Тэматыка курсавых і дыпломных работ па гісторыі літаратуры вывучаемай мовы Польская літаратура




Дата канвертавання01.05.2016
Памер175.79 Kb.
Тэматыка курсавых і дыпломных работ

па гісторыі літаратуры вывучаемай мовы

Польская літаратура


  1. Нацыянальная спецыфіка польскай літаратуры.

  2. Эвалюцыя творчых метадаў і напрамкаў у польскай літаратуры.

  3. Беларуска-польскія літаратурныя сувязі (канкрэтны перыяд).

  4. Жанравая разнастайнасць польскай літаратуры Сярэднявечча.

  5. Паэтычныя жанры ў польскай літаратуры Х-ХV стст.

  6. Адметнасць празаічных твораў польскай літаратуры Х-ХV стст.

  7. Гісторыка-літаратурнае значэнне польскіх хронік ХІІ-ХІІІ стст.

  8. Мастацкая адметнасць вершаванага дыялога “Размова магістра Палікарпа са Смерцю”.

  9. Раннерэнесансныя тэндэнцыі ў польскай літратуры ХV ст.

  10. Бернат з Любліна як выдавец, перакладчык, байкапісец.

  11. Адметнасць паэзіі А.Кшыцкага.

  12. Ян Дантышак – рэнесансны паэт.

  13. Жанравая разнастайнасць паэзіі К.Яніцкага.

  14. Значэнне творчасці М.Рэя ў развіцці польскай літаратуры.

  15. Рэнесансны характар творчасці Яна Каханоўскага.

  16. Творчасць М.Рэя:нацыянальнае і універсальнае.

  17. Эвалюцыя камічнага ў польскай літаратуры ХVІ-ХVІІ стст.

  18. Фальклор і антычнасць у “Святаянскай песні пра сабутку”.

  19. Ян Каханоўскі і Беларусь.

  20. Рэнесанснае і барочнае ў светапоглядзе і творчасці М. Сэмп-Шажыньскага.

  21. Развіццё польскай прозы і публіцыстыкі ў эпоху Адраджэння.

  22. Паэзія Д.Набароўскага.

  23. Нацыянальна-гістарычная адметнасць польскага Барока.

  24. Тэорыя і практыка М.К.Сарбеўскага.

  25. “Сялянкі” Ш. Шымановіца: нацыянальнае і універсальнае.

  26. Феномен “рыбалтаўскай” камедыі.

  27. “Савізджальская” літаратура: генезіс, тэндэнцыі, творы.

  28. Барока як стыль у польскай літаратуры ХVІІ ст.

  29. Барочны канцэпт у творчасці С.Твардоўскага.

  30. Ян Анджэй Морштын – паэт высокай культуры.

  31. Сармацкае барока ў польскай літаратуры.

  32. Творчасць В.Патоцкага.

  33. Мемуарная літаратура Барока.

  34. Польскія Барока і Асветніцтва: змена літаратурных парадыгм.

  35. Нацыянальна-гістарычная адметнасць Асветніцтва ў Польшчы.

  36. Класіцызм як напрамак у польскай літаратуры ХVІІІ ст.

  37. Ракако і сентыменталізм у польскай літаратуры эпохі Асветніцтва.

  38. Францішак Багамолец як камедыёграф.

  39. Героі-камічныя паэмы І.Красіцкага.

  40. Жанр байкі ў польскай літаратуры Асветніцтва.

  41. Мастацкая практыка Адама Нарушэвіча.

  42. Адметнасць паэзіі Ст. Трэмбецкага.

  43. Сатырычная скіраванасць паэзіі Т.К.Вянгерскага.

  44. Сентыменталізм у польскай літаратуры другой паловы 18ст.

  45. Паэзія Ф. Карпіньскага: нацыянальнае і універсальнае.

  46. Матывы паэзіі Фр.Князьніна.

  47. Паэтыка рамана Яна Патоцкага “Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе”.

  48. Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры.

  49. Творчасць польскіх легіянераў.

  50. Нацыянальна-гістарычная адметнасць польскага рамантызму.

  51. Жанравая парадыгма польскага рамантызму.

  52. Рамантычны герой у польскай літаратуры 19 ст.

  53. Фальклор у мастацкай парадыгме польскай літаратуры 19 ст.

  54. Польскі месіянізм і яго адлюстраванне ў літаратуры.

  55. Жанр “паэтычнай повесці” ў польскай літаратуры 19 ст.

  56. Эстэтычныя погляды Адама Міцкевіча.

  57. Беларускі фальклор у мастацкай карціне свету А.Міцкевіча.

  58. Прырода ў філасофска-мастацкім асэнсаванні польскіх рамантыкаў.

  59. “Малая” радзіма ў творчасці польскіх рамантыкаў.

  60. Архетыпы ракі і возера ў паэзіі польскіх рамантыкаў.

  61. Мастацкае наватарства паэзіі Ю.Славацкага.

  62. Рамантычны канцэпт у паэзіі Ю.Славацкага.

  63. А.Фрэдра – майстар-камедыёграф.

  64. Беларускі дыскурс творчасці Ул.Сыракомлі.

  65. “Vade-mecum” Ц.К.Норвіда як паэтычны маніфест.

  66. Фармальнае наватарства паэзіі Ц.К.Норвіда.

  67. Пераклады твораў Ц.К.Норвіда на беларускую мову.

  68. Літаратурная праграма польскага пазітывізму.

  69. Жанрава-родавая іерархія літаратуры польскага пазітывізму.

  70. Класічны рэалізм у польскай літаратуры другой паловы 19 ст.

  71. Тэма паўстання 1863-1864гг. у прозе Ю.І.Крашэўскага.

  72. Тэматыка, праблематыка і мастацкая адметнасць твораў Э.Ажэшкі ранняга перыяду.

  73. Ідэйна-тэматычная і мастацкая эвалюцыя Б.Пруса ў апавяданнях 70-80-ых гг.

  74. Майстэрства Г.Сянкевіча-навеліста.

  75. М.Канапніцкая і Беларусь.

  76. Тэмы і матывы паэзіі А.Асныка.

  77. Натуралізм у польскай літаратуры другой паловы 19 ст.

  78. Творчасць А.Дыгасіньскага.

  79. Феномен “Маладой Польшчы”.

  80. Тэорыя і практыка З.Пшэсмыцкага.

  81. Рамантычны пафас ранніх апавяданняў Ст.Жэромскага.

  82. Вёска і горад у прозе Ул.Рэйманта.

  83. Паэтыка рамана Ул.Рэйманта “Абяцаная зямля”.

  84. Драматургія Г.Запольскай.

  85. Мадэрнізм і рэалізм прозы В.Бэранта.

  86. Станіслаў Пшыбышэўскі – тэарэтык і практык “Маладой Польшчы”.

  87. Мастацкія тэндэнцыі ў польскай паэзіі к.19-пач.20 стст.

  88. Сімволіка-імпрэсіяністычны характар паэзіі К.Тэтмаера.

  89. Сімвалісцкія тэндэнцыі ў паэзіі Яна Каспровіча.

  90. Арыгінальнасць паэзіі Б.Лесьмяна.

  91. Б.Лесьмян і М.Багдановіч: агульнае і адметнае.

  92. Рэалізм і сімвалізм у драматургіі Ст.Выспяньскага.

  93. Паэтыка рамана Ст.Жаромскага “Напрадвесні”.

  94. Псіхалагічнае майстэрства З.Налкоўскай.

  95. Жанравая парадыгма польскай прозы міжваеннага дваццацігоддзя.

  96. Інтымная лірыка М.Паўлікоўскай-Яснажэўскай.

  97. Польская паэзія 20-ых: тэмы, матывы, мастацкія тэндэнцыі.

  98. Творчыя пошукі Ю.Тувіма ў 20-30-ыя гады.

  99. Геліясімволіка ў ранняй паэзіі Я.Івашкевіча.

  100. Авангардысцкія тэндэнцыі ў паэзіі 20-ых гг.

  101. Іррацыянальныя раманы Бруна Шульца.

  102. Драматургія В.Гамбровіча.

  103. Драма абсурду Ст.І.Віткевіча.

  104. Гратэск у драматургіі Ст.Віткевіча.

  105. Творчыя пошукі Ч.Мілаша ў 30-ыя гады.

  106. Мастацкая адметнасць паэзіі Т.Ружэвіча.

  107. Польская ваенная проза.

  108. Польская вясковая проза.

  109. “Лагерная” проза ў польскай літаратуры.

  110. Польская гістарычная проза другой паловы 20 ст.

  111. Паэзія Т.Новака.

  112. Інтэртэкстуальнасць паэзіі В.Шымборскай.

  113. Неакласіцыстычныя тэндэнцыі ў паэзіі Зб.Херберта.

  114. Хранатоп раманаў і аповесцей Т.Канвіцкага.

  115. Беларуска-польскае сумежжа ў творчасці Т.Ружэвіча.

  116. Раман-эпапея ў польскай прозе другой паловы 20 ст.

  117. Экзістэнцыяльныя матывы ў прозе Э.Стахуры.

  118. Навукова-фантастычная проза Ст.Лема.

  119. Абсурд у драматургіі Сл.Мрожака.

  120. Сучасная польская літаратура: прадстаўнікі, творы, мастацкія тэндэнцыі.


Сербская літаратура


  1. Сербскі паэтычны эпас і выяўленчае мастацтва.

  2. Рэлігійныя матывы ў сербскім эпасе.

  3. Асоба Св. Савы ў жыціях і літаратурных творах.

  4. Сербскае жыціе Святых Літоўскіх мучанікаў.

  5. Вобраз Каралевіча Марка ў параўнанні з героямі ўсходнеславянскага фальклору.

  6. Косава як тэма і архетып сербскай літаратуры.

  7. Косаўскі сюжэт у “Хаджэнні” Ігнація Смаляніна (ХІV ст.)

  8. Рускія даследчыкі сербскага эпасу.

  9. Рускія перакладчыкі сербскага эпасу.

  10. Сербскі эпас і творчасць Іва Андрыча (Ёвана Ёванавіча Змая, Ёвана Дучыча, Мілаша Црнянскага …)

  11. Эпічная традыцыя ў сучаснай сербскай паэзіі.

  12. Ідэя агульнасці славян у творах сербскіх пісьменнікаў.

  13. Вопыт Вука Караджыча як збіральніка і даследчыка сербскага фальклору.

  14. Вук С. Караджыч і Расія.

  15. Светабачанне жывапісца ў паэзіі Джуры Якшыча.
  16. Паэма П. Петравіча Негаша “Горны вянец”: гістарычны і надчасавы змест.
  17. Творчасць П. Петравіча Негаша і матывы сербскага эпасу.
  18. Аляксандр Пушкін і Петар Негаш.

  19. Ёван Ёванавіч Змай – перакладчык рускай паэзіі.

  20. Эстэтычная дасканаласць як характарыстыка паэзіі Ёвана Дучыча, Мілана Ракіча.

  21. Ёван Дучыч і Аляксандр Пушкін.

  22. Багаслоўскі і паэтычны змест кнігі епіскапа Мікалая Веліміравіча “Маленні на возеры”.
  23. Тыпалогія распрацоўкі тэма нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў сербскай літаратуры Х1Х і ХХ стст.

  24. Лёс і творчасць беларуска-руска-сербскага пісьменніка Міхала Запольскага.

  25. Сербская драматургія на сцэнах тэатраў Расіі (Беларусі).

  26. Творы Браніслава Нушыча ў беларускіх перакладах.

  27. Рэцэпцыя беларускай літаратуры ў Югаславіі (1945 – 2000 гады).

  28. Актуалізацыя гістарычнай тэматыкі ў сербскай літаратуры канца ХХ ст.

  29. Карагеоргій як літаратурны герой (на сербскім і іншанацыянальным матэрыяле).

  30. Вобраз Драгалюба-Дражы Міхайлавіча ў сучаснай сербскай і рускай літаратурах (Творы Вука Драшкавіча, Юрыя Лошчыца…).

  31. Вехі развіцця сербскага гістарычнага рамана.

  32. Традыцыйнасць і мадэрнасць паэтыкі Момчылы Настасіевіча.

  33. Эмігранты з Беларусі ў культурным жыцці Югаславіі.

  34. Уклад беларусаў у югаславістыку.

  35. Сяргей Ясенін і Радэ Драінац (Тыпалагічны і кантакталагічны аспекты).

  36. Тэма другой сусветнай вайны ў сербскай і беларускай літаратурах.

  37. “Каафіцыент агульнага” ў дакументальна-публіцыстычных творах сербскіх (югаслаўскіх) і рускіх (савецкіх) пісьменнікаў пра другую сусветную вайну.

  38. Ідэйна-мастацкі вопыт У.Маякоўскага у творчасці Р.Зогавіча.

  39. Эпічная проза Сербіі ў адносінах да творчага вопыту М.А.Шолахава.

  40. Ніл Гілевіч, Алесь Разанаў, Леанід Самасейка … – перакладчыкі сербскай літаратуры.

  41. Дэсанка Максімавіч і Беларусь.

  42. Дэсанка Максімавіч і Маргарыта Алігер. Падабенства лёсаў і вопыту, кантакты і творчыя сыходжанні.

  43. Мація Бечкавіч і Петар Петравіч Негаш: гісторыка-тыпалагічнае супастаўленне.

  44. Перадумовы развіцця “памежных” жанраў у сучаснай сербскай прозе.

  45. Тэма таталітарызму ў інтэрпрэтацыі сербскіх пісьменнікаў.

  46. “Праўда факта” у творах Драгаслава Міхаілавіча.

  47. Творчыя сыходжанні Д.Міхаілавіча з А.Салжаніцыным.

  48. Югаслаўскі Гулаг у адлюстраванні сербскай літаратуры 1980-1990 гг.

  49. “Міфалагічны рэалізм” Міадрага Булатавіча.

  50. Сербскі філасофскі раман на сучасным этапе.

  51. Паэтычная спадчына А.Блока (А.С.Пушкіна, С.Ясеніна, …) ў сербскіх перакладах.

  52. Сербскае булгаказнаўства (шолахавазнаўства…).

  53. Беларуска-сербскія сувязі 1920-1930-х гадоў.

  54. Заканамернасці сербска-беларускага ўзаемаперакладу ў мінулым і цяпер.

  55. Пасрэдніцкая функцыя часопіса сербскіх перакладчыкаў «Мостови».

  56. Асаблівасці перакладаў сербскай паэзіі, выкананых А.А.Ахматавай (Ю. Кузняцовым, ….).

  57. Межы перакладальнасці спадчыны М.Настасіевіча (Б. Мількавіча, А.Вукадзінавіча,…).

  58. Сербская школа перакладу ў параўнанні з беларускай (рускай).

  59. “Антологија руске поезије” А. Петрова: Канцэпцыя, адбор твораў.

  60. Параўнальны аналіз рускіх і беларускіх перакладаў сербскай класікі (І.Андрыча, Б.Нушыча, Д.Максімавіч…).

  61. Ігар Севяранін і Югаславія:Асаблівасці рэцэпцыі.

  62. Фальклорна-міфалагічная аснова паэзіі Васка Попы.

  63. Тэма Русі і Расіі ў сербскай паэзіі.

  64. Тэма Сербіі ў рускай(беларускай) літаратуры.

  65. Пісьменнікі-сербы ў літаратурным працэсе СССР (Радуле Стыенскі,

  66. Марка Маркавіч, Ціхамір Ачымавіч, Ёле Станішыч).

  67. Пісьменнікі-эмігранты “Рускай Сербіі”.

  68. Сербскія пераклады паэзіі Янкі Купалы.

  69. Міадраг Сібінавіч – перакладчык беларускай паэзіі.



Балгарская літаратура


  1. Дзейнасць і жыццё братоў Кірылы і Мяфодзія як аб’ект літаратуразнаўчых даследаванняў і літаратурных нарысаў.

  2. Літаратурныя здабыткі Охрыдскай і Праслаўскай літаратурна-пераклачыцкіх школ.

  3. Палемічнасці і філасафічнасць “Сказання а пісьменах” Чарнарызца Храбра.

  4. Агіяграфічны жанр у балгарскай літаратуры: канон і эвалюцыя.

  5. Багамільскія ідэі ў балгарскай сярэдневяковай літаратуры і іх аналіз у далейшай прозе балгарскіх аўтараў (“Багамільскія легенды” М. Райнава, “Антыхрыст” Э. Станева).

  6. Здабыткі Тырнаўскай літаратурнай школы і яе значэнне для балгарскай культуры.

  7. Творчасць Грыгорыя Цамблака на скрыжаванні славянскіх культур.

  8. Патрыятычная хрысціянска-прапаведніцкая і дыпламатычная дзейнасць Г. Цамблака.

  9. Гістарычная праўда і аўтарскія выдумкі ў “Пахвальным слове Я. Тырнаўскаму” Г. Цамблака.

  10. Сафійская літаратурная школа XVI ст і яе дасягненне ў жыційным жанры.

  11. Жаночыя вобразы ў агіяграфічнай сярэдневяковай літаратуры.

  12. Фарміраванне жанравай сістэмы перыяду Нацыянальнага адраджэння.

  13. Станаўленне і развіццё балгарскай драматургіі ў перыяд Нацыянальнага адраджэння.

  14. Публіцыстыка перыяду Нацыянальнага адраджэння.

  15. Першыя прадстаўнікі ранняга Адраджэння: Хрыстафор Жэфаравіч і Парфеній Паўлавіч.

  16. Наватарства “Гісторыі славянабалгарскай” П. Хілендарскага.

  17. Нэша Бончаў – першы прафесійны балгарскі літаратурны крытык.

  18. Дасягненне “асветніцкага” перыяду развіцця балгарскай літаратуры.

  19. Наватарства “Буквара з рознымі павучэннямі” П. Берона.

  20. Дыялогі Н. Бозвелі як папярэднікі балгарскай драматургіі.

  21. Эвалюцыя жанра “жыція” ў балгарскай літаратуры перыяду Нацыянальнага адраджэння.

  22. Нацыянальна-гістарычныя асаблівасці балгарскага рамантызму.

  23. Вобразы гайдукоў у адраджэнкіх паэмах (на прыкладзе “Лясны падарожны” Г. Ракоўскага і “Чорны арап і гайдук Сідар” Н. Козлева).

  24. Паэма “Стаян і Рада” Н. Герава як пачатак мастацкай балагарскай паэзіі.

  25. “Байкавая” спадчына Петкі Рачава Славейкава.

  26. Вобраз Беланогай як ідэал і гонар балгарскай дзяўчыны ў паэме “Крыніца Беланогай” П. Р. Славейкава.

  27. Паэтычная спадчына Любэна Каравэлава: уплывы і наватарства.

  28. Паэтыка “Балгары старога часу” Л. Каравэлава.

  29. Вобразнасць балады “Хаджы Дзімітар” Хрыста Боцева.

  30. Узаемадзеянне літаратуры і фальклору ў перыяд Нацыянальнага адраджэння

  31. “Народніцтва” як мастацкі рух у Балгарыі 80-90-х гг. XIX ст.

  32. Значэнне літаратурнага гуртка “Мисъл” і яго заснавальніка доктара Крысцё Крысцева.

  33. Перыядычны друк у балгарскай культуры к. XIX –– пачатку XX стагоддзяў.

  34. Спецыфіка міжлітаратурных сувязей у Паслявызваленчы перыяд развіцця літаратуры.

  35. Захары Стаянаў як майстар мемуарнага жанру.

  36. Вобраз Балгарыі ў паэзіі Івана Вазава.

  37. Матыў вайны ў паэзіі Івана Вазава.

  38. Балгарскі побыт і звычаі ў белетрыстычнай творчасці І. Вазава.

  39. Асэнсаванне гераічнага мінулага ў рамане “У ярме” І. Вазава.

  40. Ідэалізацыя патрыярхальнага побыту ў аповесці Т. Влайкава “Унучка дзеда Славы”.

  41. Байкавая спадчына С. Міхайлоўскага.

  42. Паэтыка “Царыградскіх” і “італьянскіх” санетаў К. Вялічкава.

  43. “Бай Ганю” – твор балгарскага рэалізму.

  44. Балгарын і іншы свет у творчасці А. Канстанцінава.

  45. Балгарскі свет праз прызму фельетонаў А. Канстанцінава.

  46. “Розныя людзі і розныя ідэалы”: сацыяльна-выкрывальніцкая і мастацка-абагульняльная сіла Алекі Канстанцінава.

  47. “Да Чыкага і назад” А. Канстанцінава як узор мемуарна-падарожных замалёвак.

  48. “Мадэрнісцкі пералом” у творчасці Пенча Славейкава.

  49. Побытавыя паэмы П. Славейкава: традыцыі і наватарства.

  50. Асэнсаванне культурнай спадчыны ў філасофскіх паэмах П. Славейкава.

  51. Каханне і каханыя ў лірыцы Пеё Яварава.

  52. Дзімча Дэбелянаў – паэт кахання.

  53. Тэндэнцыі новай драмы на прыкладзе драматычнай спадчыны П. Тодарава.

  54. Разнастайнасць вобразаў пейзажнай лірыкі Т. Траянава.

  55. Рысы імпрэсіянізму ў паэзіі Мікалая Ліліева.

  56. Зборнік “Рыцарскі замак” як узор выбранасці і вытанчанасці паэзіі Хрыста Ясэнава.

  57. “Жаночыя партэты” ў паэзіі Э. Папдзімітрова.

  58. Вобраз Радзімы ў паэмах сімвалістаў.

  59. Стылістычная і эмацыянальна-псіхалагічная разнастайнасць паэзіі Кірылы Хрыстава.

  60. Рэвалюцыйная сімволіка ўрбаністычнай паэзіі Х. Смірненскага.

  61. Рэвалюцыйная патэтыка паэм Геа Мілева.

  62. Чалавек у апавяданнях Э. Пеліна.

  63. Сацыяльныя і маральныя канфлікты балгарскай вёскі ў апавяданнях Эліна Пеліна.

  64. Гуманістычная скіраванасць цыкла “Пад манастырскай лазою” Э. Пеліна.

  65. Адмаўленне вайны з пазіцый гуманізму ў ваенных нарысах і апавяданнях Ярдана Ёўкава.

  66. Ёўкава ісціна майстра ў апавяданні “Песня колаў” і аповесці “Жнец”.

  67. Спалучэнне летапісу, фальклорнай прозы і паэзіі ў зборніку “Старапланінскія легенды” Я. Ёўкава.

  68. Маральная праблематыка апавяданняў Я. Ёўкава.

  69. “Драма дзеяння”: рэалістычныя і рамантычныя тэмы п’ес Я. Ёўкава.

  70. Адметнасці развіцця “вясковая прозы” балгарскай літаратуры.

  71. Закладанне ўрбаністычных традыцый у творчасці Георгія Стаматава.

  72. Д’ябалізм у балгарскай прозе п.п. ХХ стагоддзя.

  73. “Новы псіхалагізм у прозе”: адлюстраванне традыцыйнага нацыянальнана каларыту балгарскага правінцыйнага горада ў прозе Канстанціна Канстанцінава.

  74. Футурыстычны інтарэс у прозе Святаслава Мінкава і Чаўдара Мутафава

  75. Тэма “антыфашысцкага паўстання” ў балгарскай паэзіі (на прыкладзе зборнікаў вершаў М. Фурнаджыева “Вясновы вецер”, “Ахвярныя вогнішчы” А. Расцветнікава”)

  76. Адлюстраванне вераснёўскіх падзей балгарскімі празаікамі (раманы Антона Страшымірава “Карагод” (1926), Канстанціна Канстанцінава “Кроў” (1933), Уладзіміра Палянава “Патухшае сонца” (1928), зборнік апавяданняў Ангела Каралійчава “Аб паўстанні 1923г”) (на выбар).

  77. Традыцыі і наватарства ў прозе Г. Караславава.

  78. Матыў смерці ў лірыцы Атанаса Далчава.

  79. Высокі гуманізм філасофскай паэзіі Атанаса Далчава.

  80. Вобраз лірычнай гераіні ў зборніку Э. Баграны “Вечная і святая”.

  81. “Асенні рэнесанс” і новыя матывы лірыкі Элісаветы Баграны ў др. п. ХХ ст.

  82. Маральная і надматэрыяльная паэзія Мары Бэлчавай.

  83. Адметныя рысы паэзіі Доры Габэ.

  84. Мадэрністычныя тэндэнцыі прозы А. Страшымірава.

  85. Ідэйная глыбіня зборніка “Маторныя песні” Міколы Вапцарава.

  86. Гістарычная тэматыка ў балгарскай прозе п.п. ХХ ст. (на прыкладзе творчасці Д. Немірава, Ф. Паповай-Мутафавай, С. Загарчынава).

  87. Капіталістычныі сацыялістычны свет у рамане “Тытунь” Дз. Дзімава.

  88. “Македонская квадралогія” Дз. Талева як вяршыня гісторыка-побытавай прозы.

  89. Паэтыка і сімволіка апавяданняў Я. Радзічкава.

  90. Наватарства прозы Я. Радзічкава.

  91. Вобраз Даратэі як сімвал духа ў аповесці “Бар’ер” П. Вежынава.

  92. Гістарычная проза Э. Станева.

  93. Наватарства тэмы кахання ў аповесці Э. Станева “Выкрадальнік персікаў”.

  94. Асэнсаванне гістарычнага мінулага ў рамане А. Дончава “Час растання”.

  95. Пошукі зместу і формы ў паэзіі С. Чолевай.

  96. Аналіз быція ў рамане Г. Гаспадзінава “Натуральны раман”.

  97. Матыў смутку ў рамане “Фізіка тугі” Г. Гаспадзінава.

  98. Універсальнае і нацыянальнае ў рамане “Фізіка тугі” Г. Гаспадзінава.

  99. Паэтыка апавяданняў к .ХХ і пач. ХХІ стст.

  100. Адметнасці балгарска-беларускіх літаратурных узаемаадносін.


Чэшская літаратура


  1. Сваеасаблівасць літаратурнай творчасці чэхаў у велікамараўскую эпоху.

  2. Чэшская жыційная літаратура:мастацкая і тэматычная адметнаць.

  3. Вацлаўскі цыкл легенд.

  4. Людмілінскі цыкл легенд.

  5. Вобразы першых чэшскіх святых у літаратурнай спадчыне старажытнасці.

  6. Мастацкая спеласць твораў чэшскай агіаграфіі.

  7. Жыцці пракопоўскага цыкла ў чэшскай літаратуры.

  8. “Чэшская хроніка” Казьмы Пражскага як выдатнейшае дасягненне чэшскай сярэднявечнай гістарыяграфіі.

  9. Мастацкая і тэматычная сваеасаблівасць “Апатавіцкага зборніка”.

  10. Чэшская духоўная лірыка гатычнай эпохі.

  11. Жанравая спецыфіка сярднявечнай чэшскай лірыкі.

  12. Чэшская “Александрыяда” як узор першага рыцарскага рамана ў нацыянальнай літаратуры.

13. Стылевая адметнасць Далімілавай хронікі.

14. Сацыяльная літаратура сярэднявечча .

15. Легенды “Жыццё св. Катаржыны”, “Легенда пра св. Пракопа” і праблема перепрацоўкі лацінскіх крыніц.

16. Развіццё чэшскага тэатра сярэднявечча. Асноўныя тэндэнцыі.

17. Дыдактычная літаратура сярэднявечча.

18. Літаратурная спадчына Карла IV.

19. Аўтабіягражічны жанр у сярэднявечнай чэшскай літаратуры.

20. Перакладчыцкая спадчына Т.Шцітнага.

21. Жанравая адметнасць “Новай рады” Сміля Фляшкі з Пардубіц.

22. Жанр падарожных замалёвак у сярэднявечнай чэшскай літаратуры.

23. Ян Гус як спадчыннік гатычнай культуры эпохі Карла IV.

24. Гусіцкія песні. Паэтыка, праблематыка. Эстэтыка.

25. «Гусіцкая хроніка» Вавржынца з Бржэзавай.

26. Пісьменніцкая практыка Пятра з Младанэвіц

27. «Парныя» творы гусіцкай літаратуры («Спрэчка Прагі з Кутнай Гарой», «Вацлаў, Гавэл і Табар»; «Жалоба Чэшскай Кароны», «Папрок Чэшскай Кароны»). Мастацкія асаблівасці.

28. Літаратурна-публіцыстычныя творы Яна Ракіцаны.

29. Тэалагічная і мастацкая арыгінальнасць трактатаў Пятра Хельчыцкага.

30. «Старыя чэшскія летапісы». Адметнасці паэтыкі.

31. Жанр падарожных нататкаў у чэшскай гуманістычнай літаратуры.

32. Гістарычная паэма Пракопа «Новая хроніка». Фармальна-стылёвая арыгінальнасць.

33. Развіццё свецкіх жанраў у чэшскай літаратуры гуманізма.

34. Багуслаў Гасіштэйнскі і нацыянальны кірунак у чэшскім гуманізме.

35. Арыгінальная творчасць Гінэка з Падэбрад.

36. Магістр Вацлаў Пясецкі--першы філолаг-класік у чэшскай літаратуры.

37. «Чэшская хроніка» Вацлава Гаека з Лібачан

38. Філалагічная эрудыцыя і лінгвістычная адоранасць Яна Благаслава.

39. Канц'яналы брацкай духоўнай музыкі (Шаматульскі і Иванчыцкі). Мастацкая і тэматычная адметнасць.

40. Шымон Ломніцкі і забаўляльная дэмакратычная літаратура чэшскага Рэнесанса.

41. Ян Амос Коменскі як рэлігійны мысліцель.

42. Адам Міхна з Атрадавіц—выбітнейшая паэтычная асоба чэшскага барока.

43. Містычнае пачуццё і эратычная метафорыка ў паэзіі Фелікса Кадлінскага.

44. Паэтыка кантраста ў лірыцы Фелікса Кадлінскага.

45. Фрыдрых Брыдэль—самы вядомы з чэшскіх барочных паэтаў. Паэма «Што ёсць Бог? Што ёсць чалавек?».

46. Свецкая паэзія Вацлава Яна Росы.

47. Чэшскае нацыянальнае адраджэнне і нацыянальнае адраджэнне ў іншых славянскіх краінах. Спроба параўнальнага аналізу.

48. Чэшская гістарыяграфія перыяда чэшскага нацыянальнага адраджэння.

49. Даследчыцкая дзейнасць Й.Добраўскага.

50. Паэзія Вацлава Тама.

51. Пухмаераўская школа. Сутнасць і значэнне з’явы.

52. Драматычная спадчына Вацлава Тама.

53. Чэшскі тэатр эпохі нацыянальнага адраджэння. Сноўныя тэндэнцыі развіцця.

54. Й.Юнгман-паэт.

55. Краледворскі і Зеленагорскі рукапісы як майстэрская літаратурная містыфікацыя.

56. Зборнікі Яна Колара.

57. “Славянскія нацыянальныя песні” Ф.Л.Чэлакоўскага як звод славянскай народнай паэзіі.

58. Развіццё чэшскай прозы першай трэці 19 стагоддзя.

59. Пераклады на чэшскую мову літаратурных твораў з іншых славянскіх і еўрапейскіх моў ў эпоху нацыянальнага адраджэння.

60. Камедыяграфія Вацлава Клімента Кліцперы.

61. Чэшска-рускія літаратурныя сувязі першай паловы 19 стагоддзя.

62. Тэма пакут чалавека ў творчасці К.Г.Махі.

63. Публіцыстыка Й.К.Тыла.

64. Публіцыстыка К Гаўлічка-Бароўскага.

65. Мастацкія асаблівасці балад К.Я.Эрбена.

66. Жанр казкі ў літаратуры чэшскага нацыянальнага адраджэння.

67. Нарысавыя творы Б.Немцавай.

68. Чэшскія літаратурныя часопісы ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

69. Станаўленне рэалізма ў чэшскай ліатратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

70. Асноўныя тэндэнцыі развіцця чэшскай прозы ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

71. Журналісцкая дзейнасць Яна Нэруды.

72. Публіцыстыка В.Галека.

73. Маральна-этычная праблематыка прозы Караліны Светлай.

74. Паэзія Рудольфа Майера.

75. Паэзія рухаўцаў: праблематыка, паэтыка.

76. Элішка Краснагорская: жыццё і творчасць.

77. Грамадзянская паэзія Св.Чэха.

78. Журналісцкая дзейнасць Якуба Арбеса.

79. Гістарычная тэма ў творчасці Бенеша Тршебізскага.

80. Адметнасць гістарычнага рамана А.Ірасэка.

81. Чэшскі тэатр ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

82. Нэруда-рэаліст.

83. Жанр раманета ў чэшскай літаратуры.

84. Жанравая спецыфіка “Старажытных чэшскіх паданняў”.

85. Чэшская гісторыя ў творчасці Ірасэка і Ванчуры.

86. Антычныя матывы ў творчасці Махара.

87. Сімвалізм ў паэзіі Бржэзіны.

88. Жанр балады ў творчасці П.Безруча.

89. Легенда пра лаўца пацукоў у лірыцы В.Дыка і М.Цвятаевай.

90. Дэкадансныя матывы першых паэтычных зборнікаў С.К.Нэймана.

91. Імпрэсіянізм ў творчасці Ф.Шрамэка

92. Адметнасць чэшскага натуралізма К.М.Чапэка-Хода і еўрапейскія атуралістычныя пошукі.

93. Сялянская тэма ў чэшскай літаратуры 19 стагоддзя.

94. Каталіцкая праблеметыка ў творчасці І.Ш Баара.

95. Нямецкамоўная літаратура Чэхіі памежжа 19-20-га стагоддзяў.

96. Прага ў творчасці чэшскіх пісьменнікаў.

97. Пераклады Бібліі на чэшскую мову.

98. Літаратура барока ў чэшскіх землях. Барочныя матывы і барочная паэтыка ў сучаснай літаратуры.

99. Міфічныя, легендарныя і гістарычныя матывы ў “Эпапее чалавацтва” Врхліцкага.

100. Чэшскі фальклор ў “Сялянскіх баладах” Врхліцкага.

101. Інтымная лірыка Врхліцкага.

102. Шматлікасць вершаваных формаў у паэзіі Врхліцкага.

103. Гашакаўская традыцыя ў чэшскай літаратуры 20-га стагоддзя.

104. Війонаўская традыцыя ў творчасці Нэзвала.

105. Чэхаславацка-рускія кантакты ў першай палове ХХ стагоддзя.

106. Чэхаславацка-беларускія кантакты ў першай палове ХХ стагоддзя.

107. Руская творчая інтэлігенцыя ў Празе 20-30-х гг.

108. Беларусы ў Празе першай паловы ХХ стагоддзя.

109. Літаратура беларускай эміграцыі ў Чэхіі 20-х гг.

110. Прага першай паловы ХХ стагоддзя як замежны цэнтр рускай культуры.

111. Нямецкамоўныя пісьменнікі ў Празе першай паловы ХХ стагоддзя.

112. Духоўная атмасфера Чэхаславакіі першай паловы ХХ стагоддя.

113. Гісторыя пралетарскай плыні ў чэшскай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя.

114. Развіццё авангардных плыняў ў чэшскай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя.

115. Літаратурныя палемікі 20-х гг. (пралетарская літаратура і паэтызм).

116. Літаратурныя палемікі 30-х гг.(сюррэалісты і прадстаўнікі сацрэалізма).



117. Літаратурныя групоўкі і аб’яднані першай паловы ХХ стагоддзя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка