Турнір літаратуразнаўцаў “Хто хоча стаць дзясятачнікам?”




Дата канвертавання07.05.2016
Памер168.61 Kb.
Турнір літаратуразнаўцаў

Хто хоча стаць дзясятачнікам?”

9-11 класы “Наш Якуб Колас”

І Тур


1. Бацька Я. Коласа быў:

а) арандатарам;        в) фурманам;


б)лесніком;               г) настаўнікам.

2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на:

а) рускай мове;                 б) беларускай мове;


в) польскай мове;           г) царкоўнаславянскай мове.

3. Першапачатковую адукацыю атрымаў:

а) у каледжы;              в) дома;


б) у школе;                  г) у вучылішчы.

4. Адзін са зборнікаў Я. Коласа называецца:

а) «Казкі жыцця»;               в) «Апавяданні жыцця»;


б) «Сказы жыцця»;             г) «Прыколы жыцця».

5. Якія радкі Я, Коласа сталі крылатымі:

а) Вясна, вясна, не для мяне ты;              б) Мой родны кут, як ты мне мілы;


в) О, край родны, край прыгожы;            г) Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей?

6. Радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы» ўзятыя з твора:

а) «Новая зямля»;                 в) «Рыбакова хата»;


б) «Сымон-музыка»;            г) «Адплата».

7. Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў не апісаны ў паэме «Новая зямля»:

а) Купалле;                  в) Вялікдзень;


б) Дажынкі;                  г) Каляды?

8. На стале ў сялянскай хаце
Стаяў асобна у місцы скорам,
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі —
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў…

Што гэта за ліст бабкоў:

а) ліст бабоў;                 в) гваздзіка;
б) ліст гароху;              г) лаўровы ліст?

9. Апавяданне «Малады дубок» належыць да:

а) лірычных;                                            в) сацыяльна-побытавых;


б) сацыяльна-псіхалагічных;         г) гумарыстычных.

10. Хто пра Я. Коласа сказаў: «Я. Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў»:

а) К. Крапіва;                     в) М. Лужанін;


б) М. Лынькоў;                 г) А. Лойка?

 

II Тур



1. Сапраўднае прозвішча Я. Коласа:

а) Колас;                     в) Міцкевіч;


б) Луцэвіч;                г) Матукевіч.

2. Я. Колас нарадзіўся ў:

а) Альбуці;                           в) Ластку;


б) Акінчыцах;                    г) Цімкавічах.

3. Адзін з твораў Я. Коласа называецца:

а) «Над Бугам»;                   в) «Над Нёманам»;


б) «Над Арэсай»;                г) «Над Пціччу».

4. Па прафесіі Я. Колас быў:

а) пісарам;                         в) музыкантам;
б) настаўнікам;              г) аграномам.

5. Адзін з раздзелаў «Новай зямлі» называецца:

а) «Дзядзька-пчаляр»;                   в) «Дзядзька-майстар»;


б) «Дзядзька-кухар»;                      г) «Дзядзька-жартаўнік».

6. Любімы занятак Я. Коласа:

а) рыбалка;                             в) разводзіць кветкі;


б) хадзіць у ягады;              г)хадзіць у грыбы.

7. Дапоўніце радок «Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей, і шуміць, і грыміць…»:

а) шумнацечны ручэй;                 в) срэбразвонны ручэй;
б) вельмі гучны ручэй;                 г) златаструнны ручэй.

8. Якой мясціны не павінна быць на карце «Я. Колас і Палессе»:

а) Юравічы;                   в) Пінкавічы;


б) Люсіна;                      г) Лунінец?

9. Які з радкоў не належыць Я. Коласу:

а) Ніхто з дамашніх не згадае;                                    б) У яго быў свет цікавы;


в) Паміж пустак, балот беларускай зямлі;         г) Як матулька, вярба хіліць голаў над ім?

10. Асноўны мастацкі сродак, які выкарыстаў Я. Колас пры апісанні рэчкі ў «Новай зямлі»:

а) адухаўленне;                в) сімвал;


б) параўнанне;                  г) гіпербала.
 
II Тур

1. Дзядзьку Я. Коласа звалі:

а) Арцёмам;                 в) Архіпам;


б) Анціпам;                  г)Антосем.

2. Бацька Я. Коласа меў імя:

а) Іван;                     в) Дамінік;


б) Міхал;                г) Канстанцін.

3. Ля якой ракі прайшло маленства Я. Коласа:

а) Дзвіна;                     в) Прыпяць;


б) Неман;                    г) Днепр?

4. Гады жыцця Я. Коласа:

а) 1882 — 1942;                 в) 1882 — 1956;


б) 1893 — 1938;                г) 1886 — 1952.

5. Якім псеўданімам не падпісваў творы Я. Колас:

а) Тарас Гушча;                         в) Дубовы ліст;


б) Мацей Бурачок;                  г) Карусь Лапаць?

6. Назавіце першы надрукаваны твор Я Коласа:

а) «Наш родны край»;                       в) «Вясна»;


б) «Наша доля»;                                  г) «Мужык».

7. Што не напісаў Я. Колас у 1920-я гг.:

а) «На прасторах жыцця»;                  в) «Казкі жыцця»;


б) «Сымон-музыка»;                               г) «Адшчапенец»?

8. Назавіце паэтычны троп у наступных радках паэмы «Новая зямля»:
А колькі смеху і сваволля,
І жартаў, плюскату, штурхання
Над гэтым Нёманам ў купанне!:

а) метафара;                        в) увасабленне;


б) эпітэт;                                г) рытарычны вокліч.

9. Колькі раздзелаў у паэме «Новая зямля»:

а) 30;             б) 27;               в) 34;             г) 51?



10. Хто аўтар помніка Я. Коласу ў Мінску:

а) Анатоль Анікейчык;                в) Заір Азгур;


б) Леў Гумілеўскі;                        г) Андрэй Заспідкі?

  

IV Тур



1. Дзе вучыўся Я. Колас:

а) Маскоўскі народны універсітэт;                           б) БДУ;


в) Нясвіжская настаўніцкая семінарыя;                г) Пецярбургскі універсітэт?

2. Які год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Я. Коласа:

а) 1902;           б) 1906;           в) 1909;            г) 1915?



3. Прычына творчага спаду пісьменніка ў 1930-я гг.:

а) вычарпаў творчыя мажлівасці;


б) пераключыўся на іншыя віды дзейнасці;
в) нізкі ганарар;
г) беспадстаўныя напады на яго і яго творы.

4. Дзе Я. Колас быў у час Вялікай Айчыннай вайны:

а) на фронце;                        в) у Маскве;


б) ва Узбекістане;             г) у Беларусі?

5. Да якой лірыкі належыць верш «Беларусам»:

а) грамадзянская;                в) філасофская;


б) пейзажная;                        г) інтымная?

6. Тэма «Новай зямлі»:

а) паказ жыцця лесніка;               б) замілаванасць прыродай;


в) любоў да Радзімы;                     г) паказ сялянскага жыцця.

7. Жанравая адметнасць апавядання «Соцкі падвёў»:

а) алегарычнае апавяданне;            б) рамантычная проза;


в) лірычны твор;                                    г) сатырычнае апавяданне.

8. Якія поры года паўстаюць перад чытачом у паэме «Новая зямля»:

а) зіма;               б) лета;            в) вясна;           г) усе?



9. Па якім пытанні прасіў Я. Колас асабістай сустрэчы з М. Хрушчовым:

а) друкаванне сваіх твораў;


б) мова і развіццё культуры ў рэспубліцы;
в) хуліганства і паводзіны моладзі;
г) догляд могілак?

10. Паводле якога твора Юры Семяняка напісаў оперу:

а) ‘Новая зямля»;                     в) «На шляху волі»:


б) «Сымон-музыка»:               г) «Рыбакова хата»?

 

7-8 класы Літаратурная віктарына



Апавяданне Змітрака Бядулі “На каляды к сыну”

1. Галоўнага героя апавядання звалі…

а) Лаўрук; б) Цыпрук; в) Тэкля.



2. Сына Тэклі звалі…

а) Цыпрук; б) Лаўрук; в) Пятрок.



3. Пасля смерці мужа ў Тэклі адзінай уцехай былі думкі пра…

а) Сына; б) Хараство хмарак; в)Паездку ў горад.



4. Сын Тэклі стаў…

а) Настаўнікам; б)Артыстам; в)Адвакатам.



5. Чаму Тэкля трапіла ў паліцэйскі ўчастак?

а) Там чакаў яе сын; б) Не ведала адраса; в) Заблудзілася.



6. Тэклі ў горадзе было…

а) Радасна; б) Страшна; в) Сумна.



7. Якім настроем прасякнуты твор?

а) Радасным; б) Урачыстым; в) Журботным.



8. Кульмінацыйным момантам апавядання з’яўляецца…

а) Смерць Цыпрука; б) Прыход у горад; в) Зборы ў горад.



8. У творы ўзнімаюцца праблемы…

а) Народ і багатства; б) Месца чалавека ў жыцці; в) Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей.



9. Падтэкст апавядання раскрываеццаў прыказцы…

а) Любіш катацца – любі і саначкі вазіць; б) Што пасееш, то пажнеш; в) Дзе хлеб, там і Радзіма.



Аповесць Янкі Брыля “Сірочы хлеб”

1. Галоўны герой твора…

а) Мікола Кужалевіч; б) Даніла Малец; в) Пані Мар’я.



2. Аўтар твора…

а) Змітрок Бядуля; б) Якуб Колас; в) Янка Брыль.



3. Бацька Даніка…

а) Служыць у арміі; б) Загінуў на вайне; в) Жыве ў другім горадзе.



4. Што купіла мама Даніку пад восень для школы?

а) Кашулю; б) Партфель; в) Боцікі.



5. Што абяцаў падарыць Даніку настаўнік?

а) Кніжку; б) Альбом; в) Сшытак.



6. На якой мове пачаў вучыцца Данік?

а) На беларускай; б) На рускай; в) На польскай.



7. Хто дапамагаў Даніку вучыць урокі?

а) Маці; б) Мікола; в) Дзед Мікіта.



8. З кім з вясковых хлопцаў пасябраваў Данік?

а) З Васілём; б) З Паўлам; в) З Міколам.



9. Вёска, у якой жыве Данік завецца…

а) Галынец; б) Галынка; в) Галанава.



10. “Сірочы хлеб” – гэта…

а) Апровесць; б) Апавяданне; в) Паэма.

 11. Данік жыў разам з …

а) Бацькам і маці; б) Братам і маці; в) З мамай.



12. Як звалі бацьку Палуянавых хлопцаў?

а) Павел; б) Пятрусь; в) Палуян.



13. На ўроку дзеці малявалі….

а) Персік на кляновых лістах; б) Яблык на дубовых лістах; в) Яблык на кляновых лістах.



14. Хто такая Анэля?

а) Сяброўка; б) Сястра; в) Цялушка.



15. Хто прыслаў Даніку грошы?

а) Дзядзька Пятрусь; б) Дзядзька Мікола; в) Дзядзька Кастусь.



16. Для чаго дзядзька Пятрусь прыслаў грошы?

а) Каб купілі адзенне; б) Каб вучыўся; в) Каб прыехаў да яго ў Мінск.



17. Кнігу якога пісьменніка чытаў Даніку Мікола?

а) Янкі Купалы; б) Якуба Коласа; в) Янкі Брыля.

18. За што Даніка пакінулі на другі год у трэцім класе?

а) За дрэнную вучобу; б) Не мог заплаціць за вучобу; в) Вучыў другіх вучняў беларускай мове.



19. Якое апавяданне чытала пані Мар’я дзецям?

а) “Сляпы музыка”; б) “Янка-музыка”; в) “Музыка-чарадзей”.



20. Дзе адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы?

а) У Польшчы; б) У Беларусі; в) У Расіі.


5-6 класы Спаборніцтва” У краіне загадак”

Першы тур — загадкі-рыфмаванкі

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
Вінная на смак, а завецца як?

На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі…


Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі.

Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,


Зіма сняжком цярушыць, а ёй — бяда малая.

3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.


Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам.

Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.


А няма электратоку — ён без мовы і без зроку.

Бягу асфальтам і заўжды


Трымаюся за правады.

Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю —


3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы.

На снезе пушыстым царыца стаіць,


У гронках агністых ззяе, гарыць.

I ў сто год я малады,


Маё насенне — жалуды.

Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць.


Як ветрык падзьме — яно зашапаціць.

Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.


I вясной, і зімой я стаю зялёная. )
Другі тур — загадкі-пытанні

Чаго на свеце багацей няма?

Хто ляціць без крылаў?

Што без вады плавае?

Што ў хаце ды не бачна?

Ці можа страус назваць сябе птушкай?

Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе?


Трэці тур — беларускія народныя загадкі

Стукае, грукае, а нідзе не відаць.

I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць.

Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці.

Сіняя пасцілка увесь свет накрыла.

Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады.

Ляцеў птах, на ваду – бах.


Вады не скалыхнуў, на дно патануў.

Браму скарбаў сваіх адчыняю”



У літаратурным музеі М.І.Гарэцкага.



М. І. Гарэцкі на паштовай марцы Беларусі





Максім Іванавіч Гарэцкі



Максім Іванавіч ГАРЭ́ЦКІ (6 (18) лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — Псеўданімы: Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і інш.; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, лексікограф, фалькларыст.





Сям'я


З сялянскай сям'і. Браты Гаўрыла і Іван (старэйшы). Жонка Леаніла Усцінаўна Чарняўская-Гарэцкая (шлюб у Вільні, 1919 г.). Настаўніца Віленскай беларускай гімназіі, працавала над складаннем чытанак «Родны край», першае апавяданне «Мікітка» (Вільня) і малы зборнік «Дзяціныя гульні». Сын Леанід (—1944) загінуў у баях пад Ленінградам. Вядомыя яго «Пісьмы з фронту» да сям'і. Дачка Галіна.

Жыццё і дзейнасць




Максім Гарэцкі

Скончыў каморніцка-агранамічнае вучылішча ў Горы-Горках (1913), Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе (1916). Прапаршчык расійскай арміі (1916).

Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісій Віленскай губерні (Вільня, 1913—1914).

У час 1 сусветнай вайны прызваны ў расійскую армію (восень 1914). Цяжка паранены (25.10.1914), доўга лячыўся ў ваенных шпіталях Вільні, Масквы, Магілёва. У чыне прапаршчыка служыў у Іркуцку і Гжацку, у канцы 1916 на фронце ў Пінскіх балотах[3]. Цяжка захварэў, быў адасланы ў тыл на лячэнне (Жалезнаводск, 1917), потым зусім звольнены з войска[4].

Пераехаў у Смаленск, паступіў у Археалагічны інстытут (1917). Кастрычніцкія падзеі сустрэў тамсама, хутка пасля таго — на савецкай службе[5], у Смаленскім савеце[6]. Камендант жыллёвага аддзела[7] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у тамтэйшых газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[8]). Супрацоўнічаў з газ. «Дзянніца».

Разам з рэдакцыяй «Звязды» пераехаў у Мінск, потым у Вільню (пачатак студзеня 1919). Пры раптоўным захопе Вільні польскім войскам (канец красавіка 1919) апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Настаўнік Віленскай беларускай гімназіі і беларускіх настаўніцкіх курсаў, супрацоўнічаў у газ. «Беларускія ведамасці», «Беларускі звон». Рэдактар і выдавец газ. «Наша думка» (снежань 1920—ліпень 1921), « Беларускія ведамасці» (з верасня 1921).

У студзені 1922, перад выбарамі ў Віленскі сейм, быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца[9], зняволены ў Лукішскай турме. Бараніць яго і іншых арыштаваных на працэсе меўся адвакат Урублеўскі[10]. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і літоўскіх дзеячаў прымусова высланы ў Літву[11]. У канцы кастрычніка 1923 пераехаў з сям'ёй з Вільні ў Мінск.

Выкладчык мовы і літаратуры (у т.л., БДУ, Камуністычны універсітэт БССР, Мінскі ветэрынарны тэхнікум, Горацкая сельгасакадэмія (з 1.2.1926)). Загадчык кафедры бел. мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі[12]. Правадзейны член Інбелкульта, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі (да 10.6.1925), вучоны спецыяліст (2.10.1928) Інстытуту навуковае мовы Інбелкульта. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926).

