ПРАГРАМА рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”
16 жніўня, г.Ліда
11:30 фае першага паверха Лідскага раённага Палаца культуры
-
сустрэча і рэгістрацыя гасцей і ўдзельнікаў фестывалю
-
канцэрт фальклорных калектываў Шчучынскага раёна;
11:30-14:00 унутраны дворык Лідскага раённага Палаца культуры
-
выстаўка-прэзентацыя“Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны” (вёска Пагародна Воранаўскага раёна, Іўеўскі раён, традыцыйнае печыва Лідскага раёна і інш.).
12:00фае другога паверха Лідскага раённага Палаца культуры
-
афіцыйнае адкрыццё Рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”;
-
прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны: выстаўка ткачыхі Алены Шунейка (ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”); “простае двухнітовае” ткалля Ваўкавыскага раёна; народнага майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча (Гродзенскі раён); майстроў роспісу велікодных яек Антаніны Юрчэня і Станіслава Змітровіча (Гродзенскі раён), абрад “Юр’я” вескі Ахонава Дзятлаўскага раёна;
-
абласная выстаўка-конкурс выцінанкі “Папяровыя фантазіі” (удзельнікі - майстры Ашмянскага, Ваўкавыскага, Дзятлаўскага, Воранаўскага, Астравецкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Слонімскага, Смаргонскага, Іўеўскага раёнаў, г.Гродна). Майстры, асобна ад Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, прадстаўляюць персанальныя выстаўкі выцінанкі. Ім будзе прапанавана набраць вучняў і за некаторы час правесці навучанне, сярод якіх вызначыцца лепшы. Пераможцаў конкурсу вызначыць экспертная камісія (умовы правядзення абласной выстаўкі-конкурсу дадаюцца);
-
анімацыйна – рэалістычная дзея апрацоўкі ільну і вырабу кужалю “Калі да лёну з паклонам – аддзячыць добра лён”.
14:00 Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры
Знаёмства з вопытам работы Лідскага раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры:
-
школа традыцыйных рамёстваў (майстар-клас у майстэрні ганчара Андрэя Канцавога і яго вучняў);
-
ткацтва кужалю;
-
майстэрня па пашыву традыцыйнага адзення;
-
спектакль “Цар Ірад” лялечнага тэатра “Батлейка”;
15:30 фае другога паверха Лідскага раённага Палаца культуры
-
“Круглы стол” з удзелам дырэктараў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і спецыялістаў галіны з ліку дырэктараў Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, метадыстаў па традыйнай культуры і інш. “Захаванне і папулярызацыя рэгіянальнай культуры Гродзеншчыны”
-
Падвядзенне вынікаў абласной выстаўкі-конкурсу выцінанкі “Папяровыя фантазіі”.
16:00Лідскі замак
-
знаёмства з сярэднявечнымі побытам і рамёствамі, тэатралізаванае прадстаўленне “Вяселле Ягайлы”.
-
выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі з сімволікай Рэспублікі Беларусь, Гродзенскай вобласці, г.Ліда.
17:30 Лідскі раённы Палац культуры. Летняя эстрада
-
канцэрт творчых калектываў Лідскага раёна і Літоўскай Рэспублікі “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”.
17 жніўня, вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна
“КІРМАШ РАМЁСТВАЎ”
(сумесна з праектам трансгранічнага супрацоўніцтва
“Вандроўка ў этнаказку”)
11.00-18.00 алея Гудзевіцкага дзяржаўнага
літаратурна-краязнаўчага музея
-
работа экспазіцыі выставак традыцыйных рамёстваў раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй тэхналогіі выканання вырабаў.
12.00-12.30 ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА ФЕСТЫВАЛЮ
Адкрыццё другога дня фестывалю.
12.30-17.20
-
Канцэрт фальклорных калектываў і дэфіле тэатраў моды.
17:30 -Падвядзенне вынікаў фестывалю.
19.00 – 22.00
-
канцэрт этнагруп (па праграме фестывалю “Вандроўка ў этнаказку”)
22.00- Этнадыскатэка (праграма фестывалю “Вандроўка ў этнаказку”).
12:00 - АЛЕЯ ШКОЛЫ
-
выстаўка майстроў Сувальшчыны (“Вандроўка ў этнаказку”);
12.30 - Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей
-
выстаўка “гродзенскіх дываноў” традыцыйнага падвойнага ткацтва, прэзентацыя майстэрні ткачыхі Веры Ігнатаўны Белакоз.
12.30-17:00 РАБОТА ПАДВОРКАЎ І МАЙСТАР-КЛАСАЎ:
Падворак ткачоў. Пляцоўка каля Гудзевіцкага дзяржаўнага
літаратурна-краязнаўчага музея
-
розныя тэхнікі ткацтва : простае двухнітовае (Ваўкавыскі раён), пераборнае (Шчучынскі раён), падвойнае ткацтва (Мастоўскі раён), ткацтва габеленаў (Гродзенскі раён);
-
майстар-класы па пляценню паясоў (удзельнічаюць Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Гродзенскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Смаргонскі, Слонімскі раёны, г.Гродна).
Падворак майстроў саломапляцення.Пляцоўка за Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеем
-
- выстаўка ўзораў мастацкага саломапляцення і майстар-класы ад лепшых саломапляцельшчыкаў Гродзеншчыны (удзельнічаюць Астравецкі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Смаргонскі раёны, г.Гродна).
Падворак гродзенскіх кавалёў (міні-майстэрня). Алея музея
-
выстаўка мастацкай коўкі “Стыхія металу і агню”; майстар-клас па мастацкай апрацоўцы металу.
Майстар-клас па роспісу яек , конкурс на лепшую пісанку. Пляцоўка насупраць сялянскай хаты XVIIIст. і свірнапершай паловы XXст.
-
-майстар -класы па традыцыйнаму роспісу яек (“сапоцкінскія пісанкі”);
-
-майстар-класы па дэкарыраванню яек (удзельнічаюць Астравецкі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Свіслацкі раёны, г.Гродна);
-
-конкурс на лепшую пісанку сярод дзяцей і моладзі (праводзіць Іюльская Яніна Вацлаваўна - РЦР АК Ваўкавыскага райвыканкама (г.п.Рось).
Майстар-клас мастацкай разьбы па дрэве (“Вандроўка ў этнаказку”). Алея музея.
ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА
Гульнявая пляцоўка Гудзевіцкай СШ (насупраць музея)
13.00-15.10 - народныя сюжэтна-гульнявыя праграмы для дзяцей, спектаклі лялечных тэатраў “Батлейка” ;
15.10-16.00 - этнапраграма (па асобнай праграме фестывалю ”Вандроўка ў этнаказка”)
КАНЦЭРТНАЯ ПЛЯЦОЎКА ШКОЛЫ(галоўны ўваход)
16.00 – выступленні калектываў Сувальшчыны (па праграме фестывалю “Вандроўка ў этнаказку”)
18:00 – выступленні народных калектываў “Зарачанскія крынічкі” і “Ярыца”. |