Люблю наш край
– старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц) нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні (Віленская губэрня) у сям’і аб’ездніка графа Тышкевіча. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз.
7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца (у 1933 арыштаваны). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюзу (1934—1940), у 1940—1951 гг. — начальнікам апэратыўнага аддзела, затым в.а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944).
Друкавацца пачала ў 1909 г., змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903). Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910 г. У 1914 г. у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».
А ўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Роздум над жыццём селяніна ў дакастрычніцкі час, натхненне, працоўны ўздым, справы савецкіх людей, іх узаемаадносіны – у цэнтры ўвагі аўтара. Героіка ваенных дзён і сучаснасць, лёс асобных людзей, цэлага народа – асноўны змест паэзіі К. Буйло. Шчырасць і глыбокі лірызм абумовілі напеўнасць, меладычнасць вершаў паэтэсы. Невыпадкова многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі».
Аўтарка п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).
У сваёй творчасці яна шырока выкарыстоўвала фальклорныя матывы, вобразы народнай творчасці.
У знагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.
Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнеў на Валожыншчыне.
Душа гучыць
Здаецца мне, што я – не я, часамі,
Што песнямі напоены прастор
Дрыжыць ва мне, і свеціцца агнямі,
І напаўняе краявід да зор.
Узняць бы мне рытм песні так высока,
Каб моц зямлі ў гэту песню ўліць,
Няхай плыве яна туды, далёка,
Дзе Беларусь азёрамі ільсціць.
Хай звонка, галасіста
Над нівамі, над сёламі плыве,
Хай адаб’ецца адгалоскам чыстым
У сэрцы тых, хто ў шчасці там жыве.
Метадычныя матэрыялы:
-
Кніжныя паліцы:
– Яе прамяністы шлях;
– Лірыка кахання К. Буйло.
-
Юбілейныя сустрэчы: вечарына // Папка
Докшыцкая цэнтральная бібліятэка
Аддзел бібліятэчнага маркетынга
(Да 120-годдзя з дня
нараджэння
К. Буйло)
2013 |