Разам з іншымі беларускімі дзеячамі стаў аб'ектам кампаніі «крытыкі» ў друку (1929). Арыштаваны (19.7.1930) па абвінавачанні ў прыналежнасці да Саюзу вызвалення Беларусі, у красавіку—маі 1931 засуджаны да высылкі на пяць гадоў у Вятку. У Вятцы працаваў чарцёжнікам (17.8.1931—1.3.1932), тэхнікам-сметчыкам мясцовага ФУП[13], на іншых працах. З 1.9.1935 настаўнік рускай мовы і літаратуры ў СШ г. п. Пясочня[14]. Увесь гэты час займаўся літаратурнай працай.

Арыштаваны (4.11.1937), пазней расстраляны па прысудзе «тройкі» НКУС (прысуд прыведзены ў выкананне 10 лютага 1938 года у 15 гадзін; жонцы паведамілі, што памёр ад кровазлiцця ў мозг 20 сакавiка 1939 года). Рэабілітаваны 15.11.1957.

У літаратуры




Вокладка кнігі «Рунь»

У творчасці Гарэцкага вызначаюцца наступныя перыяды:


  • 1912—1913: Горацкі першы

  • 1913—1914: Віленскі першы

  • 1914—1917: часу імперыялістычнай вайны

  • 1917—1919: пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі

  • 1919—1923: Віленскі другі

  • 1923—1926: Мінскі першы

  • 1926—1928: Горацкі другі

  • 1928—1930: Мінскі другі

  • 1931—1935: Вяцка-Кіраўскі

  • 1935—1937: Пясочынска-Кіраўскі

У палеміцы пач. 1910-х гадоў пісьменнік заклікаў беларускіх літаратараў адмовіцца ад дробных форм, ад дробнага бытапісання і прымату самавыражэння, на карысць распрацаваных твораў, звернутых да нацыянальнага развіцця, аналізу сацыяльных праблем і неабходных пераўтварэнняў у грамадстве, патрэбных беларускаму народу.Гэтым пісьменнік выдзяляўся ў нашаніўскім перыядзе развіцця беларускай літаратуры.

Гарэцкі звяртаўся да праблемы узаемаадносін інтэлігента і народа, да ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным развіцці (аповесць «Меланхолія», апавяданні «Фантазія» і інш.). Расцэньваў ролю беларускага літаратара як надзвычай адказную і патрабавальную да грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці Выступаў супраць правінцыйнай замкнёнасці маладой беларускай літаратуры.

Пасля 1917 шмат піша на тэму рэвалюцыі. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячаў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасць «буржуазных дзеячаў» да нацыянальнага руху

Звяртаўся да жыцця беларускіх перасяленцаў у Сібіры («Сібірскія абразкі», апавяданні «Хадзяка», «Моцнае каханне», «Хоцімка» і інш.).



Кнігі Гарэцкага выдаваліся на рускай, украінскай, польскай, нямецкай мовах.

Творы


  • «У лазні» (1912, надрукавана ў 1913), першае апавяданне.

  • «Роднае карэнне» (1913), апавяданне.

  • «Антон» (1914, упершыню надрукавана ў газеце «Гоман», 1918; асобна — у 1919), драматызаваная аповесць.

  • «На імперыялістычнай вайне» (1914—1919, фрагменты друкаваліся ў «Полымі», першае асобнае і цэлае выданне — 1926), ваенныя запіскі.

  • «Літоўскі хутарок» (1915, надрукаваны ў газеце «Беларусь», 1920), апавяданне, першая спроба літаратурнага, не дзённікавага твору аб вайне.

  • «Генерал» (1916, першы раз надрукавана газетай «Вольная Беларусь», 1918), апавяданне.

  • «Рускі» (1915), апавяданне.

  • «Чарнічка», апавяданне.

  • «Хадзяка» (1916), апавяданне.

  • «На этапе» (1916), апавяданне.

  • «Меланхолія», (урыўкі друкаваліся ў 1916), аповесць (незавершаная).

  • «Сібірскія абразкі» (1926—1928, часткова выданы ў 1973), збор 42 падарожных замалёвак.

  • «Ціхая плынь», аповесць (першы варыянт, «За што?», напісаны ў 1917—1918, быў надрукаваны ў газ. «Известия Смоленского Совета», май 1918; урыўкі друкаваліся аўтарам у заходнебеларускім друку, асобныя выданні — 1926 і 1930). Называецца крытыкамі адзіным завершаным і скончаным ва ўсіх адносінах буйным творам Гарэцкага[18].

  • «Дзве душы» (1918—1919, у газеце «Беларуская думка», чэрвень—ліпень 1919, першы раз асобна — Вільня, 1919), аповесць.

  • «Усебеларускі з'езд 1917-га года» (1922), апавяданне.

  • «Фантазія», апавяданне.

  • «Віленскія камунары», раман-хроніка (рукапіс быў адасланы аўтарам у Мінск у жніўні 1934, і быў знойдзены ў фондах бібліятэкі АН Літоўскай ССР у лютым 1961; першае выданне ў 1965). Рускі варыянт «Виленския воспоминания» прапаноўваўся да друку ў Маскву ў сакавіку 1935, але не быў прыняты.

  • «Чырвоныя ружы» (1922), драматычны твор.

  • «Камароўская хроніка» (1930—1932—1937, апубл. 1966), раман-эпапея (незавершаны).

  • «Меланхолія»

  • «У чым яго крыўда?» (1926), аповесць.

  • «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925, надрук. «Полымя», 1926), п'еса.

  • «Лявоніус Задумекус», аўтабіяграфічны твор (пісаўся ў 1930-я гады ў Вятцы, надрукаваны з адзінага чарнавіка ў часопісе «Полымя» 2/1993).

  • Аўтабіяграфічныя матэрыялы («Храналогія маіх твораў», успаміны, пісьмы); пераклады асобных прац і твораў Леніна, Горкага, А. Фадзеева, Ю. Лібядзінскага; іншыя творы і допісы ў перыядычным друку («Наша Ніва», «Полымя» і інш.)

Кнігі


  • «Рунь» (Вільня, 1914), зборнік прозы, першая кніга.

  • «Руска-беларускі слоўнік» (Смаленск, 1918, 2-е выд. — Вільня, 1920; разам з Г. Гарэцкім).

  • «Беларуска-расійскі слоўнічак» (Вільня, 1919, 3-е выд. — Мінск, 1925).

  • «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (2-е выд. — Мінск, 1926; разам з М. Байковым).

  • «Гісторыя беларускае літаратуры» (Вільня, 1919 і 1920, 4-е выд. — Мінск, 1926).

  • «Хрэстаматыя беларускай літаратуры. XI век — 1905 г.» (Вільня, 1922).

  • «Народныя песні з мелодыямі» (Мінск, 1928; разам з А. Ягоравым), зборнік песень.

  • «Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928» (Мінск, 1928).

  • «Апавяданні», зборнік, рыхтаваўся ў 1928, але не быў выдадзены. Частка матэрыялаў была выдадзена ў 2-томным зборніку «Выбраныя творы» (Мінск, 1973).

  • «Люстрадзён», нявыдадзены зборнік, рыхтаваўся ў 1929.

Памяць пра Гарэцкага


В в. Багацькаўка створаны музей імя Горэцкага; у ягоны гонар названыя бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Горках, Мсціславе і Мінску; устаноўлены помнікі ў Мінску (на вуліцы Рэвалюцыйнай) і Вязьме, мемарыяльная дошка ў Горках (знікла пасля зносу дома, у якім жыў Максім Гарэцкі). У 1997 створаны Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх.

У 1993 годзе да стагоддзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага беларуская пошта выпусціла ў абарачэнне паштовую марку.



У 2012 годзе пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага свята "Дажынкі" ў Горках, нягледзячы на пратэсты грамадства, быў знесены дом, у якім у 1926-1928 гг. жыў Максім Гарэцкі. Гэта быў адзіны дом, які захаваўся ад Гарэцкага на тэрыторыі сучаснай Беларусі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка