Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]




старонка6/9
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Доказ з эдыктаў





Повадам для інквізіцыі ў акрузе паслужылі працэдуры, звязаныя з эдыктамі. Пасля Эдыкта Міласці, які падбадзёрваў ератыкоў выходзіць наперад і спаведвацца ў адносінах тых грахоў, якія былі звычайна скрыты на працягу якіх-нібудзь трыццаці ці сарака дзён (Рот, c. 75), інквізіцыя пачала ачышчаць акругу. Гэта парадзіла шэраг працэсаў інкрымінацыі. Наступнай фазай стала перыядычнае выданне Эдыкта Веры, якое дапамагло апазнаць тыпы ерасяў, якія падлягаюць абвінавачванню, і іх індыкатараў. У канчатковым ліку сістэма споведзі гэтае зло рэалізавала ў жыццё.
Эдыкт Веры быў выдадзены ў 1519 годзе інквізітарам Валенсіі Андрэсам дэ Палацыо (Andres de Palacio) надрукаваны Ротам. З данага эдыкта вынікае, што ў яго ўключана мноства ўгульнавядомых фактаў і забабонаў, на аснове якіх былі выдзелены тры групы людзей. У першую групу ўваходзілі тыя хрысціяне, якія трымаліся тэндэнцый так называемага іудаізма. Другую групу складалі самі іудзеі, а састаў трэцяй групы быў з мусульман. Эдыкт ясна паказвае, што ерась прыдаўлівалася нават у недрах самой царквы, бо словы, якія былі выказаны ў час прычашчэння, згодна названаму эдыкту, канкрэтна ідэнтыфіцыраваліся як прызнакі ерасі. Сабататы таксама не карысталіся крыжам або крыжовым знакам. Даследуючы гэты эдыкт, прыходзіш да думкі, што ўпамянутая група адмаўляла душу, а таксама дактрыну неба і пекла. Яны святкавалі Суботу на працягу часу ад заходу Сонца ў пятніцу да заходу Сонца ў суботу і не выконвалі ніякую работу. Яны адзначалі святы Праснакоў і Вялікадня і ўжывалі горкія лекавыя расліны. У час выкупа яны пасціліся (Рот, с. 77).
Як паказана, у спісак Эдыкта былі ўключаны таксама агульныя светапогляды іудзеяў і ўласцівыя ім звычаі. Такім чынам, у Эдыкце абедзве сістэмы зліліся да такой ступені, што цяжка ўстанавіць бясспрэчна існуючыя адрозненні паміж імі. У адпаведнасці з іудзейскімі звычаямі іудзеі захоўвалі законы яды і адпраўлялі рытуал пахавання нябожчыкаў. У Эдыкт уключаны многія забабоны, якія датычыліся сектаў (напрыклад, на старонцы 78).
Так, сабататы не прызнавалі Марыалатрый (Mariolatry), і гэта было цесна згрупавана ў савакупнасці з непрызнаннем Месіі. Была падвергнута непрызнанню і дактрына трансубстанцыянальнасці, якая выступіла каталіцкай формай вучэння пра Усюдыіснага, што, у сваю чаргу, яўляе сабою платанічны анімізм (старонка 78). Маркуецца, што былі ўцягнуты таксама свяшчэннікі, і яны былі ідэнтыфіцыраваны ў сувязі з прысвячэннем. Хрысціяне, здаецца, і апраналіся таксама, як і іудзеі, будучы вернымі правілам прынятага адзення (старонка 79). Яны сустракаліся ў дамашніх цэрквах і чыталі Бібліі, якія былі напісаны не на роднай мове.
Маёмасць ератыкоў канфіскоўвалася, а гэта, несумненна, заахвочвала старанне інквізітараў.
Рот апісвае адкрыццё богаслужэння ў Лісабоне да часу, калі яго рыхтавалі ў Доме Оперы. Пункты погляду відавочцаў (надрукаваны ў Annual Register у 1821 годзе) без якогасьці сумнення сведчаць, што ў падземных турмах, якія дзейнічалі яшчэ ў 1809 годзе, былі знойдзены рэшткі слядоў чалавека (згодна надпісаў на турэмных сценах), у тым ліку і шматкі адзення манахаў, якія былі знойдзены на астанках чалавечых цел і другіх атрыбутах, і якія ляжалі паміж радамі турэмных крэслаў, паміж другімі прадметамі доказнасці старых і нядаўніх забойстваў, якія звяршаліся на гэтым месцы (Рот, старонкі 84–85).
Звычайны інтэрвал часу паміж арыштам і прысудам цягнуўся ад трох да чатырох гадоў, а ў адным канкрэтным выпадку мінула нават чатырнаццаць гадоў. Цяжарныя жанчыны былі прыцягнуты да пазорнага слупа, і злонаўмыснасць асуджаных, або, упаўне магчыма, савакупленне з імі ў 1512 годзе прынудзілі кардынала Гіменея прыстрашыць смяротнай караю кожнаму, хто будзе афіцыйна ўлічаны ў пляценні інтрыг са зняволенымі. Выдаткі зняволення павінен быў пакрываць сам абвінавачваемы незалежна ад таго, які перыяд часу прайшоў. Выдаткі, звязаныя з чатырохгадовым зняволеннем адной манахіні, якая была апраўдана і вызвалена ў 1703 годзе, напрыклад, яшчэ ў 1872 годзе пакрывалі яе нашчадкі (Рот, старонка 87). Звычайна, уласнасць была канфіскована ўжо ў момант арышту.
Мараны або Новыя Хрысціяне не маглі ўдзельнічаць як сведкі ў ніводным судовым разбіральніцтве. Ананімнасць імён сведкаў была ўведзена ў трынаццатым стагоддзі, каб у абвінавачваннях быццам бы абараняць слабейшага ад мацнейшага. Гэта было ўведзена ў правіла, і ніхто больш не мог раскрыць імёнаў сваіх абвінаваўцаў (Рот зусім правільна ўказвае, што нават да 1836 года ў Англіі абвінавачваемыя крымінальныя злачынцы не маглі прыбегнуць да паслуг адваката або азнаёміцца з копіямі тых сведчанняў, якія былі накіраваны супраць іх). Гэта былі варварскія часы, у якія інквізіцыя выступіла самым злоўмысным варварам.
Еўрапейская інквізіцыя выступіла ў Паўднёвай Францыі ў трынаццатым стагоддзі і закончылася ў Папскай вобласці ў 1846 годзе. Паміж 1823 і 1846 гадамі ў адной толькі Папскай вобласці былі прыгавораны да смяротнага пакарання, да пажыццёвага пазбаўлення волі, да ссылкі або да галерам 200 тысяч людзей, а паўтара мільёна, у сваю чаргу, былі пастаўлены пад надзор (глядзіце Malachi Martin, The Decline and Fall of the Roman Church, p. 254, і працу The General Distribution of the Sabbath-keeping Churches (№ 122), р. 29; для цытат). Рот цытуе роспач людзей разбушаваўшайся ў Паўднёвай Францыі інквізіцыі ў пачатку трынаццатага стагоддзя:
“Выслухайце мяне, гаспадары мае! Я – не ератык: бо я маю жонку, з якой жыву, і я маю дзяцей; і я ўжываю мяса, і хлушу, і ругаюся, але я – верны хрысціянін” (Рот, стар. 90).
Гэтае адмаўленне цэлібата і вегетарыянскага аскетызма было неабходна ў сувязі з дуалізмам тых маніхейцаў, якія былі вядомы пад назвамі “катары” ці “пурытане” і якія пры дапамозе аскетызма імкнуліся дасягнуць ачышчэння і прадстаўлялі сабою ератычную секту, упаўне магчыма, выклікаючую праследаванне валенсаў або сабататаў. Маніхейскія дуалісты адрозніваліся ад валенсаў, і гэтым дэманструецца асаблівасць катараў-валенсаў. Гэта прызнаваў і Вебер, аднак ідэнтыфіцыраваў няправільна. Сабататы непрарыўна трымаліся біблейскіх законаў. Ім уласцівыя богаслужэнні праводзіліся ў тайне, пагэтаму ў дакладнасці ідэнтыфіціраваць іх – задача вельмі цяжкая. Тым не менш мы ведаем, што яны – прывержанцы Суботы, і поўны аб’ём ім уласцівага богаслужэння можна ідэнтыфіцыраваць, зыходзіць з усходніх адросткаў сабататы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка