоматериал] : [архітэктурныя збудаванні, захаваныя ў малюнках Н. Орды, і іх сучасныя фотаздымкі] // Пачатковая школа. – 2002. – №3. – С. 26-27.

Чатыры жыцці Напалеона Орды // Адукацыя і выхаванне. – 2007. – 3. – С. 3 (Вокл.)

Чэмер, М. “Я маляваў рэшткі нашай славы і цывілізацыі” // Настаўн. газ. – 2007. – 22 лют. – С. 4.

Цімошык, Л. Беларускі Напалеон і ягоная вечнасць сталі галоўнай тэмай фестывалю камернай музыкі ў Заслаўі // Звязда. – 2007. – 25 студз. – С. 4.

Шэляговіч, У. Памяць пра Напалеона Орду вяртаецца ў Іванава / Уладзімір Шэляговіч, Ларыса Дрычыц : [пра жыццё і дзейнасць Орды; ушанаванне яго памяці на радзіме] //  Голас Радзімы. –  2005. –  10 лют. –  С. 10.

Храмянкова, Л.М. Тут нарадзіўся Напалеон Орда... : старонкі гісторыі маёнтка Варацэвічы // Роднае слова. – 2002. – №3. – С. 96-98.

Шубіч, А. Талент, аддадзены Радзіме : [пра малюнкі Н. Орды, якія звязаныя з Баранавіцкай зямлёй] // Наш край. – 2007. – 24 февр. – С. 8.

Шчасны, Ул. Р. Напярэдадні юбілею Напалеона Орды : [гутарка са старшынёй Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА аб юбілейных мерапрыемствах да 200-годдзя з дня нараджэння Н. Орды / гутарыў Адам Мальдзіс] // Голас Радзімы. – 2007. – 1 лют. – С. 1, 4.

Юрьева, Т. Литератору, композитору, художнику посвящается : [о марке, выпущенной к 200-летию со дня рождения Напалеона Орды] // Знамя юности. – 2007. – 23 февр. – С. 4.

Яскевіч, С. “Хто хоць жменяй землю носіць, той уздвігне гору” : юбілей Напалеона Орды адзначылі на яго радзіме, у Варацэвічах Іванаўскага раёна // Звязда. – 2007. – 16 лют. – С. 1.
ІНШАСВЕТ НАПАЛЕОНА ОРДЫ

Там замак быў, а тут – тужыў паэт,

І на гравюры гэтай штось імгліцца… Мастак малюе свету – іншасвет:

Шляхетства гнёзды, гожыя капліцы.

Усё, што сэрцам вызначыць паспеў… Паспеў. Але ж якія орды Прайшлі наскрозь праз памяці пастэль

На літаграфіі Напалеона Орды?

Яшчэ гучаў растання паланэз –

Як лёс выгнанца пры жывой Айчыне.

І на сядзібе роднай сіні бэз

Глядзеў у свет вільготнымі вачыма.

  1. Тарасюк Люба.


Бібліяграфічны спіс літаратуры падрыхтаваны

супрацоўнікамі АІБР ЦГБ ім. В.П. Таўлая.

Складальнік: Аўтуховіч С.Б.

Рэдактар: Шлык Л.В.

Тыраж

Рэспубліка Беларусь 225320

г. Баранавічы

вул. Леніна, 51

тэл. 45 46 26



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка