Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст




старонка3/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер386.23 Kb.
1   2   3

8. Пасля Сямігадовай вайны большую значымасць для міжнародных адносін набылі праблемы Усходняй Еўропы. Расія імкнулася вырашыць дзве асноўныя знешнепалітычныя задачы: заваяваць выхад да Чорнага мора і выкарастаць аслабленне Рэчы Паспалітай каб далучыць яе ўсходнія землі і поўнасцю падпарадкаваць яе свайму ўплыву. Гэтыя імкненні Расіі выклікалі адмоўную рэакцыю ў еўрапейскіх дзяржаў. Акрамя таго, Францыя баялася, што Расія зможа падарваць яе ўплыў на Блізкім Усходзе. Аўстрыя апасалася рускага пранікнавення на Балканы. Англія не хацела з'яўлення Расіі на Міжземным моры.

Еўрапейскія дзяржавы разглядалі Рэч Паспалітую як бар'ер супраць пашырэння ўплыву Расіі ў Еўропу. Саюзнікам Расіі ў тых умовах магла быць толькі Прусія, бо яна не мела інтарэсаў у Асманскай імперыі, да падзелу якой пачала імкнуцца Расія. 31 сакавіка 1764 г. Расія і Прусія падпісалі абарончы саюз. Прусія абавязвалася аказваць Расіі грашовую дапамогу ў вайне з Турцыяй. У дагаворы нічога на было сказана пра Рэч Паспалітую. У 1765 г. Расія заключае саюз і з Даніяй. Расія саступала Даніі Гальшцінію. Дзве дзяржавы абавязаліся аказваць узаемную падтрымку ў магчымай вайне са Швецыяй.

У 1764 г. Расія і Прусія адкрыта ўмяшаліся ва ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай. Пры іх падтрымцы ў 1766 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў абраны каралём Польшчы. Гэта прывяла да рэзкага ўзмацнення расійскага ўплыву ў Рэчы Паспалітай. Каб адцягнуць Расію ад актыўнай палітыкі ў дачыненні да Рэчы Паспалітай, у 1768 г. Францыя і Аўстрыя падштурхоўваюць Турцыю да вайны з Расіяй. Але вайна складваецца няўдала для Турцыі. Тым не менш яна адвяргае расійскія прпановы аб міры, спадзяючыся на дапамогу еўрапейскіх дзяржаў. У 1771 г. Аўстрыя і Турцыя заключылі саюзны дагавор. Каб зблізіцца з Аўстрыяй і замацаваць саюз з Прусіяй, Расія вырашае пайсці на падзел Рэчы Паспалітай. Аўстрыйскі і прускі ўрады падтрымалі гэтую ідэю. Па першаму падзелу 1772 г. Аўстрыя атрымала Галіцыю, Прусія – частку польскага Памор’я, Расія – Усходнюю Беларусь. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Турцыя страчвае надзею на дапамогу з боку Аўстрыі і Расія даводзіць вайну да пераможнага завяршэння. У 1774 г. быў заключаны Кючук-Кайнарджыйскі мір паміж Расіяй і Турцыяй Па ім Расія атрымала землі паміж Дняпром і Паўднёвым Бугам, незалежным ад Турцыі стала Крымскае ханства.

Другая палова XVIII ст. – гэта час, калі адным з цэнтральных патанняў еўрапейскай палітыкі становіцца Усходняе пытанне. Яно ўзнікла ў сувязі з тым, што ў той час Асманская імперыя ўжо імкліва ішла да свайго заняпаду. Рэальнай стала пагроза яе поўнага распаду. Таму перад еўрапейскімі дзржавамі ўзнікла пытанне аб турэцкай спадчыне. Яны павінны былі вырашыць якую палітыку ў дачыненні да Турцыі праводзіць: імкнуцца захаваць яе як адзінае цэлае, ці ажыццявіць падзел. Калі дапусціць другі варыянт, то тады трэба было вырашыць, як будзе ажыццёўлены падзел асманскіх уладанняў.

Пасля вайны 1768–1774 гг. Расія імкнецца ўсталяваць сваё панаванне на Чорным моры, а, калі ўдасцца, то давесці справу да поўнага распаду Асманскай імперыі. У 1783 г. Расія акупіравала і анексіравала Крым. Турцыя ў 1787 г. аб’явіла новую вайну Расіі. Яна пачынаецца ў новых міжнародных умовах: пагаршаюцца адносіны паміж Расіяй і Прусіяй, і адбываецца збліжэнне Расіі з Аўстрыяй, якое прывяло да заключэння паміж імі абарончага саюзу. Праціўнікам Расіі акрамя Прусіі выступае і Англія. Яны падштурхоўваюць Швецыю да вайны з Расіяй, якая пачынаецца ў 1788 г. Пры гэтым Англія і Прусія не дапусцілі, каб Данія дапамагла Расіі. Тым не менш ваенныя дзеянні развіваліся для Расіі паспяхова. 24 жніўня 1789 г. швецкі флот быў разгромлены ў бітве ля Рочэнсальма. На сушы рускія войскі таксама атрымлівалі перамогі. Але ў ліпені 1790 г. швецкі флот нанёс цяжкае пражэнне рускаму флоту ў бітве Свенскзунда. Пасля гэтага бакі пайшлі на мір. Па Верэльскаму мірныму дагавору 15 жніўня 1790 г. Расія абавязалася не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Швецыі, аднаўлялася даваенная граніца ў Фінляндыі.

Каб аблегчыць становішча Турцыі, Англія хацела разбурыць кааліцыю Расіі і Аўстрыі. У 1790 г. пад ціская Англіі Аўстрыя выходзіць з вайны супраць Турцыі. Тым не менш, пасля ўзяцця Суворавым Ізмаіла і разгрома Ушаковым тэрэцкага флота ля мыса Каліакрыя, у 1791 г. Турцыя падпісала Яскі мір з Расіяй. Яна прызнала далучэнне да Расіі Крыма, новая граніца была ўсталявана па Днястру.

З пачаткам Французскай рэвалюцыі яна акзвае вызначальны ўплыў на развіццё еўрапейскіх адносін. Прусія пачала патрабаваць тэрыторый Рэчы Паспалітай на Ніжняй Вісле. Спачатку яна разлічвала дамовіцца з Рэчу Паспалітай. У 1790 г. быў заключаны польска-прускі дагавор, па якім Прусія абяцала вярнуць Польшчы Галіцыю, а тая перадавала Прусіі Торунь і Гданьск. Гэты дагавор ствараў пагрозу вайны паміж Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія разлічвала на падтрымку Англіі і на тое, што Расія, скаваная вайною з Турцыяй, не зможа дапамагчы Аўстрыі.

Фрыдрых-Вільгельм ІІ прускі і яго ўрад памыліліся ў сваіх разліках. Англія зусім не хацела істотнага ўзмацнення Прусіі. Па ініцыятыве англійскага прэм’ер-міністра У.Піта ў ліпені 1790 г. была склікана канферэнцыя ў Рэйхенбаху. На ёй Англія і Галандыя адмовіліся падтрымаць Прусію у барацьбе супраць Аўстрыі, а ад апошняй запатрабавалі спыніць вайну супраць Турцыі. У замен яны абяцалі дапамагчы Аўстрыі ў падаўленні рэвалюцыі ў Бельгіі. Аўстрыя і Прусія вымушаны былі прыняць англійскія ўмовы.



Але Прусія працягвае спадзявацца на захоп Торуня і Гданьска. У 1792 годзе пачынаюцца рэвалюцыйныя войны. Фрыдрых-Вільгельм II патрабуе узнагароды ў выглядзе польскіх зямель за ўдзел Прусіі ў барацьбе з французскаю рэвалюцыяй. Аўстрыя таксама ваюе з Францыяй, і яе войскі былі скаваны ў Нідэрландах. Гэта дало магчымасць выключыць яе з ліку ўдзельнікаў другога падзелу Рэчы Паспалітай. У 1793 г. Расія і Прусія ажыццявілі другі падзел Польшчы. Прусіі атрымала Данцыг і Торунь, Расія-Кіеўшчыну, Валынь, Цэнтральную Беларусь і Віленшчыну. Пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г. тры паўночныя манархіі канчаткова ліквідуюць Польшчу, ажыццявіўшы ў 1795 г. трэці яе падзел. Першапачаткова Кацярына ІІ разлічвала падначаліць усю застаўшуюся тэрыторыю Польшчы, але потым ад гэтага плана адмовілася, бо яго рэалізацыя вяла да вайны з Прусіяй. Паміж Прусіяй і Аўстрыяй узнікаюць спрэчкі з-за Кракава. Расія падтрымлівала Аўстрыю, і Прусія вымушана была саступіць. Па трэцяму падзелу Польшчы расія атрымала Літву, Курляндыю, Заходнюю Беларусь. Цэнтральная Польшчы з Варшаваю адыйшла да Прусіі, а Люблін і Кракаў – да Аўстрыі. Польскае пытанне адцягнула ўвагу еўрапейскіх манархій ад Францыі, што дапамагло выстаяць французскай рэвалюцыі. Удзел у падзелах Рэчы Паспалітай і ўключэнне ў склад Расіі, Аўстрыі і Прусіі яе земляў спрыялі збліжэнню гэтых краін на даволі працяглую перспектыву, што стане асабліва відавочна пасля Венскага кангрэсу.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка