Раённы Цэнтр культуры “Мир”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер27.29 Kb.
Раённы Цэнтр культуры “Мир”

6 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры.

Афіцыйна вынікі працы за год у сферы культуры ў раёне яшчэ не падведзены. Але, выступаючы на сходзе, начальнік аддзела культуры райвыканкама Мікалай Хучаў агучыў некаторыя дасягненні.

Сёлета два самадзейных калектыва - “Горліца” (РЦК) і “Ліпаўчанка” (Вялікаліпаўскі СДК) - атрымалі званні “Народны”; дзіцячы тэатральны калектыў “БРИЗ” дзіцячай школы мастацтваў стаў узорным. Народны ансамбль народнай песні “Пацеха” прадстаўляў Беларусь на Міжнародным фэстывалі “Садружнасць”. Падзяка Міністра культуры Растоўскай вобласці і Падзячны ліст ад адміністрацыі гэтага рэгіёна на імя губернатара Магілёўшчыны сталі вынікамі гэтай паездкі.

Гэта толькі асноўныя гучныя дасягненні. “Калісьці я ставіў за мэту скарыць абласныя сцэны Магілёва і Смаленска, іншых вялікіх суседніх гарадоў. Сёння мы дайшлі да Растова, да Азоўскага мора. І наша мэта - сталіцы — Мінск і Масква”, — зрабіў заяву Мікалай Адамавіч.

Дарэчы, працу і дасягненні ў культурнай вобласці адзначылі і на рэспубліканскім і абластным узроўнях. Начальнік аддзела культуры Мікалай Хучаў узнагароджаны Ганаровай граматай Цэнтральнага камітэта прафсаюза працаўнікоў культуры. Адпаведную Грамату, але абласнога ўзроўню, уручылі метадысту Людміле Сотнікавай. Дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена Прошкіна ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

21 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры адбылася прэм’ера спектакля народнага аматарскага тэатра “Прамень”. П’ЕСА-ЖАРТ “Сабралася бедна басота...”, новая пастаноўка тэатра “ПРАМЕНЬ”, напісана Аляксандрам Аляксандрыным, аўтарам сцэнарыяў трох папярэдніх спектакляў калектыву і шэрагу мініацюр. Рэжысёр, як і заўжды, Таццяна Паседзька. У аснову п’есы леглі старажытныя паданні ды народныя байкі, якія і да гэтага часу магчыма пачуць на Хоцімшчыне. Але ў сучаснай апрацоўцы яны гучаць зусім па-іншаму.

Глядачы апынуліся на Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, на ўласныя вочы ўбачылі тыповыя персанажы народнага гумару: гэта і сквапны карчмар, і знаходлівыя сяляне, і не вельмі разумны пан і іншыя. І, канешне ж, праз увесь сюжэт п’есы праходзіла тэма кахання.



29 кастрычніка народны тэатральны калектыў “Прамень” прыняў удзел у занальным туры абласнога агляда - конкурса аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”, які праходзіў у горадзе Чэрыкаў, дзе атрымаў першае месца ў намінацыі “Лепшы акцерскі ансамбль”, таксама кіраўнік калектыва Таццяна Паседзька стала другой у намінацыі “Лепшая эпізадычная роль”.


СЕЛЬСКІЯ КЛУБНЫЯ УСТАНОВЫ
1 кастрычніка ў Бярозкаўскім СДК сумесна з Клінскім ДФ была падрыхтавана канцэртная праграма, прысвечаная дню пажылых людзей “Сэрцам не старэем”. У канцэртнай праграме прымаў ўдзел народны фальклорны калектыў “Медуніца” і народны вакальны ансамбль “Бярозка”. Праграма канцэрта была пабудавана з улікам пажылога ўзросту прысутных. На свяце прысутнічаў старшыня сельскага вакынкама В.І. Пагуляеў, які павіншаваў ўсіх прысутных у зале.
У Вялікаліпаўскім СДК 14 кастрычніка прайшло свята, прысвечанае Дню маці, “Самая прыгожая”. Галоўнай ідэяй канцэрта было ўслаўленне жанчын, чыё імя Маці. У канцэртнай праграме ўдзельнічалі дзеці, якія дарылі падарункі сваім матулям. Была прадстаўлена выстаўка дзіцячых малюнкаў “Вось якая мая мама”.
У Янаўскім СК 14 кастрычніка прайшло свята, прысвечанае дню маці “Матулін дзень”. У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел матулі і іх дзеці. На працягу вечара гучалі песні і вершы аб маці, была праведзена віктарына, загадкі.
У Іваноўскім СДК 14 кастрычніка прайшло свята, прысвечпнае дню маці, “Усё для маці”. Канцэртныя нумары з віншавальнымі песнямі, гульні з удзелам гледачоў гучалі ў гэты вечар для матуль.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка