Тэма Функцыі мовы і маўлення 1




Дата канвертавання29.03.2016
Памер18.53 Kb.
Тэма 2. Функцыі мовы і маўлення

1. Падрыхтаваць адказы па на пытанні:

Камунікатыўная, намінатыўная, пазнавальная, рэгулятыўная, фатычная, магічная, паэтычная, эмацыйна-экспрэсіўная, метамоўная, карпаратыўная і іншыя функцыі.



2. Выканаць заданні.

2.1. Па “Сб. задач по введению в языковедение” Б.Ю. Нормана (Мн., 1989): № 1.8, 1.42, 1.52; па Норман-2004: 2.8, 2.9, 2.37

2.2. (49) Уявіце сабе сітуацыю. Нехта (назавем яго Х) уваходзіць у пакой, дзе ўжо ёсць некалькі чалавек, і, паслядоўна абыходзячы іх, вітаецца з кожным за руку, напр.: “Добрай раніцы, Пятро Рыгоравіч”. Але раптам чарговаму чалавеку (хай У) ён (Х) рукі не падае, а кажа прыкладна наступнае: “А з Вамі мы ўжо віталіся (ці бачыліся)”. Навошта ён ) гэта кажа? І сам жа Х, і У пра гэта ведаюць.

2.3. (413) Пад’язджаючы да патрэбнага вам прыпынка, вы пытаеце чалавека перад Вамі: “Ці Вы выходзіце?” – “Не”, - адказвае ён і не рухаецца з месца. У чым ненатуральнасць, “няправільнасць” гэтай сітуацыі? Якая яе моўная прырода?

2.4. (418) Часта чалавек пачынае размову словамі тыпу паслухайце, ведаш што, ці вы ведаеце, бачыце ці зваротам да суразмоўцы па імені, хаця побач з тым нікога няма, так што такі зварот таксама не мае асаблівага сэнсу. Навошта моўца так робіць?

2.5. Запішыце розныя фразы, накіраваныя на тое, каб Ваш брат (тата, муж) схадзіў ў краму па хлеб.

2.6. Апішыце тры прыклады ўскосных маўленчых актаў.

Рэфераты для жадаючых (10-15 хвілін): 1) Маўленчы акт і функцыі мовы ў канцэпцыі Р.В. Якабсона” (па арт. “Лінгвістыка і паэтыка” ў зб. «Структурализм: за и против». М., 1975); 2) Маўленчы акт і функцыі мовы ў канцэпцыі А.К. Кіклевіча (па “Лекцыі № 2” у яго кн. «Лекции по функциональной лингвистике». Мн., 1999); 3) Функцыі мовы і маўлення ў канцэпцыі А.Я. Міхневіча (па яго кн. “Выбраныя працы”. Мн., 2006 ці па зб. “Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў”. Мн., 1982); 4) Сучасныя падыходы да праблемы “мова і мысленне”.
Тэма 3. Мова як сістэма знакаў. Мова чалавека і іншыя знакі

1. Ведаць ключавыя паняцці: знак, структура знака, уласцівасці знака, сігніфікат, рэферэнт, дэнатат, план зместу, план выражэння, азначанае, азначальнік, семіётыка, матываванасць, віды знакаў у залежнасці ад фізічнай прыроды.

2. Якія віды сістэмных адносінаў вы ведаеце?

3. Назавіце 4 уласцівасці знакавых сістэм.

4. Прывядзіце прыклады знакавых сістэм.

5. Якія мовы жывёл вы ведаеце?

6. Якія штучныя мовы вы ведаеце?

7. Па кнізе Б. Ю. Нормана «Лингвистические задачи» рашыць задачы 1.29–1.33, 1.36, 1.42.


Рэфераты для ахвотнікаў (10–15 хвілін): 1) Мовы жывёл; 4) Сувязь паміж гукам і значэнне (гукасімвалізм).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка