Тэст №1
1.Адзначце словы, у якіх літара і абазначае два гукі :
а) пісьмо; г) падарожнік;
б) руіны; д) існаваць.
в) заіклівы;
2.Адзначце словы з першым націскным складам:
а) дакумент; г) дзеяч;
б) спіна; д) мармур.
в) агрэст;
3.Адзначце словы, у якіх пішацца літара а :
а) пр…снак; г) апл…мб;
б) ідальг…; д) р…спубліка.
в) ц…гельня;
4.Адзначце словы, у якіх пішацца літара я :
а) ц…гнік; г) пам…ць;
б) кал…ндар; д) кол…р.
в) памфл…тыст;
5.Адзначце словы, у якіх пішацца літара ё :
а) ма(йо,ё)р; г) ідэ(о,ё)лаг;
б) ма(йо,я)нез; д) рады(йо,ё).
в) ра(йо,ё)н;
6.Адзначце словы , у якіх на месцы пропуску пішацца і :
а) звыш…дэйны;
б) аб…ходжанне; г) за…нець.
в) борт…нжынер; д) пера….начыць;
7.Адзначце словы з прыстаўнымі зычнымі гукамі:
а) шмат…опытны; г) …ордэр;
б) …ураджай; д) да…этуль.
в) …унук;
8.Адзначце выпадкі, калі слова набывае прыстаўны галосны і :
а) з…льну; г) дождж
б) …мкнуцца; д) нітка…рвецца.
в) аб…ржавелы;
9.Адзначце словы, у якіх прапушчана літара :
а) капус…ны; г) ціс…нуць;
б) пта…ства; д) грама..ства.
в) абстрак…ны;
10.Адзначце словы, у якіх пішацца літара а :
а) час…пісны; г) зерн…сховішча;
б) малочн…кіслы;д) п…ўкіламетра.
в) адн…разовы;
12.Адзначце словы , у якіх пішацца літара ў :
а) дра…ляны; г) ба…кон;
б) па-…дарнаму працаваць ;
д) нака…т.
в) ва…руччы;
13.Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:
а) дз…веры; г) любан…скі;
б) будз…це; д) Нарач… .
в) Кандрац…еў;
14.Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:
а) кан…юнктура; г) бракан…ер;
б) з…ява; д) разнатраў…е.
в) парц…еры;
15.Адзначце словы з падоўжанымі зычнымі :
а) камен…е; г) разал…ю;
б) з цяжкасц…ю; д) дзесяцігод…е.
в) Аксін…я;
16.Адзначце словы, у якіх адбываецца дзеканне :
а) бу(д,дз)ень; г) (ды,дзі)ктафон;
б) (дэ,дзе)серт; д) (дэ,дзе)партамент.
в) блан(д,дз)ін;
17.Адзначце словы, у якіх адбываецца цеканне:
а) брыган(ты,ці)на;
б) с(ты,ці)мул; в) амяр(т,ц)велы;
г) бак(тэ,це)рыя;
д) перспек(ты,ці)ўны.
18.Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў :
а) па (нага); г) радавацца з (сястра);
б) на (вуліца); д) на (плот).
в) пры (сусед); |