Сістэма краязнаўчай працы ў школе роля краязнаўства ў грамадзянска патрыятычным выхаванні




Дата канвертавання18.05.2016
Памер266.17 Kb.
Сістэма краязнаўчай працы ў школе
РОЛЯ КРАЯЗНАЎСТВА Ў ГРАМАДЗЯНСКА - ПАТРЫЯТЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ

Раней ужо шмат гаварылася аб ролі краязнаўства ў павышэнні цікавасці вучняў да мінуўшчыны шляхам іх непасрэднага дакранання да тых каранёў, што сілкуюць нашу нацыю патрыятычнай энэргіяй.

І гэта сапраўды так. Толькі вяртанне да сваіх вытокаў праз звяртанне да гаючай крыніцы свайго роду , сваёй маленькай радзімы , яе традыцый і спадчыны здольнае выклікаць вялікую стваральную энэргію. “Выхаванне гісторыяй”, і на думку Старшыні Саюза краязнаўцаў Расіі Сігурда Отавіча Шміта, мае вельмі вялікі сэнс , бо



Краязнаўства - не толькі краяведанне (краезнание), але заўсёды і краялюбства”. І, па словах А. І. Бутэвіча, “Бо хто ж нас палюбіць і спазнае ў свеце, калі мы самі,не дай Бог , не будзем паважаць сябе, не любіць і не паважаць сваю гісторыю.”( Краязнаўчая газета. 2005г. № 13.). Знаёмства з мясцовай гісторыяй дапамагае вучням лепш зразумець агульнагістарычныя заканамернасці , адчуць пачуццё прыналежнасці да роднай зямлі і нацыянальнай еднасці , повязь часоў і пакаленняў. Такім чынам, галоўнымі задачамі краязнаўчай дзейнасмці лічу:

  1. Вывучэнне гістарычнай, прыроднай і духоўнай спадчыны нашага краю.

  2. Далучэнне вучняў да працэсу знаёмства з багатай прыроднай і духоўнай спадчына нашай зямлі.

  3. Выхаванне павагі да гераічнага і трагічнага мінулага нашага народа.

  4. Выхаванне любові да роднай зямлі і прыроды, мінуўшчыны і людзей нашага краю, з якіх варта браць прыклад.

  5. Выхаванне павагі да стваральнай працы пакаленняў нашых людзей.

  6. Фармаванне грамадзяніна і патрыёта Беларусі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адказнасцю за будучыню нашай Радзімы.

Асноўнымі прынцыпамі нашай дзейнасці з’яўляюцца такія:

  • гуманістычны падыход да выхавання;

  • навуковасць;

  • нагляднасць;

  • назапашванне практычнага вопыту;

  • сувязь з жыццём і рэаліямі сучаснасці;

  • сумесная дзейнасць усіх удзельнікаў (іх эфектыўнае ўзаемадзеянне);

  • адаптыўнасць матэрыялу і яго шырокае выкарыстанне ў дзейнасці ўстановы адукацыі;

  • крэатыўнасць і творчасць;

  • развіццё і ўдасканальванне;

  • эмацыянальнасць выхаваўчых уздзеянняў;

  • інтэграцыя навучальнай і пазаўрочнай дзейнасці.

Асноўныя адметныя рысы дзейнасці:

  • практычная методыка даследвання выбранай з’явы;

  • уласны эксперыментальны матэрыял;

  • аналіз уласных дадзеных;

  • высновы пасля аналізу;

  • вучань – мэта, суб’ект і крытэрый сістэмы дзейнасці;

  • задача педагога ў стварэнні ўмоў для фармавання пазнавальных інтарэсаў і развіцця творчага мыслення школьнікаў.

Спынемся спачатку на пазакласнай рабоце. Пазакласная краязнаўчая работа ўмоўна можа быць падзелена на:

  1. Папярэджваючаю - гэта калі пазакласная работа папярэднічае вывучэнню матэрыялу на ўроку. Тут галоўная ўвага надаецца стварэнню эмацыйнага “падмурку” для будучых навучальных заняткаў з іх вывадамі і абагульненнямі.

  2. Спадарожную - такая работа выконваецца вучнямі паралельна з вывучэннем у класе агульнага курсу гісторыі. Увага школьнікаў звяртаецца на агульнае і асаблівае у гісторыі вялікіх рэгіёнаў і

мясцовых зямель.

  1. Наступную - яна па сваім змесце ідзе як бы ўслед за школьнай праграмай. Угэтым выпадку на падставе тэарэтычных ведаў, якія ёсць у вучняў, адбываецца працэс канкрэтызацыі, замацавання, удасканальвання, удакладнення, а разам з тым і змены тых або іншых уяўленняў, ведаў. Вучні ад агульных палажэнняў рухаюцца да канкрэтных фактаў рэчаіснасці.

Асноўная асаблівасць пазакласнай краязнаўчай работы - дабраахвотны характар,магчымасць задавальнення і далейшага развіцця пазнавальных запатрабаванняў і схільнасцяў вучняў, шырокія магчымасці ў выбары формаў і метадаў работы. Яе формы можна падзяліць на наступныя:

1. Індывідуальная - прадуглежвае чытанне літаратуры па мясцовай гісторыі, працу з дакументамі, рэчавымі матэрыяламі,падрыхтойку паведамленняў, дакладаў, рэфератаў,збор успамінаў, прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, апісанне помнікаў гісторыі , выраб наглядных дапаможнікаў і інш.

2. Групавая – работа ў гуртках, суполках, экскурсіі, паходы, экспедыцыі, віктарыны, алімпіяды, выпуск насценгазет, рукапісных часопісаў і інш..

3. Масавая - краязнаўчыя гульні, вечары, віктарыны, алімпіяды, канферэнцыі і г. д. Яна ўзбагачае работу ў гуртках, авынікі заняткаў у апошніх часта выносяцца на агульнашкольныя вечары,

Віктарыны, канферэнцыі.

Індывідуальная работа - неабходны элемант, як масавай, так і

групавой формаў. Але аснова, на якой можа грунтавацца ўся пазакласная гісторыка - краязнаўчая работа, - часцей за ўсё арганізавана дзейнасць гуртка, сябрыны, таварыства і інш.

Для чаго патрэбна краязнаўства?

Галоўнаю мэтаю сістэмы адукацыі любой краіны ёсць фармаванне грамадзяніна - патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы.

Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцяў вучняў належыць краязнаўству. Чаму?

Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя дзецям, таму працэс засваення гісторыі Айчыны становіцца больш лёгкім і зразумелым.

Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць вучняў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з’яў да глыбокіх высноваў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс спазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.

Вывучэнне роднага краю адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці вучняў, для пошуку, даследавання, нават адкрыццяў. Актыўны творчы пошук, што адбываецца пры правядзенні самастойнай работы, дазваляе перажыць радасць поспеху, паверыць у свае сілы, навучае пераадольваць цяжкасці, развівае навыкі самаадукацыі.

Даследчыя краязнаўчыя працы часцей за ўсё выконваюцца ў калектыве, неабходна браць інтэрв’ю, запісваць успаміны аднавяскоўцаў, - гэта спрыяе фармаванню ўменняў кантактаваць з людзьмі, вучыцца чалавечым зносінам, тактоўнасці, павазе да чужых меркаванняў.

Адзін з напрамкаў краязнаўства – вывучэнне канкрэтных чалавечых лёсаў, у першую чаргу “блізкіх” людзей – сваякоў, землякоў, вывучэнне паўсядзённасці, жывога жыцця з яго кранальнымі падрабязнасцямі. Знаёмячыся з жыццём землякоў, дзеці знаходзяць у іх падставы для гонару за сваю зямлю і яе людзей, на чым і грунтуецца любоў да Айчыны, жаданне служыць ёй, працаваць на карысць гэтых людзей.

У гэтым артыкуле аўтар спрабуе выкласці ўласную сістэму краязнаўчых спраў, якая склалася за час шматгадовай працы ў Ворнаўскай школе. Магчыма, выкладзеная інфармацыя будзе цікавая для калегаў, якія займаюцца краязнаўствам ці толькі збіраюцца гэта пачаць.

Сістэма краязнаўчых спраў у Ворнаўскай школе


  • Школьны музей – цэнтр краязнаўчай работы

  1. Гісторыя і час стварэння музея.

Краязнаўчы музей Ворнаўскай школы быў створаны ў 1985 годзе намаганнямі вучняў і настаўнікаў. Вялікі ўклад у яго дзейнасць зрабіў тагачасны дырэктар школы Ясечка.

  1. Мэты і асноўныя напрамкі работы.

Мэта музея – выхаванне будучых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства.

Напрамкі працы:



  1. Папаўненне фондаў музея новымі экспанатамі. Для гэтага на штогадовым свяце “Наш край” праводзім выставу-конкурс новапрынесеных рэчаў, узнагароджваем усіх вучняў, якія прынеслі новыя экспанаты.

  2. Падрыхтавана і працуе група вучняў-экскурсаводаў па кожнаму з раздзелаў.

  3. Штогод праводзім турыстычныя паходы з мэтаю вывучэння роднага краю. Вынікі даследаванняў афармляюцца ў выглядзе альбомаў, асвятляюцца і СМІ, выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.

  4. Вучні-краязнаўцы ўдзельнічаюць у агульнабеларускіх конкурсах: “Наш Край”, “Дзень Зямлі”, “Мой радавод”, “Чарнобыль – мой боль”, “Блізкая гісторыя”, “Халакост”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і інш. Многія працы на розных узроўнях узнагароджаны дыпломамі.

  5. Збіраем і запісваем легенды нашага краю аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў, а таксама песні, абрады, складаем тапанімічныя карты нашых урочышчаў.

  6. Рыхтуем і ладзім каляндарныя абрадавыя святы: Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Багач і інш.

  7. Штогод на вучнёўскай краязнаўчай школьнай канферэнцыі ”Наш край” падводзім вынікі краязнаўчых даследаванняў за год у розных формах і па розных тэмах (“Славутыя людзі нашага краю”, “Легенды нашага краю”, “Гісторыя нашых вёсак”, “Гісторыя школы”, “Вайна вачыма дзяцей” і інш.).

  8. У музеі праводзяцца ўрокі па гісторыі (напрыклад, “Прылады працы старажытных людзей”,”Вялікая Айчынная вайна”), прадмету “Мая Радзіма Беларусь”, класныя гадзіны.

  1. Раздзелы экспазіцыі: кароткая характарыстыка.

1-ы раздзел: “Этнаграфічны”. Тут сабраныя прылады працы, адзенне, посуд, хатняе начынне нашых продкаў у ХІХ-ХХ ст..

2-гі раздзел: “Археалагічны”: карта краю з нанесенымі на ёй археалагічнымі помнікамі, крэмневыя прылады працы, знойдзеныя вучнямі ў час археалагічных раскопак і паходаў, экспедыцый па археалагічных помніках, у т. л. і ва ўрочышча Грэнск.

3-ці раздзел: “Святло далёкага мінулага” уключае стэнды з інфармацыяй пра прыроду, легенды, гісторыю населеных пунктаў Ворнаўшчыны, славутых людзей і інш.

4-ты раздзел: “Жыццё і дзейнасць акадэміка АН БССР Несцяровіча”, дзе пражстаўлены жыццёвы шлях і дзейнасць акадэміка, яго асабістыя рэчы. прадстаўлены жыццёвы шлях і асабістыя рэчы славутага акадэміка. На прыкладзе жыцця і дзейнасці акадэміка вучні пачынаюць адчуваць гонар за нашу зямельку, што нарадзіла такога чалавека, вучацца любіць гэтую старонку , ганарыцца яе людзьмі, бачаць яскравы прыклад таго, як можна сумленнай, настойлівай і нястомнай працай не толькі прабіцца ў людзі, але і шмат зрабіць для той зямлі, якая цябе нарадзіла, ускарміла і вырасціла.

5-ты раздзел: “У гады ліхалецця” змяшчае матэрыялы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў нашым краі: падпольны антыфашысцкі рух у Тальцы, трагедыю талькаўскіх яўрэяў, партызанскія атрады ў нашай мясцовасці, вайсковы рыштунак і зброю, асабістыя рэчы, успаміны і фота удзельнікаў вайны, спіс загінуўшых з Талькаўскага сельсавета.

  1. Якія экскурсіі можа прапанаваць музей для вучняў школ раёна.

  1. Этнаграфія нашага краю.

  2. Археалогія нашага краю.

  3. Гісторыя нашага краю.

  4. Гісторыя Ворнаўскай школы.

  5. Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Школьны краязнаўчы музей

Глыбокая сталая і сістэматычная гісторыка-краязнаўчая праца часта прыводзіць да стварэння ў школах гісторыка-краязнаўчых музеяў. Арганізацыя школьнага музея - адна з найлепшых формаў грамадска-карыснай працы юных краязнаўцаў-гісторыкаў. Яна аб'ядноўвае не толькі чальцоў кружка, але і іншых навучэнцаў школы, а гэтак жа іх бацькоў. Настаўніку гісторыі застаецца толькі выкарыстоўваць у адукацыйна-выхаваўчых мэтах цягу школьнікаў да не заўсёды ўсвядомленага імі калекцыянаванню: ад сабраных рэчаў, малюнкаў, пісьмовых дакументаў весткі падлеткаў да ведаў, бо гісторыя, увасобленая ў іх, становіцца даступней і зразумелей навучэнцам. "Выхаванне цікавасці да гісторыі, разуменне каштоўнасці помнікаў гісторыі і культуры гонар за дзеі хвалебных землякоў - адна з асноўных задач школьнага краязнаўчага музея". Школьны краязнаўчы музей спрыяе выхаванню навучэнцаў у духу патрыятызму, прылучае моладзь да грамадска карыснай працы.

Асноўнымі задачамі музея з'яўляюцца:

1. Пошук і збор матэрыялаў краязнаўчага характару.

2. Улік і захоўванне сабраных дакументаў прадметаў, матэрыялаў.

3. Іх навуковая праверка, сістэматызацыя і метадычная апрацоўка.

4. Афармленне і экспанаванне матэрыялаў.

5. Выкарыстанне матэрыялаў музея ў навучальна-выхаваўчай працы ў школе.

Сярод школьных музеяў важнае месца займаюць ваенна-гістарычныя музеі. Расчыняючы ратныя подзвігі землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, падчас барацьбы з банд фармаваннямі на Каўказе гэтыя музеі выхоўваюць у школьнікаў патрыятызм, гатовасць да абароны Радзімы. Такія музеі дазваляюць праводзіць вялікую пошукава-даследчую працу і арганізаваць збор сапраўдных помнікаў гісторыі. Часта ў школах арганізуюцца краязнаўчыя музеі шматпрофільнага ці комплекснага характару. Гэтыя музеі ствараюць самыя шырокія магчымасці ў комплексным вывучэнні краязнаўчых аб'ектаў, гісторыі краю і ў зборы матэрыялаў. Комплексныя музеі з'яўляюцца навучальна-матэрыяльнай базай у выкладанні цэлага шэрагу навучальных прадметаў. Варта памятаць, што толькі ў тым выпадку, калі арганізацыя школьнага музея папярэднічае вялікая пошукава-даследчая праца па вывучэнні краю, калі пазакласная праца знаходзіцца ў цеснай сувязі з навучальнай і яны садзейнічаюць адзін аднаму, калі сабраныя навучэнцамі матэрыялы для музея шырока выкарыстоўваюцца як на ўроках, так і ў пазакласных мерапрыемствах. Толькі тады навучэнцы сваю працу па стварэнні музея будуць лічыць важнай і неабходнай.

Стварэнне музея мэтазгодна пачынаць са складання плану. Ён абмяркоўваецца і сцвярджаецца на педагагічнай радзе. Для кіраўніцтва працай па стварэнні музея прызначаецца настаўнік, як правіла гісторык ці географ. Пад кіраўніцтвам настаўніка арганізуецца рада музея, якая складае план экспазіцый, вызначае тэматыку, прыкладны пералік матэрыялаў, якія трэба знайсці, рэкамендуе шляхі пошуку матэрыялаў, арганізуе для гэтай мэты кансультацыі, распрацоўвае заданні кожнаму класу. Пажадана, каб усе чальцы рады музея былі са старэйшых класаў. У склад рады музея абіраецца прыкладна 10-12 чалавек, паміж якімі размяркоўваюцца абавязкі. Старшыня рады музея арганізуе ўсю працу рады музея. У яго абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка плану працы музея. Галоўны захавальнік фондаў музея адказвае за ўлік і захоўванне музейных калекцый, вядзе інвентарную кнігу, складае картатэку, разам з памагатым класіфікуе помнікі, выдае іх для экспанавання і выкарыстанні ў навучальна-выхаваўчым працэсе, Сакратар рады музея вядзе пратаколы паседжанняў рады музея, афармляе і захоўвае ўсе дакументы па арганізацыі і правядзенню паходаў, экспедыцый. Кожны з чальцоў рады музея мае пэўнае заданне, зацверджанае на радзе музея. Звычайна чальцы рады адказваюць за збор матэрыялу, стварэнне экспазіцый, арганізацыю экскурсій, паходаў і інш.

Адкрыццё музея не варта адкладаць да таго часу, калі будуць сабраны ўсе экспанаты, прадугледжаныя планам. Ужо са з'яўленнем першых матэрыялаў неабходна арганізаваць выставы, стварыць краязнаўчы куток, які паступова будзе перарастаць у музей. У адваротным выпадку дзеці, не бачачы вынікаў сваёй працы, могуць страціць цікавасць да музея. Камплектаванне фонду музея - асноўная задача стварэння музея. Збор матэрыялаў вядзецца ўвесь час і не спыняецца на працягу ўсяго існавання музея. Шляхі збору матэрыялаў для музея могуць быць рознымі. Асноўнымі з іх з'яўляюцца сістэматычны збор матэрыялаў па абранай тэматыцы праз сістэму заданняў падчас вучобы, падчас экскурсій, сустрэч і г.д. Удзельнікам збору матэрыялу варта паказаць тэму і назваць заданне. Пры гэтым важна, каб яны ведалі, што збіраць і як збіраць. Для гэтага неабходна ім парэкамендаваць самастойна прачытаць адпаведную літаратуру па ўтрыманні тым, а таксама па методыцы збору матэрыялу. Акрамя таго, варта правесці з групамі практычныя заняткі, на якіх распавесці і паказаць, як дакументальна аформіць сабраны матэрыял, як правільна запісаць успамін, аповяд, аформіць прадмет-помнік. Пажаданы для ўдзельнікаў збору матэрыялу, напамінкі з пералікам прадметаў, матэрыялаў, якія трэба збіраць, метадычныя рады.

Школьны музей павінен забяспечыць правільную захаванасць экспанатаў. Улік і захоўванне матэрыялаў - вельмі важныя пытанні ў дзейнасці школьных музеяў. Зыходзячы з гэтага, у школьных музеях лепш захоўваць фотакопіі дакументаў, матэрыялаў, арыгіналы ўяўлялыя вялікую навуковую каштоўнасць, перадаваць у дзяржаўныя, народныя краязнаўчыя і іншыя музеі. Адной з формаў выкарыстання музейных матэрыялаў у навучальна-выхаваўчых мэтах з'яўляецца стварэнне выстаў і экспазіцый. У школьных музеях галоўным чынам ужываецца тэматычны прынцып экспазіцыі, г.зн. усе матэрыялы групуюцца па вызначаных тэмах. Задача экспазіцыі школьнага музея ў тым, каб, выкарыстоўваючы навочнасць, даступнасць, пераканаўчасць і эмацыйнасць, уласціваму прадметнаму паказу, даць магчымасць навучэнцам атрымаць больш поўнае ўяўленне пра працэс развіцця грамадства, пра гісторыю сваёй Радзімы, свайго краю. Нягледзячы на зместавыя адрозненні ў профілях і зместу экспазіцый, існуюць агульныя патрабаванні для ўсіх школьных музеяў. Паколькі школьны краязнаўчы музей мае першым чынам навучальна-выхаваўчае значэнне, тое ўтрыманне яго экспазіцый, уся яго праца будуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі школьнай праграмы па гісторыі Расіі і накіравана на глыбейшае і трывалае засваенне асноў гістарычнай навукі. Школьны гісторыка - краязнаўчы музей павінен мець навукова-абгрунтаваную структуру экспазіцый і прынятай гістарычнай навукай перыядызацыю.

Гісторыка-краязнаўчы музей закліканы адкрываць гісторыю аднаго вызначанага краю з найстаражытных часоў і да нашых дзён ці нейкага карацейшага перыяду. Ён з'яўляецца добрай запамогай у навучальна-выхаваўчай дзейнасці школы і стварае велізарныя магчымасці для разнастайных формаў і метадаў працы з навучэнцамі.

З вопыту арганізацыі і правядзення вучэбных экскурсій

Методыка арганізацыі вучэбных экскурсій

Эфектыўным сродкам навучання і выхавання вучняў з’яўляецца экскурсійная работа. Пра яе эфектыўнасць сведчаць:



  1. Яна садзейнічае больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырае і паглыбляе іх веды.

  2. Дае магчымасць больш увагі удзяліць вывучэнню краязнаўчым матэрыялаў.

  3. Фармуе гістарычную памяць падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі, роду, населенага пункта.

Вылучаюцца наступныя віды вучэбных экскурсій:

  1. Па месцах гістарычных падзей.

  2. Да гістарычнага, гісторыка-краязнаўчага помніка.

  3. У музей.

  4. На прыроду і прыродна-ландшафныя комплексы.

  5. У архіўныя ўстановы і бібліятэкі.

  6. На вытворчасць.

  7. У замежныя краіны.

У адпаведнасці зх вучэбна-выхаваўчай задачай экскурсіі падзяляюцца на:

    • уступныя, якія праводзяцца напярэдадні вывучэння адпаведнай тэмы;

    • цякучыя, якія арганізуюцца у працэсе вывучэння новага матэрыялу;

    • выніковыя, якія праводзяцца пасля вывучэння гістарычнай тэмы і маюць мэтай замацаванне матэрыялу.

Правядзенне экскурсіі патрабуе добрай падрыхтоўкі настаўніка і вучняў і вымагае здзяйсненне мерапрыемстваў: а) вучэбных, б) выхаваўчых; в) арганізацыйных.

Вучэбныя мерапрыемствы прадугледжваюць шчыльную сувязь праграмнага матэрыялу з экскурсійнымі аб’ектамі. Таму настаўнік дэталёва распрацоўвае:

  • тэматыку гістарычных экскурсій;

  • маршрут экскурсій;

  • пералік гістарычных аб’ектаў і помнікаў, якія патрэбна наведаць;

  • заданні для вучняў у час экскурсій.

Выхаваўчыя мерапрыемствы пры падрыхтоўцы да экскурсіі садзейнічаюць фармаванню ў школьнікаў гістарычнай памяці, павагі да гістарычных і культурных традыцый свайго народа, гераізму і працоўных дасягненняў.

На этапе падрыхтоўкі экскурсіі настаўнік павінен адпрацаваць з вучнямі такія моманты, як:



  • знешні выгляд вучня;

  • правілы паводзінаў у транспарце ў час экскурсіі;

  • правілы паводзінаў у час паездкі да гістарычных аб’ектаў;

  • правілы дарожнага руху і тэхнікі бяспекі;

  • правілы паводзінаў каля гістарычнага аб’екта.

У залежнасці ад узроставых і псіхалагічных магчымасцяў вучняў ім могуць быць прапанаваны задачы пэўнага зместу. Напрыклад, адказаць у час экскурсіі або пасля яе вынікаў на пытанні абагульняючага характару:

    1. Што вам у час экскурсіі запомнілася больш за ўсё?

    2. Што новага вы даведаліся сёння?

    3. Якія экспанаты асабліва зацікавілі вас?

    4. Ці змянілісь вашы ўяўленні аб мінулым пасля экскурсіі?

    5. З якімі гістарычнымі помнікамі вы пазнаёміліся ў час экскурсіі?

Для вучняў старэйшых класаў пытанні могуць быць больш складанымі і творчымі:

  1. Пра што маглі бы вам расказаць гістарычныя помнікі?

  2. Чаму гэтыя помнікі ўзніклі менавіта ў гэты час?

  3. Чаму гэтыя гістарычныя помнікі знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКО?

  4. Наколькі поўна помнікі аднаўляюць гістарычную праўду?

  5. Калі б вы былі скульптарам, мастаком ці архітэктарам, якія гістарычныя помнікі аднавілі?

  6. Чаму ў час панавання таталітарнай сістэмы разбураліся гісторыка-рэлігійныя помнікі?

  7. Як вы адносіцеся да разбурэнню помнікаў?

  8. Ці правільна робяць грамадства і дзяржава, што ў складаны для краіны час адраджаюць разбураныя храму і духоўныя святуні?

З вучнямі, якія ўжо маюць вопыт удзелу ў экскурсіях, настаўнік можа правесці гісторыка-краязнаўчы паход па тэрыторыі свайго рэгіёну, прысвяціўшы такое мерапрыемства актуальным пытанням мінулага роднага краю і сучаснасці. У мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання карысна будзе прайсці па месцах гераічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Арганізацыйныя мерапрыемствы прадугледжваюць:

  • уключэнне экскурсіі ў гадавы план навучальнай установы;

  • загад кіраўніка навучальнай установы аб правядзенні экскурсіі;

  • вызначэнне адказных за правядзенне экскурсіі, забеспячэнне бяспекі для жыцця і здароўя вучняў;

  • гутарку з вучнямі і іх бацькамі аб задачах экскурсіі, маршруце, часе і месцы пачатку і завяршэння, правілах паводзінаў.

У час экскурсіі вучнямі вывучаюцца матэрыялы аб гістарычных падзеях і аб’ектах, гісторыка-эканамічныя звесткі, інфармацыя аб палітычных, сацыяльных і культурных падзеях.

Экскурсійная работа, як бачым, цікавая тым, што дае магчымасць комплексна вывучаць гістарычнае мінулае.

Існуюць метадычныя ўмовы эфектыўнага правядзення вучэбнай экскурсіі. Такая экскурсія патрабуе адмысловай падрыхтоўкі вучняў, таму настаўнік наперад праводзіць гутарку са школьнікамі ( ад тэме экскурсіі, аб тым, якія месцы яны наведаюць, якія заданні і даручэнні павінны выканаць). Другім, не менш важным момантам, з’яўляецца падрыхтоўка і падрыхтаванасць самога настаўніка (практыка паказвае, што часта вучні лепш успрымаюць свайго педагога, чым запрошанага экскурсавода). Настаўнік гісторыі сам рыхтуецца да экскурсіі, шмат працуе з даведнікамі, мемуарнай, мастацкай літаратурай.

Спецыялісты раяць да пачатку экскурсіі і ў час яе правядзення даць вучням адмыслоўныя (індывідуальныя і калектыўныя) заданні:



  • падрыхтаваць невялікія паведамленні па тьэме (пісьмовыя або вусныя);

  • начарціць маршрут;

  • сфатаграфаваць пэўныя гістарычныя аб’екты;

  • падрыхтаваць выпуск альбома, бюлютэня,выстаўкі;

  • ускласці кветкі на брацкія магілы, правесці святочныя імпрывізаваныя мітынгі каля мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікі паходу могуць быць аформлены ў выглядзе табліц (гл. дадатак).

Арганізацыя экскурсій ў школьны краязнаўчы музей

Выкладаючы гісторыю, ставіш далёка ідучыя мэты па фармаванні асобы Патрыёта і Грамадзяніна сваёй краіны. Больш традыцыйны падыход заключаецца ў штудзіраванні падручнікаў, завучванні гістарычных фактаў і дат, але такое сухое і, часцей, адарванае ад жыцця выкладанне у лепшым выпадку не прынясе істотнага плёну, а то і нясе ў сябе вялікую шкоду. І вось чаму.

Ніводзін падручнік або дапаможнік не дасць школьнікам таго багатага і жывога гістарычнага матэрыялу, пра які могуць расказаць музейныя экспанаты. Помнікі гісторыі, культуры і прыроды дапамагаюць настаўніку больш яскрава адкрыцць перад вучнямі гістарычнае мінулае, дапамагчы ім зразумець працэс развіцця грамадства ад старажытнейшых часоў да нашых дзён.

Гісторыя, літаральна, ляжыць ў нас пад нагамі, знаходзіцца перад намі: гэта не толькі розныя археалагічныя аб’екты і помнікі архітэктуры, але і людзі, што перажылі цяжкія і гераічныя часы свайго жыцця, змагаючыся на франтах Вялікай Айчыннай, працуючы на цэліне, ці падымаючы родную гаспадарку. За кожным з іх стаіць лёс сям’і, роду. Кожны з іх (са сваімі думкамі і перажываннямі, з памяццю і вопытам пакалення, з дасягненнямі і няўдачамі) – неацэнная крыніца гістарычнай інфармацыі. Тут выконваецца галоўны прынцып – арганічная сувязь з жыццём і духоўнымі патрэбамі чалавека, галоўнай з якіх можна сувязь са сваімі каранямі, пераемнасць пакаленняў, што ні ў якім выпадку не павінна перарывацца.

Музейныя помнікі з’яўляюцца адлюстраваннем выдатных падзей гісторыі, гераічных поддзвігаў і працоўных свяршэнняў нашых землякоў. Але, калі кожная падзея праілюстравана рэччу, то гэтая музейная рэліквія становіцца сваеасаблівым “ жывым голасам” і нясе ў сябе вялікі эмацыйны зарад, а значыць можа служыць важнейшым ілістрацыйным матэрыялам. Прылады працы, зброя, адзенне, прадметы ўжытку людзей і быту, асабістыя рэчы знакамітых дзеячаў мінулага, дакументы, узнагароды, фатаграфіі, разнастайныя крыніцы дапамагаюць адчуць эпоху, а значыць лепш яе зразумець і павысіць інтарэс да мінулага.

Музейная дзейнасць, такім чынам, становіцца сапраўднай знаходкай для тых школ, дзе ёсць краязнаўчыя музеі, а дзе яшчэ няма, ёсць магчымасць арганізаваць, “запаліць” дзяцей на сбор экспанатаў, паступовае афармленне спачатку куточкаў, затым пакояў і , як вынік, экспазіцый. У любым выпадку менавіта вучні ў такой дзейнасці павінны адыгрываць актыўную ролю, актыўна займацца пошукам і афармленнем музейных скарбаў, а інакш уся дзейнасць губляе ўсялякі сэнс.

Музей павінен стаць важнейшым сацыа-культурным цэнтрам установы адукацыі і такім жа сродкам эмацыйнага, выхаваўчага і адукацыйнага уплыву на асобу маладога чалавека.

Адной з галоўных форм дзейнасці музеяў з’яўляецца экскурсія. Правядзенню экскурсіі звычайна папярэднічае вялікая падрыхтоўчая дзейнасць. Экскурсія, такім чынам, становіцца вынікам пошукавай, даследчай, аналітычнай і падрыхтоўчай работы настаўніка і вучняў.

Кожная экскурсія павінна быць тэматычнай, мець пазнавальную, развіваючую і выхаваўчую мэты. Яе можа праводзіць як настаўнік, а яшчэ лепей – экскурсаводы з ліку вучняў.

Спынімся на некаторых аспектах падрыхтоўкі экскурсіі, грунтуючыся на вопыце функцыянавання краязнаўчага музею нашай установы.

Краязнаўчая работа ў школе грунтуецца пераважна на дзейнасці міжпрадметнага ўнутрышкольнага МА настаўнікаў і выкананні краязнаўчых кампанентаў настаўнікамі-прадметнікамі па сваіх прадметах, а таксама выхаваўчага кампанента адпаведных праграп і планаў класных кіраўнікоў, і тут музеі са сваімі экспазіцыямі незаменныя і экскурсіі даволі частая з’ява.

Закрану непасрэдна пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай экскурсій.

У падрыхтоўцы і правядзенні экскурсій можна вылучыць наступныя этапы:


    1. Вызначэнне (вылучэнне) актыву музея, у склад якога ўваходзяць зацікаўленыя вучні ўсіх класаў.

    2. Выбар настаўнікам, зыходзячы з планаў адукацыйнай ўстановы, краязнаўчых кампанентаў настаўнікаў-прадметнікаў і выхаваўчых планаў і праграм, а таксама пажаданняў і зацікаўленняў вучняў, тэматыкі, вызначэнне тыпу, мэт і задач экскурсіі, мяркуемай узроставай групы наведвальнікаў.

    3. Складанне плану экскурсіі.

    4. Вызначэнне адказных вучняў за падрыхтоўку пэўнай экскурсіі.

    5. Вывучэнне настаўнікам і вучнямі пэўнай экспазіцыі (або яе часткі), збор дадатковых матэрыялаў, вывучэнне адпаведных дадатковых крыніц і літаратуры.

    6. Гутарка з вучнямі пра змест і задачы экскурсіі.

    7. Падрыхтоўка фрагментаў выступленняў вучняў ў музеі.

    8. Адпрацоўка тэхнікі і прыёмаў правядзення экскурсіі.

    9. Рэпетыцыя будучай экскурсіі.

    10. Правядзенне экскурсіі.Аналіз вучнямі праведзенай экскурсіі і магчымае напісанне справаздачы.

    11. Падвядзенне настаўнікам вынікаў праведзенай экскурсіі, аналіз і абагульненне атрыманага практычнага вопыту.

  • Асноўныя справы:

  • Экспедыцыя “Наш край”.Можна сказаць, што Палажэнне пра Усебеларускую турыстычеа-краязнаўчую экспедыцыю “Наш край”, прынятае ў 1992 г., стала асновай для краязнаўчай працы ў нашай школе. Яе галоўная задача – “сродкамі турызму і краязнаўства фармаваць у моладзі пачуцці патрыятызму, дбайнага працаўніка і клапатлівага сем’яніна” – супадала з нашым разуменнем выхаваўчых задач. Таму ў нашай школе амаль штогод на аснове асноўных напрамкаў Экспедыцыі распрацоўваюцца краязнаўчыя заданні для кожнага класа. Вынікі пошукаў падводзяцца ў снежні на ўнутрышкольнай учнёўскай краязнаўчай вучэбна-даследчай канферэнцыі “Наш край”.

  • Краязнаўчы гурток “Юныя краязнаўцы”. Арганізацыя гісторыка-краязнаўчага гуртка, формы і метады яго работы

Гісторыка-краязнаўчы гурток – адна з найбольш папулярных і шырока распаўсюджаных форм пазавучэбнай работы ў сярэдняй і вышэйшай школе. Гурток дазваляе паглыбіць і пашырыць веды, прышчэплівае здольнасці да самастойнай даследчыцкай працы. У залежнасці ад канкрэтных умоў (месца, інтарэсаў выкладчыка і моладзі) гурткі могуць мець розную накіраванасць: гістарычную, археалагічную, этнаграфічную, гісторыка-літаратурную і г.д.

У школе склад гуртка пажадана фарміраваць з вучняў шостых – дзявятых класаў. Колькасны склада гуртка – ад 10 да 20 чалавек. Звычайна камплектаванне не ўяўляе складанасці. Значна цяжэй адабраць з ліку жадаючых кандыдатаў. Можна прадугледзіць для кандыдатаў 1–2-месячны выпрабавальны тэрмін. Кіраўнікам гуртка з’яўляецца выкладчык, які ажыццяўляе і накіроўвае ўсю яго дзейнасць. Першы занятак належыць прысвяціць знаёмству з будучай работай гуртка, вырашыць арганізацый¬ныя пытанні. Асаблівую ўвагу належыць удзяліць выбарам старшыні і сакратара, якія павінны ў далейшым вырашаць усе арганізацыйныя і бягучыя пытанні. Перыядычнасць пасяджэнняў – раз у два тыдні, працягласць – 1,5–2 гадзіны. Пастаянная ўвага да спраў гуртка з боку выкладчыка – залог паспяховай яго дзейнасці.

Праграма работы гуртка можа прадугледжваць паглыбленае вывучэнне якогасьці перыяду гісторыі або населенага пункта. Разнастайнасць форм работы павысіць актыўнасць удзельнікаў. Пасяджэнні гуртка могуць праходзіць у выглядзе заслухоўвання дакладаў і рэфератаў, прагляду кіна- і відэафільмаў, складанні гістарычных даведак, карт, дыяграм, у выглядзе экскурсій, сустрэч з вучонымі, удзельнікамі гістарычных падзей, героямі вайны і працы.

Асаблівую цікавасць уяўляе гісторыя роднага населенага пункта. Але выяўляючы мясцовыя асаблівасці, важна ў той жа час не ўпускаць агульныя рысы, характэрныя для гістарычнага працэсу. Значную цікавасць уяўляе гісторыя мясцовых прамысловых прадпрыемстваў. Яе вывучэнне па магчымасці павінна прадугледжваць экскурсіі на аб’ект вывучэння, знаёмства з тэхналагічным працэсам, сустрэчы з ветэранамі і перадавікамі вытворчасці, рацыяналізатарамі і маладымі рабочымі.

Для археалагічнага гуртка ўласціва свая спецыфіка. Першыя яго заняткі варта прысвяціць вывучэнню асноў археалогіі, знаёмству з асноўнымі відамі археалагічных помнікаў. Адначасова гурткоўцы павінны пазнаёміцца з гісторыяй першабытнага грамадства і этнаграфіяй, засвоіць шэраг практычных навыкаў, неабходных для заняткаў археалогіяй: асновы фатаграфіі, чарчэння, арыентацыі на мясцовасці і г. д. Гэта работа можа ісці як на спецыяльных пасяджэннях гуртка, так і па-за імі.

Аб’яднаныя агульнасцю інтарэсаў, члены гуртка ствараюць калектыў, у якім эфектыўна ідзе працэс фарміравання дзелавых якасцяў і прафесійных навыкаў, неабходных маладому спецыялісту. У гуртку студэнты атрымліваюць навыкі свабодна абмяркоўваць навуковыя пытанні, творча дапамагаючы адзін аднаму пры разглядзе і аналізе сваёй працы. Яны набываюць навыкі правільнага ў літаратурных адносінах афармлення навуковага матэрыялу, выступлення перад аўдыторыяй, авалодваюць культурай даследчыцкай працы.

У ліку асноўных умоў, якія забяспечваюць паспяховую працу гуртка, належыць адзначыць вылучэнне актуальнай тэматыкі даследавання, захопленасць і настойлівасць студэнта і кіраўніка. Аднак пачынаючага даследчыка важна зацікавіць не толькі тэмай, але і матэрыялам. Мясцовы матэрыял заўсёды будзе ўспрыняты з адмысловай цікавасцю. Задача кіраўніка - правільна ўлічыць краязнаўчыя інтарэсы студэнтаў і падказаць адпаведны матэрыял. Пэўнае вылучэнне тэматыкі гуртка залежыць ад шэрагу ўмоў. Перад студэнтамі адчыняецца магчымасць распрацоўваць найбольш цікавячыя іх праблемы па самых розных перыядах гісторыях роднага краю. Паспяховай рабоце спрыяе наяўнасць буйных бібліятэк, архіваў, музеяў, матэрыялаў шматгадовых археалагічных экспедыцый.

У арганізацыі і правядзенні краязнаўчай работы вырашальная роля належыць кафедры. На кафедры складаецца тэматыка навуковых работ, студэнтамі вядзецца работа пад непасрэдным кіраўніцтвам супрацоўнікаў кафедры. Найбольш значныя вынікі дасягаюцца ў тым выпадку, калі навуковыя інтарэсы студэнтаў супадаюць з тэматыкай работы кафедры. Пэўную ролю адыгрывае і магчымасць кааперавання, г. зн. сумеснай работы над якой-небудзь тэмай або блізкімі тэмамі ў гуртках пры розных кафедрах, што значна падвышае адказнасць выканаўцаў і якасць выконваемых работ.

Паспяховая работа гуртка шмат у чым залежыць ад колькасці яго членаў, як і ад прадуманай арганізацыі. Аптымальны колькасны састаў студэнцкага гуртка- 10 - 20 чалавек. У ліку гурткоўцаў павінны быць як студэнты старэйшых, так і малодшых курсаў, чым забяспечваецца пераемнасць у работе. Пасяджэнні належыць праводзіць рэгулярна, два разы ў месяц, з папярэдняй абвесткай аб дні і гадзіне пасяджэння, павестцы дня. Пасяджэнні павінны мець самую разнастайную форму: заслухоўванне і абмеркаванне дакладаў, сціслыя інфармацыі аб праробленай працы, агляды літаратуры, рэфератыўныя паведамленні і г. д. Пажадана, каб перад пачаткам работы ўдзельнікі азнаёміліся з тэзісамі дакладаў, што дасць магчымасць правесці цікавае і творчае абмеркаванне выступаў. Ужыванне тэхнічных сродкаў таксама падвысіць выніковасць заняткаў. Некалькі раз у год належыць правесці адкрытыя пасяджэнні з прыцягненнем самага шырокага кола удзельнікаў і слухачоў. Вынікі навуковай работы павінны шырока прапагандавацца як у ВНУ, так і за яго межамі. Належную ўвагу трэба удзяляць дакладнаму афармленню дакументацыі дзейнасці гуртка. Кіруе работай гуртка выкладчык, з ліку гуртоўцаў абіраюцца старшыня, сакратар, редкалегія.

У гуртку практыкуюцца і іншыя формы работы: індывідуальная работа па планам, зацверджаным кафедрай; правядзенне экспедыцый, паходаў, краязнаўчых алімпіяд і віктарын.

Асобай формай арганізацыі краязнаўчай работы ў гуртку з'яўляюцца гісторыка-краязнаўчыя экскурсіі. Яны мяркуюць калектыўнае вывучэнне адабраных у адпаведнасці з пэўнай тэмай помнікаў гісторыі і культуры, якія непарэдна звязаны з жыццём краю, яго гісторыяй і развіццём. Пры гэтым помнікі гісторыі і культуры могуць знаходзіцца як у натуральным становішчы (на мясцовасці), так і ў спецыяльных сховішчах (музеях, выставах і т. д.). Аб'ектам гісторыка-краязнаўчай экскурсіі можа стаць і горад (пасёлак, сяло).

У гурток ходзяць дзеці розных узростаў, усе жадаючыя. Малыя вучацца ў старэйшых, тыя гурткоўцы, хто ўжо закончыў школу.



  • Паходы па краю

Штогод вясной-летам робім паходы ва ўрочышча Грэнск і інш. Каб вандроўка атрымалася цікавай і змястоўнай, трэба яе рыхтаваць: вывучыць матэрыялы пра наведваемыя аб’екты, якія ёсць у музеі, бібліятэцы, размеркаваць абавязкі, навучыць дзяцей ставіць палаткі, праводзіць апытанні людзей, фіксаваць інфармацыю. Пасля пахода абавязкова трэба абмеркаваць яго, падвесці вынікі, што было цікава, што не ўдалося, чаму. Вынікі афармляем у альбоме, нехта піша артыкул у газету, а цяпер на наш школьны краязнаўчы сайт.

Бывала, што у такіх вандроўках мы з дзецьмі рабілі сапраўдныя адкрыцці.



  • Складаем радаводы сем’яў

Конкурс радаводаў ( “Летапіс маёй сям’і”) для вучняў 5 – 11класаў.

Формы (намінацыі):

1. Радаводнае дрэва з фатаграфіямі і каментарыямі пра сваіх продкаў.

2. Фотаальбом з каментарыямі і запісанымі вамі успамінамі каго-небудзь з вашых сваякоў.

3. Эсэ “Гісторыя кахання”: раскажыце пра самую прыгожую гісторыю кахання ў вашай сям’і.

4. Эсэ “Лёсавызначальная падзея”: пра падзею, што змяніла лёс вашага роду.

5. Эсэ “Гісторыя (тайна) майго імя”: пра тое, што азначае маё імя, чаму мяне так назвалі і г. д.

Гутарка і падвядзенне вынікаў.



Якія адкрыцці вучні зрабілі, складаючы свой радавод?

Пры гэтым вучні робяць для сябе важныя адкрыцці, напрыклад: “Я даведалася, што ў маёй бабулі Ганны было так шмат прафесій, яна так шмат чаго ўмее: пекар, рабочая на торфапрадпрыемстве, прэсаўшчыца, вазіла хлеб, повар.

Аказваецца, мой тата служыў у марскім флоце.

Нечаканасцю для мяне стала тое, што сярод маіх продкаў былі такія прозвішчы: …

...мае прадзеды… былі арыштаваныя і загінулі ў сталінскіх лагерах.”

Мяне здзівіла, што ў нашай сям’і так шмат маіх продкаў, сваякоў былі і з’яўляюцца цеслярамі і ...”

  • Ладзім абрадавыя святы: Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Купалле, Багач і інш.

Гэта самая прыгожая частка краязнаўчых спраў у нашай школе. Як рыхтаваць і праводзіць кожнае з гэтых святаў апісана ў сцэнарах, якія складзены самімі вучнямі і настаўнікамі школы. Сцэнары складзены на аснове этнаграфічных запісаў навукоўцаў Інстытута этнаграфіі і фальклору АН, дапоўненыя некаторымі звесткамі, якія захаваліся ў нашай мясцовасці.

  • Вывучаем тапаніміку, легенды, песні, абрады

Кожная мясцінка на нашай зямлі мае сваё імя. Існуе навука пра назвы – анамастыка, а ў ёй вялікі раздзел пра паходжанне геаграфічных назваў – тапаніміка. Тапаніміку называюць мовай зямлі, бо геаграфічныя назвы апавядаюць нам пра гісторыю, характар народа, яго схільнасці і асаблівасці побыту. Толькі не ўсе чуюць гэты аповед. Каб пачуць і разгадаць яго, трэба старанная праца над картамі, кнігамі, дакументамі, уменне слухаць людзей, разважаць.

Мы з дзецьмі склалі падрабязныя карты ўрочышчаў нашага краю. Цікава, што гэтыя назвы сустракаюцца ў архіўных дакументах 17-19 стст., значыць яны нясуць інфармацыю пра нашых продкаў, што жылі на гэтай зямлі 500 год назад, а можа і раней.

Падчас спецыяльных этнаграфічных экспедыцый, паходаў запісалі легенды пра ўрочышча Грэнск, вёскі Ворнаўка, высокае, Енцы, якія тлумачаць паходжанне гэтых назваў.

Вывучаючы фальклор, прылады працы, хатняе начынне, вырабы рамёстваў дзеці бачаць сапраўдную душу народа. Можна сто разоў гаварыць пра талент, працавітасць, дасціпнасць і мудрасць беларусаў, але лепш, калі дзіця само пачуе песні бабы Ганны, паглядзіць, як пляце кашы дзед Мікола і павучыцца ў яго. Тады гэта дзіця пераканаецца, што гэтыя прыгожыя словы пра яго народ не абстракцыя, што яму ёсць чым ганарыцца.



  • Вывучаем археалагічныя помнікі

У нашым краі на беразе рэк Сож, Добрыч, Кармянка, Горна і інш ёсць некалькі гарадзішчаў, курганаў, селішчаў. Гэтыя аб’екты хвалююць уяўленні вучняў. Раз-пораз некаторыя з іх прыносяць у музей апрацаваныя камяні, кавалкі керамікі ці кафлі, знойдзеныя проста на ўласным агародзе. З цягам часу ў музеі склалася даволі грунтоўная археалагічная калекцыя, якую добра выкарыстоўваць на ўроках гісторыі пра прылады працы старажытных людзей.

Самым жа цікавым і жывапісным месцам стала ўрочышча Грэнск, дзе ёсць некалькі археалагічных помнікаў: стаянка мезаліту, гараджішча жалезнага веку і інш.



  • Удзельничаем у конкурсах

Удзельнічаем амаль ва ўсіх даследчых конкурсах для школьнікаў, якія праводзяць ў рэспубліцы (Некаторая тэматыка: “Летапіс маёй вёскі”, “Лепшы турыстычны паход”, “Мой радавод”, ”Паўсядзённае жыццё”, “Гісторыя Ворнаўскай школы”, “Летапіс маёй сям’і”, “Чужы сярод сваіх”, “Вецер свабоды”,“Гісторыя вачыма хатняга фатографа”, Халакост, Чарнобыль, “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”, “Напішам кнігу пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны разам”, “Мой экспанат для школьнага музею” і інш.).

Гэтую справу лічым надзвычай важнай, бо яна дае магчымасць развіваць у вучняў уменні збіраць інфармацыю, сістэматызаваць яе, навыкі навукова-даследчай дзейнасці, самастойнасць, творчасць.


Замест пасляслоўя

Трэба яшчэ дадаць, што ў краязнаўчых справах вельмі важна не толькі збіранне інфармацыі ці рэчаў, а іх сістэматызацыя, аналіз, параўнанне з агульнымі працэсамі ў гісторыі Айчыны і сусветнай гісторыі, выяўленне, што агульнае, што спецыфічнае . Адсюль мы выходзім на разуменне таго, у чым унікальнасць таго куточка зямлі, на якім мы жывем, чым тлумачыцца яго спецыфіка і непаўторнасць.



Краязнаўства стала маім лёсам. Ці ёсць сэнс у гэтай справе? Выхаванне патрыятызму, нацыянальнай свядомасці – справа складанаяі гэта відавочна…






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка