Шчукін аляксандр Уладзіміравіч




Дата канвертавання18.05.2016
Памер22.94 Kb.
ШЧУКІН Аляксандр Уладзіміравіч, нарадзіўся 19.1.1946 г. у г. Вена (Аўстрыя). Лётчык-выпрабавальнік I класа. Касманаўт-выпрабавальнік. Маёр. Скончыў Качынскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1970), Школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці (1977), Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1980). Працаваў лётчыкам-выпрабавальнікам, затым у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. Рыхта-ваўся да палёту ў космас на касмічным ка-раблі "Буран". Неаднаразова прыязджаў да сваякоў у в. Хізаў, адкуль родам яго маці Т. Лапаценка. Загінуў 18.8.1988.

Касманаўт-выпрабавальнік

Пачатак касмічнай эры канчаткова пераканаў юнака А. Шчукіна ў правіль-насці свайго жыццёвага выбару. I як толькі ў мінулым застаўся адзінаццаты клас, ён, гэты выбар, паў на Качынскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае ву-чылішча лётчыкаў.

Спасцігаць любімую справу было цікава, а таму неўпрыкмет надышоў год 1970-ы — год заканчэння. I вось ужо першае прызначэнне. Лейтэнанта Шчукіна як выпускніка з выдатнымі тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі на-кіроўваюць у ВПС групы савецкіх вой-скаў у Германіі ў якасці лётчыка-выпра-бавальніка.

Ён працаваў з 1975 г., а паралельна без адрыву ад вытворчасці ў 1977 г. за-кончыў школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў Мінавіяпрама. Гэта школа дала права маёру Шчукіну асабіста ўдзельнічаць у лётных выпрабаваннях у якасці лётчыка-выпрабавальніка.

Менавіта ў час працы ў інстытуце цалкам раскрыўся неардынарны лётны талент А. У. Шчукіна, дадзены яму, магчы-ма, самой прыродай. Але лепш за ўсё аб гэтым гаворыць яго службовая характа-рыстыка:

"...За ўсе гады службы зарэкаменда-ваў сябе граматным, кваліфікаваным і дысцыплінаваным лётчыкам, здольным паспяхова працаваць у галіне лётных вы-прабаванняў. Прымаў удзел у работах рознага профілю.

Лётаў пераважна на сучасных знішчальніках. Выдатная тэхніка пілатавання і самалётаваджэння дазваляла яму выконваць палёты і днём, і ўначы. Праводзіў работы высокай ступені складанасці, за што неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам інстытута. За гады лётнай дзейнасці правёў у паветры 3134 гадзіны 37 мінут".

Неўзабаве пачынаецца касмічны этап яго службы, службы ў самім Цэнтры пад-рыхтоўкі касманаўтаў. Тут пасля праходжання агульнакасмічных курсаў А. У. Шчукіну прысвойваецца кваліфікацыя "Касманаўт-выпрабавальнік СССР".

...3 1975 г. у Савецкім Саюзе ў абста-ноўцы строгай сакрэтнасці пачаліся фарсіраваныя работы па стварэнні прын-цыпова новага арбітальнага касмічнага апарата тыпу амерыканскага "Шатл", у чым у нас назіралася адставанне ал ЗША. А ўжо ў 1978 г., як пісала у студзені 1989 г. газета "Труд", была ство-рана група касманаўтаў для палёту на ай-чынным шматразовым чаўнаку пад назвай "Буран". У яе, поруч з кіраўніком I Волкам, увайшоў лётчык-выпрабавальнік А. Шчукін.

Першая мадэль "Бурана" была запун:-чана4 чэрвеня 1982 г. Яе пілатавалі I. Вол>: і Р. Станкявічус. На аналагах "Бурана (усяго такіх паіётаў было да 1988 г. 24 пашчасціла ўзнімацца ў неба і касманаўту-выпрабавальніку беларусу Аляксандр;

Шчукіну. Ён, як адзін з самых вопытных і таленавітых лётчыкаў, рыхтаваўся да палё-ту на сапраўдным "Буране", самым вялікім з лятальных апаратаў у СССР.

Палёт гэты з дапамогай самай магутнай у свеце ракеты-носьбіта "Энергія" сапраўды адбыўся 15 лістапада 1988 г. Але, на жаль, А. У. Шчукін да таго трыумфальнага дня не дажыў. 18 жніўня 1988 г. ён загінуў у час чарговага выпра-бавальнага палёту на самалёце СУ-26.


Саўчанка Юлія 2007 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка