№
|
Назва мерапрыемства
|
Тэрмін выканання
|
Адказныя за выкананне
|
1
|
2
|
3
|
4
|
1.
|
Выкарыстоўваць працэс рэгістрацыі статусаў рэлігійных абшчын у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992г. "Аб свабодзе сумлення i рэлігійных арганізацыях" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2002 (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993г, № 2, ст. 18, Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002г., № 123, 2/886) для тлумачэння канструктыўных асноў палітыкі дзяржавы ў канфесійнай сферы.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта
|
2.
|
Ажыццяўляць кантроль за выкананнем устаноўленага парадку пры арганізацыі выезду дзяцей на аздараўленне, арганізуемых рэлігійнымі арганізацыямі i нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі, а таксама парадку стварэння i функцыянавання летніх аздараўленчых лагераў рэлігійных арганізацый.
|
Пастаянна
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
3.
|
Праводзіць сістэматычную работу па пашырэнні сферы выкарыстання дзяржаўных моў пры правядзенні рэлігійных служб, арганізацыі навучальнага працэсу ў навучальных установах, ствараемых рэлігійнымі арганізацыямі.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, сельскія выканаўчыя камітэты (далей -сельвыканкамы)
|
4.
|
Праводзіць раённыя семінары са старшынямі сельскіх камісій садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення i рэлігійных арганізацыях, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва ў сферы рэлігійна-этнаканфесійнай палітыкі.
|
Штогод
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама
|
5.
|
Забяспечыць каардынацыю дзейнасці па рэалізацыі адказнымі выканаўцамі мерапрыемстваў праграмы мер па выкананні "Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь i Беларускай Праваслаўнай Царквой" у Смаргонскім раёне.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама
|
|
Узмацніць узаемадзеянне райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў з прадстаўткамі традыцыйных канфесій, рэдакцыямі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі (далей - CMI), грамадскасцю з мэтай прадухілення ўзнікнення на тэрыторыі Смаргонскага раёна дэструктыўных i псеўдарэлігійных груп.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама
|
7.
|
Ажыццяўляць работу па недапушчэнні дзейнасці незарэгістраваных рэлігійных арганізацый, несанкцыяніраваных масавых мерапрыемстваў на рэлігійнай i нацыянальнай глебе, а таксама па выкананні Палажэння аб парадку запрашэння ў Рэспубліку Беларусь замежных святароў i ix дзейнасці на яе тэрыторыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.02.1999 № 280 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999г., № 20, 5/338).
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел унутраных спраў райвыканкама
|
8.
|
Сістэматычна праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва i вернікаў аб сутнасці дзяржаўнай моўнай палітыкі ў галіне адукацыі, культуры, рэлігіі, аб заканадаўстве ў Рэспуліцы Беларусь аб мовах i парадку арганізацыі вывучэння моў нацыянальных супольнасцей або навучання на ix, выкарыстанні дзяржаўных моў рэлігійнымі арганізацыямі.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, упраўленне адукацыі райвыканкама
|
9.
|
Сістэматычна асвятляць у мясцовых CMI дзейнасць нацыянальна-культурных аб'яднанняў, стан рэлігійных i міжнацыянальных адносін, ідэі верацярпімасці, талерантнасці, інтэрнацыяналізму i патрыятызму, нормы высокай культуры Міжнацыянальных адносін.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, сельвыканкамы, установа "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях", установа "Рэдакцыя праграмы "Смаргонскае радыё"
|
10.
|
Своечасова ўдакладняць адукацыйныя запыты прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей i ствараць неабходныя ўмовы для ix задавальнення ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
|
Да 25 мая штогод
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
11.
|
Спрыяць адкрыццю факультатываў з вывучэннем моў нацыянальных супольнасцей, забяспечваць установы неабходнымі вучэбна-дыдактычнымі, метадычнымі сродкамі, арганізоўваць конкурсы, віктарыны.
|
Пастаянна
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
12.
|
Ажыццяўляць пастаянны кантроль за npaгpaмамі i працэсам пазашкольных, пазакласных i клубных формаў навучання i выхаваныя на мовах нацыянальных супольнасцей, якія размешчаны на базе ўстаноў, незалежна ад ix ведамаснай прыналежнасці
|
Пастаянна
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
13.
|
Накіроўваць выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі на фарміраванне ў вучняў свядомасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у спалучэнні з фарміраваннем ix нацыянальнага самавызначэння.
|
Пастаянна
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
14.
|
Вывучаць i удакладняць патрэбу ў кадрах для навучання на мовах нацыянальных супольнасцей i сваечасова прымаць меры па забяспячэнні навучальных устаноў кваліфікаванымі спецыялістамі.
|
Пастаянна
|
Упраўленне адукацыі райвыканкама
|
15.
|
Стварыць умовы для развіцця мастацтва i адраджэння традыцыйнай культуры народаў, прадстаўнікі якіх пражываюць у Смаргонскім раёне. Падтрымліваць нацыянальныя фестывалі, агляды, конкурсы, дні культуры, выстаукі твораў. Запрашаць прадстаўнікоў i калектывы нацыянальна-культурных аб'яднанняў для ўдзелу ў мерапрыемствах i праграмах розных тэматычных накірункаў, якія праводзяць установы культуры, адукацыі i іншыя дзяржаўныя ўстановы.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры райвыканкама, упраўленне адукацыі райвыканкама
|
16.
|
Аказваць садзейнічанне мастацкім калектывам, створаным нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі ў ажыццяўленні канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Смаргонскага раёна.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры райвыканкама, сельвыканкамы
|
17.
|
Аказваць садзейнічанне ў забеспячэнні нацыянальна-культурных аб'яднанняў з абмеркаваннем усіх аспектаў іх дзейнасці.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама
|
18.
|
Праводзіць рэгулярныя сустрэчы кіруючых работнікаў райвыканкама з кіраўнiцтвам i прадстаўнікамі рэлігійных арганізацый i нацыянальна-культурных аб'яднанняў з абмеркаваннем ycix аспектаў ix дзейнасці.
|
Пастаянна
|
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама , сельвыканкамы
|