Сацыяльна значнай дзейнасці валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў




Дата канвертавання17.05.2016
Памер49.38 Kb.
Праект

сацыяльна значнай дзейнасці

валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў

“ДОМ”

Яварская сярэдняя школа
2008 – 2010 г.г.

У аснове праекта ляжыць устаноўка на змяненне адносін да жыцця ў соцыуме, на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі праз самапазнанне і раскрыццё сваіх магчымасцей, здольнасцей.

МЭТА ПРАЕКТА:
Стварэнне і падтрымка дзейнасці цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў.

ЗАДАЧЫ:
1. Стварэнне ўмоў для самаразвіцця падлеткаў і павышэння іх сацыяльнай актыўнасці.


2. Работа з падлеткамі групы рызыкі, прыцягненне іх да дзейнасці цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў
3. АрганІзацыя вольнага часу вучняў з мэтай прадухілення правпарушэняў і безнагляднасці.

АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ:


“ПАЗІЦЫЯ” - прынцып “нам да ўсяго справа”. Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Пазнанне самаго сябе, вызначэнне свайго месца ў калектыве і соцыуме.
“ДАПАМОГА” - прынцып “Калі не мы, то хто?”. Аказанне дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу, тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі.
“ТВОРЧАСЦЬ” - прынцып “Кожная справа творчая, інакш – навошта?”. Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё творчага патэнцыяла вучняў, на згуртаванне калектыву. Выяўленне лідэраў і падрыхтоўка іх для далейшай работы з равеснікамі.

ПАЛАЖЭННЕ

аб аб’яднанні

валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў

«ДОМ»
1. Агульныя палажэнні.

1.1. Валанцёрскія і цімураўскія атрады з’яўляюцца добраахвотным грамадскім фарміраваннем, у якім аб’ядналіся вучні 6-11’ класаў, для сумеснай дзейнасці,задавальняючай іх сацыяльныя запыты і интарэсы.

1.2. Дзейнасць аб’яднання рэгламентуецца наступнымі дакументамі:

- Конвенцыяй “Аб правах дзіцяці”;

- Законам РБ «Аб агульнай сярэдняй адукацыі».
2. Мэты, задачы і прадмет дзейнасці.
2.1. Асноўныя мэты:

- садзейнічанне імкненню вучняў да самапазнання, самарэалізацыі і самаразвіццю на аснове ажыццяўлення разнастайнай дзейнасці, накіраванай на задавальненне інтарэсаў дзяцей;

- набыццё вучнямі станоўчага сацыяльнага вопыту для асабістага развіцця ў працэсе змястоўных групавых зносін.
2.2. Задачы.

- усведамленне сваіх магчымасцей, здольнасцей, інтарэсаў у мэтах самаразвіцця і самаўдасканалення;

- набыццё навыкаў інтэлектуальных зносін равеснікамі і дарослымі;

- развіццё грамадзянскіх ініцыятыў і грамадзянскай адказнасці;

- садзейнічанне занятасці дзяцей і падлеткаў у вольны час.
2.3. Прадмет дзейнасці.

- распрацоўка сацыяльна значных праектаў;

- арганізацыя дабрачынных спраў;

- аказанне дапамогі пажылым людзям, ветэранам, малодшым дзецям.

Уся дзейнасць павінна ажыццяўляцца па прынцыпу «Не гаварыць, а дзейнічаць», «Добры дзень для добрых спраў».
3. Члены аб’яднання, іх правы і абавязкі.
3.1. Членам аб’яднання можа быць любы вучань школы ва ўзросце з 11 гадоў, які прымае актыўны ўдзел у дзейнасці атрадаў валанцёраў і цімураўцаў.
3.2. Член аб’яднання мае п р а в а:

- уносіць прапановы і ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў, якія датычацца дзейнасці валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў.


3.3. Член аб’яднання а б а в я з а н ы:

- праяўляць актыўнасць, творчы падыход і адказныя адносіны да даручанай справы;

- аказваць дапамогу тым людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;

- пастаянна інфармаваць сваіх аднакласнікаў аб ініцыятывах атрадаў валанцёраў і цімураўцаў з мэтай прыцягнення іх да благачыннай дзейнасці.

БЛАГАЧЫННАЯ І САЦЫЯЛЬНА ЗНАЧНАЯ

ДЗЕЙНАСЦЬ АТРАДАЎ

ВАЛАНЦЁРАЎ І ЦІМУРАЎЦАЎ
Верасень - кастрычнік


  • Пошук і збор інфармацыі пра дюдзей, якім неабходна дапамога.

  • Стварэнне зоны карысных спраў.

  • Размеркаванне абавязкаў па аказанню дапамогі тым, каму яна неабходна..

Лістапад - снежань


Студзень


  • Правядзенне акцыі « З дабром у кожны дом» (наведванне і дапамога адзінокім людзям).

  • Тэатралізаванае выступленне-казка ў дзіцячым садзе.

Люты


  • Міні-канцэрт для ветэранаў, падарункі.

  • Працоўная акцыя па добраўпарадкаванню магілы Ю.Аленіна, магілы невядомага салдата (в.Сцяткоўшчына), тэрыторыі ля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  • Выпуск святочнага нумара газеты.

Сакавік


  • Працоўны дэсант па аказанню дапамогі ветэранам вайны і працы, пажылым і адзінокім людзям.

  • Правядзенне працоўных акцый па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы.

Красавік-Май



  • Дапамога ветэранам і адзінокім людзям у вяснова-палявых работах.

  • Віншаванне ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны са святам Перамогі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка