Сьпіс адлічаных з вну студэнтаў за першую палову 2008 года




Дата канвертавання15.03.2016
Памер99.58 Kb.
Сьпіс адлічаных з ВНУ студэнтаў за першую палову 2008 года




Імя актывіста і

назва навучальнай установы

Асобы, якія ўдзельнічалі ў прыняцьці рашэньня аб выключэньні

Афіцыйная фармуліроўка адлічэньня

Падстава для выключэньня.

1

Каліноўскі Антон
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт
Перакладчыцкі факультэт
І курс

Рэктар МДЛУ Баранава Натальля Пятроўна
Дэкан перакладчыцкага факультэта Паніматка Аляксандр Пятровіч
Куратар Сакалоўская Натальля Яўгенаўна


Загад рэктара

№ 121 ад 06.02.2008 году

За непасьпяховасьць і сістэматычнае парушэньне ўнутранага распарадку.


Актывіст моладзі БНФ.

16-га студзеня быў прэвентыўна затрыманы ў будынку суда, куды прыйшоў падтрымаць сяброў. Асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за тое, што нібыта лаяўся пры затрыманьні. Адбываньне арышту падчас сесіі не дазволіла А.Каліноўскаму своечасова здаць іспыты, што было расцэненае як “акадэмічная непасьпяховасьць”.




2

Цішкевіч Тацьцяна
Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры
Спартова-педагагічны факультэт спартовых гульняў і адзінаборстваў
Спецыяльнасьць “Спартова-педагагічная дейнасць (трэнерская праца па конным спорце)”
ІІ курс завочнага навучаньня

Рэктар БДУФК Кобрынскі Міхаіл Яфімавіч
Дэкан факультэта спартовых гульняў і адзінаборстваў Шахлай Аляксандр Міхайлавіч
Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай працы Гататулін Аляксей Геньятавіч

Загад рэктара № 94 ад 19.02.2008

За парушэньне правілаў унутранага распарадку універсітэта.



Актывістка грамадзянскай кампаніі “Jeans—за свабоду!”.

10-га студзеня 2008 году была затрыманая і асуджаная на 20 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць указу прэзідэнта № 760.

Адна з 14-ці чалавек, на якіх заведзена крымінальная справа па арт. 342 за ўдзел у акцыі 10-га студзеня, так званая “Справа 14-ці”.

Неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, двойчы была зьбітая супрацоўнікамі АМАПу.

Выключаная за актыўную

грамадзка-палітычную дзейнасьць.




3

Жалезьнічэнка Дзьмітры
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны
Матэматычны факультэт
Спецыяльнасць “Праграмнае забяспячэньне інфармацыйных тэхналогій”
ІІІ курс

Рэктар ГДУ імя Ф.Скарыны Рагачоў Аляксандр Уладзіміравіч
Намесьнік рэктара па выхаваўчай працы Ханеня Сяргей
Дэкан матэматычнага факультэта Жогаль Сяргей Пятровіч

Адлічаны загадам рэктара

Ад 22 студзеня “за сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку універсітэта, за неаднаразовыя здзяйсьненьні адміністратыўных парушэньняў, адно з якіях пасягае на грамадзкі парадак”.



Гомельскі грамадзкі актывіст, маршалак маладзёвай краязнаўчай арганізацыі «Талака», намесьнік старшыні Гомельскай арганізацыі «Моладзі БНФ», сябра Партыі БНФ.

Студэнт-выдатнік. Сярэдні бал яго адзнак за два папярэднія гады вучобы вельмі высокі – 9,3. Двойчы адлічаны з універсітэту. У верасні 2007 году быў пакараны штрафам за нібыта прадпрымальніцкую дзейнасць, бо быў арганізатарам бардаўскага фэсту. Адлічаны з універсітэту нібыта за “сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку навучальнай установы”. Пасьля акцыяў студэнтаў у падтрымку Дзьмітрыя супраць яго была ўчыненая правакацыя: ён быў затрыманы, абвінавачаны ў лаянцы, асуджаны на 8 сутак арышту і дадаткова пакараны штрафам за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Пасьля чатырох месяцаў змаганьня, Д. Жалезьнічэнку рашэньнем суда ўсё ж аднавілі 17 студзеня на трэці курс матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ­ўнівэрсытэту. Але праз тыдзень выключылі зноў. А на наступны дзень прызвалі ў войска.
1 лютага 2008 года суд Савецкага раёна Гомеля прыпыніў рашэнне аб прызыве ў войска. Суд прызнаў, што Д.Жалезьнічэнку ўзялі ў войска з парушэннем існуючага парадку - ён меў адтэрміноўку па стане здароўя. Але той жа суддзя праз пэўны час перамяніў рашэньне. 22 студзеня ён быў зноў адлічаны за здзяйсненьне у верасні 2007 году адміністратыўнага правапарушэньня “дробнае хуліганства” ў той перыяд, калі лічыўся адлічаным.

У знак пратэсту некалькі дзён Д.Жалезнічэнка галадаў.




4

Пашкевіч Міхась
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
ІV курс завочнай формы навучаньня



Рэктар Стражаў Васіль Іванавіч
Прарэктар па вучэбна -выхаваўчай працы і сацыяльных пытаньнях Сувораў Уладзімір Васільевіч
Прарэктар па вучэбнай працы

Клюня Уладзімір Леанідавіч
Дэкан гістарычнага факультэта Ходзін Сяргей Мікалаевіч

Загад рэктара ад 10.04.2008 году за акадэмічную непасьпяховасьць

Намесьнік старшыні арганізацыі “Маладыя дэмакраты.”

Летам 2007 –га быў выключаны з ВНУ за ўдзел у выбарах у Менскі гарадскі савет. М. Пашкевічу ўдалося ўзнавіцца на завочным аддзяленьні на 6-ы курс

10-га лютага 2008 году. Праз два месяцы ён быў адлічаны зноў. Цяпер яму адмовіліся залічыць іспыт па мэтадалёгіі гісторыі, які ён здаў іншаму выкладчыку, да якога накіраваў дэканат. Фактычна, для атрыманьня дыплёму М. Пашкевічу заставалася толькі абараніць курсавую, а таксама здаць дзяржаўныя іспыты.

Выключэньне зьвязанае з узбуджанай супраць яго крымінальнай справай за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня (абвінавачваецца па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”), з удзелам у сьвяткаваньні Дня Волі, а таксама з тым, што ён стаў адным з заяўнікаў сёлетняга 'Чарнобыльскага шляху'.

.



5

Койпіш

Антон
Беларускі дзяржаўны універсітэт


Механіка-матэматычны факультэт
Спецыяльнасьць навукова –вытворчая дзейнасьць, кафедра вышэйшай алгебры
ІV курс


Рэктар БДУ Стражаў Васіль Іванавіч
Дэкан механіка-матэматычнага факультэта Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч
Прарэктар па вучэбна -выхаваўчай працы і сацыяльных пытаньнях Сувораў Уладзімір Васільевіч
Намесьнік дэкана па выхаваўчай працы Мядзьведзеў Дзмітры Георгіевіч
Намесьнік дэкана па інфармацыйна-аналітычнай працы і грамадзкіх сувязях Каралёва Ганна Анатольеўна


Адлічаны за акадэмічную непасьпяховасьць загадам рэктара ад 05.03. 2008


Моладзевы актывіст.

Абвінавачаны па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел 10-га студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць указу прэзідэнта № 760.

Калі А.Койпіш прыйшоў пераздаваць іспыт, яму адмовіліся выдаць накіраваньне, паведаміўшы, што ўжо ёсць загад аб адлічэньні.. У гэты ж дзень ён быў выкліканы на допыт па крымінальнай справе.

А.Койпіш актыўны ўдзельнік беларускага дэмакратычнага руху. Яго адлічэньне зьвязанае з заведзенай на яго крымінальнай справай і ўласнай грамадзянскай пазіцыяй.




6

Вячорка Франак
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Факультэт журналістыкі
ІІІ курс

Рэктар Стражаў Васіль Іванавіч
Дэкан Дубовік Сяргей Валянцінавіч
Прарэктар па вучэбнай працы Клюня Уладзімір Леанідавіч



Выключаны 18 лютага 2008

загадам рэктара

№ 61

за акадэмічную непасьпяховасьць.



Старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ.

Ф.Вячорка не пасьпеў здаць экзамены па прычыне таго, што адбываў 15 сутак арышту за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”. Быў прэвентыўна затрыманы 16-га студзеня 2008 году перад акцыяй прадпрымальнікаў у судзе, куды прыйшоў, каб падтрымаць сваіх сяброў.

Ф.Вячорка назваў сваё адлiчэньне палiтычна матываваным i зьвязвае яго з наведваньнем 12 лютага факультэта журналiстыкi прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам. У час сваёй прамовы А.Лукашэнка заявiў, што СМI павiнны быць падкантрольныя дзяржаве, “ i, вiдаць, я не ўпiсаўся ў новую канцэпцыю выкладання на факультэце", — сказаў Ф.Вячорка.

Франак не зьяўляўся на іспыты з прычыны таго, што адбываў адміністратыўны арышт. Па выхадзе на волю была скліканая экзаменацыйная камісія, якая паставіла Ф.Вячорку незадавальняльныя адзнакі.

Выключэньне актывіста з універсітэту расцэньваецца праваабаронцамі як перасьлед у сувязі з актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у апазіцыйнай палітычнай партыі.


7

Бойка Яўген
Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.Куляшова
Гістарычны факультэт
ІІІ курс

Рэктар Бандарэнка Канстанцін Міхалавіч
1-шы прарэктар Вішнеўскі Міхаіл Уладзіміравіч
Дэкан гістарычнага факультэта

Барысенка Уладзімір Васільевіч
Дэкан факультэта замежных моў Ясеў Уладзімір Віктаравіч

Загад рэктара аб адлічэньні ад 29.12.2007 г. за

парушэньне Правілаў унутранага распарадку універсітэта



Моладзевы актывіст.

Неаднаразова затрымліваўся. Затрыманы пры зьбіраньні подпісаў у студэнцкім інтэрнаце за А.Мілінкевіча перад прэзідэнскімі выбарамі. Актыўны удзельнік Плошчы’2006.

За абарону знаёмай дзяўчыны з факультэта замежных моў ад супрацоўнікаў КДБ, якія выклікалі яе для размовы ў дэканат, атрымаў вымову рэктара. Пад час размовы з супрацоўнікамі КДБ дзяўчына запрасіла Яўгена быць яе прадстаўніком. Супрацоўнікі, такім чынам, не змаглі незаконна дапытаць дзяўчыну. Дэкан напісаў заяву рэктару, што Яўген парушаў дысцыпліну і перашкаджаў яму размаўляць са студэнтамі.

Я.Бойку была вынесена вымова нібыта за парушэньне дысцыпліны.

Неаднаразова дэкан рабіў заўвагі Яўгену пра яго палітычна-грамадзкую дзейнасьць і папярэджваў аб выключэньні, хаця Яўген добра навучаўся.

Падставай для выключэньня стала пэўная колькасьць пропускаў і вымова рэктара




8

Чаранкоў Фёдар
Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Івана Шамякіна
Інжынерна-педагагічны факультэт
І курс



Рэктар МДПУ імя Івана Шамякіна

Валетаў Валянцін Васільевіч
Прарэктар па выхаваўчай працы Шчур Сяргей Мікалаевіч
Дэкан інжынерна-педагагічнага факультэту Бакланенка Людміла Мікалаеўна
Намесьнік дэкана па выхаваўчай працы Макаранка Андрэй Уладзіміравіч



Адлічаны загадам рэктара № 146

ад 04.02.2008 году за акадэмічную непасьпяховасьць.



Моладзевы актывіст. Затрымліваўся 16 лістапада 2007 году за ўдзел у мітынгу моладзі супраць адмены льготаў. Неаднаразова супрацоўнікі КДБ прыходзілі ва універсітэт і пагражалі хлопцу выключэньнем з навучальнай установы, а яго бацьку звальненьнем з працы. 9 студзеня 2008 года Ф.Чаранкоў быў затрыманы за распаўсюд налепак “За свабоду!”. Аккурат у гэты час была сесія. Калі Фёдар прыходзіў на іспыт, яму ставілі адразу “ня здаў” у ведамасьць. Фёдару споўніцца 18 гадоў толькі 18 чэрвеня 2008 года. Супрацоўнікі КДБ паабяцалі яму, што з наступленьнем паўналецьця яго адразу ж забяруць у войска

Відавочна, адлічэньне Ф. Чаранкова з ВНУ было зьдзейсьнена па палітычных матывах.




9

Салаўёва Кацярына
Полацкі дзяржаўны універсітэт
Гістарычна-філалагічны факультэт
ІІ курс

Рэктар ПДУ Лазоўскі Дзмітры Мікалаевіч
Дэкан гістарычна-філалагічнага факультэту Лысова Натальля Багданаўна
Прарэктар па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаньнях Цыганкоў

Вікенцій Гаўрылавіч

Адлічаная загадам рэктара ад 23-га студзеня 2008 году за акадэмічную непасьпяховасьць.

Актывістка “Маладога Фронту”.

Першая спроба адлічэньня была у сьнежні 2007 году, нібыта «з нямэтазгоднасьцю далейшага навучаньня». Але пад ціскам грамадзкасьці праз два дні была адноўленая на вучобе.

На той час дзяўчына праходзіла падазронай па трох крымінальных справах — дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, абраза дзяржаўнай сымболікі і нанясеньне графіці.

Другі раз К.Салаўёва была выключаная падчас зімовай сесіі за тое, што быццам бы не здала адзін залік, які якраз супаў з днём яе суду 14-га студзеня 2008 году за графіці на полацкім гарвыканкаме, а здаць залік ёй іншым днём не дазволілі.

8 красавіка 2008 году за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі К.Салаўёва была асуджаная, атрымала штраф у 50 базавых велічыняў.

Адлічэньне Кацярыны з універсітэту расцэнваецца праваабаронцамі як перасьлед у сувязі з яе актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у апазіцыйнай арганізацыі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка