Рэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі



Дата27.03.2016
Памер18.25 Kb.
#3075
РЭЗАЛЮЦЫЯ

VI Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі

Прынятая 6-га сакавіка

Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, грунтуючыся на каштоўнасьцях дэмакратыі, прававой дзяржавы і павагі да правоў чалавека



  • Канстатуем асобныя крокі беларускіх уладаў, скіраваныя на набліжэньне стасункаў паміж грамадзянскай супольнасьцю і дзяржавай у Беларусі да эўрапейскіх стандартаў.

  • З занепакоенасьцю адзначаем, што пакуль гэтыя крокі не зьвязаныя з сыстэмным паляпшэньнем становішча ў галіне правоў чалавека, у тым ліку свабоды асацыяцыяў.

  • Заклікаем ўлады да забесьпячэньня публічнасьці і свабоды выказваньняў у справе наладжваньня грамадзкага дыялёгу ў краіне.

  • Патрабуем неадкладнага і незваротнага выключэньня зь беларускага палітычнага жыцьця практыкі крымінальнага і іншага перасьледу палітычных апанэнтаў, дзеячоў грамадзянскай супольнасьці, журналістаў.

У якасьці першачарговых крокаў у кірунку нармалізацыі становішча структураў грамадзянскай супольнасьці павінныя быць:

      • Адмена ганебнага артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу, наяўнасьць якога практычна заганяе ў падпольле амаль любую самстойную ініцыятыву грамадзянаў, а таксама скасаваньне артыкулаў 367-369, 369-1 Крымінальнага кодэксу, што выкарыстоўваецца для перасьледу журналістаў*.

      • Набліжэньне да заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў з магчымасьцю рэгістрацыі па месцы жыхарства іх заснавальнікаў (як тое ўжо магчымае для камэрцыйных юрыдычных асобаў).

      • Выкананьне рашэньняў Камітэта па правах чалавека ААН і іншых міжнародных органаў што да выпадкаў неабгрунтаванага абмежаваньня і парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

  • Заяўляем аб намеры працягваць дзейнасьць на карысьць беларускага грамадзтва дзеля пабудовы дэмакратычнай прававой дзяржавы і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці нягледзячы на неспрыяльныя прававыя ўмовы для такой дзейнасьці.

  • Зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з просьбай не губляць увагі да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Каштоўнасьць дыялёгу зь беларускім урадам не павінная прыніжаць важнасьць прынцыпаў правоў чалавека, якія па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай у Беларусі. Правы чалавека ня могуць і не павінныя быць прадметам гандлю і саступак.

_________________________________________________________________

*Артыкулы 193-1 “Незаконные организация деятельности общественного объединения, религиозной организации или фонда либо участие в их деятельности”, 367 “Клевета в отношении Президента Республики Беларусь”, 368 “Оскорбление Президента Республики Беларусь”, 369 “Оскорбление представителя власти”, 369-1 “Дискредитация Республики Беларусь”.
Каталог: wp-content -> uploads -> 2009
2009 -> Да пракурора горада Жодзіна Віктара Літвіненкі
2009 -> Selection for the Election Observation Mission
2009 -> Таму Партыя бнф чакае ад Вас публічнага адказу на наступныя пытаньні
2009 -> Пра крызыснае становішча ў беларускай эканоміцы
2009 -> Салідарнасьць №77 чэрвень 2009 г
2009 -> Кароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 і 16 верасня 2009 г
2009 -> Ад 13. 09. 2009, №4 На адказ ад 09. 09. 2009 за №181/1/02-03
2009 -> Заява №2 (запыт)
2009 -> Дырэктару Гімназыі №1 горада Жодзіна Сп. Генадзю Коршуну, Бацькоў вучня Янкі Лапіцкага
2009 -> Заява №3 (запыт) у сваім звароце ад 24. 07. 2009г мы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка