Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе




Дата канвертавання15.03.2016
Памер280.12 Kb.


Справаздача

аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе

Бібліятэка БДУКМ з’яўляецца структурным падраздзяленнем вну і разам з універсітэтам як грамадскім інстытутам садзейнічае развіццю навукі, адукацыі і культуры дзяржавы.

У 2010-2011 навучальным годзе дзейнасць бібліятэкі БДУКМ была накіравана на павышэнне якасці бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання вучэбнага і навуковага працэсаў універсітэта; фарміраванне фонду ў адпаведнасці з адукацыйнымі, навуковымі і выхаваўчымі задачамі універсітэта; пашырэнне відавога складу фонду за кошт набыцця сучасных носьбіаў інфармацыі; удасканаленне даведачнага апарату бібліятэкі; павышэне якасці бібліятэчных паслуг. У аснове работы – распрацоўка сістэмы менеджмента якасці, інфарматызацыя бібліятэчных працэсаў, а таксама выкарыстанне традыцыйных форм папулярызацыі кнігі і чытання сярод карыстальнікаў.

Бібліятэка ў мінулым навучальным годзе працягвала комплекс работ, якія звязаны з далейшым укараненнем і выкарыстаннем бібліятэчнай інфармацыйнай праграмы MAРК-SQL 1.10.

Супрацоўнікі бібліятэкі універсітэта аказвалі карыстальнікам кваліфікаваную дапамогу ў выбары, прадастаўленні доступу да інфармацыйных рэсурсаў уласнай генерацыі, рэсурсаў вядучых расійскіх і замежных цэнтраў і бібліятэк на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій, аператыўнага доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт; ажыццяўлялі забяспечанне неабходнымі дакументамі сістэмы кіравання бібліятэкай і ўсіх тэхналагічных працэсаў; займаліся фарміраваннем інфармацыйнай культуры чытачоў, дапамагалі ў рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

Распрацаваны і зацверджаны асобныя нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы бібліятэкі: палажэнне “О взаимодействии библиотеки и кафедр”, тэхналагічныя інструкцыі “Арганізацыя групавога метаду абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі”, “Аб выключэнні дакументаў часовага захавання з фондаў бібліятэкі”, “Аб парадку замены дакументаў, якія згублены чытачамі” і іншыя. Уносіліся дапаўненні у Сістэму менеджмента якасці, дакументаваная працэдура “Бібліятэчнае забеспячэнне”.


Фарміраванне фонду бібліятэкі

Асноўная функцыя бібліятэкі – забяспечанне карыстальніка дакументамі, у якіх ён мае патрэбу. Рашэнню гэтай задачы падпарадкавана ўся работа бібліятэкі. Камплектаванне фонду – якаснае, прафесійнае і сістэматычнае, складаны і адказны працэс, ад якога залежыць, ці зможа бібліятэка выканаць сваю асноўную функцыю.

Аддзел камплектавання і апрацоўкі дакументаў ў 2010-2011 навучальным годзе забяспечваў аператыўнае камплектаванне фонду бібліятэкі; распрацоўваў і сістэматычна карэктаваў тэматытычны план камплектавання фонду бібліятэкі у адпаведнасці с адукацыйна-прафесійнымі праграмамі, вучэбнымі планамі і тэматыкай навуковых даследаванняў універсітэта; састаўляў заказы на дакументы на падставе заявак кафедраў, аналізу стану кнігазабяспечанасці вучэбнага працэсу, аналізу картатэкі адказаў на выданні; ажыццяўляў падпіску на перыядычныя выданні.

Асноўнымі ў 2010-2011 навучальным годзе заставаліся наступныя напрамкі: вывучэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў бібліятэкі; вывучэнне інфармацыйных патокаў РБ, краін бліжняга і далёкага замежжа; пошук найбольш аптымальных і эканамічных крыніц папаўнення фонду неабходнымі выданнямі. У мэтах вывучэння інфармацыйных патокаў вялася работа з тэматычнымі планамі і каталогамі выдавецтваў (айчынных і замежных), прайс-лістамі кнігагандлёвых арганізацый і фірм, каталогамі падпіскі на перыядычныя выданні, інфармацыяй у сродках масавай інфармацыі (друкаваных і электронных).

Найбольш актыўна з аддзелам камплектавання і апрацоўкі дакументаў супрацоўнічалі кафеды менеджменту ІДС, інфармацыйных рэсурсаў, беларускай і сусветнай мастацкай культуры, тэорыі і гісторыі ІДК, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел і інш. У справаздачны перыяд было пададзена ўсяго 176 заявак на набыцце дакументаў, перанесена з папярэдняга перыяду 24 заяўкі. Выканана 147. Размеркавана паміж выдавецтвамі і пастаўшчыкамі – 46. Дадзена 7 адмоў у сувязі з рэалізацыяй тыража.

Фонд бібліятэкі на 01.06.2011г. складае ўсяго 543926 экз. (99908 назв.), у тым ліку навуковыя выданні – 59167 экз., вучэбныя – 185034 экз., нотныя – 45758 экз., дыскі – 396 экз., перыёдыка – 105929 экз., мастацкая літаратура – 57651 экз.; 1120 экз. складаюць замежныя выданні. На беларускай мове ў фондзе бібліятэкі 49272 экз.

За справаздачны перыяд у фонд бібліятэкі паступіла 4149 экз. дакументаў. Гэта на 51 экз. меньш, чым у 2009-2010 н.г. (4200 экз.). Бягучае камплектаванне фонду здзяйснялася на падставе папярэдніх заказаў кафедраў на літаратуру. Вучэбнай літаратуры набыта 1531 экз. (191 назв.) – гэта 37 % ад агульнай колькасці новых паступленняў. Навуковыя выданні складаюць 12% ад агульнай колькасці паступленняў – 486 экз. Гэта манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы канферэнцый. Колькасць электронных дакументаў і аўдыявізуальных матэрыялаў на электронных носьбітах таксама зменшылася і складае 0,5 % ад паступленняў, ці 21 экз. Што датычыцца мастацкай літаратуры, то фонд папаўняўся як і раней за кошт дароў ці замены згубленай карыстальнікамі літаратуры – 125 экз. (3%). Па-ранейшаму крыніцай набыцця выданняў далекага замежжа засталіся падарункі прыватных асоб і замежных дэлегацый (36 экз.). На беларускай мове набыта 1035 экз. Дакамплектаванне фонду бібліятэкі вялося праз унутрырэспубліканскі кнігаабмен, дары, прыем літаратуры замест згубленых чытачамі выданняў.

Адначасова з папаўненнем фонду праводзілася работа па своечасоваму выключэнню выданняў, змест якіх не адпавядае сучасным патрабаванням вучэбнага парацэсу. Усяго спісана 2042 зношаных і састарэлых па зместу адзінак захавання, што меньш за паказчык мінулага навучальнага года на 1141 экз.

У бібліятэцы працягвалася работа па вядзенню як традыцыйных карткавых, так і электроннага каталога. У карткавыя каталогі ўліта звыш 4100 картак. Папаўняўся і ўдасканальваўся электронны каталог, які ўключае ў сябе бібліяграфічную інфармацыю па ўсім тыпам выданняў, якія паступаюць у бібліятэку. На 01.06.2011 года яго аб’ём складае 34188 запісаў (за 2010-2011 навучальны год каталог папоўніўся на 13423 запісы); пастаўленны на ўлік у ЭК 45374 экз.; у тым ліку за справаздачны перыяд на - 19873экз., з іх 15724 экз. – рэтраспекцыя. Асноўная ўвага, як і раней, надавалася запаўненню і карэктыроўцы пошукавых палёў электронных апісанняў дакументаў з мэтай максімальна поўнага раскрыцця зместу выданняў і шматаспектнага іх адлюстравання ў каталозе.

Для інфармавання студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта аб новых паступленнях літаратуры ў бібліятэку БДУ культуры і мастацтваў у 2010-2011 навучальным годзе выдаваўся “Бюлетэнь новых паступленняў” (9 выпускаў), які распаўсюджваўся як у друкаванай, так і ў электроннай форме (размяшчэнне на сайце бібліятэкі). Складаліся тэматычныя спісы літаратуры ў дапамогу навучальнаму працэсу, выконваліся адрасна-бібліяграфічныя даведкі.

Ад камплектавання залежыць не толькі развіцце фонду, інфраструктура бібліятэкі, накірункі абслугоўвання карысталькаў, але і будучае бібліятэкі (цэннасць і запатрабаванасць фонду, задаволеннасць карыстальнікаў у працэсе навучання, самаадукацыі). Фонд, які добра скамплектаваны і стабільна абнаўляецца – гэта аснова дзейнасці бібліятэкі вну.
Фарміраванне электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі

Выкарыстанне сучасных інфармацыйных рэсурсаў і новых тэналогій у бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнаці значна павышаюць якасць абслугоўвання карыстальнікаў. Таму інфарматызацыя бібліятэчных працэсаў – яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці бібліятэкі БДУКМ.

У мінулым навучальным годзе паслугамі электроннай бібліятэкі скарысталіся 1592 карыстальнікі. З іх: 1385 – студэнты; 75 – аспіранты і магістранты; 132 – выкладчыкі і супрацоўнікі БДУКМ. Колькасць наведванняў на канец мая 2011г – 16982. Да паслуг інтэрнэта звярнуліся 10012 чалавек.

За перыяд з верасня 2010 г. па май 2011 г. у фонд сектара “Электронная бібліятэка” паступіла 104 выданні. З іх: 11- дысертацыі, 64 - аўтарэфераты дысертацый, 28 - электронныя дыскі, 1 кніжнае выданне. Кнігавыдача складае 170 выданняў, з іх 80% - дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый.

У межах пагаднення «О корпоративном взаимодействии библиотек» у студзені 2011 года было прадоўжана пагаденне аб прадастаўленні НББ доступа да рэсурсаў ВЧЗ карыстальнікам бібліятэкі БДУКМ. На канец справаздачнага перыяда ВЧЗ у межах раздзела «Ресурсы мировых производителей» прадастаўляе доступ да наступных рэсурмаў:

- EBSCOhost – шматфункцыянальнай пошуковай платформы, якая прадастаўляе магчымасць імгненнага доступа да міравой навуковай перыедыкі ў электронным фармаце. У БД EBSCOhost прадстаўлены выданні Blackwell Publishing, Springer, Harward Business School, Taylor&Francis, Sage Publications і інш. Карысталькам ВЧЗ даступны 11 БД на англійскай мове;

- Інтэгрум – буйнейшага ў свеце электроннага архіву найбольш аўтарытэтных крыніц інфармацыі Расіі і краін СНД. Базы даных «Інтэгрум» змяшчаюць звыш 500мільенаў ацыфраваных матэрыялаў з больш чым 10 000 крыніц. Дакументы прадстаўлены на рускай, украінскай і англійскай мовах;

- электроннай калекцыі рускамоўных навучальных рэсурсаў «Университетская библиотека» (па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўству, эканоміцы, прыродазнаўчым навукам, інфармацыйным тэхналогіям, рэлігіі, літаратуразнаўству, філалагічным навукам, мастацтвазнаўству, культуралогіі, псіхалогіі і сацыялогіі). Бібліятэка ўтрымлівае поўныя тэксты твораў навуковай і мастацкай літаратуры, даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый, ілюстраваных выданняў па мастацтву. Электронная калекцыя налічвае болей 20 000 кніг, карт і рэпрадукцый, твораў міравой мастацкай культуры;

- БД East View Publications, якая змяшчае поўныя тэксты цэнтральных і рэгіянальных газет Расіі, краін СНД і Балтыі, а таксама ленты навін сусветных інфармацыйных агенстваў. Усе крыніцы адпавядаюць друкаванай версіі.

Супрацоўнікамі аддзела на працягу справаздачнага перыяду ствараўся масіў бібліяграфічных апісанняў на праграмы вучэбных курсаў, курсы лекцый, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, вучэбна-метадычныя комплексы для папаўнення базы даных «Труды преподавателей БГУКИ». Усяго 652 апісанні, што больш, чым у мінулым навучальным годзе, на 47,5%.

На працягу 2010-2011 навучальнага года праводзілася дапрацоўка і адаптацыя АІБС «MAРК-SQL 1.10» у адпаведнасці з асаблівасцямі бібліятэкі.

Адным з прыярытэтных і доўгатэрміновых накірункаў дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца стварэнне ЭК на ўвесь фонд. Таму супрацоўнікамі АЭІР ажыццяўляўся аналіз і размеркаванне работы па рэтраспектыўнаму ўводу бібліяграфічных апісанняў выданняў, рэдагаванне і пастаноўка іх на ўлік. На пачатак чэрвеня 2011г. наступныя паказчыкі: бібліяграфічных апісанняў на кнігі – 8555; на электронныя рэсурсы (дыскі) – 80.

Працягвалася работа па рэзервоваму капіраванню ўсіх БД, створаных у бібліятэцы.

База даных «Читатель» на пачатак чэрвеня 2011 г. уключае 5101 запіс (прырост за справаздачны перыяд 2047 запісаў).

За 2010-2011 навучальны год бесперапынна папаўнялася спецыялізаваная БД «Фонотека», якая ўключае ў сябе апісанні музычных твораў, да якіх прыкрэплены макрааб’екты (mp3 файлы), што дае магчымасць іх праслухоўвання.
Статыстыка напаўнення БД «Фонотека» выглядае наступным чынам:


Від аб’ектаў

2009-2010 вуч. год

2010-2011 вуч. год

Прырост за справаздачны год

Агульная колькасць апісанняў

1566

3569

2003

Колькасць падкрэпленых макрааб’ектаў

1659

5975


4316

За спаваздачны перыяд для поўнатэставых БД “Труды преподавателей БГУКИ”, “Об университете” было ацыфравана з снежня 2011 года 273 старонкі друкаваных дакуменіаў.

У 2009-2010 годзе супрацоўнікамі аддзела для паляпшэння інфармацыйнага забеспячэння студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў універсітэта першарадная ўвага надавалася развіццю і павышэнню інфармацыйнасці сайта бібліятэкі. Адрас сайта: http://buk.by/libbuk/. У красавіку 2011 года на сайце была запушчана web-версія электроннага каталога бібліятэкі , які стаў даступны для ўсіх жадаючых у сетцы Інтэрнэт.

Спецыялісты аддзела інфармацыйных электронных рэсурсаў пастаянна праводзяць кансультацыі, вучэбныя заняткі для супрацоўнікаў іншых падраздзяленняў бібліятэкі і універсітэта па пытаннях, якія звязаны з магчымасцямі сістэмы «MAРК-SQL 1.10», работай розных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Акрамя таго, за справаздачны перыяд супрацоўнікі аддзела аказалі тэхнічную падтрымку 24 агульнаўніверсітэтскім мерапрыемствам.


Абслугоўванне чытачоў
Бібліятэка ўвесь час прыкладае намаганні да рашэння на прафесіянальным узроўні адной з сваіх асноўных задач - раскрыццю зместа фонду. Шырыня тэматыкі, разнастайнасць відаў дакументаў абумоўліваюць неабходнасць стварэння і пастаяннага ўдасканалення пошуковага апарату. Да паслуг карыстальнікаў – сістэма каталогаў і картатэк, кансультацыйная і практычная дапамога ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі, магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праходзілі ў бібліятэцы.

Абслугоўваннем чытачоў на працягу навучальнага года ў бібліятэцы БДУКМ займаліся:



  • Аддзел бібліятэчнага абслугоўвання і захоўвання фондаў: агульны абанемент; нотна-музычны абанемент; мультымедыйная фанатэка; чытальныя залы; сектар рэдкіх кніг; кафедральныя бібліятэкі

  • Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

  • Аддзел электронных інфармацыйных рэсурсаў: электронная бібліятэка

У 2010-2011 навучальным годзе фактычна абслужана 17378 карыстальнікаў. Гэта студэнты, аспіранты, магістранты, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта. Кнігавыдача састаўляе 495417 дакументаў на розных носьбітах. Колькасць наведванняў складае 199065.

На канец навучальнага года колькасць карыстальнікаў па адзіным чытацкім білеце саставіла 5919, у тым ліку студэнтаў – 4655, замежных студэнтаў – 137, прафесарска-выкладчыцкі састава і супрацоўнікаў - 465, аспірантаў - 40, магістрантаў - 46, слухачоў ФППК -81, чытачоў бібліятэкі-філіяла - 495.


Асноўныя статыстычныя паказчыкі работы бібліятэкі

па абслугоўванні чытачоў за 2010-2011 навучальны год


Аддзел бібліятэкі

Фактычна абслужана чытачоў

% ад агульнай колькасці

Колькасць наведванняў

% ад агульнай колькасці

Кніга-выдача

% ад агульнай колькасці

Агульны абанемент

5919

34,1

53111

26,7

139167

28

Нотна-музычны абанемент

1254

7,2

26007

13

41437

8,4

Чытальныя залы

2014

11,6

52603

26,4

214322

43,3

Сектар рэдкай кнігі

511

3

4363

2,2

30184

(з фота)


6,1

Кафедральныя бібліятэкі

4595

26,4

41109

20,6

63192

12,8

Бібліятэка-філіял (верас., кастрычнік)

495

2,8

376

0,2

745

0,2

Даведачна-інфармацыйны аддзел

998

5,7

4514

2,3

6200

1,2

ЭБ

1592

9,2

16982

8,5

170

0,03

УСЯГО:

17378




199065




495417




Асаблівая ўвага надзялялася першакурснікам. Па адзінаму чытыцкаму білету было запісана 1120 карыстальнікаў 1 курса дзённага і завочнага аддзяленняў. Прымяняўся групавы метад абслугоўвання студэнтаў-першакурснікаў у адпаведнасці з графікам. Праводзіліся кансультацыі каля каталогаў і картатэк, экскурсіі, былі ўручаны “Памятка першакурсніку”, “Памятка завочніку”. Перарэгістрацыю прайшлі студэнты 2-5 курсаў.

Вялася работа з кафедральнымі бібліятэкамі. Агульны фонд кабінетаў складае 6213 экз. Паслугамі кафедральных бібліятэк у навучальным годзе карысталіся 4595 чытачоў, якім выдадзена 63192 экз. выданняў.
Абслугоўванне карыстальнікаў у кафедральных бібліятэках



п/п


Назва кафедральнай бібліятэкі

Колькасць

карыстальнікаў



Колькасць наведванняў

Колькасць кнігавыдач

1.

Кафедра інфармац. рэсурсаў

920

4140

4540

2.

Кафедра інфармац. рэсурсаў

637

10350

30400

3.

Кафедра інфармац. рэсурсаў

315

3150

2500

4.

Кафедра гісторыі і теорыі ІДК

1350

7642

8820

5.

Кафедра менеджм. ІДС

1373

15827

16932




УСЯГО:

4595

41109

63192

Прыцягнуць увагу карысталькаў, зрабіць экспазіцыі выстаў больш наглядымі і цікавымі – адна з задач, якія стаялі перад бібліятэкай у справаздачны перыяд. Кніжныя выставы – гэта сваеасаблівая візітная картка бібліятэкі. Па іх мяркуюць не толькі аб фондзе бібліятэкі, але і аб стылі работы аддзела ці бібліятэкі ў цэлым. Кніжная выстава – гэта творчы погляд на тэму экспазіцый. Супрацоўніку бібліятэкі патрэбна мець асобае мастэрства, каб ствараць прывабныя выставы, якія вызываюць цікавасць.

Пастаянна дзейнічалі ў чытальнай зале, на агульным і нотна-музычным абанементах кніжныя выставы новых паступленняў. На працягу навучальнага года праходзілі прагляды літаратуры да Вучонага Савета універсітэта, па асобным накірункам дзейнасці ў межах мерапрыемстваў, якія ладзіліся ва універсітэце. Сярод іх наступныя: выстава прац прафесарска-выкладчыцкага складу БДУКМ да 35-годдзя універсітэта, “Беларуская культура ва ўмовах глабалізацыі: духоўныя каштоўнасцІ, традыцыі, творчыя дасягненні”, “Аўтэнтычны фальклор: пралемы захавання, вывучэння, успрымання” (V Міжнародная навуковая канферэнцыя) і іншыя. За справаздачны перыяд былі аформлены кніжныя выставы ў дапамогу навучальнаму працэсу розным катэгорыям карыстальнікаў. Сярод іх такія, як “Табе, першакурснік”, “В помощь к экзаменационной сессии”, “У дапамогу дыпломніку” і г.д. Тэматычныя выставы праводзіся да мерапрыемстваў бібліятэкі, знамянальных дат і падзей. Супрацоўнікамі бібліятэкі было арганізавана і экспаніравана за навучальны год 73 выставы, падрыхтаваны 4 тэматычныя фотапрэзентацыі па гісторыі універсітэта (на працягу навучальнага года у сектары рэдкай кнігі адсканіравана і разложана па архіўным папкам 72 фотаздымкі). Супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі праведзена 69 экскурсій для студэнтаў і гасцей універсітэта, тэматычныя гутаркі і гутаракі каля выстаў, падрыхтавана 14 даведак па архіву БДУКМ.

Даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне

Вучэбны працэс неаддзельны ад інфармацыі. Але знаходзіць і выкарыстоўваць інфармацыю, а таксама арыентавацца ў мностве сучасных сеткавых рэсурсаў дастаткова складана.

Даведачна-інфармацыйным абслугоўваннем займаюцца супрацоўнікі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела, аддзела абслугоўвання, аддзела электронных рэсурсаў. Карыстальнікам прадастаўляецца шырокі дыяпазон паслуг: ад вусных даведак да кансультацыйнага абслугоўваня. У бібліятэцы вядзецца дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва (ДАК). Колькасць абанентаў, якія атрымліваюць інфармацыю па сістэме ДАК на канец навучальнага года - 6 (рэктар, першы прарэктар, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці, нач. аддзела менэджмента якасці адукацыі, заг. аспірантурай, старшыня прафкама). Абслугоўванне ажыццяўлялася ў рэжыме “запыт-адказ”. Агульная колькасць апавяшчанняў – 134.

Даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў займае важнае месца ў дзейнасці бібліятэкі. Як і ў мінулым годзе, бібліёграфы аддзела забяспечвалі кваліфіцыраваннае кансультаванне па методыцы бібліяграфічнага пошуку, выкарыстанню даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, методыцы састаўлення бібліягрфічнага спіску, методыцы пошука па электронным БД, ЭК і аказвалі дапамогу ў выкарыстанні даведнікаў, бібліяграфічных дапаможнікаў, выконвалі розныя бібліяграфічныя запыты карыстальнікаў: тэматычныя, адрасныя, фактаграфічныя і удакладняючыя бібляграфічныя даныя дакументу і г. д.

Супрацоўнікі бібліятэкі надавалі вялікую ўвагу бібліяграфічнаму абслугоўванню карыстальнікаў. За справаздачны перыяд было выканана 20869 даведак, у тым ліку інфармацыйна-бібліяграфічным аддзелам - 2173, аддзелам абслугоўвання – 18520, аддзелам электронных інфармацыйных рэсурсаў – 176. Выкананне даведак ажыццяўлялася з выкарыстаннем як традыцыйнага даведачнага апарата, так і ЭК, электронных рэсурсаў Інтэрнэт, сістэмы прававой інфармацыі «Эталон».
Па відах выкананыя даведкі размеркаваны наступным чынам:


Від даведкі

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

Аддзел абслугоўвання

Аддзел электронных рэсурсаў

Усяго

тэматычныя

938

7493

2

8433

фактаграфічныя

80

3212

11

3303

адрасныя

669

4790

73

5532

удакладняючыя

486

3025

90

3601

Пераважную колькасць ад усіх запытаў карыстальнікаў складаюць тэматычыя - гэта 40,4 % ад агульнай колькасці. Тэматычныя запыты пераважаюць у інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле і аддзеле абслугоўвання, удакладняючыя – у аддзеле электронных інфармацыйных рэсурсаў. Пры выкананні складаных запытаў зместавага характару супрацоўнікі звяртаюцца да даведачных рэсурсаў Інтэрнэт.

Па меры паступлення новой літаратуры па актуальных пытаннях навуковых даследаванняў, пытаннях вышэйшай школы і іншых тэмах рыхтаваліся для карысталькаў спісы літаратуры (25). Увесь час афармляліся выставы па самых розных пытаннях і праблемах навукі, культуры і адукацыі (32 выстава і 3 адкрытыя прагляды літаратуры).

Інфармаванне кафедраў (25 абанентаў) па тэматыцы навуковых даследаванняў вялося шляхам штомесячнай рассылкі інфармацыі па электроннай пошце.

Эфектыўна выкарыстоўваліся як традыцыйныя, так і электронныя рэсурсы. Працягвалася работа па вядзенню картатэк: “Библиотечное дело. Библиография”, “Праблемы вышэйшай школы”, картатэка паэзіі, картатэка п’ес і сцэнарыяў і іншых.

БД “Труды преподавателей БГУКИ” з 2011 года рэдагуецца: на 15.06.2011г. складае 2049 бібліяграфічных запісаў, якія дапоўнены неабходнымі звесткамі.

У папку-дасье “Белорусский государственный университет культуры и искусств в печати” скапіравана 119 аркушаў аб універсітэце. ЭК БДУКМ папоўніўся на 3224 бібліяграфічных запісаў з бягучай перыёдыкі.

Сення ўзрастае неабходнасць ў актыўным садзейнічанні павышэнню інфармацыйнай культуры карысталькаў. З мэтаю інфармацыйнай падтрымкі навуковых даследаванняў, вучэбнага і выхаваўчага працэсу праводзяцца Дні кафедраў, Дні дыпломніка і інш., у праграму якіх абавязкова ўваходзяць прэзентацыі інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, інфармацыя аб умовах доступу і іх выкарыстання. Для такіх мерапрыемтваў рыхтуюцца кніжныя выставы, памяткі, спісы БД і інш. У мінулым навучальным годзе прайшлі такія сустрэчы з кафедрамі тэорыі і гісторыі ІДК, культуралогіі.

Для студэнтаў-выпускнікоў у 2010-2011 навучальным годзе праведзены “Дзень дыпломніка” (факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва).

Працягвалася работа, пачатая ў студзені 2010 года, у карпаратыўным праекце БелАР: у справаздачны перыяд атрымлівалі, рэдагавалі і ўносілі ў ЭК 28 назваў беларускіх часопісаў.

У практыку работы бібліятэкі ўвайшлі семінары для выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў па методыцы пошуку ў сучасным інфармацыйным асяродку. У выніку павысілася колькасць зваротаў да электроннага каталогу. Бібліятэка выкарыстоўвае свае інфармацыйныя рэсурсы не толькі ў дапамогу навучальнаму працэсу, але і садзейнічае гарманічнаму развіццю карыстальнікаў, іх духоўнаму росту. Для студэнтаў ФІДК, слухачоў ІПКіПК, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта праведзены лекцыйныя і практычныя заняткі, у тым ліку: лекцыі-прэзентацыі «Организация и методика работы библиотеки по ведению электронного каталога библиотеки БГУКИ» для слухачоў ІПКіПК, «Электронные информационные ресурсы Виртуального читального зала Национальной библиотеки Беларуси» для супрацоўнікаў і выкладчыкаў, практычныя заняткі і г.д.

Важным напрамкам з’яўляецца фарміраванне інфармацыйнай культуры карысталькаў. Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій у практыку работы бібліятэкі абумовіла неабходнасць навучання карыстальнікаў граматна фарміраваць свае інфармацыйныя запыты, ажыццяўляць інфармацыйны пошук, выкарыстоўваючы ўсе пошукавыя сродкі, аналізаваць атрыманую інфармацыю, праводзіць яе бібліяграфічную апрацоўку і арыентавацца ў інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі. На практычных занятках есць магчымасць навучыцца граматна працаваць з электроннай інфармацыяй, з вырыстаннем Інтэрнет-рэсурсаў, якія выконваюць запросы карыстальнікаў.

У мінулым навучальным годзе былі арганізаваны адукацыйныя семінары па карыстанню электроннымі рэсурсамі, экскурсіі, кансультацыі.
Культурна-асветніцкая і выхаваўчая работа з чытачамі
Культурна-асветніцкая і выхаваўчая работа бібліятэкі была накіравана на выхаванне інтэлектуальнай, духоўнай, прававой, экалагічнай і эстэтычнай культуры моладзі, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай пастаянна праводзяцца: тэматычныя сустрэчы з выдатнымі землякамі - паэтамі, пісьменнікамі, супрацоўнікамі рэдакцый; прэзентацыі; семінары; выставы і інш.

У верасні 2010 года да Дня бібліятэк Беларусі прайшла падрыхтаваная аддзелам метадычнай работы і бібліятэчнай адукацыі фотапрэзентацыя «Взгляд через объектив» - аб бібліятэцы і супрацоўніках бібліятэкі БДУКМ. Сярод мерапрыемстваў, якія праведзены у межах “Кніжных Каляд”, творчая сустрэча «С любовью каждая строка…» з беларускай паэтэсай В. Паліканінай; з беларускім паэтам, галоўным рэдактарам часопіса «Неман» А. Бадаком і інш. У маі 2011 года госцем супрацоўнікаў бібліятэкі і студэнтау універсітэта быў пісьменнік, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Пры правядзенні мерапрыемстваў наведвальнікаў знаёмілі з біяграфіямі і творчасцю вядомых людзей, малавядомымі фактамі з жыцця майстроў слова, госці адказвалі на пытанні прысутных, дзяліліся сваімі творчымі планамі.

Сярод кніжных выстаў культурна-асветніцкай накіраванасці можна вызначыць наступныя: «Вышэйшая школа: праблемы развіцця і перспектывы», «Земной поклон тебе, родная мама за то, что ты на этом свете есть», «Лучший музыкант Франции» да 175-годдзя з дня нараджэння Каміля Сенс-Санса (1835-1921), «О матерях с любовью», «Песни, посвященные матери», выстава прац прафесарска-выкладчыцкага складу БДУКМ да 35-годдзя універсітэта, «90 лет со дня рождения Я. Френкеля, российского композитора, народного артиста СССР», «Ты мне вясню прыснілася…» да юбілею Ю.В. Семенякі, «Сям’я – найвышэйшая каштоўнасць грамадства», «Светлы анёл нацыі» да 80-годдзя з дня нараджэння В.Караткевіча, «Международный день кино», «Беларусь – мая песня» да 70-годдзя з дня нараджэння В. Мулявіна, «Талент, дадзены Богам» да 80-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна, «Адвечная сіла зямлі» да 80-годдзя з дня нараджэння І. Мележа, «Декоративно-прикладное искусство Беларуси», «Мастацтва кнігі Паўла Татарнікава», «Волшебная страна поэзии», «Магия театра», «Информационное общество и библиотека», «Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання», «Культурная спадчына беларускага народа: праблемы захавання і развіцця».

Сення бібліятэка прагне да максімальнага раскрыцця зместу сваіх фондаў. У гэтых умовах важным становіцца удасканаленне і актывізацыя выставачнай дзейнасці; граматнае, прафесіянальнае афармленне экспазіцый.

Культурна-асветніцкая і выхаваўчая дзейнасць бібліятэкі садзейнічала фарміраванню асобы будучага спецыяліста і выхаванню духоўнай, экалагічнай і эстэтычнай культуры студэнтства, навыкаў здаровага ладу жыцця.


Удзел у навуковай рабоце універсітэта

Навуковая работа мае вялікае значэнне ў дзейнасці бібліятэкі вну. Яна дае магчымасць творчага і прафесійнага развіцця не толькі асобных бібліятэкараў-практыкаў, але і цэлых бібліятэчных калектываў, стварае пазітыўны імідж бібліятэкі як у вну, так і сярод бібліятэчнай суполкі.

У справаздачны перыяд завершана навукова-даследчая работа па тэме “Кніжная культура Беларусі: гісторыка-тэарэтычны аспект” (распрацоўвалася ў бібліятэцы з 1996г.). Па выніках работы былі падрыхтаваны да выдання вучэбны дапаможнік “Гісторыя беларускай кнігі”, зборнік навуковых артыкулаў “Кніга Беларусі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры”, навукова-дапаможны паказальнік, прысвечаны польскаму кнігазнаўцу, доктару Кшыштафу Міганю.

Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана 17 публікацый, 17 выступленняў на 14 міжнародных, навуковых і навукова-метадычных канферэнцыях, семінарах з дакладамі. Сярод мерапрыемстваў: Школа дырэтароў навуковых бібліятэк і бібліятэк ВНУ “Искусство результативного управления современной библиотекой”, 20-23 красавіка 2010 г.; Навукова-метадычная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу БДУКМ “Научно-методическое и информационное сопровождение подготовки кадров для сферы культуры и искусства”, 3 лютага 2010 г.; Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Белорусская культура в условиях глобализации”, посвящённая 35-летию основания университета, 13-14 кастрычніка 2010 г.; Міжнародны бібліяграфічны кангрэс (Санкт-Пецярбург) “Православная библиография Беларуси: возникновение и основные этапы развития”, 21-23 верасня 2010г.; XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Менеджмент вузовских библиотек», прысвечаная 90-годдзю Навуковай бібліятэкі БНТУ «Электронные информационные ресурсы и технологии для обеспечения качественного образования и науки в вузе», 21-22 кастрычніка 2010 г.; навукова-практычная канферэнцыя “Информационное обеспечение стратегии инновационного развития науки и производства”, 12-13 кастрычніка 2010 г., РНТБ; VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні «Библиотеки в формировании инновационной среды для развития науки, образования и бизнеса», 28–29 кастрычніка 2010 г., НББ; II Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў і спецыялістаў «Библиотеки в информационном пространстве : проблемы и тенденции развития», 16 лютага 2010 г., ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларусі; круглы стол у рамках Румянцаўскіх чытанняў Гомельскай абласной бібліятэкі “Кніга Беларусі: дзяржаўныя і прыватныя калекцыі. Сучасны погляд” і інш. Удзел у такіх мерапрыемствы павышае аўтарытэт бібліятэкі і з’яўляецца формай набліжэння яе інфармацыйных прадуктаў і паслуг да карыстальнікаў.

У верасні 2010 г. завершаны сумесны праект бібліятэкі, кафедры этналогіі і фальклору і кафедры замежных моў БДУКМ “География традиционного обрядового фольклора белорусов в контексте мирового культурного наследия” (грант Посольства США и “Посольского фонда по сохранению культурного наследия”). У выніку праекта створаны мультымедыйны кампакт-дыск «Атлас нематериальных культурных ценностей белорусов» (картографирование регионов бытования традиционных обрядов) на беларускай і англійскай мовах з прылажэннем у выглядзе трох DVD-дыскаў з відыяфільмамі, запісаннымі ў фальклорных экспедыцыях. У прылажэнні 9 відыяфільмаў: Абрадавая ежа старавераў; Варвараўская свечка; Вялікдзень у Крыштафова; Вялікдзень: дзіцячыя гульні і святочныя стравы; Жаніцьба Цярэшкі; Калядныя карагоды (Брэстскай вобл.); Калядныя карагоды (Магілёўскай вобл.); Купалле ў Ананчыцах; Этнаграфія і фальклор вёскі Ананчыцы (Мінская вобл.). Гэты інфармацыйны рэсурс мае навукова-пазнавальны характар і прызначаны шырокаму колу карыстальнікаў.

Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні ў маі 2011 года XVII-ых Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх навуковых чытанняў, прысвечаныя Дням славянскай пісьменства і культуры, якія былі запланаваны Міністэрствам культуры РБ і БДУКМ.

У справаздачны перыяд бібліятэка арганізоўвала выставы навуковых прац прафесарска-выкладчыцкага складу і аспірантаў універсітэта, тэматычныя выставы ў межах адукацыйных мерапрыемстваў і інш.

Бібліятэка захавала існуючыя парнёрскія ўзаемаадносіны з бібліятэкамі як нашай краіны, так замежнымі, працягвае актыўна развіваць і налажваць новыя.



Арганізацыйна-метадычная работа
Метадычная дзейнасць у мінулым навучальным годзе была накіравана на перапрацоўку і распрацоўку арганізацыйна-тэхналагічнай дакументацыі; удакладненне Сістэмы менеджмента якасці, дакументаванай працэдуры “Бібліятэчнае забеспячэнне”; састаўленне планаў і справаздач; вывучэнне вопыта работы іншых бібліятэк; арганізацыю павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі; падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў; выдавецка-афарміцельскую дзейнасць; рэкламу бібліятэкі і яе паслуг і іншае. Сумесна распрацаваны шэраг дакументаў: “Інструкцыя аб парадку замены згубленых чытачамі дакументоў з фонду бібліятэкі БДУКМ”, тэхналагічная інструкцыя “Арганізацыя групавога метада абслугоўвання карыстальнікаў”, “Інструкцыя аб выключэнні дакументаў часовага захавання із фондаў бібліятэкі” і іншыя.

Падведзены вынікі міні-апытання карыстальнікаў “Масавае мерапрыемства: ваша думка”, якое завершана у снежні 2010 года. Удзельнікі адказвалі на пытанні аб цікавасці тэмы праведзенага мерапрыемства, яго форме, аб яго узроўні, выказвалі свае пажаданні. У апытанні прынялі ўдзел студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі універсітэта.

На базе бібліятэкі праходзіла практыка студэнтаў ФІДК (на працягу года гэта групы студэнтаў 3, 4, 5 курсаў); праведзены 7 лекцый: метадычная і інфармацыйна-бібліяграфічная рабта ў бібліятэцы, электронныя рэсурсы і г.д.

На працягу навучальнага года супрацоўнікі аддзела метадычнай работы і бібліятэчнай адукацыі займаліся арганізацыяй і правядзеннем экскурсій для першакурснікаў (для іх была падрыхтавана і “Памятка”). Дзень дыпломніка быў праведзены для выпускнікоў факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, уручаны Памяткі дыпломніку. Падрыхтавана Памяткі завочніку.

Рэгулярна праводзіліся кансультацыі для супрацоўнікаў іншых аддзелаў бібліятэкі.

Выдаваліся рэкламная прадукцыя розных форм.

Як стала ўжо добрай традыцыяй, супрацоўнікі аддзела метадычнай работы і бібліятэчнай адукацыі рыхтавалі і праводзілі для супрацоўнікаў бібліятэкі мерапрыемствы, якія накіраваны на фарміраванне карпаратыўнай культуры калектыву бібліятэкі.
Кіраванне бібліятэкай і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў
Кіраванне бібліятэкай патрабуе рэалізаціі сістэмнага падыхода, апіраецца на кадравы патэнцыял, накіроўвае ўсю біблятэчную дзейнасць на патрабаванні карыстальнікаў, рэагуе і праводзіць сучасныя змены ў бібліятэцы, якія адказваюць патрабававнням знешняга асяроддзя і дазваляюць стабільна функцыяніраваць, што ў сукупнасці дае магчымасць бібліятэцы развівацца, у тым ліку і ў доўгатэрміновай перспектыве.

Эфектыўнае функцыяніраванне бібліятэкі, як складанай тэхналагічнай сістэмы, непасрэдна залежыць ад кваліфікацыі персанала. Бібліятэкарам патрэбна ўвесь час уважліва сачыць за прафесійным перыядычным друкам, пашыраць кругагляд, авалодваць новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.

На працягу навучальнага года сістэматычна праходзілі Саветы пры дырэктары, Метадычныя Саветы. Сярод пытанняў, якія былі разгледжаны: крытэрыі адбора матэрыялаў з перыядычных выданняў для аналітычнай роспісі; напаўненне электроннага адукацыйнага рэсурса універсітэта; сайт бібліятэкі; аб структуры бібліятэкі і іншыя.

Рэгулярна абмяркоўваліся прафесійныя пытанні і праблемы на вытворчых нарадах.

Сёння бібліятэкар павінен добра ведаць сучасныя інфармацыйныя прадукты, працаваць у адпаведных бібліятэчных праграмах. Важнейшая ўмова адаптацыі бібліятэчных работнікаў да рашэння новых вытворчых задач – бесперапынная бібліятэчная адукацыя. На яе ўскладаецца асноўная нагрузка па рэгулярным абнаўленні ведаў, кампетэнцыі недастаючых прафесійных уменняў і навыкаў. Сістэма бесперапыннай адукацыі прызвана забяспечыць дастатковы ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і кампетэнцыі бібліятэчных работнікаў. Традыцыйная практыка павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі універсітэта захавалася і ў гэтым навучальным годзе: курсы павышэння кваліфікацыі РІВШ, штотыднёвае вытворчае навучанне, наведванне семінараў у вядучых бібліятэках краіны, рабочыя нарады, трэнінгі, прэзентацыі, кансультацыі, майстар-класы, самаадукацыя, удзел у мерапрыемствах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, абмеркаванне вынікаў Міжнародных канферэнцый і прафесійных наведванняў замежных бібліятэк. Тэматыка і формы правядзення заняткаў разнапланавыя: ад сучасных АБІС да арганізацыі гуманітарна - асветніцкай работы і многае іншае.

Курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 6 чалавек. Стажыроўку на базе бібліятэк вну – 2. Атрымлівае другую вышэйшую адукацыю 1 чалавек. У мэтах павышэння сваей прафесійнай кваліфікацыі супрацоўнікі бібліятэкі выступалі з цікавымі паведамленнямі на занятках па павышэнню кваліфікацыі. Сярод тэм наступныя: “Библиотечный блог как маркетинговый канал”, “Фантастика – это серьезно: советы читающего библиотекаря”, “Блоги разные нужны, блоги всякие важны”, “Электронные ресурсы: алгоритм поиска” і інш.

Для супрацоўнікаў бібліятэкі былі арганізаваны лекцыі: “Работа с БД Виртуального читального зала НББ” (сотрудники НББ), “Качество жизни” (Лосева Л.П., к.х.н.); сустрэчы з кіраўніком псіхалагічнай службы універсітэта У.Р. Калядой “Дорога добра – дорога в будущее”, “Как выработать уверенность в себе”, гучалі лекцыі-агляды аб творчасці сучасных беларускіх аўтараў, “Рэкамендацыі спецыяліста” аб публікацыях у перыядычных выданнях, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі выдавецтваў і іншае.

Супрацоўнікі бібліятэкі актыўна наведвалі мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ФІДК. Сярод іх лекцыі вядомых спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і кнігазнаўства: С.А. Басава (к.п.н, заг НМА ЛГІК), А.В. Сакалова (д.п.н, праф. С.-Пецербугскага гуманітарнага універсітэта), К. Міганя (праф. гуманітарных навук, Польшча).

У гадзіны, адведзеныя пад самаадукацыю, супрацоўнікі бібліятэкі вывучалі інструкцыі, абмяркоўвалі публікацыі ў прафесійнай прэсе, вырашалі пытанні арганізацыі работы падраздзяленняў бібліятэкі.

Адначасова з дасягнутымі вынікамі, у дзейнасці бібліятэкі ёсць і недахопы. Застаецца неабходнасць у рэгулярным камплектаванні фонду, у першую чаргу вучэбнай літаратурай; амаль не папаўняецца фонд мастацкай літаратуры; патрабуе рамонту кнігасховішча, частка кампутарнай тэхнікі; ёсць неабходнасць ва ўвядзенні аўтаматызаванай выдачы літаратуры (модуль абанемент) і сістэмы захавання фонду а таксама абнаўленне версіі АБІС MAРК-SQL 1.10. на 1.14.


Дырэктар бібліятэкі С.А. Анохін







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка