Роговая Галина Александровна.
Родилась 03.03. 1943 года в г. Добруш.
Поэт. Пишет на белорусском языке.
Автор книги «Роздум». Печаталась в коллективных сборниках «Вулiца настанiцкая», «Святло шчымлiвай памяцi», «Шматгалоссе Палесся», «Пралеска». Стихи и переводы опубликованы в сборниках «З адной калыскі” і “Слово за словом” г. Таганрог”.
Бабчына песня
Вечар далёкі. Мігае газнічка.
Бабка люляе ў калысцы сястрычку.
Толькі сястрычка – гарэза такая –
Доўга не спіць – калыханкі чакае.
Бабка спявае ёй: “Люленькі люлі,
Дзеткі малыя даўно ўжо паснулі.
Толькі адна мая ўнучка малая
Не засынае – не спіць, а гуляе”.
Словы плятуцца, як кветкі ў вяночку.
Спіць немаўлятка – заплюшчыла вочкі.
Бабкі няма ўжо, а песня са мною.
Летам люляе, калыша зімою.
Пад калыханкі адвечныя гукі
Выраслі дзеці і спяць мае ўнукі.
Я напяваю ім: “Люленькі люлі,
Вунь прыляцелі к нам гуленькі гулі,
Сталі ля весніц яны шчабятаці:
-
Што нам Іванку маленькаму даці?”
Ціхенька льецца мой спеў-ручаёчак.
Бачу: унучак мой спаць ужо хоча.
Выключу лямпу (Няма ўжо назніцы).
З бабчынай песняю соладка спіцца.
* * *
І зноў зіма марозамі застудзіць,
І пойдзе снег. А ўлетку будзе дождж.
Ці з намі, ці не з намі гэта будзе?
Праз год? Праз месяц? Але будзе ўсё ж.
І будзе росны ранак. Будзе радасць
Бурліць, пераліваецца цераз край.
І промні сонца будуць з неба падаць –
Лаві святло, у прыгаршчы збірай!
Паўторыцца усё, але не гэтак.
Абрыс аблокаў будзе не такі.
І не зусім такое будзе лета.
І не такая музыка ракі,
З гучаннем іншым ручаінак плёскат.
А кветкі - каляровы ўбор зямлі –
Няўлоўнымі адценнямі пялёсткаў
Адрозняцца ад тых, што адцвілі.
Сняжынкі будуць на далонь спускацца
Ды ўжо малюнкам іншым здзівяць нас.
Давай красой зямною захапляцца
Нібыта ў першы і ў апошні раз!
Сябрам юнацтва
О, колькі іх, вятроў і землятрусаў,
Разносіць нас па ўсіх кутках Зямлі!
Плывуць упоразь нашы караблі –
Ідуць не паралельным нават курсам.
Адлегласці заўсёды паміж намі.
І толькі зрэдку выпадзе здалёк
Пабачыцца, вітальны даць гудок
Або мігнуць сігнальнымі агнямі.
Ты праводзіў мяне да шашы.
-
Напішы! Напішы!! Напішы!!!
І аб тым жа маліўся пагляд.
Зарапад, лістапад, снегапад…
Сцежку ўжо цераз іх не прабіць.
І не трэба крычаць і маліць.
Хіба крык даляціць праз гады?!
Зараз нехта, такі ж малады,
Як былі мы калісьці з табой,
З той жа самай спрадвечнай бядой
Просіць (Свецяць надзеі агні):
-
Пазвані! Пазвані!! Пазвані!!!
|