Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму




старонка9/12
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.43 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Праўда, некаторыя даследчыкі рэдкія выпадкі ператварэння рамесных майстэрняў у прадпрыемствы простай капіталістычнай кааперацыі ўспрымалі падчас як заканамернасць і прыходзяць к памылковым вывадам. Так, напрыклад, у манаграфіі Чапко В.У., прысвечанай сацыяльна-эканамічнаму развіццю гарадоў Беларусі ў першай палове XIX ст., прыведзены прыклады пашырэння рамесных майстэрняў і ператварэння разбагацеўшых уладальнікаў у капіталістаў, а іх прадпрыемстваў – у капіталістычныя мануфактуры [637, с. 38-39]. Аўтар манаграфіі робіць вывад аб тым, што на працягу першай паловы XIX ст. рамесная вытворчасць змянілася не толькі колькасна, але і якасна: “Все шире применялся наемны труд, росло подчинение ремесленников скупщику. Отдельные наиболее зажиточные мастера становились предпринимателями, организовывали производство на капиталистических началах” [637, с. 32].

Разгледзім больш падрабязна прыведзеныя В.У. Чапко прыклады: “некоторые кожевенные мастерские Могилева, существовавшие в первой половине XIX в., в конце 40-х годов превратились в мануфактурные предприятия, а 12 таких мастерских (из 103) имели по 8-10 рабочих, остальные по 1-2” [637, с. 38].

Па-першае, прадпрыемствы з колькасцю працоўных 8-10 чалавек адносяцца да дробнатаварных, а, па-другое, колькасць працоўных на гэтых 12 прадпрыемствах мянялася і толькі ў некаторыя гады перавышала 5 чалавек [453, арк. 1-182; 37, с. 249], а ў другой палове XIX ст. гэтыя рамесныя майстэрні былі наогул зачынены і дзейнічала толькі адна купецкая капіталістычная мануфактура з колькасцю працоўных 18 чалавек [37, с. 249].

Ніколі не было рамеснай майстэрні, якая перарасла ў капіталістычную суконную мануфактуру ў мястэчку Бяроза Гродзенскай губерні. Узнікла гэта прадпрыемства ў 1830 г. адразу ж як мануфактура і праіснавала да 1860 г. [247, арк. 4; 37, с. 241]. Такая карціна характэрна і для дробных гарбарных прадпрыемстваў г. Пружаны той жа губерні [247, арк. 4; 37, с. 252]. Пацвярджае тэзіс Чапко В.У. аб перарастанні рамеснай майстэрні ў прадпрыемства мануфактурнага тыпу толькі адзін прыклад па гораду Гродна, калі сапраўды рамесная майстэрня Д. Гейзлера, на якой у канцы XVIII ст. працавалі 2 чалавекі, ператварылася ў канцы 20-х гадоў XIX ст. у капіталістычную мануфактуру з колькасцю працоўных каля 20 чалавек. У 1829 г. акрамя ўладальніка, купца Д. Гейзлера, працаваў майстар, 3 чалядніка, 3 вучня, 2 падстрыгача, фарбавальшчык і 8 чорнарабочых [235, арк. 1-2].

Што тычыцца другой паловы XVIII ст., то купецкая прамысловасць была прадстаўлена 30 невялікімі прадпрыемствамі: суконнымі ў мястэчках Ізабелін, 22 гарбарнымі ў Магілёве і палатняным у мястэчку Круглае (табл. 5.1). Аб невялікім аб’ёме вытворчасці гэтых прадпрыемстваў сведчаць наступныя факты: на суконным прадпрыемстве ў мястэчку Беразіно выраблялася сукна на 3000 руб. у год, а на папяровым прадпрыемстве ў мястэчку Паставы – 300 стоп паперы.

У першай чвэрці XIX ст. ужо налічвалася 134 купецкіх прадпрыемствы. Праўда, неабходна адзначыць, што 81 невялікае гарбарнае прадпрыемства знаходзіліся ў г. Магілёве і гэта былі невялікія не толькі па колькасці працоўных, але і па аб’ёму вытворчасці прамысловыя ўстановы. Узрасла колькасць суконных і талесных прадпрыемстваў (з 4 у канцы XVIII ст. да 27 у 20-я гады XIX ст.), сярод якіх былі і прадпрыемствы са значным аб’ёмам вытворчасці і колькасцю працоўных на іх. Трэба адзначыць купецкае суконнае прадпрыемства ў мястэчку Косава, дзе працавала 79 чалавек і выпускалася 16548 аршын сукна, суконнае прадпрыемства ў Ваўкавыску (204 чалавекі рабочых і 2500 аршын сукна), два прадпрыемствы ў мястэчку Ружаны (290 працоўных і 16340 аршын сукна). У 1821 г. у Ружанах было выраблена амаль 5000 аршын сукна, а ў 1823 г. амаль 82 тыс. аршын (табл. 5.1). Узрасла колькасць гарбарных і шкляных прадпрыемстваў. У 20-я гады XIX ст. налічвалася 99 гарбарных і некалькі значных шкляных прадпрыемстваў у мястэчку Свяцілавічы, дзе ў 1820 г. выраблялася 44 тыс. штук вырабаў і працавала 18 чалавек майстроў, мануфактурнае прадпрыемства ў мястэчку Зэльва, дзе працавала 28 чалавек і выраблялася каля 4,5 тыс. вырабаў. Значным прадпрыемствам была і мануфактура па вырабу паперы ў мястэчку Свіслач.

Апрача таго, 80 прадпрыемстваў нагадваюцца ў дакументах без назвы галіны. Паскораны рост колькасці гарбарных прадпрыемстваў быў выкліканы наяўнасцю вялікай колькасці забітай і здохлай жавёлы ў перыяд і пасля вайны 1812 г. Многія з гэтых прадпрыемстваў закрываліся і да пачатку 40-х гадоў XIX ст. іх засталося менш за палову.

У другой чвэрці XIX ст. змяняецца не толькі колькасць прадпрыемстваў, але і характар купецкай прамысловасці. Працягваўся рост колькасці і аб’ёму вытворчасці суконных і талесных прадпрыемстваў. У параўнанні з 20-мі гадамі XIX ст. у сярэдзіне стагоддзя іх налічвалася ўжо 59, а аб’ём вытворчасці ўзрос амаль у 2 разы. Значна ўзрасла і агульная колькасць прадпрыемстваў. У 1850 г. іх было ўжо 237. Праўда, неабходна адзначыць, што 132 з іх знаходзіліся ў Магілёве і выраблялі прадукцыі на 58800 руб. Галіна ў архіўных дакументах не называецца, аднак можна зрабіць вывад аб тым, што гэта былі прадпрыемствы рамеснага тыпу. Інакш кажучы, вядучымі галінамі купецкай прамысловасці ў Беларусі на працягу ўсяго вывучаемага перыяду былі тыя галіны, у аснове якіх ляжала рамесная вытворчасць: майстар-рамеснік альбо купец, набіраўшы на працу 5-6 наёмных рабочых, ператвараў майстэрню ў невялікае прадпрыемства дробнатаварнага характару. Пашырыўшы вытворчасць, купец ці багаты мешчанін ператвараўся ў работадаўца, г. зн. дробнага эксплуататара чужой працы. Большасць прадпрыемстваў у мястэчках і гарадах Беларусі ў вывучаемы перыяд адносіліся да простай кааперацыі, г. зн. прадпрыемствы, на якіх працавалі звыш 5, але не больш за 15 чалавек. На прадпрыемствах мануфактурнага тыпу працавалі больш за 15 чалавек. Нягледзячы на агульны рост колькасці прадпрыемстваў у 40-50-я гады XIX ст. назіралася скарачэнне колькасці мануфактур. Калі ў 30-я гады іх налічвалася 20, то ў канцы 50-х гадоў толькі 5. Праўда, у гэты перыяд у Беларусі з’явіліся першыя фабрыкі: 3 мукамольныя (у Віцебску, Магілёве і Пінску), дзве суконныя ў мястэчках Косава і Хомск і цукровая ў Беліцы [170, с. 146, 157]. Фабрычна-заводская вытворчасць выцясняла мануфактурную, а частка мануфактур спыняла сваё існаванне ў выніку канкурэнцыі прывазных прамысловых вырабаў.

Статыстыка ў 50-я гады XIX ст. была больш дакладнай і ў колькасць “фабрык і заводаў” амаль не ўключаліся дробныя рамесныя майстэрні, за выключэннем г. Магілёва, дзе за канец 50-х гадоў XIX ст. адзначана 122 прадпрыемствы, якія выпусцілі прадукцыі на 215 тыс. руб., і г. Мінска, дзе налічвалася 28 прадпрыемстваў, якія выпусцілі прадукцыі на 122 тыс. руб. у год.

Аднак, калі ўлічыць і гэтыя дробныя прадпрыемствы, іх агульная колькасць скарацілася да канца 50-х гадоў XIX ст. і складала 178 прадпрыемстваў. Рэзка ўпала колькасць і аб’ём вытворчасці суконных і талесных прадпрыемстваў. У 50-я гады іх налічвалася толькі 10, а аб’ём вытворчасці ў параўнанні з 30-мі гадамі XIX ст. упаў у некалькі дзесяткаў разоў; працягвалі развівацца гарбарная і цагляная вытворчасць, аднак многія галіны купецкай прамысловасці зніклі назаўсёды. Калі ўлічыць, што ўпала і колькасць купецкага саслоўя, то ў наяўнасці быў эканамічны крызіс ў Беларусі сярэдзіны XIX ст. Гэта пацвярджае і параўнальная характарыстыка развіцця прамысловасці ў беларускіх губернях і ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі.

Табліца 5.2 – Агульная характарыстыка

прамысловасці па губернях і землях Расійскай

імперыі за канец 50-х гадоў XIX ст.*



Губерні, вобласць

Колькасць

прадпрыемстваў



Сума вытворчасці

ў тыс. руб.



Колькасць

рабочых


1

2

3

4

Адэскага граданачальніка

74

4283

1536

Аланецкая

134

1104

940

Арлоўская

324

5320

9459

Архангельская

569

487

1416

Арэнбургская

352

4012

13642

Астраханская

50

140

265

Бакінская

225

215

1241

Бесарабская

176

177

994

Віленская

73

637

1573

Віцебская

174

453

823

Валагодская

155

851

1791

Валынская

651

2420

5130

Варонежская

288

3693

9155

Вяцкая

196

3428

11176

Гродзенская

256

2913

4856

Дзярбенцкая

48

16

162

Екацярынаслаўская

506

3189

5439

Енісейская

27

55

121

Забайкальская вобл.

22

88

129

Землі Войска Данскога

29

322

445

Іркуцкая

58

215

511

Казанская

257

3794

6211

Калужская

253

5974

12407

Кастрамская

522

7494

8622

Керч-Енікальскага

граданачальніка



522

7494

8622

Кіеўская

236

14443

32135

Ковенская

72

102

531

Курляндская

30

188

349

Курская

323

4125

9990

Кутайская

19

25

113

Кяхцінскага граданачальніка

2

10

28

Ліфляндская

323

4125

9730

Магілёўская

243

846

2774

Маскоўская

1436

61776

107313

Мінская

46

472

1242

Наўгародская

149

2644

2276

Ніжагародская

149

2644

2276

Падольская

332

5493

6823

Палтаўская

238

1057

8835

Пензенская

98

2486

20220

Пермская

98

1886

11232

Пскоўская

219

2075

2549

Разанская

164

5431

11718

Самарская

359

4798

8841

Санкт-Пецярбургская

572

48151

33148

Саратаўская

347

3912

9213

Сімбірская

241

3787

13122

Смаленская

148

686

2395

Стаўрапольская

103

505

480

Сяміпалацінская

18

71

83

Табольская

590

2464

2510

Таганрогскага

граданачальніка



34

287

583

Тамбоўская

278

4245

16764

Таўрычаская

190

703

1421

Томская

70

430

700

Тульская

261

2910

10375

Тыфліская

140

228

319

Уладзімірская

399

29720

27095

Харкаўская

330

4968

12120

Херсонская

167

2566

3895

Цвярская

465

7669

11489

Чарнігаўская

245

3086

12257

Эрыванская

7

65

364

Эстляндская

16

2022

2411

Якуцкая

6

7

52

Яраслаўская

319

3838

5813

Усяго

15388

292549

565142

З прыведзеных у табліцы 5.2 даных вынікае, што калі па колькасці прамысловых прадпрыемстваў беларускія губерні знаходзіліся ў канцы 50-х гадоў XIX ст.: Гродзенская – на 12 месцы, Магілёўская – на 27, Віцебская – на 36, Віленская – на 48 і Мінская – на 55 месцы з 66 губерняў і зямель Расійскай імперыі, то па суме валавой вытворчасці адпаведна: на 28, 40, 49, 45 і 48 месцах, а па колькасці рабочых, занятых у прамысловасці: на 30, 33, 48, 40 і 44. Найбольш пераканаўча характарызуюць узровень прамысловасці Беларусі такія паказчыкі, як сярэдняя сума вытворчасці і колькасць рабочых на адным прадпрыемстве. Па гэтых паказчыках беларускія губерні выглядалі наступным чынам: адно прадпрыемства ў сярэднім у Віленскай губерні вырабляла прадукцыі на 8726 руб. (і на ім працаваў 21 рабочы), у Гродзенскай, адпаведна: на 8182 рую. (і 13 рабочых), у Віцебскай – на 2603 руб. (і каля 5 рабочых), у Мінскай – на 10239 руб. (і 26 рабочых) і ў Магілёўскай губерні – на 3481 руб (і крыху больш за 11 рабочых).

У сярэднім жа па Расійскай імперыі гэтыя паказчыкі канцэнтрацыі прамысловасці выглядалі больш пераканаўча: на адным прадпрыемстве ў сярэднім працавала каля 37 чалавек і выраблялася прадукцыі больш чым на 19 тыс. руб.

Нягледзячы на павелічэнне колькасці прамысловых прадпрыемстваў, якія належалі купцам, і колькасці наёмных рабочых у гарадах і мястэчках Беларусі, памяншэнне значэння памешчыцкіх прадпрыемстваў сведчыла аб паступовым фарміраванні ў прамысловасці капіталістычнага ўкладу і вядучай ролі ў гэтым працэсе купецкага саслоўя.

Аднак крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін, захаванне феадальна-вотчыннай сістэмы гаспадарання, прыгонніцкае становішча сялянства стрымлівалі як развіццё таварна-грашовых адносін, так і рост буйной капіталістычнай прамысловасці.

Развіццю купецкай прамысловасці і выкарыстанню вольнанаёмнай працы ў сельскай мясцовасці перашкаджалі абмежаванні, звязаныя з наяўнасцю “мяжы яўрэйскай аседласці” і забарона яўрэям займацца прадпрымальніцтвам і гандлем за мяжой і ў цэнтральных губернях Расійскай імперыі.

Памешчыцкае прадпрымальніцтва ў форме вотчынных мануфактур, якое затрымлівала развіццё купецкай прамысловасці, прывяло да заняпаду буйной капіталістычнай вытворчасці напярэдадні адмены прыгоннага права.

Істотнай прычынай слабага развіцця купецкай прамысловасці ў Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове XIX ст. была канкурэнцыя з боку больш развітой прамысловасці цэнтральных губерняў Расіі, Украіны і Польшчы, якія пастаўлялі ў беларускія губерні прамысловыя вырабы дастаткова высокай якасці.

У перыяд захавання феадальна-прыгонніцкіх адносін асноўную ролю ў прамысловасці працягвалі іграць вотчынныя прадпрыемствы, якія развіваліся на аснове сельскай гаспадаркі, а значыць, залежалі ад узроўню яе развіцця. Узровень развіцця сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў вывучаемы перыяд вызначаўся панаваннем феадальна-паншчыннай сістэмы, якая тармазіла развіццё галін гаспадаркі і кансервавала эканоміку, заснаваную на феадальных адносінах, што стварала глебу для развіцця натуральнай гаспадаркі, а не для развіцця купецкай прамысловасці.

Немалаважнае значэнне мела палітыка расійскага самадзяржаўя ў Беларусі: калі ў першыя дзесяцігоддзі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царызм (часцей за ўсё ў ваенных і геапалітычных мэтах) рабіў спробы паляпшэння шляхоў зносін, памяншэння падаткавага прыгнёту, то ў выніку правядзенне палітыкі, накіраванай на абмежаванне развіцця прамысловасці, пераўтварала Беларусь у сыравінны аграрны прыдатак імперыі.

Адмоўныя вынікі на развіццё купецкай прамысловасці Беларусі аказалі і ваенныя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель у перыяды барацьбы за ўладу паміж рознымі магнацкімі групоўкамі ў другой палове XVIII ст., барацьбы рускіх войскаў з канфедэратамі, паўстанцамі ў 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, вайны 1812 года, а таксама паўстання ў 1830-1831 гг.

Стрымлівалі развіццё купецкай прамысловасці Беларусі і вузкасць унутранага рынку і адсутнасць значных купецкіх капіталаў.



Кантрольныя пытанні:

1. Якія адметныя рысы купецкай прамысловасці вы ведаеце?

2. Які ўзровень купецкай прамысловасці быў у Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі?

3. Што ўплывала на ўзровень купецкай прамысловасці ў Беларусі?


1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка