Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ стст.”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер101.93 Kb.
Гомельская навукова-практычная канферэнцыя

вучняў


па сацыяльна-гуманітарных накірунках

“Пошук”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна”

Вучэбна-даследчая работа

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ стст.”

Павіннасці і паборы сялян вёскі Дабрынь

Вучаніцы 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна”

Сінгаеўскай Вольгі Анатольеўны
Навуковы кіраўнік

настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна”

Паўлоўская Таццяна Мікалаеўна

2011

З М Е С Т

1. Уводзіны ……………………………………………………….. 3 стар.

2. Асноўная частка ……………………………………………….. 4-9 стар.

2.1. Гісторыя ўзнікнення вёскі Дабрынь………………………… 4-5 стар.

2.2. Змены ў сельскай гаспадарцы………………………………. 5- 7 стар.

2.3. Павіннасці і падаткі…………………………………………... 7-9 стар.

3. Заключная частка ……………………………………………… 10 стар.

4. Літаратура ……………………………………………………… 11 стар.

5. Дадатак 1. Архіўная даведка

Дадатак 2. Інвентарны вопіс сялянскіх двароў у вёсцы Дабрынь

памешчыка Горвата

Дадатак 3. Інвентарны вопіс павіннасцей сялян вёскі Дабрынь

памешчыка Горвата

УВОДЗІНЫ

МЭТА:


  • Фарміраванне навыкаў і ўменняў у вучняў прэзентаваць даследаваны матэрыял са спасылкай на ўласны вопыт, навуковыя крыніцы і іншыя сродкі інфармацыі;

  • Актывізацыя пошукава-даследчыцкай дзейнасці;

  • Выхаванне грамадзянскай пазіцыі і пачуцця патрыятызму;

  • Абуджэнне цікавасці да гістарычнай спадчыны свайго рэгіёна.

Краязнаўчая работа стала адной з вядучых напрамкаў дзейнасці ўдзельнікаў гуртка “Краязнаўца”, які існуе ў школе. На занятках дзеці знаёмяцца з геаграфічным становішчам сваёй малой бацькаўшчыны, яе прыроднымі асаблівасцямі, гістарычным мінулым, са славутымі землякамі, нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі.

Дадзеная работа – гэта вопыт даследавання сацыяльна-эканамічнага становішча беларускай вёскі ў канцы XVIII – пачатку ХІХ стст. на прыкладзе гістарычнага мінулага адной з самабытных этнаграфічных вёсак Ельскага раёна – вёскі Дабрынь. У рабоце дадзены гістарычныя звесткі аб размеркаванні зямель, сістэме падаткаабкладання сялянскіх гаспадарак, пералік асноўных і дадатковых павіннасцей сялян і г.д.

Матэрыял складзены на аснове архіўных дакументаў, змешчаных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь; матэрыялаў, якія знаходзяцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі школы, з выкарыстаннем дадатковай тэматычнай літаратуры.

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Гісторыя ўзнікнення вёскі Дабрынь

Дабрынь як населены пункт узнік у ХVІІ ст. У Нацыянальным архіве РБ знаходзіцца актавая кніга Мазырскага земскага павятовага суда, у якой ёсць інвентар маёнтка Дабрынь ад 4 кастрычніка 1741 года. Уладальнікамі маёнтка з’яўляліся Лянкевічы-Іпагорскія. Згодна з легендай, яны з’яўляліся нашчадкамі Дзям’яна Ленкі, уласніка маёнтка Іпагорскіх, што знаходзіўся непадалёку ад Мазыра. Гэта быў мужны воін, які ў 1489 годдзе ўдзельнічаў у абароне Мазыршчыны ад крымскіх татар.

Ленкі, пазней Лянкевічы, атрымалі дваранскі тытул, сталі людзьмі, вядомымі на Палессі. Адзін з іх з’яўляўся першым Мазырскім старостам. Яны валодалі зямельнымі надзеламі ў Санюках, Прудку, Загорынах, Хамічках, Малым Бакаўцы.

У свой час Дабрынь належаў Аскеркам, таксама знакамітаму дваранскаму роду, Сулійстроўскім, адзін з якіх быў мінскім грамадзянскім губернатарам.

Па інвентару за 1844 год у Дабрыні было 14 двароў, 44 душы мужчынскага і 46 душ жаночага полу.

Захавалася рэвізская казка за 1850 год, з якой вынікае, што ў Дабрыні жылі сяляне з прозвішчамі Анішчанка, Байкоўскі, Дворак, Дрозд, Грыневіч, Кажадуб, Куцько, Кухар, Клюк, Мазурэнка, Раманаў.

У першай палове ХІХ ст. маёнтак набыў Даніла Горват, прадстаўнік знакамітага дваранскага роду на Мазыршчыне. У 1846 годдзе Отта Ігнацьевіч Горват быў абраны Мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства.

У апошняй чвэрці ХІХ ст. уладальнікам маёнтка ў Караліне і ў Дабрыні сталі адэскія купцы Іван і Аляксандр Анзельмы. Яны мелі на Ельшчыне звыш 10 тысяч дзесяцін ворыва, сенажаці, лесу. Апрача Дабрыня ім належалі таксама Багуцічы, Вішанькі, Данілаўка, Рудня і інш населеныя пункты.

У 1884 годдзе непадалёку ад Дабрыня быў пабудаваны завод па выганцы з бярозы дзёгця. Яго ўладальнік – селянін Чарнігаўскай губерні Антон Кісель. На гэтым невялікім саматужным прадпрыемстве працавалі 6 рабочых, яны выраблялі штогод у сярэднім па 200 бочак дзёгцю па 30 вядзёр кожная.

У канцы ХІХ ст. у маёнтку пачалі працаваць вадзяны млын, вінакурны завод.

У пачатку ХХ ст. каля вёскі Дабрынь быў узведзены лесапільны завод, які належаў лесапрамыслоўцу Хайму-Берку Беліку. Тут былі таксама воўначасальня і маслабойка. (Дадатак №1)
Змены ў сельскай гаспадарцы.

Воблік беларускай вёскі XVI - пачатку XVII ст. істотна не змяніўся ў XVIII - першай палове XIX ст.

Канешне, кожны перыяд меў свае нейкія асаблівасці. Напрыклад, апошнія тры чвэрці XVIII ст. праходзілі пад знакам гаспадарчага ажыўлення. Вырасла да 3,6 млн. чалавек насельніцтва Беларусі. Павялічвалася плошча ворных зямель, адбудоўваліся разбураныя і ствараліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. У другой палове XVIII ст. зноў узрос попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая ішла на Захад. Амаль уся прадукцыя, вырабленая ў фальварку, прадавалася. Пачалі ўзнікаць новыя фальваркі, пашыралася плошча панскай ворнай зямлі. У канцы XVIII ст. яна была ў паўтара-два разы большай, чым у пачатку стагоддзя.

У першай палове ХІХ ст. сельская гаспадарка ў Беларусі ўсё больш была звязана з рынкам, павялічвалася плошча ворных зямель. Паступова вызначалася гаспадарчая спецыялізацыя беларускіх зямель па вырабе пэўнай прадукцыі. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), пачала развівацца танкарунная авечкагадоўля, значна павялічылася ўдзельная вага цукровых буракоў і бульбы. Бульба паступова станавілася літаральна “сялянскім хлебам”. Ураджай яе, сабраны з адной дзесяціны (1,09 гектара), мог пракарміць такую ж колькасць людзей, як з трох дзесяцін пшаніцы. Бульба надзейна ратавала сялян ад галоўнай смерці ў неўраджайныя гады.

Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля давала нізкія ўраджаі.

Гістарычная даведка

По инвентарю за 9 июня 1845 года имение принадлежало Даниле Горвату. К этому имению принадлежат: местечко Королин, деревни Шарин, Вишеньки, Богутичи, Добрынь, Даниловка, Млынок и Рудня Королинская.

В данном имении по последней 8 переписи числится крестьян: муж. пола - 564; жен. пола – 594; тяглых дворов – 173. (Дадатак №2)

Имущество крестьян следующее: лошадей -2; волов -504; коров -372; овец -1060; свиней -668; пчелиных ульев -878; быков -169; яловнику -444. (Дадатак №2)

Самая зацятая барацьба ў вёсцы ішла за зямлю – за гэта самае галоўнае багацце. Валоданне зямлёй шляхецкаму саслоўю забяспечвала залежнасць ад іх сялян, прыносіла багацце і дабрабыт. Запаветнай марай земляроба было таксама валоданне зямлёй.


Гістарычная даведка

Распределение земель: на одно тяглое семейство имеющего одного работника и одну работницу усадебной и пашенной -12 десятин; сенокосной -4 десятины. Итого у крестьян усадебной и пашенной -3390; сенокосной -1130 десятин. Примечание: каждый крестьянский двор, в котором полтора тягла имеет усадебной и пашенной -18 десятин; сенокосной земли -6 десятин. Двор с двумя тяглыми или тремя соответственно в 2 или в 3 раза больше. Сверх этого крестьянам разрешается косить сено на лугах, которые называются гулящими.

Пастьба скота: крестьяне имеют на каждое село и деревню особо выделенные пастбищные места, которые признают очень для себя выгодными.
Средства крестьян для починки и постройки домов и хоз. строений: из панских лесов в указанных местах для построений на все хозяйственные надобности лес крестьяне получают безвозмездно.

Отопление: из панских лесов крестьяне получают отопление и освещение.

Прочие выгоды, предоставленные крестьянам: пчеловодство, выделка для этого ульев; сбор лесных плодов.

Павіннасці і падаткі.

Прыгонныя сяляне павінны былі выконваць на карысць памешчыка розныя павіннасці, замацаваныя ў інвентарах – дакументах, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцей. Інвентары складаліся і рэгулярна пераглядаліся самімі ўладальнікамі. Абъём паншчынных работ і плацяжоў дзяржаўных сялян вызначаўся таксама на аснове інвентароў. Парушэнне інвентароў было паўсюднай з’явай. У выніку становішча дзяржаўных сялян у беларускіх губернях практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных сялян.

У Беларусі пераважала паншчынная сістэма гаспадарання. Да сярэдзіны 1840гг. 97% памешчыцкіх і абсалютная большасць дзяржаўных сялян выконвалі паншчыну. Павіннасці сялян дзяліліся на галоўныя і дадатковыя.

Паншчына. Яе адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывёлай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці селяніну весці сваю гаспадарку.

Гістарычная даведка

Главные повинности крестьян: пригон в неделю (на одно тяглое семейство, наделлённого полным участком земли – пригона с упряжью -3 дня, пеших -3 дня; с каждого двора имеющего полтора тягла -3 мужских и 3 женских дня; со дворов, имеющих два-три тягла и наделённых в два-три раза большими участками земли – требуется соразмерно тому пригона; сверх этого в течение года со всякого тяглого семейства по 6 дней упряжных, но при этом женщины с 1 ноября по 1 апреля работают только по 2 дня).

Дапаўняла адработачныя павіннасці і даніна натураю. Аснову яе складалі збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, пшаніца. Акрамя таго, захоўваліся замацаваныя ў інвентарах “па даўняму звычаю” розныя даніны (ягадамі, грыбамі, мёдам, пражай, палатном і інш.). А таксама абавязковая здача свайму пану гусей, курэй, яек, масла, хмелю, канапель.



Данина или вещественные сборы: каждое тяглое семейство, наделённое 16 десятинами усадебной и пашенной земли, сенокоса – должно ежегодно внести в экономию 1 курицу, 10 яиц, 3 фунта грибов, 5 фунтов мёду; дворы с 1,5 тягла, наделенные усадебной, пашенной -18 десятин и сенокоса -6 десятин земли, а так же дворы в 2 тягла, имеющие усадебной и пашенной земли -24 десятины, сенокоса -8 десятин – дань увеличить вдвое, втрое.

Асобае і даволі значнае месца ў павіннасным абкладанні сялян у Беларусі займалі грашовыя падаткі. Сярод іх, як і раней, на першым месцы стаяў чынш. Ён быў галоўнай павіннасцю для сялян чыншавых. Чыншавыя стаўкі былі неаднолькавымі ў розных укладаннях, як і памер паншчыны. Але паўсюдна яны былі досыць высокімі і вагаліся ў межах 30 – 60 злотых з валокі. Калі ўлічыць, што ў той час за 2 злотыя можна было купіць барана, за паўзлотага – воз сена, а за трэць – курыцу, то зразумела, што грошы гэтыя былі немалыя. І трэба было пакласці селяніну дастаткова працы, каб іх зарабіць.



Гістарычная даведка

Денежная повинность в инвентарях не показана: крестьяне от уплат казённых налогов освобождены, так как их выплачивает ежегодно помещик из собственного дохода экономии.

Акрамя штотыднёвай паншчыны, сяляне выконвалі і дадатковыя павіннасці: адбывалі старажоўшчыну (розныя гаспадарчыя работы ў двары феадала па чарзе сялянамі адной вескі), начную варту, удзельнічалі ў аблавах пад час панскага палявання і інш., жанчыны прапалвалі агароды, ткалі, мылі для панскага двара.



Гістарычная даведка

Строительные работы: постройка казенных участков просёлочных дорог в имении; поддержка плотин и мостов; постройка мельниц, господских строений, а также и жилых домов для нуждающихся в них крестьян – всё это проводится в счёт барщины. Других повинностей: гвалтов, шарварков и др. в имении не существует.

Сторожество: сторожи и сторожки отбывают крестьяне в счёт барщины.

Посадка, поливка и прополка огородов: для исполнения этих повинностей можно было привлекать девочек и мальчиков от 14 лет, за каждые два дня засчитывается один рабочий день взрослого человека.

Ночной караул: исполняется крестьянами с зачётом в барщину.

Выделка пряжи, холста и сукна: каждое тяглое семейство, наделённое 12 десятинами усадебной и пашенной земли, 4 десятинами сенокоса обязано отбывать ежегодно по шесть дней; 1,5 тягальное или 2 -12 дней; 3 тягальное -18 дней.

Сверх всего: в случае необходимости истребления диких зверей, крестьяне обязаны явиться на облавы. (Дадатак №3)

Гістарычная даведка

Возраст рабочих: способными для хозяйственных работ считаются мужчины от 14 до 55 лет (работают по три дня), от 55 до 60 лет (работают по два дня), женщины от 16 до 45 (работают по три дня), от 45 до 50 (работают по два дня).

Оценка рабочего дня: мужской -10 копеек серебра, женский -5 копеек серебра.

Скрупулёзны падлік выявіў, што існавала недзе 120-140 сялянскіх павіннасцей. Безумоўна, не ўсе ў адным уладанні. Але ж хай сабе нават дзесятая іх частка прыпадала на асобную сялянскую гаспадарку, то ўжо гэтага дастаткова, каб гаварыць аб высокім узроўні эксплуатацыі прыгонных сялян у Беларусі ў азначаны час.



ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА
Такім чынам, у першай палове ХІХ ст. вёска Дабрынь уваходзіла ў склад Мінскай губерні, Мазырскага ўезда і належала памешчыку Горвату. Сяляне на карысць свайго памешчыка выконвалі асноўныя і дадатковыя павіннасці: паншчыну, даніну, адбывалі старажоўшчыну (розныя гаспадарчыя работы ў двары феадала па чарзе сялянамі адной вескі), начную варту, удзельнічалі ў аблавах пад час панскага палявання і інш., жанчыны прапалвалі агароды, ткалі, мылі для панскага двара. Усё гэта сведчыла аб тым, што сялянне былі поўнасцю залежныя ад свайго гаспадара.

ЛІТАРАТУРА


  1. Памяць: Гіст.-дакум. Хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Ельскі раён. Мн.: Ураджай, 2001. – 460 С.

  2. Архіўныя дакументы гісторыка-краязнаўчага музея Дабрынскай школы.

  3. Гісторыя Беларусі (канец XVIII в. – 2002 г.): хрэстаматыя: 11 клас; пад рэд.

Я К. Новіка. — Мінск, 2003.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка