Тэма: Гераiзм i здрада ý творах Васiля Быкава. Мэты




Дата канвертавання27.05.2016
Памер38.51 Kb.
Тэма: Гераiзм i здрада ý творах Васiля Быкава.
Мэты:

- развiваць эмацыйную чуласць, успрымальнасць вучняý;уяýленне маральных паняццяý «гераiзм» i «здрада»;

-засяроджваць увагу школьнiкаý на стварэннi свайго iндывiдуальнага сэнсу гэтых паняццяý;

- фармiраваць найлепшыя чалавечыя якасцi – гераiзм, гатоýнасць ахвяраваць сабой у iмя жыцця;

- выпрацоýваць навыкi самастойнай дзейнасцi, самаадукацыi.
Абсталяванне:

- партрэт Янкi Брыля;

- даведачная лiтаратура;

- эпiграф;

- тлумачэннi слова «гераiзм»,запiсаныя на дошцы .
Эпiграф:

«…расказаць тое, пра што ведаць страшна, а забыцца – небяспечна…»

Я. Брыль.

План урока:


  1. Арганiзацыйны момант (2 хв.)

  2. Уступнае слова (3 хв.)

  3. Заданне 1. Вiктарына. (5 хв.)

  4. Заданне 2. (7 хв.)

  5. Заданне 3. (3 хв.)

  6. Заданне 4. (14 хв.)

  7. Рэфлексiя (3 хв.)

  8. Вынiкi ýрока (3 хв.)

  9. Дамашняе заданне (2 хв.)

10. Ацэнка вучняý (3хв.)
Ход урока

Арганiзацыйны момант

(вучнi рыхтуюцца да ýрока, правяраюць, пад кiраýнiцтвам настаýнiка, цi ýсё патрэбнае ляжыць на партах, настрайваюцца на рабочы лад)


Уступнае слова

Вы, канешна, ведаеце, што ý беларускай лiтаратуры ёсць шэраг панарамных твораý пра вайну. Iх аýтары iмкнулiся адлюстраваць найбольш важныя падзеi Вялiкай Айчыннай вайны, у якой удзельнiчалi цэлыя армii, франты, паказаць вядомых военачальнiкаý. Васiль Быкаý аб׳ектам свайго даследавання заýсёды выбiраý, здавалася б , зусiм нязначны выпадак з франтавых будняý.

Задача твораý Быкава – даследаванне подзвiгу i яго вытокаý. На маю думку, усе вы не раз у гэтым упэýнiвалiся. На сённяшнiм уроку мы яшчэ раз у гэтым пераканаемся. Але па-першае давайце ýспомнiм бiяграфiю пiсьменнiка, некаторыя выпадкi з яго жыцця, а, таксама, Яго творы.

Успамiны нашы пройдуць у выглядзе вiктарыны.


Заданне 1.

Вiктарына:(актывiзацыя набытых ведаý)

- Калi нарадзiýся Васiль Быкаý?

(19 чэрвеня 1924г.)

- У якую навучальную ýстанову паступiý В.Быкаý пасля заканчэння дзевятага класса?

(у Вiцебскае мастацкае вучылiшча)

- Чаму пiсьменнiк пакiнуý вучыцца ý Вiцебскiм мастацкiм вучылiшчы? Калi гэта было?

(бо адмянiлi стыпендыi, у1940г.)

- Якую навучальную ýстанову закончыý В.Быкаý у 1943г.?

(саратаýскае пяхотнае вучылiшча)

- Кiм быý В.Быкаý на фронце ý гады Вялiкай Айчыннай вайны?

(камандзiр узвода)

- Якiм чынам iмя пiсьменнiка звязана з брацкай магiлай у вёсцы Вялiкая Севярынаýка, што на Кiраваградчыне?

(ён значыýся тут пахаваным)

- У якiм горадзе пачыналася i больш за два дзесяцiгоддзi працягвалася лiтаратурная дзейнасць Васiля Быкава?

(у Гродне)

- Працу з якiм вядомым рускiм паэтам пiсьменнiк назваý «незабыýнаю школай лiтаратуры»?

(з Аляксандрам Твардоýскiм)

- Якi твор прынёс Васiлю Быкаву першы вялiкi поспех?

(аповесць «Жураýлiны крык»)
Заданне 2.

А зараз паспрабуем даць азначэнне маральнаму паняццю «гераiзм», сфармiруем у азначэнне сваё паняцце пра гераiзм.

(Настаýнiк фiксуе ýсе азначэннi, паняццi, вучнi могуць карыстацца даведачнай лiтаратурай).

Параýнаць з паняццямi, запiсаннымi на дошцы.



Гераiзм – праяýленне мужнасцi, стойкасцi, самаатданасцi ý iмя высокай мэты; доблесць, геройства.

Тлумачальны слоýнiк беларускай мовы.



Гераой – гэта той, хто стварае жыццё насуперак смерцi, хто перамагае смерць…

Максiм Горкi.

Няма герояý ад нараджэння, -

Яны нараджаюцца ý баях.

Аляксандр Твардоýскi.


Заданне 3.

Давайце разам выберам любы твор Васiля Быкава i на Яго аснове паспрабуем замацаваць нашы паняццi.

(Пасля абмеркавання выбралi твор «Memento mori»)
Заданне 4.

Калi ласка, давайце абмяркуем наступныя пытаннi:



  1. Усе вы, канешна, чыталi гэтае апавяданне. Як вы адчувалi сябе ý час прачытання?

  2. Раскажыце пра свае ýражаннi.

  3. Суаднясiце памер твора з глыбiнёй яго зместу.

  4. Паспрабуйце намаляваць псiхалагiчны партрэт печнiка.

  5. Чаму ý галоýнага героя няма нi iмя, нi прозвiшча?

  6. Як можна ахарактаразаваць учынак печнiка?

  7. Цi магчымы iншы адказ печнiка – чаму?

  8. Як вы растлумачыце сэнс назвы твора (memento mori – «памятай аб смерцi»)? Чаму назва твора гучыць не на беларускай мове?

  9. Якiя з паняццяý, запiсаных на дошцы, падыходзяць да вобраза галоýнага героя? Што вы можаце дадаць ад сябе?

10 Як вы лiчыце, цi правiльна паступiý герой i чаму?
Адазвалi на пытанi актыýна. Адразу вiдаць, што вы рыхтавалiся да ýроку i, тым больш, твор вельмi ýразiý вас.
Рэфлексiя:

Як вы адчувалi сябе ý час урока?

Як вы адчуваеце сябе цяпер?
Вынiкi ýрока:

Што новага вы даведалiся на сённяшнiм уроку?

Што выклiкала ý вас цяжкасцi?

З чым вы былi нязгодныя?

Што хацелася б абмеркаваць больш глыбока?
Дамашняе заданне

Напiсаць водгук на апавяданне Васiля Быкава «Memento mori»


Ацэнка вучняý з каментарыем.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка