Раённы Цэнтр культуры “Мир” 2 сакавіка




Дата канвертавання19.03.2016
Памер28.53 Kb.
Раённы Цэнтр культуры “Мир”

2 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны сход, прысвечаны 95-годдзю заснавання Беларускай міліцыі. Ва ўрачыстых абставінах начальнікам Хоцімскага РАУС падпалкоўнікам міліцыі Талкачовым Аляксандрам Іванавічам быў агучаны загад аб ўзнагароджанні супрацоўнікаў РАУС, уручаны памятныя сувеніры ветэранам органаў унутраных спраў. Прагучалі цеплыя словы віншавання з вуснаў старшыні Хоцімскага райвыканкама Фёдара Паўлавіча Вішнеўскага і іншых ганаровых гасцей святочнага мерапрыемства.



7 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Дню жанчын. Пачалося мерапрыемства з віншавання ў адрас жанчын галоўнага мужчыны раёна - старшыні Хоцімскага райвыканкама Фёдара Паўлавіча Вішнеўскага. Шмат цеплых і ласкавых слоў было сказана ў гэты вечар, спета песень каханым, маці, сестрам, бабулям і навогул жанчынам. Па шчырых водзывах удзячных гледачоў можна судзіць, што свята ўдалося і святочная атмасфера, якую падаравалі глядачам працаўнікі РЦК, яшчэ надоўга застанецца ў іх сэрцах.

15 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае уручэнне пашпартоў маладым грамадзянам нашай страны прызначанае ка Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – не проста урачысты акт. Гэта важны і адказны жыццевы крок. У Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 15 хлапцоў і дзяўчат гэты шаг зрабілі. Ва ўрачыстых абставінах у раённым Цэнтры культуры пад наказ начальніка аддзела ідэалогіі райвыканкама Таццяны Самусевай і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Іосіфавіча Ячнява, маладыя людзі атрымалі свой самы галоўны дакумент з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Святланы Шупенька і начальніка аддзела па грамадзянству і міграцыі Хоцімскага РАУС Аляксея Храмянкова.



16 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся урачысты сход, прысвечаны 25-годдзю заснавання Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў ў Беларусі.

Цеплыя словы удзячнасці ў адрас ветэранаў вайны і працы былі сказаны старшыней Савета Хоцімскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Тамашовым Мікалаем Ўладзіміравічам, старшыней раённага Савета дэпутатаў Святланай Фядосаўнай Шупенька.

Актывісты ветэранскага руху вобласці і раёна былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Магілеўскай абласной арганізацыі ветэранаў, раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райкома БРСМ.



СЕЛЬСКІЯ КЛУБНЫЯ УСТАНОВЫ
4 сакавіка калектыў мастацкай самадзейнасці Бяседавічскага СДК парадаваў жыхароў вёскі Жасткава Суражскага раёна канцэртнай праграмай “Все цветы сегодня для тебя”. Сустрэча калектываў прайшла як сустрэча старых знаёмых сяброў. З падзякай выступіў намеснік главы адміністрацыі, за святочную концэртную праграму якая адбылася ў дзень выбараў прэзідэнта РФ.

18 сакавіка ў зале Бяседавічскага СДК адбыўся вечар сустрэчы з ветэранамі працы, прысвечаны 25-годдзю Беларускага ветэранскага об’яднання. Узельнікамі мастацкай самадзейнасці Бяседавічскага СДК была падрыхтавана канцэртная праграма. За чашкай гарбаты ветэраны успаміналі былое, спявалі песні, прымалі ўдзел у розных конкурсах. Кожны з запрошаных гасцей выказаў словы ўдзячнасці работнікам СДК.


Вечар-сустрэча паважаным ветэранам працы адбылася ў В-Ліпаўскім СДК. Галоўнай мэтай мерапрыемства была ўслаўленне чалавека працы, самай ганаровай прафесіі на зямлі – хлебароба. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні і словы ўдзячнасці людзям, якія ўсё жыццё працавалі на роднай зямлі.
На пярэдадні свята, прысвечанае дню жанчын, ў Клінскім ДФ адбыўся канцэрт “Каханым жанчынам”, удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Бярозкаўскага СДК. Гучалі народныя і эстрадныя песні, сцэнкі, інтэрмедыіі. Жыхары вёскі Клін былі ўдзячны калектыву Бярозкаўскага СДК за дабры і вясёлы настрой.
2 сакавіка ў Янаўскім СК прайшла спартыўна – гульнёвая праграма, ў якой ўдзельнічалі дзеці разам з бацькамі. Былі праведзены конкурсы: намалюй адзін аднаго; я дапамагаю маці; інтэлектуал; кулінарыя; кветка шчасця.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся задаволены, пераможцам былі ўручаны падарункі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка