Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву 27 кастрычніка 2010 года



Дата30.03.2016
Памер22.5 Kb.
#5022
Справаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву
27 кастрычніка 2010 года

Другое паседжанне навуковага гуртка па крымінальнаму праву было прысвечана пакаранню непаўналетніх і інстытуту пасрэдніцтва.

Вёў паседжанне кіраўнік навуковага гуртка– Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).

На паседжанні гуртка выступілі наступныя дакладчыкі:



Парахневіч Уладзімір Сяргеевіч, якім былі разгледжаны наступныя пытанні:

  1. Сістэма пакаранняў у дзеючым крымінальным заканадаўстве Беларусі і ў некаторых еўрапейскіх дзяржавах.

  2. Інстытут пасрэдніцтва, яго крымінальна-прававая і сацыяльная сутнасць.

  3. Перспектывы ўжывання інстытута пасрэдніцтва ў заканадаўчай і правапрымяняльнай практыцы.

Разгляд пытанняў тэмы суправаджаўся дыскусіямі, у выніку якіх былі зроблены наступныя высновы:

1. Сутнасць інстытута пасярэдніцтва зводзіцца ў дасягненні яшчэ да суда мэт выпраўлення асобы і папярэджання здзяйснення ім новых злачынстваў.

2. Тэхналогія прымірэння - гэта адзін з важных кампанентаў аднаўлення сацыяльнай справядлівасці, які выконвае ролю змякчальнай альтэрнатывы пакаранню.

3. Палажэнні арт. 89 КК з'яўляюцца добрай перадумовай фарміравання мадэлі прымірэнчага правасуддзя ў Беларусі



Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка – студэнт 3 курса 10 групы У. С. Парахневіч


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка