Расце прэстыж прафесіі




Дата канвертавання30.06.2016
Памер12.33 Kb.
РАСЦЕ ПРЭСТЫЖ ПРАФЕСІІ

Так павялося, што прафесія аператара машыннага даення, звычайна, лічыцца жаночай. Аднак апошнім часам усё часцей яе асвойваюць і мужчыны, чым у значнай ступені павялічваюць прэстыж прафесіі.

Ужо стала добрай традыцыяй супрацоўніцтва ПЛ№17 з СВК “Калгас “Радзіма”. З гэтым перадавым сельгаспрадпрыемствам заключаны дагавор на вытворчае навучанне рабят па спецыяльнасці “Аператар машыннага даення”. Група 13-1 у складзе 28 навучэнцаў пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Людмілы Козыравай 1-2 разы на тыдзень праводзіць заняткі ў сучасным МТК, штоў вёсцы Навасёлкі. У той дзень, калі сюды завітаў журналістр раёнкі,яны праходзілі тэму: “Кармленне буйной рагатай жывёлы”. Ліцэісты вывучалі харчовыя ўласцівасці кармоў, асновы балансаванага кармлення дойнага статка, вучыліся складаць рацыён і сачылі за рэжымам кармлення.

Прафесія аператара машыннага даення патрабуе пэўных навыкаў і ведаў. Надоі залежаць ад шматлікіх фактараў, таму навучэнцы прафесійнага ліцэя старанна вывучаюць іншыя аспекты працы на МТК: падрыхтоўку кароў да даення і тэхналогію даення на розных даільных устаноўках, тэхніку бяспекі і догляд малочнага абсталявання, сучасныя метады кантролю за якасцю малака.

За апошнія гады на малочнатаварных фермах многае змянілася да лепшага. Яны аснашчаны тэхналагічным абсталяваннем, камп’ютарызаваныя. Але якія інавацыі не ўводзіліся б, у сельскагаспадарчай вытворчасці галоўным ўсё роўна застаецца чалавечы фактар, і па-ранейшаму шануецца праца аператара машыннага даення.



Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

На здымку: навучэнцы ПЛ №17 (злева направа) Аляксей Абрамёнак, Уладзіслаў Бедны і Антон Велігураў падчас вытворчага навучання на МТК вёскі Навасёлкі.

Фота Міхаіла КАЦЯШОВА.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка