Рэспубліканскія купалаўскія чытанні (Да 75-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы)




Дата канвертавання29.03.2016
Памер26.68 Kb.
І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н А Е П А В Е Д А М Л Е Н Н Е
Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Кафедра беларускай літаратуры
праводзіць

РЭСПУБЛІКАНСКІЯ КУПАЛАЎСКІЯ ЧЫТАННІ


(Да 75-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы)
Канферэнцыя адбудзецца 9 кастрычніка 2015 года. Яе праца плануецца па наступных праблемах:


  • Янка Купала і сучаснасць: традыцыя, рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць.

  • Янка Купала і нацыянальнае Адраджэнне.

  • Янка Купала і сучасны літаратурны працэс.

  • Янка Купала і сусветная літаратура.

  • Янка Купала і захаванне яго спадчыны.

  • Янка Купала ў сучаснай інфармацыйнай прасторы

(філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны аспекты).

  • Янка Купала і яго сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплыў.

  • Вобраз Беларусі ў творчасці Янкі Купалы.

  • Янка Купала і актуальныя праблемы мовазнаўства.

  • Актуальныя праблемы купалазнаўства ў вышэйшай і сярэдняй школе.

  • Эстэтычныя і моўныя праблемы перакладаў твораў Янкі Купалы.

  • Творчасць Янкі Купалы і літаратура беларускага замежжа.

Заяўкі на ўдзел у Чытаннях дасылаць да 15 мая 2015 года. Калі ласка, укажыце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень, званне, хатні і службовы адрас і тэлефон.

Мяркуецца арганізацыйны ўзнос у памеры 120 тысяч беларускіх рублёў. Грошы просім пералічыць на рахунак

ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Гродно, ф-л 400, МФО 152101752, УНН 500037559, р/с 3 632 900 004 021

з паметкай «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні». Пры сабе мець квітанцыю з указанннем прозвішча, імя, імя па бацьку.

Тэкст даклада падаецца падчас канферэнцыі разам з адным экзэмплярам, раздрукаваным на паперы, ці на электронную паштовую скрынку gkaranev@grsu.by

Праезд і пражыванне ў Гродне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.


Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада — да 5 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1,5 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 12. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Злева – індэкс УДК. Наступны радок — назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Анатацыя аўтара на рускай мове пасля назвы даклада. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [1, с. 25-27]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс літаратуры (калі ён ёсць). Пасля тэксту даклада падаецца рэзюме на англійскай мове і звесткі пра аўтара (прозвіша і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна. (ДАСТ 7.5. — 98).



Прыклад: 1. Багдановіч, I. Э. Авангард і традыцыя: беларус. паэзія на хвалі нац. адраджэння / I. Э. Багдановіч; НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — 386 с.

Даклады, якія не адпавядаюць патрабаванням ДАСТу, публікавацца не будуць.



Адрас Аргкамітэта: 230023 г.Гродна, вул.Леніна, 32, пакой 24

(кафедра беларускай літаратуры)



Старшыня аргкамітэта: Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч

Даведкі па тэлефонах: 74-03-75 (кафедра беларускай літаратуры)

69-18-00 (хатні)



Аргкамітэт


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка