Стварэнне і афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word




Дата канвертавання15.03.2016
Памер16.21 Kb.
Стварэнне і афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word

Мэты ўрока:

Вучэбная: развіваць уменне працаваць у тэкставым рэдактары Word, асвоіць асноўныя прыёмы стварэння і афармлення табліц у тэкставым рэдактары Word.

Развіваючая: развіваць уменне рацыянальна арганізоўваць сваю дзейнасць.

Выхоўваючая: выхоўваць павагу да сваёй працы, павышаць узровень інфармацыйнай культуры

Задачы: разгледзець розныя спосабы стварэння табліц ў ТР MS Word і іх афармленне;

прывіваць уменне працаваць самастойна;



вучыць рацыянальна выкарыстоўваць свой час на ўроку

Абсталяванне і метадычнае забеспячэнне ўрока: дошка, мел, камп’ютэрны клас, тэкставы рэдактар MS Word, картачкі з заданнямі, файлы з заданнямі, тэст.

Тып урока: урок фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант. Настрой на работу. (1-2 мін.)

  2. Праверка дамашняга задання. (10-12 мін.) (выконваецца на камп’ютэры)
    Складаецца з двух частак:
    1) Выкананне тэсту, створанага ў праграме Hot Potatoes (заданні на выбар правільнага адказу, кароткі адказ, множны выбар адказу).
    2) Выкананне практычнай работы па падрыхтоўцы дакумента да друку.

  3. Тлумачэнне новага матэрыялу. Тэма ўрока запісана на дошцы. Кожны з вучняў атрымлівае “Інструкцыю па стварэнню і афармленню табліц у тэкставым рэдактары MS Word”.

Разглядаюцца асноўныя аперацыі пры рабоце з табліцамі і розныя спосабы іх выканання. Вучні, карыстаючыся інструкцыяй, называюць аперацыю, а настаўнік паказвае магчымыя спосабы выканання дадзенай аперацыі на камп’ютэры. (10-12 мін.)

  1. Замацаванне. (15-20 мін) Самастойная работа вучняў за камп’ютэрам. З дапамогай падручніка і “Інструкцыі” стварыць табліцу “Партыйны склад дэпутатаў” (стар. 113 падручніка, прыклад)

  2. Фізкультхвілінка (1 мін). Практыкаванне “Васьмёрка”. Вачамі павольна апішыце гарызантальную “васьмёрку” максімальнага памеру. Некалькі разоў у адзін бок, потым у другі. Паміргайце часта-часта, лёгка-лёгка.

  3. Самастойная работа. Практыкаванне 2 або 4 (на выбар). ()

  4. Рэфлексія. Адказаць на пытанні:
    1) Што новага даведаліся на ўроку?
    2) Што запомнілася?
    3) Што спадабалася?

  5. Дамашняе заданне. § 17, практ. 4, канспект (запісаць на дошцы)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка