Тэма: Сказы з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку
Мэта: адрозніваць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак ад іншых тыпаў складаных сказаў, вызначаць межы і сродкі сувязі прэдыкатыўных частак; будаваць схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак; 2) садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы; 3) спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці за свой выбар, ствараць сітуацыі для выхавання культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці, падрыхтоўвацца да здачы ЦТ па беларускай мове.
Ход урока
1. Арганізацыйны этап.
Паўтарэнне!
Выкананне трэніровачнага тэста (Выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў)
-
Адзначце дзеясловы, якія не маюць форм цяперашняга часу
-
1.прыехаў
|
6.дзьмуць
|
2.радаваўся
|
7.вярнуцца
|
3.уяўляць
|
8.ашчаслівіць
|
4.адкусіць
|
9.рассыпаць
|
5.заплываць
|
10. прыбегчы
|
2.Адзначце дзеясловы, якія ў 2 асобе множнага ліку цяп. часу абвес. ладу маюць канчатак –ЯЦЕ- АЦЕ
-
1. плесці
|
6. гаварыць
|
2. стамляцца
|
7. гнуць
|
3. глядзець
|
8. згаджацца
|
4. браць
|
9. жаць
|
5. рэзаць
|
10. любіць
|
3.Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі залежнага стану прошлага часу
-
1. звараны суп
|
6. пажоўклыя кветкі
|
2. ацалелыя палеткі
|
7. адчыненая фортка
|
3. прышыты гузік
|
8. прыціхлая зямля
|
4. разбітае акно
|
9. вывучаны верш
|
5. засеянае поле
|
10. апрануты чалавек
|
4. Устаўце патрэбную склонавую форму асабовага займенніка ТЫ
-
1. рад бачыць _
|
6. не пазнаю _
|
2. аказаў паслугу _
|
7. зайду да _
|
3. звярнуўся з просьбай да _
|
8. абавязкова дапамагу _
|
4. я аддзячу _
|
9. пасяджу каля _
|
5. скажу шчыра _
|
10. няма сакрэтаў ад _
|
5.Устаўце патрэбную склонавую форму зваротнага займенніка СЯБЕ -_ САБЕ
-
1. Даў слова _
| -
Не пахваліш сам _
| -
Не пазнаў сам _
| -
Часта забываючыся пра _
| -
Усміхаецца сама _
| -
Аблюбавала жыллё для _
| -
Сабака нікога да _ не падпускаў
| -
Уладкуецца само па _
|
6. Адзначце словы, якія спалучаюцца са зборным лічэбніка ДВОЕ
-
1. цяляты
|
5. коні
|
2. дзяўчаты
|
6. гусі
|
3. браты
|
7. крэслы
|
4. тэлефоны
|
8. акуляры
|
7. Пастаўце лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме
ТЫ – творны (табой)
Я –давальны (мне)
МЫ—месны (намі)
ВЫ –давальны, творны (вам, вамі)
Яны – родны, творны (імі, іх)
2. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока
- Што азначае тэрмін – сказы з рознымі відамі сувязі?
- Якія віды сувязі паміж часткамі вы ведаеце?
- Якія віды сувязі могуць спалучацца паміж часткамі?
- Ад чаго залежаць знакі прыпнку ў такіх сказах?
Аналіз правіла
1. Было душна і пахла мятаю
[ ] і [ ]. (складаназлучаны сказ)
2. Хвалі, што нараджаюцца дзесьці далёка ад берага, ідуць адна за адною валам.
[ …, (што … ), … ] (складаназалежны)
3. Стукаю – ніхто не адказвае
[ ] - [ ] (бяззлучнікавы)
-
І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце: чутно, як муха пралятае. (сказ з рознымі відамі сувязі)
-
[ ], ( што … ), і [ ]: [ ] ,( як …).
Кантрольна-карэкцыйны этап
Вызначце віды сказаў, якія ўтвараюць сэнсавыя часткі, пабудуйце схемы.
-
У яго так балела галава і гарэлі вочы, што сон не праходзіў.
-
Можна было падумаць: зямля варушыцца і моцна ўздыхае ад зімовага сну прырода.
-
Пот заліваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасці, хлопец не кідаў вёслаў.
-
Дожджык быў малы і рэдкі, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі твар.
Самастойная работа па варыянтах
Заданне. Спісаць, паставіць прапушчаныя знакі прыпынку, пабудаваць схемы сказаў.
1 Варыянт
-
Фурманка пайшла спакайней і Ляўчук усеўся трошкі зручней пасунуўся каб не навальвацца на нерухомае сцягно дэсантніка.
-
Не раз было з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны каго ўжо не чакалі па кім і слёзы пралілі.
-
Раптам за акном пачуўся шум залапаталі крылы і нехта мякка бумкнуў кіпцюрамі па падаконніку.
2 Варыянт
-
Шмат не трэба пісьменніку для шчасця але яму неабходна каб яго пачуў яго народ і мусіць найбольшай карай для паэта з’яўляецца немата на якую ён бывае несправядліва асуджаны.
-
Вечары росныя ночы светлыя а ранкі срэбныя ад расы.
-
Па другі бок пясчанага шляху які вядзе ў пабудаваную перасяленцамі вёску Макаў зусім іншае царства высіццца шуміць гай паблісквае зарослае рудой асакой балотца гамоняць з воблакамі вечныя сосны.
Вынік
Выстаўленне адзнак
Дамашняе заданне: выпісаць з мастацкіх твораў 3 сказы з рознымі відамі сувязі, пабудаваць схемы. |