План-канспект урока беларускай літаратуры
Клас 7
Тэхналогія: праектнае навучанне
Час правядзення: май
Настаўнік: В.І.Беляня
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў.
Тэма ўрока: Стравы беларускай нацыянальнай кухні (па матэрыялах нарыса У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, раздзел “Хлеб і да хлеба”)
Мэта ўрока: пазнаёміць са зместам раздзела “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на асаблівасцях беларускай нацыянальнай кухні, даць уяўленне аб правілах сервіроўкі стала; фарміраваць уменні ствараць і прэзентаваць свой праект, афармляць уласныя назіранні;выпрацоўваць уменні працаваць у групе; стварыць умовы для развіцця маўленчай і камунікатыўнай актыўнасці; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну.
Сродкамі праектнай тэхналогіі прадэманстраваць разнастайныя формы і магчымасці падачы матэрыялу ў час урока.
Ход урока:
-
Арганізацыйны момант. Прывітанне.
-
Уступнае слова настаўніка. “Сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок. Гэта ўрок-свята. Чаму яно прысвечана, вы здагадаецеся, калі пазнаёміцеся і выслухаеце нашу госцю - вучаніцу 6 “Б” класа Жук Юлію.
-
Выступленне вучаніцы 6 “Б” класа Жук Юліі. Яна падрыхтавала праект “Загадкі”, які ўключае 10 загадак. Сямікласнікам прапануецца разгадаць загадкі.
-
Абмеркаванне праекта “Загадкі”. Пытанні класу:
-Ацаніце праект Юліі.
-Якой тэмай аб’яднаны загадкі ў праекце?
5. Паведамленне тэмы і мэт урока.
6. Легенда пра тры кіты, на якіх, як быццам, трымаецца Зямля.
-На чым грунтуецца беларуская кухня? Назавіце тры прадукты.
7. Вучнёўскія паведамленні аб паходжанні і гісторыі:1-хлеб, 2-бульба, 3-соль.
8. Прадстаўленне праекта “Цікава ведаць” (пра соль, хлеб, бульбу).
9. Мазгавы штурм. Вучні працуюць у групах. Заданне: за адну хвіліну запішыце як мага больш страў з бульбы. Праз хвіліну вучні падводзяць вынікі і знаёмяць са стравамі.
10. “Ствараем меню”. Работа з падручнікам. Вучні працуюць у групах. З тэксту раздзела “Хлеб і да хлеба” вучні першай групы выпісваюць на спецыяльна падрыхтаваныя аркушы паперы назвы страў, якія беларусы елі на першае, вучні другой- назвы другой стравы, вучні трэцяй- назвы напояў і дэсертаў.
Вынікі сваёй работы прэзентуюць вучням іншых груп.
Пытанне:
-Прыдумайце назву рэстарану, дзе б падаваліся такія стравы.
11.Даследаванне. Усім вучням прапануецца запісаць любімую страву сваёй сям’і. З атрыманымі дадзенымі працуе эксперт.
12. Вучнёўскія праекты “Рэцэпты”. Вучні дэманструюць праекты: “Дранікі з грыбамі”, “Аладкі”, “Блінцы з тварагом”, “Капуста”.
Знаёмства з кулінарнымі кнігамі.
13. Выступленне эксперта.
14. Гутарка з вучнямі.
-Якія правілы паводзін за сталом вы ведаеце?
-Як правільна сервіраваць стол? (1 вучань дэманструе з дапамогай набора посуду).
Знаёмства з узорам поўнай сервіроўкі стала.
15. Рэфлексія.
16. Ацэньванне (па магчымасці праводзіцца на працягу ўсяго ўрока).
17. Дамашняе заданне. Прачытаць раздзел “Людзі зямлі беларускай”.
Падрыхтаваць рэбусы. |