Тэма ўрока: “Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст.
Мэта і задачы ўрока: 1) параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях і ў Заходняй Еўропе і зрабіць высновы; 2) садзейнічаць авалодванню вучнямі спосабамі гістарычнага даследаванія; 3) выхоўваць у вучняў пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.
Забяспячэнне ўрока: карты па гісторыі Беларусі і Заходняй Еўропы ў IX-XVIII стст., атласы па гісторыі Беларусі і гісторыі сярэдніх вякоў, падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для 10 класа, дапаможная літаратура.
Ход урока
Настаўнік знаёміць вучняў з планам урока:
-
Распрацоўка памяткі “Як праводзіць гістарычнае даследаванне”.
-
Правядзенне даследавання.
-
Падвядзенне вынікаў даследчай працы.
Уступнае слова настаўніка: Сёння у нас незвычайны урок, на якім будзе праходзіць гістарычнае даследаванне. Вы пабываеце ў ролі гісторыкаў-даследчыкаў праблемы развіцця феадалізму на беларускіх землях ў IX - XVIII стст. Вы правядзеце даследчую працу па параўнанні развіцця феадальных адносін на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы, зробіце свае навуковыя высновы.
Звярніце ўвагу на памятку, якая знаходзіцца ў вас на партах.
“Як праводзіць гістарычнае даследаванне”.
-
Фарміраванне праблемы, якую патрэбна вырашыць.
-
Вылучэнне гіпотэз, версій.
-
Спосабы і метады рашэння праблемы.
-
Падвядзенне вынікаў па праблеме.
Праблема сфармулявана на дошцы – “Як развіваліся феадальныя адносіны на беларускіх землях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы ў IX - XVIII стст.”
Неабходна правесці храналагічнае параўнанне ўзнікнення, развіцця і крызісу феадальных адносін на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы ў IX - XVIII стст.
Вылучаем гіпотэзы, версіі рашэння праблемы:
-
Феадальныя адносіны развіваліся адначасова на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы.
-
Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях адставала ад краін Заходняй Еўропы.
-
Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях апярэджвала развіццё феадалізму ў краінах Заходняй Еўропы.
Далей патрэбна выбраць спосабы і метады рашэння праблемы.
А потым вучні складаюць параўнальную табліцу, карыстаючыся падручнікамі.
Параўнальная табліца “Развіцце феадальных адносін у Еўропе”
Пытанні для параўнання
|
Заходняя Еўропа
|
Беларускія землі
|
Вынікі параўнання
|
1. Узнікненне раннефеадальных дзяржаў
|
V ст.
Франкскае каралеўства
|
60-я гады X ст.
Полацкае княства
|
460 гадоў адставання
|
2. Пачатак зараджэння феадальных адносін
|
VI-VII стст.
|
IX-X стст.
|
300 гадоў адставання
|
3. Пачатак феадальнай раздробленнасці
|
Сярэдзіна IX ст.
Вердэнскі дагавор 843 г.
|
Канец XI ст.
|
250 гадоў адставання
|
4. Першыя сялянскія выступленні
|
1358 г. Жакерыя ў Францыі
|
1596 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі
|
238 гадоў адставання
|
5. Крызіс феадалізму
|
XVI ст.
|
Канец XVIII ст.
|
200 гадоў адставання
|
6. Першыя буржуазныя рэвалюцыі
|
1640 г.
Англія
|
1905 г. Расія, Беларусь
|
265 гадоў адставання
|
Аналіз табліцы. Вылічыць сярэднюю працягласць адставання па адной ступені сацыяльна-грамадскага на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы (гл. табліцу). Затым падлічыць агульную суму адставання па 6 ступенях (1713 гадоў). Падзяліць суму на 6 ступеней, атрымліваецца ў сярэднім 285 гадоў. Гэта адносная лічба.
Пытанне вучням: На матэрыяле табліцы, карыстаючыся атласамі і дапаможнай літаратурай вызначце прычыны адставання беларускіх зелель ад краін Заходняй Еўропы.
Вучні дзеляцца на 4 групы: географы, палітолагі, эканамісты, эксперты.
Заданні групам:
Географам-вызначыць прыродна-геаграфічныя прычыны адставання.
Палітолагам-вызначыць палітычныя прычыны адставання.
Эканамістам-вызначыць эканамічныя прычыны адставання.
Экспертам-абагульніць пасля выступлення груп вынікі іх даследчай працы і зрабіць навуковыя высновы аб прычынах адставання беларускіх земель ад краін Заходняй Еўропы.
Прычыны адставання:
-
геаграфічныя: геаграфічнае становішча беларускіх земель у цэнтры і на скрыжаванні Еўропы рабіла іх месцам, дзе вельмі часта сустракаліся і ўступалі ў варожыя ўзаемаадносіны і барацьбу інтарэсы дзяржаў Поўначы і Поўдня, затым Захаду і Усходу;
-
палітычныя: а) бяссінтэзны працэс феадалізацыі на беларускіх землях, калі феадалізм развіваўся марудна, на аснове родаплемянных адносін; б) няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў за ўладу аслаблялі беларускую дзяржаву і замарудзілі развіццё феадальных адносін;
-
эканамічныя: а) шматлікія войны, якія пракаціліся па беларускіх землях, разбуралі сельскую гаспадарку; б) у выніку войнаў скарачалася колькасць насельніцтва; в) значна зменшылася колькасць ворыўных зямель; г) феадальная эксплутацыя сялянства таксама з’явілася прычынай адставання, таму што прыгонніцтва робіць людзей пасіўнымі для развіцця эканамічнай дзейнасці.
Рэфлексія:
Што спадабалася на уроку, а што не спадабалася?
Якія ў вас ёсць прапановы па правядзенні ўрока?
Дамашняе заданне:
Знайдзіце адказы на пытанні “Ці магчыма было пераадолець адставанне беларускіх земель у IX – XVIII стст. А калі магчыма, дык якія шляхі пераадольвання адставання вы прапанавалі б?” |