Свята на ўзнагароды багата




старонка3/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер412.83 Kb.
1   2   3

Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ.

Фота аўтара.

ФУТБОЛЬНЫЯ ФАНАТЫ:

бяскрыўдныя заўзятары ці сацыяльная з’ява?

Людзі старэйшага пакалення ўпершыню сутыкнуліся з гэтай з’явай у другой палове мінулага стагоддзя, калі дзякуючы тэлебачанню стала магчымым назіраць за футбольнымі баталіямі на стадыёнах вядучых еўрапейскіх клубаў. Мы захапляліся (на рознакаляровых тэлеэкранах) стракатым адзеннем, пад колеры сцягоў той ці іншай каманды, музычным суправаджэннем балельшчыцкага энтузіязму, спрабавалі разабрацца ў сэнсе крычалак не толькі маладых, але і ўбеленых сівізной прыхільнікаў “Рэала” ці “Інтэра”, “Чэлсі” ці “Аякса”. Час ад часу на трыбунах узнікалі са-праўдныя патасоўкі паміж групоўкамі з розных каманд, і тэлекаментатары гнеўна асуджалі экстрэмісцкія выхадкі прадстаўнікоў “загніваючага капіталізму”, сцвярджаючы, што для савецкага футбола падобнае не характэрна.

Крыху пазней стала відавочна, што і ў нашай вялікай краіне існуюць фанклубы, якія не толькі актыўна пад-трымліваюць сваю каманду на родным стадыёне, але і выязджаюць дзеля гэтага ў іншыя гарады і нават рэспублікі былога саюза. І не проста падтрымліваюць, а часам становяцца ініцыятарамі скандальных выхадак у час футбольных матчаў, напярэдадні іх ці пасля завяршэння дзейства на стадыёне. Наша тэлебачанне гэта асабліва не афішыравала, але неафіцыйнае “радыё” даводзіла да ведама спартыўнай грамадскасці пра “подзвігі” пры-хільнікаў сталічнага “Лакаматыва” ці кіеўскага “Дынама”…

Нядобры прыклад мае ўласцівасць, нібы тая інфекцыя, распаўсю-джвацца. Вось ужо і на беларускай глебе з’явіліся занадта актыўныя балельшчыкі, аб’яднаныя спачатку стыхійна, а пасля і арганізацыйна ў адпаведныя структуры. Спачатку ў сталі-цы, а пасля і ў абласных цэнтрах, аколіцах. На Міншчыне рух фанатаў больш-менш развіты ў такіх гарадах, як Барысаў, Салігорск, Слуцк, Маладзечна, Жодзіна, Дзяржынск, Нясвіж і … Узда.

Жыхары нашага горада на свае вочы пабачылі сапраўдных фанатаў летась, калі каманда “Беліта-Вітэкс” пачала гуляць у другой лізе чэмпіянату краіны. Спачатку нас здзіўляла тое, што акрамя каманды-саперніка на гарадскі стадыён з шумам і задзірлівымі выкрыкамі заходзіла горстка, а то і некалькі дзясяткаў ваяўніча настроеных маладых людзей. Для іх вы-дзялялася асобная балельшчыцкая трыбуна, каб у запале актыўнай “хваробы” за сваю каманду яны не справакавалі на хуліганскія ўчынкі мясцовых аматараў гульні. Пазней асабліва ваяўніча настроеных фанатаў сталі прапускаць на стадыён праз асобныя вароты, а каля адведзенай для іх трыбуны выстаўлялася спецыяльная служба аховы. Зразумела жаданне маладых людзей (а ў складзе беларускіх фан-клубаў пераважна людзі ва ўзросце 15-25 гадоў) вызначыцца сярод сваіх равеснікаў смелымі, на іх погляд, выкрыкамі, учынкамі. Але калі гэта не мяжуе са звычайным хуліганствам.

На жаль, ёсць і сярод беларускіх фанатаў тыя, хто не вельмі сябруе з законам. Вось прыклады мінулага футбольнага сезона. 7 жніўня ў Барысаве пасля матча паміж салігорскім “Шахцёрам” і бельгійскім “Зюльтэ-Варэнгемам” балельшчыкі гарнякоў пры выхадзе са стадыёна спрабавалі распачаць патасоўку з жодзінскімі аматарамі футбола. Іх своечасова развялі, пецярых “актывістаў” за-трымалі… 15 мая на стадыёне ў Салі-горску фанаты ФК “Мінск” зневажальнымі выкрыкамі і аголенымі торсамі справакавалі мясцовых на бойку. Супрацоўнікі міліцыі вывялі найбольш задзірыстых са стадыёна… 31 жніўня ў Салігорску складзена 50 пратаколаў у адносінах да 25 жыхароў Брэста, якія рухаліся ў напрамку да мясцовага стадыёна ў пошуках фанатаў “Шахцёра” з пярчаткамі і бінтамі на руках, выкрыквалі нецэнзурныя словы, прапановы міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні ігнаравалі…

Ва Уздзе пакуль істотных інцыдэнтаў не адбылося, калі не лічыць зрэдку неадэкватных паводзін па прычыне залішне ўжытага спіртнога балельшчыкамі не з ліку фанатаў. На матчах з удзелам раённай каманды ў другой палове чэмпіянату пастаянна прысутнічалі дзясятак-паўтара маладых лю-дзей, якія аб’яднаны імкненнем дапамагчы любімай камандзе атрымаць перамогу. Набіраючы станоўчы вопыт фанклубаўскага руху, хлопцы кожны чарговы прыход на стадыён суправаджаюць новымі крычалкамі, кароткімі і эфектыўнымі слоганамі, нават на беларускай мове, якія, безумоўна, натхняюць футбалістаў на больш актыўную гульню. Услед за лідарамі фанаты дэкламуюць і спяваюць, падбадзёрваюць іншых балельшчыкаў гукамі бубна і дудак, вывешваюць флаг клуба. Актывісты суправаджаюць любімы футбольны калектыў і ў выязных гульнях…

Такім чынам, узніклая на Захадзе субкультура перанесена на белару-скую глебу і някепска тут прыжылася. Адбываецца паспяховая мабілізацыя людскіх, фінансавых, арганізацыйных і інфармацыйных рэсурсаў, ад інсцэніровак на першапачатковым этапе дзейнасць фанклубаўцаў паступова становіцца стылем іх жыцця, са сваёй сімволікай, слэнгам, атрыбутыкай. Калі ўсё ў рамках закона – хто ж будзе супраць? Вось толькі б не пераступіць пэўную мяжу, не выпусціць на волю балельшчыцкую агрэсію, не дапусціць стварэння ачагоў напружанасці…



Віктар САБАЛЕЎСКІ.

Да ведама юрыдычных асоб

і індывідуальных прадпрымальнікаў

Раённы выканаўчы камітэт нагадвае, што Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года № 128-3 ускладзены абавязак на суб’екты гандлю і грамадскага харчавання прада-стаўляць звесткі для ўключэння ў гандлёвы рэестр, унясенне змяненняў і дапаўненняў у такія звесткі ці выключэнне іх з рэестра. Суб’екты і аб’екты гандлю і грамадскага харчавання, інтэрнэт-магазіны, гандлёвыя цэнтры, рынкі, звесткі пра якіх не занесены ў гандлёвы рэестр, не маюць права ажыццяўляць сваю дзейнасць. Для рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры суб’ект гаспадарання прадастаўляе заяву па ўстаноўленай форме ў выканаўчы камітэт па месцы рэгістрацыі суб’екта і (ці) месцы знаходжання аб’екта.

У адпаведнасці з пунктам 24 Палажэння аб гандлёвым рэестры суб’-екты гандлю абавязаны штогод да 1 красавіка прадастаўляць у райвыканкам заяву аб унясенні змяненняў, дапаўненняў у звесткі, што ўключаны ў гандлёвы рэестр, з указаннем інфармацыі пра рознічны тавараабарот, аптовы тавараабарот суб’ектаў гандлю, гандлёвых аб’ектаў, інтэрнэт-магазінаў за папярэдні фінансавы год. Формы заяў, парадак і тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур для падачы ў райвыканкам змешчаны на сайце райвы-канкама http://www.uzda.minsk-region.by.ru у раздзеле “Адміні-страцыйныя працэдуры ў адносінах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў”. Даведкі можна атрымаць па тэл. 65-6-39 ці ў кабінеце № 322 райвыканкама.

“ПРАМАЯ ЛІНІЯ”



5 сакавіка з 10.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне 65-2-31 будзе праведзена “прамая лінія” па пытаннях прадастаўлення паслуг электрычнай сувязі з начальнікам вузла электрычнай сувязі Сяргеем Аляксандравічам ПАЎЛОВІЧАМ.

4 сакавіка ў 14.00 гадзін у Палацы культуры адбудзецца ўрачысты сход і канцэрт, прысвечаны Дню міліцыі. За-прашаюцца ветэраны орга- наў унутраных спраў, супрацоўнікі, члены іх сем’яў і ўсе жадаючыя. Уваход свабодны.

Новыя рэквізіты для ўплаты дзяржаўнай пошліны

за прадастаўленне права

на паляванне

Пошліна залічваецца ў абласны бюджэт. Атрымальнік плацяжу: галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Рахунак № 3600601000944, УНП 600537220, банк: філіял 500 Мінскае ўпраўленне ААТ “ААБ Беларусбанк”, код 153001601. Код плацяжу: 3003 “Дзяржаўная пошліна за прадастаўленне права на паляванне з фізічных асоб”. памер плацяжу: 1 базавая велічыня (180.000 рублёў).

Новыя рэквізіты для ўплаты дзяржаўнай пошліны

за прадастаўленне права

на паляванне

Пошліна залічваецца ў абласны бюджэт. Атрымальнік плацяжу: галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Рахунак № 3600601000944, УНП 600537220, банк: філіял 500 Мінскае ўпраўленне ААТ “ААБ Беларусбанк”, код 153001601. Код плацяжу: 3003 “Дзяржаўная пошліна за прадастаўленне права на паляванне з фізічных асоб”. памер плацяжу: 1 базавая велічыня (180.000 рублёў).

ДАІ інфармуе

БЯДУ ЛЕПШ ПАПЯРЭДЗІЦЬ

У сувязі з выпадкамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам маршрутных транспартных сродкаў на тэрыторыі раёна 22-26 лютага дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з транспартнай і падатковай інспекцыямі праводзіўся комплекс кантрольна-прафілактычных мерапрыемстваў “Міжгорад”. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе жыхарам і гасцям нашага горада захоўваць правілы дарожнага руху, садзіцца і выходзіць з маршрутных таксі ў адведзеных месцах – на пазначаных прыпыначных пунктах. Не правакуйце вадзіцеля на ўчыненне правапарушэння, не прасіце спыніць транспартны сродак у неналежным месцы. Калі вы сталі сведкам парушэння правілаў дарожнага руху з боку вадзіцеля маршрутнага транспартнага сродку (перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, незахаванне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, незахаванне маршруту, пасадка (высадка) пасажыраў па-за прыпыначнымі пунктамі і інш.), зрабіце заўвагу вадзіцелю ці паведаміце пра правапарушэнне ў міліцыю па тэл. 102.

Далучайцеся да руху “Мэта-99”!

У Беларусі стартаваў рух “Мэта-99”, які аб’ядноўвае жыхароў краіны, што падзяляюць ідэю клопату аб прыродзе, хочуць зрабіць сваю краіну лепшай і ведаюць, што ўсе перамены трэба пачынаць з сябе. “Мэта-99” – гэта жаданне сарціраваць максімум бытавых адходаў. Не выкідвайце ў агульнае смецце тое, што ўяўляе небяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя: здавайце энергазберагальныя лямпы, батарэйкі, старую бытавую тэхніку ў спецыяльныя пункты прыёму. Зрабіце свой невялікі, але бясцэнны ўклад у захаванне прыроднага асяроддзя!

Анонс

Наведайце выстаўку

З 19 па 22 мая ў футбольным манежы ў сталіцы (праспект Перамож- цаў, 20/2) будзе праведзена ІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Мір спорту і здароўя-2015”, якая заклікана аб’яднаць прафесіяналаў, якія працуюць у галіне спорту і медыцыны. Асноўная мэта выстаўкі — садзейнічанне развіццю фізічнай культуры і спорту як аднаго з важнейшых накірункаў дзяржаўнай і сацыяльнай палітыкі, эфектыўнага інструмента аздараўлення нацыі, умацаванне міжнароднага іміджу Беларусі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. У рамках выстаўкі, у якой прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, адбудуцца канферэнцыі, семінары, “круглыя сталы”, на якіх запланавана абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця спорту ў нашай краіне, фізічнага выхавання школьнікаў і студэнтаў, а таксама спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы для ўсіх прысутных, сустрэчы з вядомымі спартсменамі.

1 сакавіка – Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі

ЛЁГКА ПАСПРАБАВАЦЬ,

ЦЯЖКА ПАЗБАВІЦЦА

У апошнія гады ў Беларусь па-ступае шмат новых наркотыкаў – паштовымі адпраўленнямі, гандаль вя-дзецца і праз інтэрнэт. Змагацца з усемагчымымі спайсамі, маркамі, солямі, вінтамі і г. д. складана, таму што іх са спазненнем заносяць у спіс забароненых, а арганізатары распаўсюджвання самі наркотыкі ў рукі не бяруць. Асноўныя спажыўцы – моладзь ва ўзросце 15-25 гадоў.

Што неабходна ведаць бацькам пра гэту праблему? Самыя распаўсюджаныя сярод моладзі наркотыкі – сумесі GVH (джі-ві-аш), яшчэ іх завуць курыльнымі сумесямі ці спайсамі. Першая хваля такіх арганічных спайсаў, створаных на аснове траў псіхатропнага ўздзеяння, прыйшла да нас з Еўропы і не выклікала асаблівай фізічнай залежнасці. Праз некаторы час у ЗША сінтэзавалі GVH-18, які ў апошні час бесперапынным патокам паступае да нас з Кітая. Як ён выглядае? Гэта парашок, падобны на звычайную соду. Яго разводзяць рознымі спосабамі і наносяць (апырскваюць) на “аснову”, у якасці якой часцей выступаюць рамонак, падбел, іншая аптэчная трава. Для вязкасці часам перамешваюць у міксеры з чарнаслівам ці тытунем для кальянаў. Маладыя спажыўцы, як правіла, бяруць гатовы наркотык, які кураць праз розныя трубачкі.

Уздзеянне наркотыка можа працягвацца ад 20 мінут да некалькіх гадзін, суправаджаецца кашлем, сухасцю ў роце (патрабуецца пастаяннае ўжыванне вадкасці), памутненнем ці пачырваненнем бялкоў вачэй (наркаманы ведаюць пра гэта, таму носяць з сабой кроплі для вачэй). Парушаецца каардынацыя, з’яўляецца затарможанасць у маўленні і мысленні (цяжка выказаць сваю думку), бледнасць, больш частым робіцца пульс, узнікаюць прыступы смеху. Перадазіроўкі суправаджаюцца ванітаваннем, галавакружэннем, моцнай бледнасцю, стратай прытомнасці, могуць прывесці і да смерці. Пасля паўторнага, праз некалькі дзён, ужывання прыходзяць упадак агульнага фізічнага стану, канцэнтрацыя ўвагі, апатыя да работы ці вучобы, парушэнне сну, перапады настрою.

У такі перыяд важна ведаць, што алкаголь і нават піва адмоўна ўздзейнічаюць на наркотык у арганізме: чалавек дурэе, адключаецца вестыбюлярны апарат, губляецца прасторавая і часавая арыентацыі, зусім знікае памяць. Ніхто з тых, хто ўжывае курыльныя сумесі, не лічыць сябе наркаманам. У іх адсутнічае самакрытыка, цяжка ідзе працэс мыслення, яны вядуць зносіны толькі з сабе падобнымі. Вяртанне ў звычайны стан ідзе вельмі доўга, як правіла, праходзіць некалькі месяцаў, перш чым пачынаюць адэкватна ацэньваць рэаліі.

Лячэнне хворых на залежнасць ад наркотыкаў пачынаецца з дакладнага ўсведамлення сваёй праблемы. Чым хутчэй пачаць біць трывогу, тым больш шансаў на здаровае жыццё. Блізкія, родзічы могуць дапамагчы накіраваць нарказалежнага на выздараўленне, а ўрачы-нарколагі зробяць усё ад іх залежачае, каб дапамагчы пазбавіцца ад праблемы. Пры неабходнасці звяртайцеся ў кабінет № 222 райпаліклінікі (тэл. 65-8-37) і Мінскі абласны клінічны цэнтр “Псіхіатрыя-наркалогія” (тэл. 8-017-202-04-01).



Аляксандр ПАЎЛОВІЧ,

урач-псіхіятр нарколаг.

Свята вёскі

Зямля мая,

цудоўная старонка…

Шмат станоўчых эмоцый у памяці прысутных пакінула свята вёскі Забалацце, назву якой звя-зваюць з колішнімі балотнымі мясцінамі, багатымі на журавіны. З першай хвіліны хатлянскія артысты завалодалі ўвагай маленькіх і дарослых гледачоў і ўтрымлівалі яе больш як дзве гадзіны.

Вядучыя Галіна Баранюк і На-дзея Рамановіч з імправізаванай сцэны расказвалі пра жыццё-быццё жыхароў вёскі. Пачалі з падзей Вялікай Айчыннай вайны. За сувязь з партызанамі былі расстраляны сем’і Палікарпа Яловіка, Антона Грышана і Міхаіла Яловіка.

Успомнілі і 1930 год, калі быў створаны калгас імя Дзяржынскага, першым старшынёй якога стаў Аляксандр Міхайлавіч Груша. Сярод вясковых калгаснікаў, якія працавалі шчыра і сумленна, – Леанід Антонавіч Сідарчык, які двойчы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, і Мікалай Міхайлавіч Каляда, у скарбонцы якога ордэны “Знак пашаны”, “Працоўнай славы” ІІ і ІІІ ступеняў.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас Ларысы Фёдараўны Сідарчык, Анатолія Мікалаевіча Гейсіка, Мікалая Сцяпанавіча Трухана. Асобна спыніліся на сям’і Каржанцоў, якую тут называюць дынастыяй старшынь.

З часам калгас стаў акцыянерным таварыствам. Як і раней, тут працуюць самаадданыя і адказныя хлебаробы, такія, як Анатолій Васільевіч і Валянціна Паўлаўна Рудзікі, Ніна Мікалаеўна Трыгубовіч, Святлана Мікалаеўна Дрозд.

З заснаваннем у 1986 годзе свінагадоўчага комплексу “Белая Русь” сюды пайшлі працаваць мясцовыя жыхары. Даўно ўжо на пенсіі Аляксандр Антонавіч Бялевіч, Ядвіга Сцяпанаўна Міхайлоўская, цяпер іх справу працягваюць Галіна Васільеўна Вярэніч, Надзея Аляксандраўна Вавілава, Валерый Нісанавіч Розаў.

Сярод тых, хто не забывае родную вёску і пастаянна прыязджае ў бацькоўскую хату, мясцовыя знака-мітасці – кандыдат фізіка-матэматычных навук Тамара Паўлаўна Кашуба, аўтар песні “Хатлянскі вальс” Уладзімір Вікенцьевіч Батурыцкі, майстар па пляценні карзін і вырабе драўляных лыжак Іван Антонавіч Балашэвіч.

Па добрай традыцыі на свяце вёскі адзначылі самага малога і сталага жыхара. Імі аказаліся Злата Вавілава і Соф’я Міхайлаўна Саладуха.

Шчырасцю былі прасякнуты выступленні гасцей: намесніка старшыні райвыканкама Алы Зінавенка, старшыні Хатлянскага сельскага Савета Тамары Ляснеўскай, кіраўніка комплексу “Белая Русь” Сцяпана Сяброўскага, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзіяны Макаронак.

Аповед вядучых пра вёску лірычнымі песнямі і вясёлымі прыпеўкамі разбаўлялі ўдзельнікі фальклорнага калектыву Хатлянскага СДК “Крынічанька” Алена Зубава, Галіна Баранюк, Надзея Рамановіч, Святлана Сцец, Святлана Кожух, Наталля Ахрамовіч, Алена Бераг, Зоя Канановіч, Ганна Балабка, Ларыса Курэйчык і трэцякласніцы мясцовай школы Насця Маслак і Аліна Буднік.

Працягам свята стала народнае гулянне Масленіца. Прысутныя адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, а потым дружна павязалі стужкі на саламянае пудзіла смерці, якое затым спалілі.

Жадаючыя частаваліся блінамі і шашлыкамі, разглядалі выстаўкі саламяных і ткацкіх вырабаў, створаныя рукамі ўдзельнікаў народнага гуртка “Саламяны цуд” (кіраўнік Марына Зяньковіч) і народнай студыі “Скарбніца” (Людміла Курэйчык). Настальгію па малой радзіме і захапленне прыгажосцю хатлянскіх мясцін выклікалі карціны мясцовага мастака-аматара Антона Уладзіміравіча Міхайлоўскага.

Сваю адметнасць святу надаў і збор сродкаў на аднаўленне мясцовага храма. За тры гадзіны было сабрана 1.210.000 рублёў.

Падарункам вяскоўцам да свята стала выступленне народнага ансамбля народнай песні “Зборная субота”.



НА ЗДЫМКАХ: Сцяпан СЯБРОЎ-СКІ ўручае падарунак Уладзіміру БАТУРЫЦКАМУ; бывай, зіма; фальклорны калектыў “Крынічанька”.

Фотарэпартаж

Веры ЛУКАШЭВІЧ.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка