Салідарнасьць

Дата канвертавання17.03.2016
Памер33.19 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ

САЛІДАРНАСЬЦЬ

№ 97 красавік 2011 http://www.bielarus.net,

http://www.narodnaja-partyja.org, http//www.bel-ruh.org

================

Чвэрць стагоддзя пад Чарнобылем

Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Заканчваецца першы паўраспад цэзія-137 і стронцыя-90. Радыяцыя крыху зьменшылася, але для тысячаў беларусаў страчаны родны дом, радзіма, зямля і здароўе.

У 1990-91 гг. стараньнямі дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту Вярхоўны Савет прыняў добрыя законы аб сацыяльнай дапамозе пацярпелым ад чарнобыльскай радыяцыі, аб адсяленьні людзей з радыяцыйных зонаў (там, дзе рэальна небясьпечна і немагчыма жыць), аб вывадзе радыяцыйна забруджаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстаньня, аб аздараўленьні дзяцей і інш.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі ўсё гэта перакрэсьліў і адмяніў. Пацярпелыя ад Чарнобыля засталіся без дапамогі, спынена міжнародная гуманітарная дапамога хворым беларускім дзецям, моладзь сталі

БЕЛАРУСКАЯ

САЛІДАРНАСЬЦЬ

№ 97 красавік 2011 http://www.bielarus.net,

http://www.narodnaja-partyja.org, http//www.bel-ruh.org

================

Чвэрць стагоддзя пад Чарнобылем

Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Заканчваецца першы паўраспад цэзія-137 і стронцыя-90. Радыяцыя крыху зьменшылася, але для тысячаў беларусаў страчаны родны дом, радзіма, зямля і здароўе.

У 1990-91 гг. стараньнямі дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту Вярхоўны Савет прыняў добрыя законы аб сацыяльнай дапамозе пацярпелым ад чарнобыльскай радыяцыі, аб адсяленьні людзей з радыяцыйных зонаў (там, дзе рэальна небясьпечна і немагчыма жыць), аб вывадзе радыяцыйна забруджаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстаньня, аб аздараўленьні дзяцей і інш.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі ўсё гэта перакрэсьліў і адмяніў. Пацярпелыя ад Чарнобыля засталіся без дапамогі, спынена міжнародная гуманітарная дапамога хворым беларускім дзецям, моладзь сталі накіроўваць на працу ў чарнобыльскія раёны, забруджаныя землі вярнулі ў сельскагаспадарчае карыстаньне.

Атручаныя, радыяцыйна забруджаныя прадукты зьмешваюць зь незабруджанымі і менш забруджанымі і разьмяркоўваюць па ўсёй Беларусі. Калектыўную дозу радыяцыі такім чынам атрымлівае ўся беларуская нацыя. Гэта ёсьць схаваны чарнобыльскі генацыд, які сьведама праводзіць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі.

Распаўсюджаныя рэжымам малыя дозы радыяцыі падрываюць агульнае здароўе беларусаў, зьяўляюцца прычынай шматлікіх хвароб. Асабліва дрэнна ўплывае радыяцыя на рэпрадуктыўныя функцыі мужчын і жанчын.

З 1994 года (якраз, калі зьявіўся Лукашэнка і пачаўся лукашысцкі рэжым і чарнобыльскі генацыд) насельніцтва Беларусі пачало выміраць. Беларусаў памірае больш, чым нараджаецца. У 1994 годзе ў нас было 10 мільёнаў 250 тысячаў насельніцтва. У 2010 засталося 9 мільёнаў 480 тысячаў. Беларусаў за час улады антыбеларускага рэжыму паменшала на 800 тысячаў чалавек (больш за 8 адсоткаў насельніцтва). Каб спыніць выміраньне людзей, ёсьць толькі адзін выхад, адна неабходнасьць – трэба ліквідаваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі.
Красавік 2011 г. Народная партыя Беларускі Народны Фронт

(старшыня Зянон Пазьняк)

накіроўваць на працу ў чарнобыльскія раёны, забруджаныя землі вярнулі ў сельскагаспадарчае карыстаньне.

База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка