Тэст 2 Варыянт 2




Дата канвертавання15.03.2016
Памер50.54 Kb.
Тэст 2 Варыянт 2.

1. Патрыярхат прыходзіць на смену матрыярхату ў ў эпоху:

а) мезаліту б) неаліту в) бронзавага веку г) жалезнага веку.

2. Пагоркі, якія славяне насыпалі над магілай, называюцца:

а) капішча б) свяцілішча в) курганы г) трызна.

3. Для балтаў быў характэрны наступны тып жылля:

а) наземныя пабудовы слупавой канструкцыі б) зямлянкі

в) паўзямлянкі г) шалашы-буданы.

4. У “Аповесці мінулых часоў” пад 885 г. змешчана (-ы):

а) першыя летапісныя звесткі пра крывічоў в) першая летапісная згадка пра Полацк

б) першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў г) першая летапісная згадка пра Тураў.

5. Якую частку тэрыторыі сучаснай Беларусі да ІХ ст. засялялі радзімічы?

А) поўнач б) паўднёвы захад в) цэнтр г) паўднёвы ўсход.

6. Сяляне, якія да маменту вяртання пазыкі былі звязаны з феадаламі дагаварнымі абавязкамі, -

а) чэлядзь б) закупы в) радовічы г) людзі.

7. Форма феадальнага землеўладання, якая давала магчымасць уладальніку зямлі прадаваць, абменьваць, дзяліць сваю маёмасць, - гэта:

а) палюддзе б) памеснае землеўладанне в) кармленне г) вотчыннае землеўладанне.

8. Першае выступленне полацкага веча супраць князя адбылося ў:

а) 1129 г. б) 1151 г. в) 1162 г. г) 980 г.

9. Старажытны беларускі горад, які вытрымаў самую працяглую ў гісторыі Кіеўскай Русі асаду, - гэта:

а) Полацк б) Мінск в) Тураў г) Орша.

10. Якія функцыі выконваў пасаднік у старажытным Тураве?

А) кіраваў гарадскім апалчэннем в) кіраваў царкоўнай арганізацыяй княства

Б) кіравай адміністрацыяй горада г) кіраваў княжацкай дружынай.

11. Прадоўжыце пералік:

Перадумовамі ўзнікнення Полацкага і Тураўскага княстваў былі:

А. Развіццё грамадскіх адносін дасягнула такога ўзроўню, што непазбежна вяло да ўтварэння дзяржавы.

Б. Наяўнасць пэўнай тэрыторыі.

В. _____________________________________________________________________

Г. _____________________________________________________________________

12. Прадоўжыце пералік:

Полацкае княства межавала:

А. На поўначы –_________________________________________________________

Б. На ўсходзе - __________________________________________________________

В. На захадзе - __________________________________________________________

Г. На поўдні - __________________________________________________________

13. Важнейшыя пытанні ў Полацку вырашалі:

А) веча б) _______________________________ в) ___________________________

14. Паміж Полацкам і Кіевам больш чым 100 гадоў ішла барацьба за:

а) Ноўгарад б) ____________________________ в) ___________________________

15. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 1067 г 2) 980 г. 3) 1129 г. 4) 988 г.

а) “Рагвалод прыйшоў быў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку. А Тур - у Тураве, ад яго і тураўцамі празваны”

б) “І была сеча жарсткая, і многія пагінулі”

в) “Крестися Володимир и вся земля Русская”

г) “Ты з Банакам (князем качэўнікаў) управляйся сам, а мы маем дома што рабіць”.

1) 1А 2В 3Б 4Г 2) 1В 2А 3Г 4Б 3) 1Б 2А 3Г 4В 4) 1Б 2Г 3А 4В.

16. Суаднясіце элементы двух мностваў:

Тураўскія князі і падзеі, звязаныя з імі:

1) Юры Яраславіч а) заснаваў княства на землях дрыгавічоў

2) Уладзімір Манамах б) абвінавачаны ў забойстве князёў Барыса і Глеба

3) Тур в) удзельнічаў у ваенных паходах на Полацк супраць Усяслава

Чарадзея

4) Святаполк г) усталяваў незалежнасць Турава ад Кіеўскага княства.

______________________________________

17. Суаднясіце элементы двух мностваў:

Назву часткі старажытнага горада і яе прыкмету:

1) торг а) там захоўваліся казна і архіў

2) дзядзінец б) грамадскі цэнтр

3) сабор в) пасяленне рамеснікаў

4) пасад г) рэзідэнцыя князя ___________________________________

18. Вызначце правільную паслядоўнасць:

а) стаянка каля вёскі Бердыж в) гарадзішча каля вёскі Чаплін

б) гарадзішча каля в. Мілаград г) Банцараўскае гарадзішча. _________________________

19. Вызначце правільную паслядоўнасць ячэек грамадства ад самай вялікай да самай маленькай:

а) “дым” б) воласць в) княства г) вервь _________________________

20. Вызначце правільную паслядоўнасць узнікнення наступных рамёстваў:

а) кавальская справа в) будаўніцтва з цэглы

б) манументальны роспіс (фрэскі) г) ганчарства

21. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей з гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў:

а) бітва на рацэ Судамір _________

б) удзел палачан у паходах на Візантыю _________

в) самая працяглая асада Турава войскамі паўднёва-рускіх князёў ________

г) бітва на рацэ Нямізе _________ ________________

22. Вызначце правільную паслядоўнасць княжання тураўскіх князёў:

а) Тур __________________

б) Уладзімір Манамах __________________

в) Святаполк ___________________

г) Юры Яраславіч ___________________ ___________________

23. Вызначце правільную паслядоўнасць узнікнення гарадоў згодна з першымі пісьмовымі звесткамі пра іх:

а) Віцебск __________б) Гродна ________ в) Менск ___________ г) Браслаў ___________

___________________



Тэст В.

1. У 885 годзе кіеўскі князь Алег прымусіў плаціць дань _______________________, якія раней падпарадкоўваліся хазарам.

2. Для ўсходніх славян быў характэрны ___________________ шлях развіцця феадальных адносін.

3. Частка чэлядзі, якая поўнасцю згубіла сваю асабістую свабоду, у “Рускай Праўдзе” называецца ___________________

4. Летапіс атрымаў назву ад славянскага слова ______________

5. Абшчына, для якой характэрна, з аднаго боку, калектыўнае валоданне зямлёй, пашамі, лясамі і вадаёмамі, а з другога – прыватнае сямейнае землекарыстанне, прыватная ўласнасць на прылады працы і на вынікі працы сям’і, называлася _______________________________________________

6. Спецыяльнае месца, куды прывозілі даніну для князя, а ён разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых, называлася ___________________

7. У ХІ-ХІІІ ст. у гандлёвых аперацыях на беларускіх землях выкарыстоўваліся зліткі з серабра - ___________________________ ці іх вагавыя часткі.

8. Права збору даходу з воласці, якое феадал атрымліваў ад князя, называлася ________________

9. Землі, якія знаходзіліся ў спадчынным карыстанні сельскай абшчыны і якімі феадалы не мелі права свабодна распараджацца, называліся ______________________

10. У пачатку ХІІ ст, __________г. старэйшыя прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі па загадзе кіеўскага князя ___________________ былі высланы ў Візантыю.

11. У ІХ-Х стст. у гарады Беларусі імпарціраваліся арабскія манеты ____________________

12. У ХІ ст. асноўным экспарцёрам манетнага серабра ________________ былі Германія і Англія.

13. Неўмацаваныя сельскія паселішчы, дзе асноўным заняткам жыхароў было ворнае земляробства і жывёлагадоўля ____________________

14. Назавіце, у якія гады адбыліся наступныя падзеі:

а) __________ Утварэнне епархіі ў Полацку.

б) __________ Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад.

в) __________ Паўстанне ў Кіеве. Княжанне ў Кеве полацкага князя Усяслава Чарадзея.

г) __________ Няўдалы паход племені водзь на чале з князем Усяславам Чарадзеем на Ноўгарад

д) __________ Паход паўднёварускіх князёў на Мінск.


14. Пытанні для вуснага адказу.

1. Якімі адметнымі рысамі вызначалася развіццё феадальных адносін у Кіеўскай Русі.



2. Назавіце агульныя і адметныя рысы гарадоў у краінах Заходняй Еўропы і Кіеўскай Русі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка