План-канспект урока сусветнай гісторыі Новага часу ў 8 класе з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення па тэме:
Дзяржава ў XVII – XVIII стст.
ДУА «Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Апанасевіч Антон Антонавіч
Тып урока: урок-даследаванне
Формы і метады: работа ў групах, аналіз гістарычных падзей і дакументаў, дыскусіі
Працягласць урока: 45 хвілін
Мэта ўрока: даць характарыстыку дзяржаве ў XVII – XVIII стст.
Задачы: - вызначыць прычыны афармлення новай формы дзяржаўнай улады – абсалютнай манархіі (абсалютызму);
-
садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць гістарычныя працэсы, выказваць свой пункт гледжання, умець яго падцвердзіць гістарычнымі фактамі, весці дыялог;
-
садзейнічаць выхаванню цікаўнасці да гісторыі, працавітасці і ўзаемадапамогі.
План работы
-
Абсалютызм.
-
Абсалютызм у Францыі.
Літаратура: Сусветная гісторыя Новага часу, XVII – XVIII стст. – Мн., 2010.
Сродкі навучання: Карта «Заходняя Еўропа ў XVII – XVIII стст. », атласы, схемы-малюнкі «Саслоўі ў краінах Заходняй Еўропы», «Структура абсалютнай манархіі ў краінах Заходняй Еўропы XVII», партрэты гістарычных асоб, дакументы.
Асноўныя паняцці і тэрміны: абсалютызм, пратэкцыянізм.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант. Азнаёміць вучняў з тэмай, мэтай і задачамі ўрока, метадамі работы.
ІІ. Паўтарэнне пройдзеннага матэрыялу. Адказаць на пытанні і заданні на с. 59.
ІІІ. Матывацыя. Абмеркаваць матэрыял на с. 65 («Урывак з вучэбнага дапаможніка, выдадзенага ў Францыі пры Людовіку XIV», «Сучасныя гісторыкі пра эпоху праўлення Людовіка XIV»).
ІV.Актуалізацыя ведаў вучняў. Растлумачыць значэнне паняццяў «дзяржава», «манархія», «саслоўе», «саслоўна-прадстаўнічая манархія».
V. Разгляд новай тэмы.
І-я фаза – фаза выкліку (абуджэння інтарэсу і існуючых ведаў).
Выкарыстанне «Вострава нявызначанасці». Вучні самастойна чытаюць пытанне 1.(Абсалютызм). У сшытках даюць азначэнне паняццю «Абсалютызм». Вусна адказваюць на пытанне «Чаму на змену саслоўна-прадстаўнічай манархіі прыйшла абсалютная?». Потым запісваюць у сшытак тэрмін “пратэкцыянізм”. На аснове аналізу зместу другога пытання (Абсалютызм у Францыі) вучні характарызуюць абсалютызм у Францыі. Настаўнік звяртае увагу школьнікаў на стасункі, якія склаліся паміж абсалютнымі манархамі і арыстакратыяй, буржуазіяй, царквой.
Фізкультмінутка
ІІ-я фаза – фаза асэнсавання зместу. Работа ў групах.
Выкарыстоўваем “фішбон” (рыбная костка)
Асноўныя пытанні параграфа (з першым пытаннем «Абсалютызм» працуе першая група, з другім пытаннем «Абсалютызм у Францыі» – другая група)
Абсалютызм Абсалютызм у Францыі
Галоўнае ў пытаннях параграфа
-
умацаыанне каралеўскай улады; - росквіт абсалютызму ў часы
-
абмежаванне дзейнасці органаў праўлення караля Людовіка XIV саслоўнага прадстаўніцтва; («Дзяржава – гэта я», «Кароль-
-
аслабленне пазіцый дваранства, сонца»);
духавенства і ўзмацненне ролі - улада караля ад бога;
буржуазіі; - апора караля на адданых і
-
увядзенне сістэмы пастаяннага разумных чыноўнікаў;
падаткаабкладання; - строгі кантроль над жыццём
-
цэнтралізацыя сістэмы кіравання; сваіх падданых;
-
стварэнне рэгулярнай арміі; - пратэкцыянісцкая палітыка
-
пратэкцыянізм. Кальбера.
Капітаны каманд паведамляюць вынікі работы ў групах.
VI. Высновы, пакіданне «Вострава нявызначанасці», пераход да трэцяй фазы – рэфлексіі.
Фізкультмінутка
VIІ. Рэфлексія: складанне «дыяманты» – вершаванай формы, блізкай да хайку, але з сямі радкоў, першы з якіх і апошні – паняцці з процілеглым значэннем.
1 радок: тэма (1 назоўнік) – дзяржава;
2 радок: азначэнне (2 прыметнікі) – манархічная, абсалютызская;
3 радок: дзеянне (3 дзеясловы) – узмацняе, абмяжоўаве, развівае;
4 радок: асацыяцыі (5 назоўнікаў) – кароль, дваранін, рамеснік, сялянін,
буржуа;
5 радок: дзеянне (3 дзеясловы) – заахвочвае, стымулюе, кантралюе;
6 радок: азначэнне (2 прыметнікі) – збяднелая, бясслаўная;
7 радок: тэма (1 назоўнік) – безуладдзе.
VIІІ. Дамашняе заданне: параграф 11 (пытанні і заданні 1 – 4 на с. 64). Па жаданню можна скласці сваю «дыяманту».
ЛІТАРАТУРА
-
Булахова, З. И. Применение технологии критического мышления на уроках русского языка и литературы // Нар. асвета. – 2004. – № 9. – С. 15 – 19.
-
Загашев, И. О., Заир-Бек, С. И., Муштавинская, И. В. Учим детей мыслить критически. – СПб., 2003.
-
Трыгорлава, Л. Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках гісторыі // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2005. – № 1. – С. 27 – 32.
|