Тэма 1. Уводзіны
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Статут Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР:
1) 1919 г.
2) 1939 г.
3) 1945 г.
4) 1967 г.
Адкажыце на пытанне:
2. Матэрыяльныя каштоўнасці, якія пры перамяшчэнні страчваюць сваю каштоўнасць называюцца _____________
3. Духоўныя каштоўнасці, сутнасць якіх можа быць страчана са знікненнем іх стваральнікаў ці пры змене сацыяльных умоў існавання называюцца _________
Тэма 2. Дакументальныя помнікі
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Самым старажытным у Беларусі лічыцца:
1) Аршанскае евангелле
2) Полацкае евангелле
3) Мсціслаўскае евангелле
4) Тураўскае евангелле
2. Берасцяная грамата ў Беларусі была знойдзена ў:
1) Мінску
2) Віцебску
3) Магілёве
4) Гродна
Адкажыце на пытанне:
3. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжы выдаў _____________
4. Своеасаблівыя гістарычныя энцыклапедыі, што з’явіліся на беларускіх землях у XVII ст. называліся __________________
Тэма 3. Помнікі этнаграфіі
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Вадзяны млын быў узведзены М. К. Агінскім для прыдання рамантычнага духу сваёй рэзідэнцыі ў:
1) в. Жылічы Кіраўскага раёну
2) в. Сноў Нясвіжскага раёну
3) в. Паланэчка Баранавічскага раёну
4) в. Залессе Смаргонскага раёну
2. Павітуха ў час свята нараджэння дзіцяці частавала гасцей:
1) Фарбаванымі яйкамі
2) Бабінай кашай
3) Блінамі
4) Боханам хлеба
Адкажыце на пытанне:
3. Адносна вялікая група людзей, якая валодае агульнымі асаблівасцямі мовы, культуры, побыту і ўсведамляе сваё адзінства называецца ____________
4. Пчалярства зарадзілася ў першабытны час у выглядзе збору мёду дзікіх пчол, які мае назву __________________
Тэма 4. Помнікі археалогіі
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Музей валуноў у Мінску быў створаны ў:
1) 1977 г.
2) 1957 г.
3) 1985 г.
4) 1936 г.
2. Крэмнездабываючыя шахты былі знойдзены польскімі археолагамі ў 1920-я гг. каля:
1) Вёскі Лучын Рагачоўскага раёна
2) Вёскі Горкі Чэрыкаўскага раёна
3) Пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна
4) Вёскі Мілаград Рэчыцкага раёна
3. Высячаны з пясчаніка ідал Х ст. быў знойдзены ў:
1) Шклове
2) Рагачове
3) Смаргоні
4) Зэльве
Адкажыце на пытанне:
4. У часы мезаліта з’явіліся новыя прылады працы, якія мелі невялікія памеры, касцяную ці драўляную аснову і зменныя крэмневыя зубцы-востраканечнікі. Яны атрымалі назву ______________
Тэма 5. Першыя беларускія княствы
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. У адказ на будаўніцтва Кіевам Заслаўя Полацк адказаў узвядзеннем уласных крэпасцей:
1) Маладзечна і Глыбокае
2) Мінск і Лагойск
3) Радашковічы і Валожын
4) Барысаў і Слуцк
2. Крыж Ефрасінні Полацкай быў зроблены ювелірам Л. Богшай у:
1) 980 г.
2) 1044 г.
3) 1161 г.
4) 1204 г.
Адкажыце на пытанне:
3. Шматвугольны ці паўкруглы выступ за агульны перыметр сцен храма, які замыкае прастору галоўнага нефа і прызначаны для размяшчэння алтара альбо іканастаса мае назву _____________
4. Прастора ўнутры храма, абмежаваная сценамі альбо калонамі мае назву ____
Тэма 6. Раманскі стыль
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. У ХІІ ст. пад уплывам раманскага стылю да Полацкага Сафійскага сабору дабудавалі:
1) Абарончыя вежы
2) Паўадкрытыя галерэі і капліцы-пахавальні
3) Манастырскі корпус
4) Бабінец і званіцу
2. Мініяцюрамі “Каранаванне Яраполка” і “Апостал Пётр з групавым партрэтам сям’і Яраполка” было аздоблена:
1) Тураўскае евангелле
2) Рэймскае евангелле
3) Супрасльскае евангелле
4) Трырскае евангелле
Адкажыце на пытанне:
3. Вертыкальны выступ на сцяне, зроблены з мэтай яе ўмацавання мае назву _____________
Тэма 7. Готыка
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Гатычны Геранёнскі замак стаў першым у Беларусі, дзе быў зроблены:
1) Пад’ёмны мост
2) Насыпны выступ-бастыён побач з брамай
3) Палац
4) Італьянскі парк
2. Гатычныя традыцыі адчуваюцца ў гравюрах:
1) С. Полацкага
2) С. Буднага
3) А. Макоўскага
4) Ф. Скарыны
Адкажыце на пытанне:
3. Позняя готыка XV – XVI стст. з павышанай дэкаратыўнасцю мела назву ___________
4. Вузкая адтуліна ў сцяне замка для назірання і стральбы з лука ці арбалета называецца _________________
Тэма 8. Рэнесанс
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Ратуша ў стылі Рэнесанса да нашага часу захавалася ў:
1) Віцебске
2) Нясвіжы
3) Мінске
4) Гродна
2. Па загаду М. Радзівіла Сіроткі Мірскі замак быў “дапоўнены”:
1) Дадатковымі вежамі
2) Шырокім рвом з вадою
3) Палацам і італьянскім паркам
4) Касцёлам у стылі Рэнесанса
Адкажыце на пытанне:
3. Моцнавыступаючая вуглавая частка земляных умацаванняў замка мела назву ____________
4. Зашклёны выступ у сцяне называецца _____________
Тэма 9. Барока
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Буйны барочны культавы гарадскі ансамбль, які ўключаў 8 размешчаных побач кляштароў, склаўся ў:
1) Навагрудке
2) Пінске
3) Мінске
4) Гомелі
2. Езуіцкі Г-падобны 3-павярховы калегіум быў узведзены ў:
1) Пінске
2) Нясвіже
3) Слуцке
4) Слоніме
3. Барочны драўляны алтар 21-мятровай вышыні з 22 скульптурамі (1736) упрыгожвае:
1) Глыбоцкі касцёл кармелітаў
2) Полацкі Сафійскі сабор
3) Мінскі касцёл бернардзінцаў
4) Гродзенскі касцёл езуітаў
Адкажыце на пытанне:
6. Прамавугольны ў плане храм, цэнтральны неф якога вышэй за бакавыя называецца ________________
Тэма 10. Класіцызм
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. У пачатку ХІХ ст. у Мінску на паўднёва-усходняй ускраіне горада пачалася забудова:
1) Вуліцы Захар’еўскай
2) Верхняга рынку
3) Троіцкага прадмесця
4) Прывакзальнай плошчы
2. А. Кларк узвёў у 1809-1824 гг. класічны крыжовакупальны Петрапаўлаўскі сабор у:
1) Магілёве
2) Гомелі
3) Слаўгарадзе
4) Лідзе
3. У стылі класіцызма ў 1830-я гг. была рэканструявана:
1) Гродзенская Каложская царква
2) Віцебская Благавешчанская царква
3) Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква
4) Навагрудская Барысаглебская царква
Адкажыце на пытанне:
4. Адгалінаванне позняга класіцызму, якое склалася ў Францыі часоў Напалеона і пашырылася ў Беларусі ў пачатку ХІХ ст. называецца __________
Тэма 11. Рамантызм
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Гомельскі палац пры І. Паскевічы-Эріванскім быў “рамантызаваны” праз:
1) Узвядзенне на месцы паўднёвага флігеля вежы-павільёна
2) Дабудаванне бакавых флігеляў
3) Узбагачэнне галоўнага корпуса вуглавымі неагатычнымі вежачкамі
4) Суцэльную перабудову палаца ў сярэднявечны замак
2. Палац Умястоўскіх у в. Жамыслаў Іўеўскага раёна з’яўляецца копіяй:
1) Кракаўскага Вавельскага замка
2) Варшаўскага палаца “Лазенкі”
3) Мірскага замка
4) Гродзенскага Каралеўскага палаца
3. У якім неагатычным касцёле сярэдзіны ХІХ ст. зараз размешчаны этнаграфічны музей:
1) в. Гожа Гродзенскага раёна
2) в. Жупраны Ашмянскага раёна
3) в. Райца Карэліцкага раёна
4) в. Раўбічы Мінскага раёна
Адкажыце на пытанне:
4. Кампазіцыя з рознакаляровых кавалкаў шкла ў металічным каркасе называецца ____________
Тэма 12. Эклектыка
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. У 1886-1888 гг. драматычны тэатр у псеўдарускім стылі быў узведзены ў:
1) Магілёве
2) Брэсце
3) Гродна
4) Гомеле
2. Паркавы павільён “Скарбчык” (1880), які нагадваў казачны 4-вежавы замак, быў узведзены ў:
1) Сядзібе ў в. Варняны Астравецкага раёна
2) Сядзібе ў в. Станькава Дзяржынскага раёна
3) Сядзібе ў в. Галавічполле Шчучынскага раёна
4) Сядзібе ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна
3. У гонар перамогі Пятра І над шведамі ў час Паўночнай вайны ў 1908 г. была ўзведзена мемарыяльная капліца ў:
1) в. Салтанаўка Магілёўскага раёна
2) в. Паланэчка Баранавіцкага раёна
3) в. Панямонь Гродзенскага раёна
4) в. Лясная Слаўгарадскага раёна
Адкажыце на пытанне:
4. Незадаволенасць эклектыкай спрыяла узмацненню ў грамадстве імкнення да стылявога адзінства і выпрацоўке ў 1890-я гг. новага архітэктурнага стыля, які атрымаў назву ___________
Тэма 13. Міжваенны перыяд
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Віцебскі мастацка-практычны інстытут у пачатку 1920-х гг. быў адкрыты па ініцыятыве:
1) І. Ахрэмчыка
2) М. Шагала
3) У. Кудрэвіча
4) А. Грубэ
2. Мазаікі з узарванага ў 1920-я гг. варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага былі перавезены ў:
1) Пакроўскі сабор у Баранавічах
2) Ушэсцеўскую царкву ў Століне
3) Петрапаўлаўскую царкву ў в. Святляны Смаргонскага раёна
4) Пакроўскую царкву ў в. Равяцічы Бярозаўскага раёна
Адкажыце на пытанне:
3. У 1920-х гг. у рэчышчы мадэрна узнік новы напрамак, прыхільнікі якога імкнуліся да максімальнай функцыянальнай мэтазгоднасці планіровачных і канструкцыйных рашэнняў. Ён атрымаў назву ______________
Тэма 14. ВАВ
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Мемарыял у гонар правядзення “Лепельскага контрудара” (6-10 ліпеня 1941 г.) у 1964 г. быў устаноўлены ў:
1) г. п. Багушэўске Сенненскага раёна
2) Пружанах
3) Бешанковічах
4) в. Жамыслаў Іўеўскага раёна
2. Мемарыял “Прарыў” (1974) у гонар выхаду з акружэння 16 партызанскіх брыгад вясной 1944 г. установлены каля:
1) Чаус
2) Ушач
3) Слаўгарада
4) Рагачова
3. Буйнейшым нямецкім канцлагерам у Беларусі з’яўляецца:
1) Лупалаўскі
2) Масюкоўшчыцкі
3) Трасцянецкі
4) Азарыцкі
Адкажыце на пытанне:
4. Гранёны слуп, звычайна пірамідальна завостраны ўверсе называецца ___________
Тэма 15. 1945-2000
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Будынак былога Мінскага езуіцкага касцёла быў прыстасаваны ў 1956 г. пад:
1) Праваслаўную царкву
2) Архіў
3) Універсам
4) Спарткомплекс “Спартак”
2. Агульнарэспубліканская зона адпачынку ў 1970-я гг. пачала стварацца каля:
1) Браслаўскіх азёр
2) Возера Нарач
3) Белавежскай пушчы
4) Возера Свіцязь
3. Найбольш вядомым з ліку айчынных “нефармальных мастакоў” савецкага перыяду лічыцца:
1) М. Савіцкі
2) І. Ахрэмчык
3) А. Ісачоў
4) У. Стальмашонак
Адкажыце на пытанне:
4. Цэнтрычны альбо круглы ў плане будынак называецца _______________
Тэма 16. Помнікі гісторыі
Абярыце нумар правільнага адказу:
1. Мемарыяльны Курган Бессмяротнасці (1924-1931) у гонар А. Міцкевіча быў насыпаны ў:
1) Навагрудке
2) Гродна
3) Лідзе
4) Полацке
2. Сядзіба Ф. Багушэвіча захавалася ў:
1) в. Жупраны Смаргонскага раёна
2) в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна
3) в. Мілавіды Баранавіцкага раёна
4) в. Кушляны Смаргонскага раёна
3. Сядзіба “Здраўнёва”, дзе ў 1890-я гг. жыў мастак І. Рэпін захавалася ў:
1) в. Шастакоўцы Шчучынскага раёна
2) в. Плебань Маладзечанскага раёна
3) в. Койтава Віцебскага раёна
4) в. Падневічы Валожынскага раёна
Адкажыце на пытанне:
4. Скляпеністае памяшканне пад алтарнай часткай храма, прызначанае для ганаровых пахаванняў называецца ______________ |