Ратуйся ад спайсу!




Дата канвертавання15.03.2016
Памер20.95 Kb.
Ініцыятыва “Ратуйся ад СПАЙСУ!” атрымала грант Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Лета набірае сілы разам са смакам доўгачаных канікул. Але сацыяльна значная дзейнасць валанцёрскіх атрадаў “Прамень” ТЦСАН Астравецкага раёна і “Крылы” Астравецкага ЦТДзіМ не зніжае імкнення да карысных спраў.

У красавіку гэтага года ініцыятыва навучэнцаў Цэнтра творчасці і супрацоўнікаў ТЦСАН “Ратуйся ад СПАЙСУ!” была даслана на Конкурс малых грантаў валанцёрскіх груп у Гродзенскай вобласці. Арганізатарамі конкурсу выступілі Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасля разгляду на абласным Кардынацыйным Савеце, нашаму праекту былі выдзелены сродкі на рэалізацыю прапанаваных мерапрыемстваў. Аснойная ідэя праекту – прыцягненне ўвагі дзяцей і падлеткаў да праблем, звязаных з выкарыстаннем курыцельных сумясей.

Ініцыятыва ёсць, заахвочаныя ў яе здзейсненні ёсць, падтрымка арганізатараў і мясцовых органаў улады таксама ёсць – можна рухацца наперад! Так і зрабілі. З дапамогай валанцёраў Чырвонага Крыжа для актывістаў быў праведзены ўводны курс валанцёра. Тут навучэнцаў пазнаёмілі з дзейнасцю Чырвонага Крыжа, яго мэтамі і прынцыпамі. Расказалі , хто такія валанцёры, чым яны займаюцца і правялі цікавыя гульні на адзінасць стасункаў. А далей за справу ўзяліся непасрэдныя ініцыятары праекту. Яны правялі конкурсы на лепшы лагатып праекту і лепшы інфармацыйны матэрыял па адзначанай праблеме сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі раёна (дарэчы, дасланыя на конкурсы творчыя работы, выкарыстоўваюцца арганізатарамі пад час правядзення інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў).

Лагатып абраны, інфармацыйны матэрыял выдадзены – можна крочыць далей, у гарадскі парк. А тут жыхароў і гасцей горада чакалі сапраўдныя спартыўна-выпрабавальныя баталіі. Выхаванцы Астравецкага Цэнтра творчасці і Гудагайскай СШ раздавалі праходзячым флайеры і запрашалі на Сцяжынку здароўя, дзе валанцёры ТЦСАН разам з раставымі лялькамі Ваўком-чэмпіёнам і пчалой-хуткабежкай пад бадзёрую музыку заклікалі адмовіцца ад шкодных звычак і “пераадолець” усе этапы Сцяжынкі. Такім чынам, удзельнікі эстафеты дэмантравалі не толькі свае фізічныя здольнасці, але і атрымлівалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і салодкі падарунак.



І гэта толькі пачатак запланаванага па праекту. А наперадзе ў арганізатараў яшчэ шмат цікавых спраў, стаць актыўнымі ўдзельнікамі якіх зможа любы жадаючы. Гэта і раённы велакрос, і інфармацыйны брэйн-рынг, і флэш-моб у тэхніцы квілт, і форум-тэатр, і сустрэчы валанцёраў з выхаванцамі аздараўленчых летнікаў, і далучэнне да сумеснай работы іншых валанцёрскіх атрадаў. Спадзяёмся, што ўсё гэта стане дзейсным штуршком для непрыняцця негатыўнай сацыяльнай з’явы і дасць добрыя парасткі са здаровымі захапленнямі сярод моладзі!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка