Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта




Дата канвертавання17.03.2016
Памер30.88 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 14 красавіка 2014 года


Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад старшыні камісіі па праверцы дзейнасці кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Матараса В.Н. «Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедры», Савет

ПАСТАНАВІЎ:

1. Прызнаць вучэбную, вучэбна-метадычную, навуковую і выхаваўча-ідэалагічную работу кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду ў цэлым здавальняючай, адпавядаючай нарматыўным дакументам і прад’яўляемым патрабаванням.

2. Загадчыку кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду прафесару Данілевічу А.А.:

2.1. Забяспечыць асноўныя вучэбныя дысцыпліны кафедры − «Уголовный процесс», «Прокурорский надзор», «Судоустройство» навучальнымі і вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі:

у электронным выглядзе – да 1 верасня 2014 г.,

у друкаваным выглядзе – да 31 снежня 2015 г.

2.2. Размясціць на сайце юрыдычнага факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ канспект лекцый па дысцыпліне «Прокурорский надзор» − да 1 верасня 2014 г.

2.3. Сістэматычна размяшчаць на сайце факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ навуковыя артыкулы супрацоўнікаў кафедры.

3. Загадчыкам кафедраў юрыдычнага факультэта прааналізаваць заўвагі і прапановы камісіі па праверцы работы кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду і прыняць неабходныя меры па павышэнні эфектыўнасці вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў.

4. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка

ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
ад 14 красавіка 2014 года
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс «Об учебно-методической работе на юридическом факультете и повышении качества учебного процесса в связи с переходом на сокращенные сроки обучения», Савет

ПАСТАНАВІЎ:

1. З мэтай забеспячэння павышэння якасці навучальнага працэсу ў сувязі з пераходам на 4-гадовы тэрмін навучання на першай ступені вышэйшай адукацыі кафедрам:

1.1. распрацаваць, узгадніць ва ўстаноўленым парадку і падаць у РІВШ БДУ не пазней 1 красавіка 2015 г. тыпавыя вучэбныя праграмы па дысцыплінах 3 курса дзяржаўнага кампаненту тыпавых вучэбных планаў 2013 года;

1.2. распрацоўку вучэбных праграм весці ў адпаведнасці з патрабаваннямі Парадку распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм, зацверджаным Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2013 г. № 405;

1.3. пры распрацоўцы вучэбных праграм аналізаваць іх змест на прадмет дублявання іх асобных палажэнняў з палажэннямі вучэбных праграм сумежных дысцыплін;

1.4. штогод актуалізаваць тэматыкі курсавых, дыпломных работ і магістэрскіх дысертацый з улікам развіцця юрыдычнай і палітычнай навук, патрабаванняў практыкі і прапаноў заказчыкаў кадраў (Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і інш.) для надання ім больш прыкладнога характару;

1.5. пашырыць выкарыстанне тэхнічных сродкаў у навучальным працэсе, у тым ліку спецыяльных адукацыйных рэсурсаў БДУ;

1.6. забяспечыць (у аб’ёме да 80%) падрыхтоўку вучэбных выданняў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ці ВМА па гуманітарнай адукацыі па ўсіх вучэбных дысцыплінах, выключаючы дысцыпліны па выбару, факультатыўныя дысцыпліны і дысцыпліны спецыялізацый;

1.7. прадоўжыць работу па выданню практыкумаў і зборнікаў задач па вучэбных дысцыплінах;

1.8. графікі індывідуальных заняткаў складаць з улікам графіка вучэбных заняткаў студэнтаў і размяшчаць іх на старонцы «Расклад заняткаў» сайта юрыдычнага факультэта БДУ.

2. Загадчыкам кафедраў узмацніць кантроль за зместам вучэбных заняткаў у сувязі з памяньшэннем колькасці аўдыторных гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне дысцыплін.



3. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка