Тэма. Чэхія ў Познім сярэдневякоўі Мэта




Дата канвертавання17.03.2016
Памер66.74 Kb.
Тэма. Чэхія ў Познім сярэдневякоўі

Мэта: забяспечыць засваенне ведаў пра эканамічнае, грамадскае і культурнае развіццё Чэхіі ў Познім сярэдневякоўі.

Задачы: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць

  • ведаць:

  • паняцці: бюргерства, гусіты, табарыты;

  • падзеі, якія адбыліся 1348г., 6 ліпеня 1415г., 1419-1434гг.;

  • структуру чэшскага грамадства;

  • прычыны і вынікі гусіцкіх войнаў;

  • помнікі культуры Чэхіі;

  • умець:

  • паказваць на карце тэрыторыю Чэхіі;

  • характарызаваць узровень развіцця эканомікі і культуры Чэхіі ў Познім сярэдневякоўі;

  • даваць ацэнку дзейнасці Карл IV, Яна Гуса, Петэра Парлера;

2) стварыць умовы для фарміравання даследчых уменняў (структурыраваць атрыманую інфармацыю), творчых здольнасцей (скласці сінквейн), аналітычнага мыслення;

3) выклікаць цікавасць да гістарычнага мінулага Чэшскай дзяржавы.



Абсталяванне:
ХОД УРОКА


Праца з класам

Праца з Садоўскім У.

І. Арг. этап

Добры дзень паважаныя вучні! Я рада вітаць вас на чарговым уроку гісторыі. Для дружнай працы на ўроку я прапаную правесці практыкаванне “Кантакт”.



ІІ. Новая тэма

Аб’яўленне тэмы і мэт урока

Педагог. Сёння мы пачынаем вывучаць новы раздзел “Славяне ў Познім сярэдневякоўі”. Першая краіна, з гісторыяй якой пазнаёмімся – Чэхія. Тэма ўрока: “Чэхія ў Познім сярэдневякоўі”. План па якім будзем працаваць (запісаны на дошцы, зачытаць). Запішыце тэму ўрока і падумайце, якія задачы паставіце для працы на ўроку.
(Настаўнік выслухвае адказы, карэкціруе, падводзіць да правільных адказаў, дае граматную фармуліроўку задач і запісвае іх на дошцы)

Такім чынам у нас атрымалася, што у канцы ўрока вы будзеце



  • ведаць:

  • паняцці: бюргерства, гусіты, табарыты;

  • падзеі, якія адбыліся 1348г., 6 ліпеня 1415г., 1419-1434гг.;

  • саслоўі чэшскага грамадства;

  • прычыны і вынікі гусіцкіх войнаў;

  • помнікі культуры Чэхіі;

  • умець:

  • паказваць на карце тэрыторыю Чэхіі;

  • характарызаваць узровень развіцця эканомікі і культуры Чэхіі ў Познім сярэдневякоўі;

  • даваць ацэнку дзейнасці Карл IV, Яна Гуса, Петэра Парлера;


Педагог. Гэтыя пункты запісаны і ў вашых памятках “НаШТОБуЗУ”. Звярніце на іх увагу.

НаШтоБуЗУ

  1. паказваць на карце тэрыторыю Чэхіі;

  2. азначэнні паняццяў: бюргерства, гусіты, табарыты;

  3. даты: 1348г., 6 ліпеня 1415г., 1419г., 1434г.;

  4. станоўчае і адмоўнае ў развіцці эканомікі Чэхіі;

  5. саслоўі чэшскага гармадства;

  6. помнікі культуры Чэхіі;

  7. расказваць пра дзейнасць Карла IV, Яна Гуса, Петэра Парлера;

  8. прычыны і вынікі гусіцкіх войнаў.


Актуалізацыя ведаў

Педагог. Перад вывучэннем новай тэмы мы павінны ўспомніць некаторыя веды, якія спатрэбяцца нам сёння на ўроку. Для гэтага мы, як заўсёды, адкажам на пытанні рубрыкі “Успомніце”. А зробім гэта з дапамогай гульні “Гістарычнае лато”. (Перад вамі ляжаць карткі з пытаннямі і адказмі на іх. Суаднясіце. Працуем у парах)
Рубрыка “Успомніце”

  1. У пачатку Х ст.

  2. Канец ІХ ст. (885г. – чэшскага князя Баржывоя хрысціў мараўскі епіскап Мяфодзій).

  3. У Свяшчэннай Рымскай імперыі Чэшская дзяржава карысталася вялікай самастойнасцю. У Чэхіі не дзейнічалі імперскія законы. Чэшскі кароль мог перадаваць свій тытул у спадчыну.


Педагог. Пераходзім да вывучэння новай тэмы. Але спачатку я вам прапаную ўзяць далонькі….

Першы пункт плана:



  1. Развіццё эканомікі (слайд 1)

(Заданне па вырыянтам: прачытаць, вызначыць станоўчыя (І в.) і адмоўныя (ІІ в.) бакі развіцця эканомікі)

Праверка выканання

Станоўчае:

  • рост насельніцтва;

  • узнікла шмат новых гарадоў;

  • актыўная здабыча серабра;

адмоўнае:

  • купляла шмат тавараў заходнееўрапейскіх краін, а сваіх уласных прадавала значна менш;

  • тавары не канкурэнтназдольныя – панаванне ў гандлі нямецкіх купцоў;

  • цэны на рамесныя вырабы пастаянна раслі, а на прадукты с/г заставаліся ранейшымі;


Педагог. Якой мэты дасягнулі? Пераходзім да другога пункта плана.

  1. Чэшскае грамадства (слайд 2)

(Заданне: назваць саслоўі, размеркаваць іх па групам: запоўніць схему “Чэшскае грамадства”);


Структура грамадства



феадалы


бюргерства

сяляне



Педагог. Якой мэты дасягнулі?


  1. Праўленне Карла IV (слайд 3)

(Паведамленне падрыхтаванга вучня; клас рыхтуе сінквейн)

Сінквейн “Карла IV”

моцны, мудры

пашыраў, умацоўваў, клапаціўся

Карл IV умацаваў (узвысіў) Чэшскую дзяржаву.

Кароль
ФІЗМІНУТКА

(танцаваць пад “Чэшскую польку”)


  1. Ян Гус і гусіты (слайд 4)

(Прагляд відэароліка, клас слухае і шукае адказы на праблемныя пытанні)

Слоўнікавая работа: рэктар, дэкан, індульгенцыя

Праблемныя пытанні:

  1. Супраць каго выступаў Ян Гус?

  2. Калі загінуў Ян Гус?

  3. Калі адбываліся гусіцкія войны?

  4. Якое значэнне мелі гусіцкія войны?




  1. Культура Чэхіі ХIV – ХV стст.

(Паведамленне настаўніка + прэзентацыя архітэктурных помнікаў)

  • развіццё адукацыі, мастацтва, літаратуры (60-я гг. ХIVст. Біблія перакладзена на чэшскую мову);

  • архітэктар і скульптар Петэр парлер, яго гатычны стыль;

  • кніжныя мініяцюры;

  • помнікі архітэктуры (слайды 5,6,7)


ІІІ. Абагульненне і замацаванне. Выстаўленне адзнак

Аналіз далонькаў
IV. Д.з. (запісана на дошцы)
V. Рэфлексія



ІІ. Праверка д.з.

Наш урок мы пачнём з праверкі



дам. задання (Тэст на камп’ютары)


Аб’яўляю тэму, план і мэту ўрока.

Тэма “Старажытныя вераванні”

План

  1. Прадметы пакланення людзей.

  2. Богі ст. людзей

  3. Народны каляндар

(запішы план)

Заданне: прачытаць І і ІІ абзац. Падкрэсліць прадметы пакланення.


Праверка выкананага задання.

Заданне 2: прачытаць ІІІ і IV абзацы. Суаднесці малюнкі і мёны багоў.

Тлумачэнне паняцця “мнагабожжа”


ФІЗМІНУТКА

Складе з літар назвы месяцаў з кожнай пары года: снежань, май, жнівень, лістапад

Гутарка пра ўзнікненне народнага календара.

Тлумачэнне паняцця абрад.

Чытае ст.25-26

ІІІ. Абагульненне і замацаванне. Выстаўленне адзнак
IV. Д.з. (запісана на дошцы)
V. Рэфлексія



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка