Тэма: Звонкія і глухія, шыпячыя і свісцячыя зычныя гукі. Мэта




Дата канвертавання06.07.2016
Памер23.12 Kb.
Тэма: Звонкія і глухія, шыпячыя і свісцячыя зычныя гукі.

Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх перад глухімі, глухіх перад звонкімі,свісцячых перад шыпячымі і наадварот;выхрўваць культуру моўных зносін на ўроку.
Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

А).Запісванне вучнем на дошцы апорнай схемы на правапіс іе (ые), ія (ыя), іё (ыё)

Б). Прывядзенне прыкладаў.

Г). Пр.346.

3. Новы матэрыял.

1.Разгляд “елачкі” па фанетыцы

-Давайце успомнім, як называюцца гукі, якія вымаўляюцца пры дапамозе голасу і шуму? Так, звонкія. Знойдзем на галінцы елачкі звонкія зычныя і назавём іх.

- Як называюцца гукі, якія вымаўляюцца толькі з дапамогай шуму? Так, звонкія.

- Знойдзем на галінцы елачкі глухія зычныя.

- Адзіночныя звонкія; адзіночныя глухія.

- Знойдзем шыпячыя. Колькі іх? Назавіце.

- Знойдзем свісцячыя гукі. Колькі іх? Назавіце



4.Замацаванне

1. Слоўнікавая работа.

Пісьмо пад дыктоўку на дошцы і ў сшытках.

Жыта, шыта, джала, чорны, зіма, снег, цень, рэзкі, просьба, касьба, дзядзька, возчык, рэзчык.


2.Зачытванне правіла па кнізе пра звонкія, глухія, шыпячыя і свісцячыя гукі.

3.Работа над практыкаваннямі 361, 368. Вывад вымаўлення шыпячых і свісцячых гукаў.

5. Самастойная работа.

1.З арфагорафічнага слоўніка высаць 8 слоў, уякіх ёсць шыпячыя (3-ты ўзровень); 10 слоў, у якіх ёсць свісцячыя (4-ты ўзровень); 7 слоў, у якіх ёсць звонкія і 7 слоў, у якіх ёсць глухія (5-ты ўзровень)

2. Давйце ўспомнім, як праверыць напісанне звонкіх і глухіх зычных на канцы і ў сярэдзіне слова? Прывядзіце свае прыклады. Запомніце верш.

Калі ў слове зычны чуеш невыразна,

Слова хутка ты змяняй,

Ды зычнага галосны падстаўляй,

Год–гадамі правярай.


Уставіць прапушчаныя літары.
Адышлі чарніцы, выбралі суніцы,

Перастала ры..ка, брацца на кручок.

Ідуць у бруснічнік дзеўкі, маладзіцы,

А Міхася цягне бор і хвайнячок.

Добры бор сасновы падарунак новы:

Сталі паяўля..а па лясах гры..кі,

Ды ці знойдзеш словы апісаць іх сховы–

Апісаць даро..кі, дзе хадзілі но..кі

Гры..нікоў заўзятых. Ну а нам Міхась?

Пачакайце тро..кі, абмінем паро..кі–

Грэблі, раўчавіны, і пяскі, і гра..ь.
Чаму некаторыя гукі абазначаюцца іншымі літарамі?

3. Работа па картцы.


6. Рэфлексія.

7.Вынікі ўрока.

8.Дамашняе заданне 34, паўтарыць 23,практыкаванне 372

(Урок беларускай мовы ў 5 класе)



Падрыхтавала настаўнік

Ганчар Н.Ф.

Слабада 2009


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка