Резюме жолнерович Петр Петрович Публицистика Владимира Короткевича: языковой факт в определении жанра




Дата канвертавання27.03.2016
Памер346.84 Kb.
РЕЗЮМЕ

Жолнерович Петр Петрович

Публицистика Владимира Короткевича:

языковой факт в определении жанра

Ключевые слова: публицистика, жанр, эссе, частотность, оценочность, эссеистический дискурс, дискурсный анализ, парадигматика, синтагматика, концепт текста, концепт земля, сема.

Цель исследования: охарактеризовать парадигматическую закономерность и синтагматическую необходимость выбора автором конкретного языкового факта, показать его жанрообразовательную роль.

Методы, использованные в ходе проведения исследования: квантитативный, семантико-стилистический, методы компонентного, концептуального и дискурсного анализа.

Полученные результаты и их новизна. Впервые в белорусской филологии и журналистике показано разграничение публицистики и художественной прозы В.Короткевича на основании установления частотности базовых безоценочных и оценочных лексем; опреденен жанровый синтетизм публицистики писателя; предложена дифференциация жанра эссе; проведено исследование эссеистического дискурса с определением наиболее свойственных языковых фактов и характеристикой их воздействия на проведение жанровой дифференциации публицистики; описаны концепты трех публицистических текстов разных жанровых разновидностей эссе; охарактеризован концепт земля и отмечена специфика его функционирования в публицистике В.Короткевича с возможной отнесенностью составляющих названного концепта к ментальности белорусского народа. Положения диссертации вносят определенный вклад в разрешение проблем оценочности лексемы в публицистическом тексте, семантической корреляции лексемы в конкретной референтной ситуации, имплицитного наполнения тропа на протяжении сигнификативного развертывания.

Результаты исследования могут быть использованы в учебном процессе на факультете журналистики Белорусского государственного университета, в частности при преподавании белорусской литературы, стилистики публицистических жанров, при чтении спецкурсов и спецсеминаров по литературоведению, журналистике и языкознанию, при написании студентами курсовых и дипломных работ. Выявленные особенности функционирования языкового факта в публицистическом тексте писателя позволяют использовать их при исследовании проблем литературоведения, журналистики, стилистики белорусского языка и стилистики текста, лингвистики текста, дискурсного анализа.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

УДК 070.1(476) + 882.6(092) Караткевіч + 808.26 – 085.3


Жаўняровіч Пётр Пятровіч
ПУБЛІЦЫСТЫКА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА:

моўны факт у вызначэнні жанру

10.01.10 – журналістыка



Аўтарэферат дысертацыі

на атрыманне вучонай ступені

кандыдата філалагічных навук

Мінск, 2006

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук,

прафесар Іўчанкаў Віктар Іванавіч

(Беларускі дзяржаўны універсітэт, кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання)


Афіцыйныя апаненты – доктар філалагічных навук,

прафесар Ухванава Ірына Фролаўна

(Беларускі дзяржаўны універсітэт, кафедра англійскай мовы і моўнай камунікацыі)

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт Падаляк Таццяна Уладзіміраўна

(газета “Звязда”, член рэдакцыйнай калегіі)


Апаніруючая арганізацыя – Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Абарона адбудзецца ­­­7 снежня 2006 г. у 14 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.08 у Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 8, аўд. 407.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтарэферат разасланы “ ” лістапада 2006 г.

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый

кандыдат філалагічных навук В.П.Вараб’ёў



АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі
Работа выка­на­на на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Беларус­кага дзяржаўнага уні­версітэта ў рамках навукова-даследчай тэмы факультэта жур­налістыкі “Журна­ліс­ц­кі тэкст у лінгвістычнай парадыгме” (2005–2007 гг., пратакол Вучонага Савета БДУ № 5 ад 26 чэрвеня 2005 г., рэг. № 20051628), а так­сама ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі “Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі на мяжы стагоддзяў” (2001–2005 гг., загад БДУ ад 27 лютага 2001 г., рэг. № 20012760). Тэма дысертацыі ад­па­вядае прыярытэтным напрамкам развіцця журналістыкі як галіны навуковага па­­­­знання: выяўленне асаблівасцей функцыянавання моўнага факта ў канкрэтным жан­­ры садзейнічае ўдасканаленню метадалогіі праектавання, канструявання і прэ­зен­тацыі публіцыстыч­на­га тэксту, якая ў такім выпадку актыўна ўзаемадзейнічае з лін­­гвістыкай і стылістыкай тэксту, дыскурсным аналізам, што дае магчымасць да­след­чыкам разглядаць тэкст як складаную камунікатыўную з’яву, а аўтарам насы­чаць СМІ высакаякаснымі матэрыяламі.

Мэта і задачы даследавання
Мэта даследавання – ахарактарызаваць па­ра­­дыг­­ма­­тыч­­ную заканамернасць і сінтагматычную неабходнасць выбару аўтарам кан­­­к­рэт­нага моўнага факта, паказаць яго жанраўтваральную ролю. Для да­­­сяг­­­нення па­стаўленай мэты вырашаліся агульныя і прыват­ныя задачы:

– вызначыць частотнасць функцыянавання тыповых безацэначных лексем у публіцыс­ты­цы і ў мастацкай прозе У.Ка­­раткевіча;

– супаставіць лексічныя сістэмы публіцыстыкі і мастацкай прозы У.Караткевіча з лек­сікай, зафіксаванай у частотных слоўніках;

– выявіць і параўнаць частотнасць ацэначных лексем у публіцыстыцы і мастац­кай про­­­зе У.Ка­­­­рат­­­ке­віча;

– ахарактарызаваць асаблівасці эсэ ў публіцыстыцы У.Караткевіча і невыпадковасць выбару аўтарам гэтага жанру публіцыстыкі;

– выпрацаваць класіфікацыйную мадэль аднясення канкрэтнага твора да жанру эсэ і да яго разнавіднасці;

– вылучыць найбольш характэрныя для эсэістычнага дыскурсу У.Караткевіча моўныя факты і адзначыць іх уздзеянне на выяўленне жанру;

– правесці дыскурсны аналіз публіцыстычнага твора У.Караткевіча і паказаць маты­ва­цыю выбару канкрэтных моўных фактаў у якасці прэзентантаў аўтарскіх інтэн­цый;

– апісаць асаблівасці семантычнай кагезіі публіцыстычнага тэксту У.Караткевіча, ство­­ранай пры дапамозе імпліцыту трапеічнай адзінкі як канцэпта тэксту, і матывава­насць канцэптам канкрэтнай жанравай разнавіднасці эсэ;

– даследаваць характэрныя прыметы, асаблівасці функцыянавання і асацыятыў­ныя су­вязі канцэпта зямля ў публіцыстыцы У.Караткевіча.

Аб’­ектам дысертацыйнага даследавання з’яўляюцца моўныя факты з 75 (з іх 9 – на рускай мове) пуб­лі­­цыстычных твораў пісьменніка – нарысаў, эсэ, артыкулаў, выступленняў, ін­тэр­в’ю. Для даследавання выкарыстаны 48 тэкстаў, апублі­ка­ва­ных у зборы твораў У.Караткевіча (1987–1991 гг.), у дадатковым томе “Тво­ры” (1996 г.), у томе “Выбраныя творы” (2005 г.), таму што складальнікі названых вы­дан­няў аднавілі некаторыя беспадстаўна зробленыя пры публікацыях рэдак­тар­скія праўкі; астатнія 27 тэкстаў узяты з першапублікацый у асобных кнігах, літа­ра­тур­­ных зборніках, часопісах і газетах.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону
– лексічныя сістэмы публіцыстыкі і мастацкай прозы У.Караткевіча адрозніваюцца частотнасцю базавых лексем, якая ў асноўным супадае з паказчыкамі час­­­­­тот­ных слоўнікаў беларускай і рускай моў;

– у публіцыстыцы У.Ка­­­рат­­ке­віча частотнасць ацэначных лексем значна перавышае іх частотнасць у мастацкай прозе;

– У.Караткевіч падчас тэкстастварэння максімальна выкарыстоўвае эсэістычны ме­тад адлюстравання рэча­іс­­нас­ці, што набліжае большасць публіцыстычных твораў да жанру эсэ;

– жанравая разнавіднасць эсэ ў публіцыстыцы У.Караткевіча вызначаецца функцыянаваннем у канкрэтным творы моўных фактаў і структурных частак, характэр­ных для іншых публіцыстычных жанраў;

– эсэістычны дыскурс У.Караткевіча характарызуецца максімальным выкарыстаннем дэйктычных сродкаў маркіроўкі суб’­ек­та (адрасанта) і аб’екта (адрасата) дыскурсу, уключэннем па­каз­чыкаў функцыі ілакутыўна­га акта і разнастайных рытарычных фігур, якія ста­новяцца дзейсным срод­кам ды­­я­ла­гі­­за­цыі публіцыстычнага маўлення і дазваляюць уда­кладніць жанравую прыналежнасць канкрэтнага твора;

– дыскурсны аналіз публіцыстычнага тэксту дазваляе ахарактарызаваць парадыгма­тычную заканамернасць і сінтагматычную неабход­насць выбару таго або іншага моў­нага факта як прэзентанта аўтарскіх інтэнцый;

– трапеічная адзінка і яе верагоднаснае імпліцытнае значэнне з’яўляюцца адным з ас­ноў­ных складнікаў кагезіі публіцыстычнага тэксту У.Караткевіча; імпліцыт тропа становіцца канцэптам тэксту, семантычна напаўняецца на працягу сігніфікатыў­нага разгортван­ня і служыць адным з паказчыкаў вызначэння жанру;

– функцыянаванне канцэпта зямля ў публіцыстыцы У.Караткевіча дазваляе ахаракта­ры­за­ваць кагнітыўныя структуры і выявіць асаб­лівасці моўнай карціны свету пісь­мен­ні­ка, суаднесці яе з нацыянальнай карці­най свету і знайсці ў іх агульнае і ад­­­мет­­нае; канцэпт з’яўляецца своеасаблівым счэпам разнастайных частак эсэ.


Асабісты ўклад суіскальніка
Дысертацыйнае даследаванне выканана аўта­рам самастойна, яму належаць усе змешчаныя ў ім вывады і абагуль­нен­ні. У выні­ку навукова-тэарэтычнага аналізу аўтарам на належным узроўні вы­значана ўздзе­ян­не моўнага факта на правядзен­не жанравай дыферэнцыяцыі публіцыстычных тэк­­стаў У.Ка­рат­кевіча. Абагуль­не­ны і асэнсаваны маўленчыя пра­цэсы, характэр­ныя для эсэ­іс­тыч­нага дыскурсу У.Ка­­­раткевіча. На падставе трох публіцыс­тычных тэк­стаў вы­­­яў­­­лены іх канцэпты, сканструяваныя аўтарам пры дапамозе трапеіч­най адзін­­­кі, ім­­плі­цыт­нае значэнне якой насычаецца на працягу сігніфікатыўнага раз­­гор­т­вання. Пра­­ве­дзе­на каг­­нітыў­нае даследаванне кан­цэп­та зям­ля з выкарыстан­нем не­каторых моў­ных фак­таў мас­тац­кай прозы і па­эзіі У.Ка­раткевіча, пры гэтым зроб­­­лена параў­нан­не з ад­­паведным кан­цэптам, зафікса­ва­ным “Словарем рус­­­ской куль­­туры” Ю.Сцяпанава. Выдзелены групы эпітэтаў, якія пашыраюць аса­­цыятыў­ныя сувязі яд­­ра кан­цэпта, вызначаны яго спалучаль­нас­ныя магчымасці, да­­­­сле­да­ва­на сінаніміч­ная парадыгма ключа­вога сло­ва.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Выкладзеныя ў дысертацыі палажэнні, тэ­­­а­­­рэтычныя вывады і практычныя рэ­ка­мендацыі былі ўключаны ў абмеркаван­не на рэспубліканскіх і міжнародных на­вукова-практычных канферэнцыях, разгля­да­­лі­ся на секцыях рэспубліканскіх і між­народных лінгвістычных чытанняў: “Сло­ва ў кан­­­­­­тэксце часу” (Мінск, 10 сакаві­ка 2004 г.); “Журналістыка-2004” (Мінск, 2–3 сне­ж­­ня 2004 г.); “Национально-куль­турный компонент в тексте и языке” (Мінск, 7–9 красавіка 2005 г.); “Бе­ларус­кая журналістыка 2005” (21 красавіка 2005 г.); “Текст в лингвистической теории и в методике преподавания филологи­чес­ких дис­цип­­лин” (Мазыр, 12–13 мая 2005 г.); “Е.Ф.Карский и сов­ре­­мен­ное язы­ко­знание” (Грод­­на, 16–17 мая 2005 г.); “Пісь­меннік – мо­ва – стыль” (Мінск, 29–30 ве­рас­ня 2005 г.); “Творчасць Уладзі­мі­ра Караткевіча ў еўрапейскім культур­ным кантэксце” (Ор­ша, 25–26 лістапада 2005 г.); “Журналістыка-2005: на скры­жа­ван­ні часу і пра­с­торы” (Мінск, 1–2 снеж­ня 2005 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі
Матэрыялы дысертацыі выкладзены ў 7 пуб­лі­ка­­цыях аўтара аб’ёмам 4,34 аўт. л. у навукова-метадычных часопісах, у 7 публікацыях аб’ёмам 1,1 аў­т. л. у зборніках да­кла­даў і тэзісаў навукова-практычных канферэнцый, у 2 публікацыях у замежным часопісе і ў кнізе серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” аб’ёмам 0,58 аўт. л.
Структура і аб’ём дысертацыі
Дысертацыя складаецца з уводзін, пераліку ўмоўных абазначэнняў, агульнай ха­рак­тарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, дадаткаў. Агульны аб’­ём даследавання 100 старонак; 3 табліцы і 2 малюнкі займаюць 3 старонкі; 6 дадаткаў змешчаны на 18 старонках; выкарыстаны 163 бібліяграфічныя крыніцы.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ РАБОТЫ

Ва Уводзінах даецца агульны агляд сучаснага стану вывучэння творчасці Уладзіміра Караткевіча, у прыватнасці яго публіцыстыкі, абгрунтоўваецца выбар тэмы, вызначаецца шлях асэнсавання публіцыстыкі, заснаваны на спалучэнні мето­ды­кі даследавання ў асобных звёнах ланцужка “журналістыка літаратура мо­ва”. Асэнсаванне публіцыстыкі У.Караткевіча не атрымала пэўнай увагі вучоных і зводзілася да фрагментарнага раз­гля­ду асобных твораў у некаторых літа­ра­­ту­ра­­знаўчых працах А.Вераб’я, В.Шынкарэнкі і інш.

У першай главе дысертацыі “Публіцыстыка ў літаратурнай спадчыне Уладзіміра Караткевіча” разглядаюцца асаблівасці публіцыстыкі пісьменніка, вызначаецца яе жанравы сінтэтызм і прапануецца класіфікацыйная мадэль аднясення твора да адной з жанравых разнавіднасцей эсэ.

У раздзеле “Метадалогія вызначэння публіцыстыкі і яе жанраў” канстатуецца наяўнасць шматлікіх пунктаў гледжання ў трактоўцы паняцця “публіцыстыка” ад характарыстыкі яе як “роду літаратуры” (М.Чарапахаў), “разнавіднасці літаратуры” (Р.Салганік), “спецыфічнага віду літаратурнай творчасці” (У.Здаравега) да “вышэйшага віду грамадска-палітычнай літаратуры” (Б.Стральцоў). Разнастайная дэфініцыя не змяняе галоўнага ў змястоўным напаўненні публіцыстычнага твора: стварэнне публіцыстычнага вобраза і даследаванне выбранага адрэзка рэчаіснасці. Публіцыстыка трывала заняла сваё месца ў якасці надзейнага інструмента журналістыкі як практыкі прафесійнай дзейнасці.

Кожны даследаваны публіцыстычны твор У.Караткевіча ў гіпера-гіпанімічнай так­са­номіі вызначаецца як прыватнае праяўленне ў ланцужку літаратурапублі­цыс­тыкакатэгорыя публіцыстыкіжанр публіцыстыкі. Аднясенне канкрэтнага твора да публіцыстыкі дазваляе праводзіць яго вывучэнне ў напрамку ад публіцыстычнага стылю да тэксту і мовы.

У раздзеле “Лексічныя сістэмы публіцыстыкі і мастацкай прозы” праведзена параўнанне частотнасці безацэначных і ацэначных лексем у публіцыстыцы і мастацкай прозе У.Караткевіча.

Патрэба ў правядзенні квантытатыўнага аналізу тлумачыцца разнастайнасцю даследчыцкай інтэрпрэтацыі жанру асобных публіцыстычных твораў, якія некаторымі навукоўцамі далучаюцца да мастацкай прозы пісьменніка. Менавіта ў гэтым выпадку ўзнікае неабходнасць далучэння да журналісцкага, літаратуразнаўчага даследавання публіцыстыкі ўласна лінгвістыч­на­га і ўвядзення паняцця “моўны факт”. Моўны факт – сістэмнае праяўленне моў­най з’явы ў тэксце (корпусе тэкстаў), якое дазваляе рабіць высновы пра невыпад­ко­васць яе функцыянавання; гэта, у прыватнасці, можа быць лексема, частотнасць, ацэначнасць, асоба займенніка, троп, рытарычная фігура, сінанімічная або антаніміч­ная парадыгма, канцэпт і інш.

Частотнасць даследаваных безацэначных лексем у слоўніках бе­­­­ла­­­рус­кай і рус­­кай моў практычна ад­­­ноль­­кавая, што канстатуе канвергентнасць пра­цэ­саў функцы­янавання лексем як у беларускай, так і ў рускай пуб­лі­цыстыцы і мастацкай прозе. Параўнанне безацэначных лексем пацвярджае: тэк­сты публіцыстыкі і мастацкай прозы У.Караткевіча маюць, з аднаго боку, блізкую лексічную сістэму, з другога боку, час­­тотнасць базавых лексем істотна розніцца. Лексемы год і першы маюць большую частотнасць у публіцыстыцы, чым у мастацкай прозе (у 3,15 і 1,87 раза); лексемы сказаць, вельмі, мой, наадварот, – большую частотнасць у мастацкай прозе, чым у публіцыстыцы (у 3,58, 1,49 1,03 раза). Названыя суадносіны частотнасці зафіксаваны для лексем год, першы, сказаць, вельмі, мой і ў частотных слоўніках беларускай і рускай моў. Атрыманыя вынікі сведчаць аб размежаванні лексічных сістэм публіцыстыкі і мастацкай прозы У.Караткевіча і ўскосна сігналізуюць пра ар­га­ніч­нае ўк­лю­чэн­не даследаваных лексем у структуру асобных публіцыстыч­ных тэкстаў. Акрамя таго, частотнасць лексемы мой з імпліцытным паказчыкам “я аўтара” ў публіцыстыцы У.Караткевіча перавышае паказчыкі як бела­рускіх, так і рускіх слоўнікаў у 3 – 5 разоў і па­цвяр­джае далучэнне большасці публіцыстычных тэкстаў У.Караткевіча да жанру эсэ.

У сувязі з тым, што для публіцыстыкі характэрна актыўнае фукцыянаванне ацэначных моўных сродкаў, падлічана і параўнана частотнасць ацэначных лексем у публіцыстыцы і мастацкай прозе У.Караткевіча. Даследавана функцыянаванне дзвюх лексем: велічны, якая ўтрымлівае канататыўную ацэначную сему па-за кантэкстам, і мора ў метафарычным значэнні ‘вя­лікая колькасць, мноства каго-, чаго-небудзь’. Вызначана, што частотнасць ацэначных лексем велічны і мора ў публіцыс­ты­цы У.Ка­раткевіча істотна перавышае частотнасць названых лексем у яго мастацкай прозе (у 7,8 і 2,4 раза адпаведна). Гэ­тым не толькі размяжоўваюцца лексічныя сістэмы розных час­так літаратурнай спадчыны пісь­мен­ніка, але і пацвярджаецца шырокае выкарыстанне ў публіцыстыцы ацэначнай лек­­сікі, якая з’яўляецца паказчыкам аўтарскіх адносін і сродкам уздзеяння на адрасата.

Раздзел “Жанравы сінтэтызм публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча” прысвечаны разгляду публіцыстычных твораў пісьменніка з пункту гледжання іх жанравай дыферэнцыяцыі. Жанравы сінтэтызм, характэрны для ўсёй творчасці У.Караткевіча, у публіцыстыцы пісьменніка праяўляецца найбольш выразна. Гэта дазваляе весці гаворку пра арганічнае сумяшчэнне ў адным творы розных элементаў публіцыстычнага, навуковага і мастацкага светабачання пісь­менніка.

Прыдатнай катэгорыяй для характарыстыкі жанру канкрэтнага публіцыстычнага твора з’яўляецца моўная асоба пісьменніка, што дае магчымасць у час даследавання выкарыстоўваць як літаратуразнаўчы, так і мовазнаўчы падыход. Жанр эсэ найбольш блізкі У.Караткевічу, што канстатуецца аўтарскім вызначэннем жанру некаторых публіцыстычных твораў, а таксама “ўгадваннем” гэтага жанру праз аналіз структуры твора і выяўленне ў ім аўтарскага я, якое выразна гучыць у кожным тэксце, па-роз­наму ўключаецца ў кампазіцыю.

Звышдысцыплінарны (паводле М.Эпштэйна) характар жан­ру эсэ, у якім інтэгруюцца асобныя складнікі іншых жанраў, дазва­ляе правесці яго дыферэнцыяцыю і выпрацаваць кла­­сі­фіка­цый­ную ма­дэль, заснаваную на выяўленні пераважных эле­мен­таў іншых публіцыстычных жанраў: нарыса, рэцэнзіі, замалёўкі, арты­кула, фель­етона. Краязнаўчыя нарысы, у якіх пісьменнік расказвае пра гіс­­торыю і сучаснасць Беларусі і яе рэгіёнаў, пра звычаі і побыт насельніцтва, далучаюцца да жанравай разнавіднасці эсэ-нарысаў; партрэтныя нарысы з па­глыб­ле­ным апісаннем лёсу асобы, яе знітаванасці з лёсам народа і значэння ў гіс­торыі, – да эсэ-партрэтаў; рэцэнзіі на кнігі Р.Барадуліна, Я.Сі­па­ко­ва, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, У.Лучука, на пераклады твораў Гётэ, Байрана і інш. – да эсэ-рэ­цэн­зій; прадмовы да фотаальбомаў – да эсэ-замалёвак і г. д.

У працы на падставе прапанаванай класіфікацыйнай мадэлі вылучаюцца наступ­ныя жанравыя разнавіднасці эсэ ў публіцыстыцы У.Караткевіча:

эсэ-нарыс (“Зямля пад белымі крыламі”, “Казкі Янтарнай краіны”, “Званы ў прадоннях азёр”, “Дрэва вечнасці”, “Абраная”, “Дыяментавы горад”, “Сцюдзёная вяс­­на, або 1000 год і 7 дзён” “Тысячу ста­­годдзяў табе” і інш.);

эсэ-партрэт (“Летапісец”, “Подзвіг Францыска Скарыны”, “Песня з паўночных Афін”, “Зліццё з душой народнай”, “Saxifraga”, “І будуць людзі на зямлі”, “Мой друг і мая зямля”, “Цёплы жнівеньскі поў­дзень” і інш.);

эсэ-рэцэнзія (“З любоўю да чалавека”, “І наш “Фаўст”, “Шчыравала ў бары пчала”, “Справядлівасць”, “Крэсіва. Іскры. Агонь” і інш.);

эсэ-замалёўка (“Памяць зямлі беларускай”, “Белавежская пушча”, “Калі на зямлі ёсць казачныя краіны...”, “Экзамен в Падуе”):

эсэ-арты­кул (“Абдуванчык на кромцы вады”, “Твой зор­ны час”, “Родная мова”, “Коласаўцы” і інш.);

эсэ-фель­­етон (“Ці дажывем да ста год, або пасмяротнае рыданне”).

Аднак узаемнае размяшчэнне элементаў у кожным эсэ адной жанравай разнавіднасці ўсё ж нестабільнае, рухомае, цвёрда не замацаванае і залежыць ад руху аўтарскай думкі пры стварэнні канкрэтнага твора.

У другой главе дысертацыі “Эсэістычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча” адзначаецца, што сукупнасцю разнастайных моўных фактаў, зафіксаваных у публіцыстычных тэкстах пісьменніка, вызначаецца яго мастакоўская манера і жанравая прыналежнасць публіцыстычнага твора, прэзентуюцца камунікатыўныя намеры аўтара і кагнітыўная сутнасць канкрэтнага тэксту як сацыялінгвістычнай з’явы. Выкарыстаныя даследаванні ў галіне дыскурс-аналізу, праведзеныя Т. ван Дэйкам, В.Кінчам, Дж.Серлем, Ж.Жэнэт, Ю.Сцяпанавым, Б.Місонжнікавым, В.Іўчанкавым, дазволілі выявіць выразна акрэсленыя аўтарскія перакананні, якія ўтрымліваюцца ў эсэістычны дыс­курсе У.Караткеві­ча: зям­ля і радзіма неаддзельныя ад паняццяў чалавек і грамадзянін, сучаснасць і гіс­торыя суіснуюць у кожным факце рэчаіснасці, прырода і чалавек ёсць адно цэлае, галоўнае ва ўзаемаадносінах паміж людзь­­мі – гуманізм.

У раздзеле “Дэйктычныя сродкі маркіроўкі суб’екта-адрасанта і аб’екта-адрасата дыскурсу” разглядаецца функцыянаванне займеннікаў я, мы, мой, наш як паказчыкаў суб’екта дыскурсу і займеннікаў ты, вы, твой, ваш як паказчыкаў аб’екта дыскурсу, пры дапамозе якіх уяўнае маналагічнае маўленне публіцыстыкі У.Караткевіча ператвараецца ў дыялагічнае. Пры гэтым філасофскія суб’ект-аб’ектныя адносіны ўбудоўваюцца ў іншыя, камунікатыўныя адносіны, становяцца суб’ект-суб’ектнымі. У працэсе камунікацыі аб’ект Караткевічавай публіцыстыкі актыўны, фактычна выковае ролю суб’екта2 (пры наяўнасці суб’екта1 – аўтара), таму сінтагма “аб’ект дыскурсу” прымаецца як умоўная, якая характарызуе менавіта адрасата.

Існаванне ў творы экспліцытнага ядра з дэйктычнымі сродкамі маркіроўкі суб’екта маўлення з’яўляецца абавязковай умовай функцыянавання эсэістычна­га дыскурсу. Семантычна займеннік я заўсёды супадае з асобай У.Караткевіча, бо ў публіцыстыцы паміж аўтарам і тэкстам адсутнічаюць прамежкавыя звёны, што пацвярджаецца выкарыстаннем у творах фактаў біяграфіі і ўласнага прозвішча, спасылкамі на творчыя кантакты і дасведчанасць. З мэтай пераканаць уяўнага адрасата і абгрунтаваць слушнасць аўтарскага бачання з’явы пісьменнік праз займеннік мой актыўна рэпрэзентуе звесткі, атрыманыя ад родных, блізкіх і знаёмых людзей, усталёўваючы такім чынам меншую адлегласць паміж агенсам і рэцыпіентам. Займеннік мой у эсэістычным дыскурсе У.Караткевіча атрымлівае пры­рашчэнні сэнсу, дадатковыя канатацыі з пазітыўнай ацэнкай. Выяўленае ў першай главе дысертацыі перавышэнне частотнасці займенніка мой у чарговы раз сведчыць аб далучэнні публіцыстыкі У.Караткевіча да жанру эсэ.

Функцыянаванне займенніка мы звязана з падключэннем да суб’екта дыскурсу я іншых асоб. Гэта, у прыватнасці, можа быць той, хто з’яўляецца семантычным суб’ектам у творы або выконвае разам з аўтарам пэўныя сумесныя дзеянні. У эсэістычным дыскурсе У.Караткевіча найбольш пашыраны інклюзіўны суб’ект мы, які ўключае ў сябе аўтара ў складзе групы асоб (сярод якіх можа прысутнічаць і аб’ект дыскурсу) і такім чынам паказвае прыналежнасць да іх. У адных выпадках аў­тар хоча засяродзіць увагу на неад­дзель­­насці свайго я ад іншых, на важнасці для ся­бе менавіта гэтай неаддзельнасці, у другіх выкарыстоўвае прыдаткі, канкрэтызуючы тым са­мым семантычнае напаўненне займенніка. Пры выкарыстанні некаторых займеннікаў мы аўтарскае я сінкрэтызуецца і з займеннікамі аб’екта дыскурсу, і з асобамі – жыха­ра­­мі канкрэтнай мясцовасці, краіны і, урэшце, усяго чалавецтва. Гэты суб’ект дыс­кур­су, безумоўна, больш за ўсё характарызуе У.Караткевіча як творцу, які можа ўзняц­ца да самых высокіх вяршынь абагульнення, выказаць вечныя, агульнача­ла­ве­чыя ка­ш­­­тоў­насці. Выразы з такім займеннікам нагадваюць кампрэсію думак, афа­рыс­тыч­насць якіх несумненная.

Займеннікі я і мы характарызуюць аўтара як чалавека прыватнага і чалавека сацыяльнага адпаведна, але на каг­­­нітыўным узроўні “прыватны чалавек У.Караткевіч” канвенцыяльна больш актыўны за “свай­го чытача”, што дазваляе аўтару больш дзейсна вы­кон­­ваць пастаўленыя пры стварэнні тэкстаў мэты.

Суадносіны займеннікаў я і мы ўдакладняюць далучэнне канкрэтнага твора да адной з жанравых разнавіднасцей эсэ. У эсэ-нарысах у асноўным пераважае суб’ект я, а суб’ект мы мае два віды: 1) аўтар і адна або некалькі асоб, якія выконваюць з ім пэўныя сумесныя дзеянні; 2) інклюзіўны суб’ект (“Званы ў прадоннях азёр”, “Казкі Янтарнай краіны”, “Дыяментавы горад”, “Абраная”...). У эсэ-партрэтах, калі аб’ектам даследавання ў творы з’яўляецца гістарычная асоба, суб’ект я практычна не сустракаецца, а мы выступае толькі як інклюзіўны суб’ект (“Подзвіг Францыска Скарыны”, “Гэта было 10 сакавіка 1864 года”...).

Дыялагічнасць дыскурсу з уключэннем займеннікаў ты, твой і вы, ваш не атрымала значнага пашырэння ў эсэ У.Караткевіча. Такая асаблівасць ха­рактэрна толькі для некаторых, відаць, вельмі важных для аўтара тэкстаў, якія ў ас­ноўным звернуты да моладзі і таму маюць ярка выражаны выхаваўчы і павучальны характар (“Зямля пад белымі крыламі”, “Твой зорны час”, “Абдуванчык на кромцы вады” і інш.). Аднак гэта найбольш эфектыўны спосаб ды­ялагізацыі.

Эсэістычны дыскурс У.Караткевіча характарызуецца дыялагічнасцю, створанай не толькі арганічным уключэннем займеннікаў – паказчыкаў суб’екта-адрасанта і аб’екта-адрасата дыскурсу, але і майстэрскім выкарыстаннем рытарычных фігур з мэтай уздзе­яння і пераканання. У раздзеле “Рытарычныя фігуры як сродак уздзеяння на адрасата” даследуецца арганічнасць выкарыстання пісьменнікам “ходу з пытаннем і адказам” і характар узмацнення ўздзеяння гэтага прыёму пры яго сумяшчэнні з іншымі рыта­рычнымі сродкамі, асабліва з лексічнымі паўторамі, з чаргаваннем пытальных і сцвяр­­­джальных сказаў. Для некаторых твораў У.Караткевіча ход з пытаннем і адказам становіцца канцэптуальным прыёмам падчас тэкстастварэння: “Зямля пад белымі крыламі”, “Памяць зямлі беларускай”, “Якім шляхам ісці?”, “Что случилось с рассказом?”, “Справядлівасць”. Аўтар удала прымяняе рытарычнае пытанне, якое ўспрымаецца не як пытанне, на якое неабходна даць адказ, а як станоўчае сцвярджэнне, у выніку чаго аб’ект дыскурсу вымушаны згадзіцца / не згадзіцца з гэтым сцвярджэннем або звярнуцца да яго аналізу. Акрамя таго, у рытарычным пытанні прысутнічае імпліцытна выража­ная суб’ектыўная ацэначнасць моўнага факта, характэрная менавіта для публіцыстычнага маўлення.

У раздзеле “Паказчыкі функцыі ілакутыўнага акта” паводле тэорыі маўленчых актаў даследуецца функцыянаванне лексемы магчыма як своеасаблівай “формулы эсэістыкі”. З’яўляючыся эквівалентам выразу “я мяркую, што”, магчыма змяняе ілакутыўны акт сцвярджэння на іла­ку­тыўны акт меркавання, становіцца спецыфічным срод­кам сувязі і ўзаемадзеяння асобных складнікаў у эсэістычным дыскурсе У.Карат­кевіча, выяўляе аўтарскія адносіны да іх і ўрэшце рэканструюе светапогляд аўтара. Персуазіўнасць як прымета эсэістычнага дыскур­су выяўляецца ў свя­до­мым, наўмысным ўздзеянні на кагнітыўна-ментальную сфе­ру чытача з мэтай да­сяг­нуць па­жаданага аўтару выніку. Паказчыкі персуазіўнасці – мадальнае слова маг­­­чыма, яго семантычныя эквіваленты можа, можа быць разам з паказчыкамі аўтарызацыі – выразамі на мой погляд, на маю думку і лексемай па-мойму ствараюць у эсэістычным дыскурсе У.Караткеві­ча своеасаблівы рад лагічнай ацэнкі паведамлення. Ужыванне элементаў гэтага рада пераважае ў тых сказах, якія без такіх паказчыкаў утрымлівалі б значную долю катэгарычнасці, а пісьменнік імкнецца пазбегнуць адназначных трактовак пры разглядзе той або ін­­шай тэмы, спрабуе шляхам сваіх разважанняў і суразважанняў з аб’ектам дыс­курсу знайсці найбольш прымальны адказ. Экспліцытныя паказчыкі функцыі ілакутыўнага акта ў чарговы раз сведчаць пра выкарыстанне аўтарам эсэістычнага метаду адлюстравання рэчаіснасці.

Раздзел “Дыскурсны аналіз публіцыстычнага твора як прэзентацыя аўтарскіх ін­тэн­цый” прысвечаны разгляду эсэ-партрэта “Гэта было 10-га сакавіка 1864 года...” з выяўленнем пяці макраструктур тэксту, якія па-рознаму узаемадзейнічаюць паміж са­бой і выклікаюць ад­паведнае ўздзеянне на адрасата. Выяўляецца, што ге­­рой на працягу расповеду нібы “па­мірае” пяць ра­зоў у адпаведнас­ці з колькасцю мак­раструктур: у першай гэта пра­яўляецца канстатацыяй факта па­вешання, у дру­гой – указаннем на “трагічныя апош­­­нія часіны”, у трэ­цяй – уяў­лен­нем яго вобраза “з мураўёўскай пятлёй на шыі”, у чацвёртай – вы­разам “ён ад­даў сваё жыццё”, у пя­тай – паўтарэннем факта пра “адну з самых чор­ных спраў”. Такую ж вертыкаль­ную сувязь макра­струк­тур забяспечвае сінанімічная парадыгма “чалавек – ён – ма­ла­­­ды ча­лавек – студэнт – Вітажэнец – Кастусь Каліноўскі – Кастусь – Каліноў­скі – на­­цыянальны герой”. Такім чынам аўтар стварае канцэптуаль­ную струк­­туру тэксту, семантычным ядром якой становіцца сінтагма “смерць нацы­я­­наль­­нага героя”.

Дыскурсны аналіз дазваляе выявіць шматлікія асаблівасці будовы тэксту, якія толькі пацвярджаюць, што матываваны выбар таго або ін­шага моў­нага факта (асобнай лексемы, сінанімічнай або антанімічнай парадыг­мы, тропа, рытарычнай фігуры, трывання дзеяслова, асобы займенніка і інш.) прадыктаваны інтэнцыяй стваральніка тэксту быць пачутым, садзейнічае ўсталя­ван­ню адносін раўнапраўнасці і ўзаемаразумення паміж аўтарам і чытачом, што мож­на лічыць адной з га­лоў­ных пе­радумоў эфектыўнасці камунікатыўнай зададзенасці дыскурсу.

У трэцяй главе дысертацыі “Канцэптуалізацыя лексемы і яе жанраўтваральная роля” выяўляюцца найбольш характэрныя дамінантныя лексемы асобных публіцыстычных твораў і даследуецца функцыянаванне канцэпта зямля ў публіцыстыцы У.Караткевіча. Публіцыстыка пісьменніка з поўным правам можа быць названа канцэптуальнай.

У раздзеле “Канцэпт публіцыстычнага тэксту – сродак семантычнай кагезіі” разглядаецца праблема выяўлення канцэпта тэксту як згорнутай сэнсавай структуры. Менавіта канцэпт тэксту, сканструяваны аў­та­рам пера­важна трапеічнымі сродкамі, стварае неабходныя перадумовы для ўспрымання рэцыпіентам семантыкі, сфакусаванай у адной або некалькіх лексемах, і выступае ў якасці інстру­ментальнай дамінанты семантычнай кагезіі. У раздзеле выяўлены і даследаваны канцэпты эсэ У.Караткевіча трох жанравых разнавіднасцей: эсэ-партрэта “Рыгору Раманавічу Шырме – сардэчныя словы любові” (канцэпт песня), эсэ-артыкула “Абдуванчык на кромцы вады” (канцэпт абдуванчык) і эсэ-нарыса “Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён” (канцэпт сцюдзёная вясна). Канцэпт дадаткова матывуе пэўную жанравую раз­навіднасць эсэ і з’яўляецца сродкам сувязі па­між яго разнапланавымі часткамі. У прыватнасці, у эсэ-партрэце канцэпт суадносіцца з семантычным суб’ектам (Рыгор Раманавіч Шырма – песня), у эсэ-артыкуле – з рэцыпіентам (кожны чалавек – абдуванчык), у эсэ-нарысе – з прадметам даследавання (гісторыя і сучаснасць Турава – сцюдзёная вясна).

У.Караткевіч імкнецца пры выбары семнага напаўнення імпліцытнага значэння тропа вы­карыстоўваць толькі тыя сродкі і прыёмы, якія дапамагаюць у раскрыц­ці аў­тарскай задумы, валодаюць найбольшай магчымасцю выяўлення закла­дзе­­ных пры стварэнні тэксту інтэнцый, прыводзяць да разумення рэцыпіентам ментальнай сутнасці канцэпта і карэктуюць светапогляд чытача. Семантычная кагезія тэксту ва ўсіх выпадках падтрымліваецца камунікатыўным і тэматычным адзінствам, але ўсё ж самым важным для аўтара ўяўляецца менавіта семантыка моўнай адзінкі, якая стварае магчымасць як найпаўней раскрыць канцэпт тэксту, стварыць кантэк­сту­альныя семантычныя феномены і з дапамогай іх уздзейнічаць на рэцыпіента.

Раздзел “Канцэптуалізацыя лексемы зямля і тэкстаўтварэнне” прысвечаны вызначэнню асаблівасцей канцэпта зямля ў публіцыстыцы У.Караткевіча і правядзенню канцэптуальнага аналізу (паводле даследаванняў А.Маславай, Ю.Сцяпанава, В.Карасіка, В.Красных, Л.Чарнейкі і інш.) з характарыстыкай фактуальнага, каштоўнаснага і вобразнага элементаў (слаёў). Лексема зямля з’яўляецца найбольш характэрным для У.Ка­раткевіча ключавым словам з дадатным маркерам і дамінантай моўнай карціны свету, прычым найбольш выразна гэта пра­яў­ля­ец­ца менавіта ў публіцыстыцы.

Пры разглядзе фактуальнага элемента канцэпта выяўляецца пашырэнне семантыкі лексемы ў параўнанні са слоўнікавымі значэннямі, пры гэтым зямля можа асацыіравацца з усімі лексіка-семантычнымі варыянтамі ключавога слова. У публіцыстыцы У.Караткевіч шырока выкарыстоўвае лексему зямля са значэннем край, не зафіксаваным тлумачальнымі слоўнікамі (мсціслаўская зямля, віцебская зямля, заходнеўкраінская зямля і інш.).

Апісанне канцэпта праводзіцца з выкарыстаннем лінгвістычных гештальтаў, якія дапамагаюць усвядоміць яго ментальную сутнасць шляхам раскрыцця літаральнага сэнсу лексемы ў канкрэтнай рэферэнтнай сітуацыі. Сказы, якія звязваюцца з раскрыццём нацыяналь­най карціны све­ту, глыбока прадуманыя і асэнсаваныя аўтарам. Кантэксты дазваляюць сфармуляваць уласцівас­ці канцэп­та зямля: ‘зямлю беларус любіць, яна – сваяк, бо мае кроўную сувязь з ім’; ‘зямля ў беларуса няшчодрая, яна вучыць ашчаднасці і разліку’; ‘зямля – ме­ра каштоўнас­ці і дабрабыту, без яе жыццё не жыццё’; ‘зямля – дадзенае Богам багацце’ і інш.

Вобразны элемент канцэпта даследаваны праз характарыстыку трапеічнага словаўжывання. У пісьменніка зямля выкарыстоўваецца з прэдыкатамі нарадзіць, дыхаць, ажываць, загаварыць, спяваць і інш. і асацыіруецца з маці, знешне і ўнутрана падобна да яе (мае вочы, душу, памяць, сэрца, грудзі, дзяцей, хваробы...). Зафіксавана 134 азначэнні і эпітэты да зямлі, частка якіх не фіксуецца слоўнікамі эпітэтаў беларускай мовы (напрыклад, вечная, прасветленая, прыўкрашаная, абяскроўленая, спаганеная, знявечаная, пашматаваная, грэшная, хвалістая і інш.).

Праведзена даследаванне лексем сінанімічнай парадыгмы ключавога слова канцэпта: “Зямля (высок.), краіна, рэспубліка, дзяржава, край, старана, старонка (паэт.), бацькаўшчына, радзіма, айчына (паэт. высок.), Бела­русь”. Аналіз функцыянавання гэтых лексем дазволіў удакладніць і пашырыць асацыятыўныя сувязі канцэпта зямля, канкрэтызаваць характарыстыку моўнай асобы У.Караткевіча. Напрыклад, пры выкарыстан­ні лексемы зямля ў дачыненні да Беларусі выяўляецца аднесенасць яе да ліку кра­ін, і калі пісьменнік суадносіў тры лексемы сінанімічнай парадыгмы (зямля, краіна і рэспубліка) з Беларуссю, то ён разбураў стэрэатыпы грамадскай свядомасці і, можна сказаць, па-свойму набліжаў абвяшчэнне незалежнасці.

Адзначаны вялікія спалучальнасныя магчымасці лексем зямля і Беларусь. Напрыклад, аўтар аддае перавагу сінтагме “на зямлі” замест “на свеце” і “ў свеце”, а таксама практычна не выкарыстоўвае сінтагму “ў Беларусь”, а толькі “на Беларусь”. Колькасныя суадносіны сінтагмаў “на Беларусі” і “ў Беларусі” складаюць 55 да 10. Пашырэнне выкарыстання акалічнасных сін­таг­маў “на Белару­сі” і “на Беларусь” можна лічыць заканамернай з’явай, бо прыназоў­нік на менш аса­цыіруецца з семантыкай “унутры”, а больш з се­мантыкай “на па­верх­ні”. У.Ка­рат­кевіч як таленавіты публіцыст выбіраў гэту сінтаг­му яшчэ і з пры­чы­ны глы­бін­най аса­цыяцыі “Беларусь – родная зямля” (прына­зоў­нікі ў сінтагмах “у роднай зямлі”, “у зямлі” і “ў родную зямлю”, “у зямлю” ма­юць значэнне толькі “ўнутры, унутр”).

Дасле­да­ван­не канцэпта зям­ля паказвае, што выбар гэтай лексемы прадыктаваны інтэнцыяй аў­тара выявіць у тэксце найбольш характэрныя для ментальнасці беларус­ка­га народа ўласцівасці і асацыя­тыў­ныя сувязі. Гэты канцэпт характарызуе галоўныя складнікі беларускай нацыянальнай карціны све­ту і дазваляе выявіць асаблівасці яе праяўлен­ня ў публіцыстыцы У.Ка­раткевіча.

Пры даследаванні канцэптаў выяўляецца арганічная сувязь іх семантычнага напаўнення з моўнай асобай У.Караткевіча і прасочваецца ўплыў на канструяванне жанру эсэ.



ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
Даследаванне публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча, заснаванае на спалучэн­ні асэнсавання асобных звёнаў ланцужка журналістыкалітаратурамова, да­­­зволіла вызначыць парадыгматыч­ную заканамернасць і сінтагматычную неаб­ход­­­насць выбару аўтарам канкрэтнага моўнага факта і матываванасць ім метада­ло­гіі вызна­чэн­ня жанру. Міждысцыплінарны характар дысертацыі даў магчымасць вы­я­віць сістэмныя залежнасці структурных кампанентаў у творах мас­­тац­кай пуб­лі­цыстыкі ад аўтарскіх інтэнцый і камунікатыўнай прызна­ча­нас­ці ад­паведнага жан­ру, пра­панаваць дыферэнцыяцыю жанру эсэ ў публіцыстыцы і дапоўніць жур­на­лісцкі і літаратуразнаўчы падыходы ўласна лінгвістычным, ахарактарызаваць асаблівасці пуб­ліцыстычнага тэксту як прадукту разумовай дзейнасці У.Каратке­ві­ча, срод­кі ўздзеяння і пераканання ўяўнага чытача (апанента) з мэтай карэкціроўкі яго тэзаў­ру­су, магчымасці канцэптуальнай лексікі пры тэкстаўтварэнні і сігніфіка­тыў­ным раз­гортванні зместу.

Найбольш істотныя вынікі праведзенага даследаван­ня могуць быць сфармуля­ва­ны ў выглядзе наступных палажэнняў.

1. Праз актыўную працу ў публіцыстыцы У.Караткевіч адлюстроўвае свае ад­носіны да рэчаіснасці і імкнецца ўздзей­нічаць на сацыя­куль­­тур­ную прастору ад­паведнага часу. Наяўнасць розных трак­то­вак у жанравай прыналежнасці пэўных пуб­ліцыстычных твораў мо­жа прывесці да неабгрунтаванай інтэрпрэтацыі пададзе­ных у іх фактаў як мастацкага домыслу і да непрыняцця іх даклад­нас­ці, што ў сваю чаргу зробіць немагчымым дасягненне запланаванага каму­ні­ка­тыўна-ўплы­во­вага эфекту. Выяўленыя квантытатыўныя параметры лексічных сістэм публі­цыс­тыкі і мастацкай прозы У.Ка­­раткевіча і іх параўнанне з паказчыкамі частотных слоў­­нікаў беларускай і рускай моў даказваюць прыналежнасць нарысаў, эсэ і кры­тычных твораў пісьменніка да публіцыстычных жанраў. Акрамя таго, частотнасць ацэ­начных лексем у публіцыс­тычных творах У.Ка­ратке­ві­ча ў 2 – 8 разоў перавы­шае іх частотнасць у мастацкай прозе, у чым праяўляецца характэрная асаблівасць лексічнай сістэмы публіцыстыкі, звязаная з актыўным функцыянаваннем ацэнач­най лек­­сікі, якая сігналізуе не толькі пра індывідуальны аўтар­скі выбар, але і пра яе са­цы­­яль­ную функцыю. Супадзенне частотнасці лексічных адзінак у публіцыс­ты­цы У.Ка­­рат­­ке­віча з частотнасцю, зафіксаванай у беларус­кім і рускіх частотных слоў­­ні­­ках публіцыс­ты­кі, дазваляе меркаваць пра арга­ніч­нае ўк­лю­­чэн­не да­сле­да­ва­ных лек­­сем у струк­ту­ру асобных публіцыстычных твораў [12, 13, 15].

2. Для публіцыстыкі У.Караткевіча характэрны жанравы сінтэ­тызм, які выяў­­ля­ец­ца ў максімальным выкарыстанні эсэістычнага метаду адлюстравання рэча­іс­­­нас­ці і з’яўляецца адной з прычын разнастайнай жанравай ідэнтыфікацыі кан­к­рэт­нага твора. Вобраз аўтара і яго моўная асоба займаюць цэнтральнае месца ў стру­к­­ту­ры тэксту, становяцца дамінантнымі для большасці публіцыстычных твораў пісь­мен­ніка, што сведчыць аб прыналежнасці іх да жанру эсэ (аўтарскае жан­ра­­вае вы­зна­чэнне часткі твораў таксама пацвярджае гэта). Звышдысцыплінарны ха­­рактар жан­ру дазва­ляе правесці дыферэнцыяцыю эсэ і выпрацаваць кла­­сі­фіка­цый­­­ную ма­дэль ад­ня­сен­ня канкрэтнага твора да пэўнай жанравай разнавіднас­ці, за­снава­ную на вы­яў­ленні ў ім эле­мен­таў іншых публіцыстычных жанраў. У вы­ніку гэ­тага пра­­пануюцца на­­ступ­ныя жанравыя разнавіднасці эсэ: эсэ-нарыс, эсэ-парт­рэт, эсэ-рэцэнзія, эсэ-за­ма­лёўка, эсэ-ар­ты­­кул, эсэ-фель­­етон. Аднак у кож­­ным эсэ ад­ной жанравай разнавіднасці узаемнае размяш­чэн­не элементаў ўсё ж неста­біль­нае, ру­хомае, цвёр­да не за­ма­цаванае і залежыць ад напрамку аўтарскай думкі пры ства­­рэн­ні кан­к­рэтнага тво­ра [4, 10].

3. Эсэістычны дыскурс У.Караткевіча характарызуецца высокачастотнай насы­­­ча­насцю экспліцытнымі паказчыкамі наяўнасці ў тэкставай тканіне аўтара як кан­­­­к­рэтнага чалаве­ка (прыватнага – я і сацыяльнага – мы). Акрамя таго, яны спрыяюць больш да­сканаламу пра­­­вя­­дзенню жанравай дыферэнцыяцыі публіцыстычных тво­­раў У.Караткевіча і ў чарговы раз па­цвярджаюць слушнасць далучэння іх да жан­­ру эсэ. Дэйктычныя сродкі маркіроўкі суб’екта-адрасанта і аб’екта-адрасата дыскурсу з’яўляюцца не столь­­кі фармальнымі паказчыкамі прысутнасці аўтара і чытача, колькі дзейс­ным спо­сабам дыялагізацыі дыскурсу, сродкам уздзеяння і змянення тэзаўрусу рэ­­­цы­­­пі­ента і дазваляюць рэканструяваць моўную асобу У.Караткевіча. Шырокае вы­карыстанне У.Караткевічам разнастайных рытарычных фігур садзейні­чае боль­шай эфектыўнасці камунікатыўнай зададзенасці дыскурсу, сведчыць пра імпліцытную ацэ­начнасць моўнага факта і ха­рактарызуе аўтара як таленавітага публі­цыс­та, які ўмее прадбачыць магчымыя пя­рэчанні ўяўнага рэцыпіента і прадугле­дж­вае гэта ў час тэкстастваральнай дзейнас­ці. Паказчыкі функцыі ілакутыўнага акта выяўля­юць прысутнасць У.Каратке­віча ў тэксце і паказваюць, часцей за ўсё, дэмакратызм аўтара, улік ім меркаванняў ня­бач­нага апанента і жаданне пераканаць яго ў слушнасці менавіта аўтарскай трак­­тоўкі разгледжанай праблемы [9].

4. Дыскурсны аналіз публіцыстычнага твора У.Караткевіча дазваляе выявіць асаблівасці праектавання і канструявання тэксту, якія толькі пацвярджаюць, што кож­ны вы­­браны моў­­ны факт (асобная лексема, сінанімічная або антані­міч­ная пара­дыг­ма, тро­п, рытарычная фігура, трыванне дзеяслова, асоба займен­ні­ка і інш.) прэ­зентуе аўтарскія інтэнцыі, актуа­лі­зуе па­тэн­цы­яль­­нага су­раз­моў­цу і сігналізуе аб жанравай прына­леж­насці твора. Пры гэтым выяўляюцца аўтарскія перака­нан­ні, уз­­наўляецца эк­стра­лінг­вістычная інфармацыя, закадзіраваная ў макраструк­ту­рах тэк­­сту. Матыва­ваны вы­бар моўнага факта ў канкрэтным публіцыстычным тво­ры са­­дзейнічае ўста­ля­ван­ню меншай адлегласці паміж аўтарам і чытачом, што мож­­на лі­­чыць адной з га­­лоў­ных пе­радумоў найбольш эфектыўнага пераканання адрасата [6].

5. Канцэптуалізацыя лексемы выяўляец­­ца практычна ў кожным публіцыстыч­­ным творы і дазваляе лічыць публіцыстыку У.Караткевіча канцэптуальнай. Кан­­цэпт тэксту сканструяваны пісьменнікам шля­хам разгортвання імпліцытнага зна­чэння тропа, чаму падпарадкавана ўся тэкстастваральная дзейнасць аўтара. Се­ман­тычнае напаўненне ім­­плі­цыта адбываецца ў сін­тагматыцы кож­най макра­струк­туры тэксту, сігніфікатыўна ўцягваючы ў ся­бе сэн­са­выя коды, і ў парадыг­ма­ты­цы паміж макраструктурамі – у вер­ты­каль­ным на­­прам­­ку. Канцэпт пуб­ліцыс­тыч­на­га тэксту У.Караткевіча становіцца інструмента­рыем семантычнай ка­гезіі, цэ­мен­­туе тэкст у ад­но цэлае, садзейнічае стварэнню тэ­матычнага і камуніка­тыў­на­га адзін­­ства. Канцэпт тэксту са сваімі асаблівасцямі ма­ты­вуе аднесенасць твора да кан­­крэтнай жанравай разнавіднасці эсэ [14, 16].

6. Дасле­да­ванне канцэпта зямля ў публіцыстыцы У.Карат­ке­віча характарызуе аўтара як выраз­ніка экстралінг­віс­­тыч­най інфар­мацыі, якая раскрываецца пасля ад­паведнай рас­кадзіроўкі схава­ных сэн­саў, і паказвае, што зацікаў­ле­насць пісьмен­ні­ка гэтым канцэптам пра­дык­та­ва­на ін­тэн­цы­яй разгарнуць у творы асноўныя ўлас­ці­васці беларус­ка­й мен­таль­насці. У гэтым канцэпце ўтрымліваецца галоўная ха­рак­та­рыстыка мен­та­літэту бе­ла­рус­кага народа, для якога зямля на працягу стагод­дзяў была Боскім да­рам і самым каш­тоў­ным набыткам. Даследаванне функцы­яна­ван­ня канцэпта па­ка­зала, што У.Ка­раткевіч сам стаў выраз­нікам ментальнасці бе­ла­рускага народа. Аналіз сінані­мічнай парадыгмы ключавога слова канцэпта да­паў­няе характарыстыку зямлі но­вы­мі ўласцівасцямі, дазваляе рэканструяваць моў­ную асобу У.Караткевіча, які сва­імі творамі актыўна ўздзейнічаў на сацыя­куль­тур­ную сітуацыю і разбураў стэ­рэ­атыпы грамадскай свядомасці. Кан­­цэпт зямля вы­кон­­вае важную ро­­лю пры сігніфікатыўным раз­горт­­ванні: вы­сту­пае канцэптуаль­най лексемай пры па­­бу­до­­ве асобных тэк­­стаў, уво­дзіць вобразныя фрагменты ў струк­туру эсэ, дапаў­няе фактуаль­ную ін­фар­мацыю раз­настайнымі ка­на­тацыямі і аса­­цы­я­­тыў­нымі су­вя­зямі [2, 3, 5, 11].



Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Практычная вартасць дысер­та­цыйнага даследавання выяўляецца ў трох напрам­ках.

Па-першае, вынікі навуковай працы могуць быць выкарыстаны ў навучальным пра­цэсе на фа­­­куль­тэ­це журналістыкі Бе­ла­рускага дзяржаў­на­га універсітэта, у пры­ват­нас­ці пры вы­­­кла­­­дан­ні беларускай лі­та­ратуры, стылістыкі пуб­лі­цыстычных жан­раў, пры чы­­тан­ні спецкурсаў і спец­­се­мі­нараў па літаратуразнаў­стве, журналіс­ты­цы і мо­ва­знаў­­стве, пры напісанні сту­дэн­тамі курсавых і дып­лом­ных прац.

Па-другое, вы­яў­ле­ныя асаблівасці функцыя­на­вання моў­нага факта ў публіцыс­тычным творы пісь­менніка дазваляюць выка­рыс­таць іх пры даследаванні праб­лем літаратура­знаў­ства, журналістыкі, стылістыкі бела­рус­кай мовы і стылістыкі тэк­сту, лінг­віс­­ты­­кі тэксту, дыс­кур­снага ана­лізу, а таксама падчас стварэння сты­ліс­тыч­нага слоўніка публі­цыс­­ты­кі (або слоў­­­­ні­ка вобразнасці публіцыстыкі).

Па-трэцяе, вынікі могуць быць вы­карыстаны пры распрацоўцы моўных асаб­­лі­васцей усяго корпусу тэкстаў У.Ка­рат­­ке­віча і пры ства­рэнні слоў­ніка мовы пісьменніка.



СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ СУІСКАЛЬНІКА ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
Артыкулы
1 Жаўняровіч, П. Сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам па: асаблівасці бу­до­вы і ўжывання / П.Жаўняровіч // Род­нае слова. – 1998. – № 11. – С. 119–134.

2 Жаўняровіч, П. Ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: словаформы і сін­таксічныя су­вя­зі / П.Жаўняровіч // Роднае слова. – 2000. – № 8. – С. 73–76; № 10. – С. 30–32.

3 Жаўняровіч, П. Парка ці парку? Асаблівасці семантыкі назоўнікаў мужчын­­­скага роду і яе ўздзе­­­­­ян­не на канчаткі роднага склону / П.Жаўняровіч // Род­­­нае слова. – 2004. – № 8. – С. 33–35; № 9. – С. 29–33.

4 Жаўняровіч, П.П. Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча / П.П.Жаўняро­віч // Бе­ла­руская мо­­­­ва і літаратура. – 2005. – № 3. – С. 51–53.

5 Жаўняровіч, П. Рэканструяванне моўнай асобы У.Караткевіча на падставе фун­к­цы­я­на­вання лек­­­сем краіна і рэспубліка ў эсэ-нарысе “Зямля пад белымі крыла­мі” / П.Жаўняровіч // Роднае сло­ва. – 2005. – № 4. – С. 30–31.

6 Жаўняровіч, П. Дыскурсны аналіз публіцыстычнага тэксту Уладзіміра Карат­­ке­­ві­ча / П.Жаўняровіч // Роднае сло­­­ва. – 2005. – № 8. – С. 64–65; № 9. – С. 51–53.

7 Жолнерович, П. П. Белорусский Вальтер Скотт / П.П.Жолнерович // Русский язык в центре Европы 8. – Банска Бистрица: Ассоциация русистов Словакии, 2005. – С. 77–78.

8 Жаўняровіч, П. Храм душы і зямлі / П.Жаўняровіч // Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!: успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. Г.Шаблінскай. – Мінск: Маст. літ., 2005. – С. 316–320.

9 Жаўняровіч, П. П. Лексема “магчыма” ў публіцыстычных тэкстах Уладзі­­міра Караткевіча: персуазіўнасць, ацэначнасць, аўтарызацыя / П.П. Жаўняровіч // Народная асвета. – 2006. – № 2. – С. 27–29.
Матэрыялы канферэнцый
10 Жаўняровіч, П. Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: праблема жан­ру / П.Жаўняровіч // Слова ў кантэксце ча­­­­су: матэрыялы Рэспублік. на­ву­к. чы­тан­няў, пры­свеч. памяці док­т. філал. нав., праф. А.І.Нар­­­ке­­віча: да 75-годдзя з дня нараджэн­ня, Мінск, 10 сак. 2004 г. / Беларус. дзярж. ун-т, фак-т журналістыкі; рэдкал.: В.П.Вараб’ёў (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2004. – С. 44–46.

11 Жаўняровіч, П. Лексемы “краіна” і “рэспубліка” ў эсэ-нарысе У.Караткеві­ча “Зям­ля пад белымі кры­­­­­ла­мі / П.Жаўняровіч // Журналістыка-2004: ма­тэ­ры­я­­лы 6-й Міжнар. навук.-практыч. канф., прысвеч. 60-годдзю факультэта жур­на­ліс­тыкі, Мінск, 2–3 снеж. 2004 г. Вып. 6 / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: В.П.Вараб’ёў (адк.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2004. – С. 133–135.

12 Жаўняровіч, П. Метафара сын як адзін з канцэптаў публіцыстыкі У.Карат­­ке­віча / П.Жаўняровіч // Национально-культурный компонент в тексте и языке: ма­­териалы докл. ІІІ Междунар. науч. конф. под эгидой МАПРЯЛ, Минск, 7–9 апр. 2005 г. В 3 ч. / Белорус. гос. лингв. ун-т, Белорус. гос. ун-т, Белорус. респ. фонд фундам. иссл-ий; отв. ред. А.В.Зубов, С.М.Прохорова. – Минск: МГЛУ, 2005. – Ч. 2. – С. 177–179.

13 Жаўняровіч, П. Лексема велічны як паказчык размежавання публіцыс­ты­­кі і прозы Уладзіміра Ка­­­рат­­кевіча / П.Жаўняровіч // Беларуская журналістыка 2005: ма­тэрыялы 62-й навук.-практыч­. канф. студэнтаў і аспірантаў, Мінск, 21 крас. 2005 г. / Беларус. дзярж. ун-т, фак-т журналістыкі; pэдкал.: С.В.Дубо­вік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2005. – С. 16–17.

14 Жаўняровіч, П. П. Асаблівасці семантычнай кагезіі публіцыстычнага тэксту У.Ка­раткевіча / П.П.Жаўняровіч // Текст в лингвистической теории и в методике пре­подавания филологических дисциплин: ма­териалы ІІІ Междунар. науч. конф., Мозырь, 12–13 мая 2005 г. В 2 ч. / Мозырский гос. пед. ун-т; отв. ред.: С.Б.Кураш, О.И.Ревуцкий, В. Ф. Русец­кий. – Мозырь: МГПУ, 2005. – Ч. 1. – С. 7–8.

15 Жаўняровіч, П. П. Ацэначнасць тропа маці ў публіцыстыцы У.Караткевіча / П.П.Жаўняровіч // Е.Ф.Карский и совре­мен­ное языкознание: материалы Х меж­­­ду­нар. Карских чтений, Гро­д­но,16–17 мая 2005 г. В 2 ч. / Гродн. гос. ун-т; отв. ред. М.И.Конюшкевич. – Гродно: ГрГУ, 2005. – Ч. 2 – С. 91–97.



16 Жаўняровіч, П. “Абдуванчык на кромцы вады” як канцэптуалізацыя “беза­ба­­рон­насці прыроды” ў публіцыстычным тэксце Уладзіміра Караткевіча / П.Жаў­­­­няровіч // Журналістыка-2005: на скрыжаванні часу і прасторы: матэры­я­лы 7-й Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 80-годдзю Бе­­ла­­рус­­. радыё і 50-год­дзю Бе­ларус. тэлебачання, Мінск, 1–2 снеж. 2005 г. Вып. 7 / Белар. дзярж. ун-т; рэдкал.: С.В.Ду­бо­­­вік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2005. – С. 156–158.


РЭЗЮМЭ

Жаўняровіч Пётр Пятровіч

Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча:

моўны факт у вызначэнні жанру

Ключавыя словы: публіцыстыка, жанр, эсэ, частотнасць, ацэначнасць, эсэістычны дыскурс, дыскурсны аналіз, парадыгматыка, сінтагматыка, канцэпт тэксту, канцэпт зямля, сема.

Мэта даследавання: ахарактарызаваць па­ра­­дыг­­ма­­тыч­­ную заканамернасць і сінтагматычную неабходнасць выбару аўтарам кан­­­к­рэт­нага моўнага факта, паказаць яго жанраўтваральную ролю.

Метады, выкарыстаныя ў ходзе правядзення даследавання: квантытатыўны, семантыка-стылістычны, метады кампанентнага, канцэптуальнага і дыскурснага аналізу.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Упершыню ў беларускай філалогіі і журналістыцы паказана размежаванне публіцыстыкі і мастацкай прозы У.Караткевіча на падставе выяўлення частотнасці базавых безацэначных і ацэначных лексем; вызначаны жанравы сінтэтызм публіцыстыкі пісьменніка; прапанавана дыферэнцыяцыя жанру эсэ; праведзена даследаванне эсэістычнага дыскурсу з выяўленнем найбольш уласцівых моўных фактаў і характарыстыкай іх уздзеяння на правядзенне жанравай дыферэнцыяцыі публіцыстыкі; апісаны канцэпты трох публіцыстычных тэкстаў розных жанравых разнавіднасцей эсэ; ахарактарызаваны канцэпт зямля і адзначана спецы­фі­ка яго функцыянавання ў публіцыстыцы У.Караткевіча з верагоднай аднесенас­цю складнікаў названага канцэпта да ментальнасці беларускага народа. Палажэнні дысертацыі ўно­­сяць пэўны ўклад у вырашэнне праблем ацэ­­нач­насці лексемы ў публіцыстычным тэксце, семантычнай ка­рэляцыі лек­­семы ў канкрэтнай рэферэнтнай сітуацыі, імпліцытнага напаўнення тро­па на пра­цягу сігніфікатыўнага раз­гор­т­вання.

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе на фа­куль­тэ­це журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у прыватнасці пры вы­­­кла­­­дан­ні беларускай літаратуры, стылістыкі публіцыстычных жанраў, пры чы­тан­ні спец­­курсаў і спецсемінараў па літаратуразнаўстве, журналістыцы і мовазнаў­стве, пры напісанні студэнтамі курсавых і дыпломных прац. Вы­яў­ле­ныя асаблівасці функцыянавання моўнага факта ў публіцыстычным тэксце пісь­менніка дазваляюць выкарыстаць іх пры даследаванні праблем літаратура­знаў­ства, журналістыкі, стылістыкі беларускай мовы і стылістыкі тэксту, лінг­віс­­ты­­кі тэксту, дыскурснага аналізу.

SUMMARY

Zhauniarovich Piotr Piatrovich

Publicism of Uladzimir Karatkevich:

language fact in genre determination

Key-words: publicism, genre, essay, frequency, evaluation, essayistic discourse, discourse analysis, paradigmatic, syntagmatic, text concept, concept land (earth), seme.

Aim of research: to describe paradigmatic regularity and syntagmatic necessity for the author to choose a specific language fact and show its genre formative role.

Methods used in the course of research: quantitative, semantic-stylistic, methods of component, concept and discourse analysis.

Scientific novelty and value of results received consists of the following: in the dissertation for the first time in the Belarusian philology and journalism the differentiation of publicism and prose of U.Karatkevich on the basis of maintaining frequency of main non-evaluative and evaluative lexemes is shown, the genre synthesizing of writer’s publicism is determined; the differentiation of essay genre is offered; analysis of essayistic discourse is held – as a result the most peculiar to the author language facts are shown and the characteristic of their influence on determining publicism genre is given; the concepts of three publicistic texts belonged to different kinds of essay genre are described, the concept land (earth) is depicted and its functioning in the publicism of U.Karatkevich is pointed out with the possibility of its components to be referred to the Belarusian people mentality. The main positions and conclusions of the dissertation make a definite contribution to the solving problem of lexeme evaluation in the publicistic text, lexeme semantic correlation in particular reviewing situation, implying trope filling in the course of meaning development.

The results of research can be used as a part of academic studies in Journalistic Faculty of Belarusian State University, particular in teaching Belarusian Literature, Stylistics of Publicistic Genres as well as in giving lectures on special courses and seminars on Study of Literature, Journalism and Linguistics, it can also be used by students to help in writing term and graduation papers. Ascertained particulars of language fact functioning in writer’s publicistic text allow to use them while investigating problems in Study of Literature, Journalism, Belarusian Language Stylistics and Text Stylistics, Text Linguistics and discourse analysis.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка