Тэма урока:Лікавыя выразы з трыма дзеяннямі – складаннем, адніманнем і множаннем.
Навучальная мэта:
-
замацаванне навыкаў складання, аднімання і множання дзесятковых дробаў;
-
пашырэнне ведаў аб сваім гарадскім пасёлку.
Задачы асобаснага развіцця:
-
стварыць сітуацыі, якія садзейнічаюць развіццю даследчых навыкаў навучэнцаў праз рашэнне прыкладаў і задач;
-
садзейнічаць выхаванню індывідуальнай, парнай і калектыўнай культуры вучэбнай дзейнасці (уменне слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго, працаваць у групах);
-
стымуляваць станоўчыя адносіны да ўрокаў матэматыкі, праз…
Тып урока: замацаванне ведаў
Віды дзейнасці настаўніка: дае матэрыял для даследавання, арганізоўвае работу, вызначае прабелы ў ведах вучняў, кансультуе, карэкціруе, каардынуе дзейнасць вучняў.
Віды дзейнасці вучняў: выконваюць практыкаванні, аналізуюць матэрыял, працуюць індывідуальна,у парах, у групах.
Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, франтальная, групавая.
Абсталяванне: тэст, раздатачны матэрыял для арганізацыі работы на ўроку, мультымедыа-праектар, прэзентацыя.
I этап урока: арыенціровачна- матывацыйны (працягласць 10 хвілін)
Агранізацыйны (1 хвіліна)
Чакаемы вынік: добразычлівая настроенасць настаўніка і вучняў на супрацоўніцтва.
Задачы настаўніка: псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да зносін на ўроку.
Настаўнік. Вось ізноў звінеў званок,
Запрасіў нас на ўрок.
Добры дзень, я вас вітаю,
Да заняткаў запрашаю.
Наш урок хай будзе плённым,
І цікавым, і натхнёным.
Поспехаў я вам жадаю,
Калі што – я паспрыяю.
Рабяты, паслухайце, якая цішыня! Гэта ў школе пачаліся ўрокі. Мы з вамі не будзем траціць час дарам і прыступім да работы.
Матывацыя(4 хвіліны)
Чакаемы вынік: пазнавальная падрыхтаванасць вучняў да працы на ўроку, наяўнасць у іх матывацыі.
Задачы настаўніка: забяспечыць цікавасць вучняў да будучай працы.
Вуснае лічэнне. На экране заданні (слайд 1-3).
Пасля выканання заданняў на экране з’яўляецца расшыфроўка адказаў і табліца, у якую ўносяцца адпаведныя літары. У выніку атрымаецца слова РАДЗІМА (слайды 4-5).
7
|
7,2
|
2,4
|
2,5
|
11
|
0,0302
|
7,2
|
Р
|
А
|
Д
|
З
|
І
|
М
|
А
|
-
Вылічыць
2,5 + 0,5
* 1,5
- 2,1
_____________
2,4
-
Рашыць ураўненне
а) y + 3,8 = 6,3(2,5)
б) 15,6 – х = 8,4 (7,2)
-
Знайсці плошчу і перыметр прамавугольніка, калі
3,5м
2м
а) S - ? (7)
б) P - ? (11)
-
Укажыце найбольшы з лікаў
0,0032 0,0039 0,0302 0,0099
Настаўнік. Рабяты, адкажыце калі ласка, мне на пытанне:
-
Што такое для вас РАДЗІМА?
Дзеці. Радзіма- гэта наша Беларусь.
Радзіма - гэта месца, дзе ты нарадзіўся.
Радзіма – гэта мой пасёлак, дзе жывуць мае тата і мама, мае сябры.
Радзіма- гэта самы дарагі і родны куточак.
Настаўнік. Дзякуй, за адказы. Я нездарма завяла размову пра Радзіму. Сёння на ўроку мы працягнем працу над тэмай “Лікавыя выразы з трыма дзеяннямі – складаннем, адніманнем і множаннем”. Усе заданні на ўроку будуць звязаны з нашым гарадскім пасёлкам Поразава, нашай “маленькай” радзімай, з яго мінулым і сучасным.(Слайд 6)
Сумеснае мэтавызначэнне (3 хвіліны)
Чакаемы вынік: вызначэнне мэты ўрока.
Задачы настаўніка: забяспечыць далучэнне вучняў да сумеснай дзейнасці па вызначэнні мэты ўрока.
- Прадоўжыце сказ “Мая работа на ўроку дапаможа мне…”
Актуалізацыя пройдзенага матэрыялу(2 хвіліны)
Чакаемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў вучняў, падрыхтоўка да працы на асноўным этапе урока.
Задачы настаўніка: арганізаваць разуменне вучнямі ўзроўню валодання матэрыялам па тэме.
Дзейнасць вучняў: кожны вучань выконвае тэст, параўноўвае адказы з эталонам.
Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае выканаць уводны тэст, параўнаць адказы з эталонам, адказаць на пытанне “Для чаго партэбна ведаць тэарэтычны матэрыял па тэме?”.
Уводны тэст
1. Закон множання:
ад перамены месц множнікаў здабытак не змяняецца.
2. Знак, які аддзяляе цэлую частку ад дробавай.
3. Дзеянне, пры якім у адказе аддзяляюць столькі знакаў, колькі іх у абодвух дробах, з якімі выконваецца гэта дзеянне.
4. Каб памножыць дзесятковы дроб на 10; 100; 1000 і г.д., трэба ў гэтым дробе перанесці коску на адзін, два, тры і г.д. знакі.
5. Каб памножыць дзесятковы дроб на 0,1; 0,01; 0,001 і г.д., трэба ў гэтым дробе перанесці коску на адзін, два, тры і г.д. знакі.
6. Дзеянні, у якіх дзесятковыя дробы трэба запісваць так, каб была коска пад коскай.
Адказы (слайд 7):
-
Перамяшчальны.
-
Коска.
-
Множанне.
-
Управа.
-
Улева.
-
Складанне, адніманне.
II этап урока: аперацыйна-пазнавальны (25 хвілін)
Паглыбленне ведаў:
Чакаемы вынік: прымяненне вучнямі атрыманых ведаў у розных сітуацыях.
Задачы настаўніка: стварыць умовы для прымянення вучнямі ведаў у розных сітуацыях, стымуляваць іх да творчай актыўнасці.
Настаўнік. Рабяты, а ці ведаеце вы ў якім годзе заснавана наша Поразава?
Адказы вучняў.
Настаўнік. Зараз я прапаную вам знайсці значэнне выразу і вы даведаецеся, у якім годзе заснавалі наш гарадскі пасёлак Поразава.
Дзеянні выконваюць розныя вучні.
Франтальная работа (слайд 8)
1217,5 + (264,7 – 14,8 ·1,5) =1460
1) 14,8* 1,5 = 22,2
2) 264,7 – 22,2 = 242,5
3) 1217,5 + 242,5 = 1460.
Настаўнік. Так, наша Поразава ўтварыласяў 1460 годзе. У 2010 годзе мы адзначалі 550–годдзе нашага пасёлка.
За свае 550 гадоў наш пасёлак паступова змяняўся, з’яўляліся новыя будынкі і вуліцы. Вы заўважылі, які стаў наш пасёлак зараз? Якія чыстыя і прыгожыя вуліцы? А ці ведаеце вы колькі ў Поразава вуліц, завулкаў?
Я прапаную вам выканаць заданні і даведацца аб гэтым.
Работа ў парах
-
Рашыце ўраўненне і вы даведаецеся, колькі завулкаў налічвае наш пасёлак (для вучняў з сярэднім узроўнем ведаў)
х: 0,035=200
х=0,035·200
х=7
Адказ: у Поразава 7 завулкаў
-
Рашыце ўраўненне і вы даведаецеся, колькі вуліц у нашым гарадскім пасёлку (для вучняў, у якіх дастатковы ўзровень ведаў)
у : 5 + 67,1 = 70,3
у : 5 = 70,3 – 67,1
у: 5 = 3,2
у = 3,2*5
у = 16
Адказ: У Поразава 16 вуліц.
-
Рашыце задачу (для вучняў з высокім узроўнем ведаў):
Калі лік 12,8 павялічыць у 1,25 раза, то атрымаецца колькасць вуліц нашага гарадскога пасёлка, а колькасць завулкаў вы даведаецеся, калі лік 12,8 паменшыце на 5,8. Знайдзіце колькі разам вуліц і завулкаў у нашым пасёлку? (Слайд 9)
Настаўнік. Здаўна славіцца наш пасёлак сваім рамяством. А каб даведацца якім, вам прапануецца рашыць 8 прыкладаў (слайд 10) і, выкарыстоўваючы расшыфроўку, унесці адказы ў табліцу.
ГАНЧАРСТВА
Г
|
А
|
Н
|
Ч
|
А
|
Р
|
С
|
Т
|
В
|
А
|
22,47
|
20
|
7,8
|
3,93
|
20
|
33,82
|
16,82
|
9,38
|
54,8
|
20
|
(Слайды 11-12)
Работа ў групах
Фарміруюцца групы па 4 вучні, у якіх розны ўзровень ведаў.
1.6,3*7 – 10,28 = 33,82
2. 0,7*32 + 2,07= 22,47
3. 4*4,38 – 9,72= 7,8
4. 11,56 + 2,36*2= 16,82
5. (4,8 + 2,6)*4 – 9,6 = 20
6. 36*0,17 – 2,19= 3,93
7. 0,271*30 + 1,25= 9,38
8. 0,9*37 + 4,3*5= 54,8
Фізкультхвілінка (2 хвіліны)
Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.
Задачы настаўніка: стварыць умовы для зняцця эмацыянальнага напружання вучняў, стомленасці.
ІІІ этап урока: кантрольна-карэкцыйны (7 хвілін)
Чакаемы вынік: Выкананне самастойнай работы, з дапамогай якой правяраецца засваенне вучнямі мэты ўрока, выпраўленне памылак, асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню засваення і вынікаў выканання задач.
Задачы настаўніка: ажыццявіць кантроль і карэкцыю, арганізаваць самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню паспяховасці сваёй дзейнасці.
САМАСТОЙНАЯ РАБОТА
-
Варыянт
1. Значэнне выразу 0,03·(29,54+70,46) роўна:
А)3; б) 0,3; в) 30; г) 300.
2. Вылічыце:
1) (18,6+ 24,3)·0,32; 2)23,8·0,7+1,45·0,04.
3. Рашыце ўраўненне:
(19 - а):0,7 =8,26.
2 Варыянт
1. Значэнне выразу 0,28·(1,9+8,1) роўна:
А)2,8; б) 28; в) 0,028; г) 280.
2. Вылічыце:
1) (17,5+ 13,2)·0,21; 2) 12,7·0,6+9,34·0,08.
3. Рашыце ўраўненне:
(31 - а):0,9 =216,4.
Правільныя адказы на слайдзе 13.
ІV этап урока: рэфлексіўны (3 хвіліны)
Паведамленне дамашняга задання (1 хвіліна)
Чакаемы вынік: свядомае выкананне дамашняга задання.
Задачы настаўніка: забяспечыць разуменне вучнямі спосабу, зместу выканання дамашняга задання.
1. № 3.119 (1,2)
2.Скласці прыклады па тэме «Жывёлы нашага краю» (выкарыстоўваць задачы з дзесятковымі дробамі) (Слайд 14)
Рэфлексія (2 хвіліны)
Чакаемы вынік: самаацэнка, асэнсаванне значнасці вучэбнай дзейнасці і сітуацыі поспеху.
Задачы настаўніка: стварыць умовы для самаацэнкі вучнямі сваёй дзейнасці па дасягненні мэты ўрока.
Прынцып «Мікрафон» (вучні па чарзе даюць абгрунтаваны адказ на адно з пытанняў).
-
На уроку я працаваў… актыўна / пасіўна
-
Сваёй працай на ўроку я… задаволены / не задаволены
-
Урок для мяне быў… кароткім / доўгім
-
За урок я… не стаміўся / стаміўся
-
Мой настрой… стаў лепшы / стаў горшы
-
Матэрыял урока для мне быў… карысным / некарысным
цікавым / нецікавым
-
Дамашняе заданне мне здаецца… легкім / цяжкім
цікавым / нецікавым |