УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАЮ
Метадыст РВМК Начальнік аддзела адукацы Кедала Ж.А. спорту і турызму
Зэльвенскага райвыканкама
С.М.Лойка
План работы
раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння на 2013-2014 навучальны год
1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння за 2012-2013 навучальны год і задачы на 2013-2014 навучальны год
У 2012-2013 навучальным годзе раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння працаваць над наступнай тэмай:
” Удасканаленне адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні і чарчэнню на аснове яго цэласнасці”.
У сувязі з вышэй адзначаным работа раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння была накіравана на вырашэнне наступных задач: стварыць ўмовы для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні ў мэтах павышэння якасці адукацыі; павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння па выкарыстанні сучасных падыходаў да забеспячэння зместу адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні; арганізацыі пазакласнай работы па прадмету і якаснай падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў алімпіядзе і навукова-практычнай канферэнцыі па працоўным навучанні; эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы з вучнямі; павышэння прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння; забяспечыць ўдасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэнне іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.
На працягу навучальнага года было праведзена 4 заняткі метадычнага аб’яднання па тэмах “Сучасныя падыходы да забеспячэння зместу адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні” (СШ№3 г.п.Зэльва), “Азнаямленне з вопытам арганізацыі пазакласнай работы настаўнікаў па прадмету і якаснай падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў алімпіядзе і навукова-практычнай канферэнцыі па працоўным навучанні” (сумесна з настаўнікамі Слонімскага раёна на базе СШ № 3 г. Слоніма), “Эфектыўнасць прафарыентацыйнай работы з вучнямі” (Галынкаўская СШ),“ Павышэнне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў чарчэння”( санаторная школа-інтарнат г.п.Зэльва). У параўнанні з мінулым навучальным годам колькасны і якасны склад настаўнікаў практычна не змяніўся.
Выніковасцю характарызавалася работа наступных настаўнікаў: алімпіяды ў старэйшым звяне - Астапка М.С., Мазец М.В. (СШ №2 г.п.Зэльва); Палховіч Ю.Г. (Галынкаўская СШ), Жамойцін Ю.Ч. (гімназія № 1 г.п.Зэльва), Грышкевіч В.Р.(Князеўская гімназія), Буткевіч С.М. (СШ №3 г.п.Зэльва);
алімпіяды ў сярэднім звяне - Астапка М.С., Мазец М.В. (СШ №2 г.п.Зэльва); Буткевіч С.М., Кароза А.А. (СШ №3 г.п.Зэльва), Жамойцін Ю.Ч. (гімназія № 1 г.п.Зэльва), Грышкевіч В.Р.(Князеўская гімназія), Палховіч Ю.Г. (Галынкаўская СШ), Свістуна І.І., Пузач Н.М. (Дзярэчынскі д/с-СШ), Якалцэвіч Я.І., Валкоўскай В.С. (Ялуцавіцкая БШ), Безносік А.Б., (Міжэрыцкі д/с-СШ),
ХІ навукова-практычная канферэнцыя - Захарка В.А.(Цяглевіцкі д/с-СШ), Палховіч Ю.Г. (Галынкаўская СШ), Мазец М.В. (СШ №2 г.п.Зэльва).
Набыты новыя стэнды ў кабінеты: СШ № 3 г.п.Зэльва, Князеўскай гімназіі, Міжэрыцкі д/с -СШ.
Надавалася ўвага вывучэнню эфектыўнай педагагічнай практыкі. Так на базе СШ №2 адбыўся абласны семінар па працоўным навучанні, дзе настаўнікі працоўнага навучання Мазец М.В., Грышкевіч В.Р., Якалцэвіч Я.І. давалі адкрытыя ўрокі і майстар-класы. Па выніках абласнога семінара адзначана станоўчая работа настаўнікаў працоўнага навучання раёна.
У красавіку Мазец М.В. (СШ №2 г.п.Зэльва) прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары па працоўным навучанні, дзе паказала адкрыты ўрок у чужым класе. Па выніках рэспубліканскага семінара адзначана станоўчая работа настаўніцы СШ № 2 г.п. Зэльва – Мазец М.В з атрыманнем граматы упраўлення адукацыі.
На пасяджэннях раённага метадычнага аб’яднання праводзіўся абмен вопытам работы педагогаў па наступных тэмах “Укараненне сучасных электронных сродкаў навучання і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” (Баброўскі С.М., Елкаўскай СШ). “Прымянення сучасных падыходаў да забеспячэння зместу адукацыйнага, выхаваўчага працэсу па працоўным навучанні” (Мазец М.В. СШ №2 г.п.Зэльва).
На працягу навучальнага года выконваўся план курсавой падрыхтоўкі настаўнікаў. Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі 4 настаўнікі працоўнага навучання і чарчэння.
Разам з тым у арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі працоўнага навучання і чарчэння маюцца пэўныя рэзервы. Вынікі алімпіяды па працоўнаму навучанню сведчаць аб недастатковай эфектыўнасці работы настаўнікаў па прадмету. Праведзенае анкетаванне паказвае, што ў многіх настаўнікаў, асабліва сумяшчальнікаў узнікаюць цяжкасці пры планаванні структуры урока працоўнага навучання, выкарыстанні рацыянальных прыёмаў, метадаў і формаў работы на ўроках працоўнага навучання і чарчэння, прымяненні сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у выкладанні вучэбных дысціплін.
Патрабуе актывізацыі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасць па распрацоўцы і выданню метадычнай прадукцыі; па вывучэнню і абагульненню перадавой педагагічнай практыкі. Застаюцца не вырашанымі пытанні эстэтызацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння майстэрняў працоўнага навучання.
Існуе неабходнасць у арганізацыі метадычнай вучобы педагогаў па наступных пытаннях: асаблівасці прымянення электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе па працоўнаму навучанню; выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на вучэбных занятках па чарчэнню; кантрольна-ацэначная дзейнасць, як форма кіравання самаразвіццём асобы вучня; асноўныя накірункі удасканалення прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання,чарчэння; роля кабінета (майстэрні) працоўнага навучання ў стварэнні ўмоў для павышэння якасці адукацыйнага працэсу; развіццё у вучняў каштоўнай арыентацыі на рабочыя прафесіі; асаблівасці складання тэхналагічных карт і афармлення тлумачальнай запіскі творчага праекта пры падрыхтоўцы да алімпіяды па працоўным навучанні.
У 2013/2014 навучальным годзе метадычнае аб’яднанне настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэня будзе працаваць над наступнай метадычнай тэмай : “Удасканаленне адукацыйнага працэсу праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў”. Асноўныя задачы метадычнай работы з настаўнікамі працоўнага навучання і чарчэння будуць наступныя: актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў; удасканаленне педагагічнай тэхнікі настаўнікаў; падрыхтоўка настаўнікаў да атэстацыі.
2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання:
Занятак 1. 19 снежня 2013 года Цяглевіцкі д/с- СШ (настаўнікі працоўнага навучання)
Тэма: Кантрольна-ацэначная дзейнасць, як форма кіравання самаразвіццём асобы вучня
Форма правядзення: круглы стол
І. Навукова-метадычны блок:
1.Значэнне і функцыі кантролю за вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў
Палховіч Ю.Г. Галынкаўская СШ
ІІ. Вучэбна-метадычны блок:
1. Віды,формы і метады кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў
Свістун І.І. Дзярэчынскід/с-СШ
2. Паказчыкі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку працоўнага навучання
Валкоўская В.С.Ялуцавіцкая БШ
ІІІ.Практычны блок:
-
Наведванне адкрытых ўрокаў працоўнага навучання
Захарка В.А. Цяглевіцкі д/с- СШ
Бортнік І.І.
2. Самааналіз адкрытага ўрока.
Захарка В.А. Цяглевіцкі д/с- СШ
Бортнік І.І.
3. Аналіз адкрытага ўрока.
удзельнікі МА
4. Работа ў групах:
4.1. праектаванне кантрольна-ацэначнага кампанента ўрока працоўнага навучання.
удзельнікі МА
4.2. экспертыза мэтазгоднасці выкарыстання прадстаўленых кантрольна-ацэначных матэрыялаў на ўроках працоўнагат навучання.
удзельнікі МА
-
IV. Дамашняе заданне: для правядзення практыкума ўсім настаўнікам на занятак МА 19 снежня 2013 мець з сабой: планы (праекты) урокаў працоўнага навучання, на якіх выкарыстоўваюцца сучасныя формы, метады і тэхналогіі навучання (на бумажным і электронным носьбітах).
удзельнікі МА
V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.
удзельнікі МА
Літаратура:
1.Тхоржевский, Д.А. Методика трудового обучения / Д.А. Тхоржевский. – М.: Просвещение, 1981.
2. Рублевская, Е.В. Формирование культуры самоуправления учебной деятельностью учащихся при изучении предмета “Трудовое обучение. Черчение” / Е.В. Рублевская // Часопіс “Тэхналагічная адукацыя”. – №1. – 2009. – С. 11-15.
3. Часопіс “Тэхналагічная адукацыя” № 1-4, 2010-2012
4. Часопіс “Народная асвета” № 2, 2012
5.Яворская, Л.М. Настольная книга учителя трудового обучения: учебн.-метод. пособие для учителей общеобразоват. учреждений с белорус. И рус.яз.обучения / Л.М.Яворская. – Минск: СЭР-ВИТ, 2011. - 192с.
Занятак 2. 21 снежня 2013 года г.Ваўкавыск (настаўнікі працоўнага навучання)
Тэма: Роля кабінета (майстэрні) працоўнага навучання ў стварэнні ўмоў для павышэння якасці адукацыйнага працэсу. Азнаямленне з вопытам арганізацыі работы настаўнікаў у кабінеце для павышэння якасці адукацыйнага працэсу па прадмету.
Форма правядзення: абмен вопытам работы
Выезная секцыя ў г.Ваўкавыск (сустрэча з настаўнікамі працоўнага навучання Ваўкавыскага раёна).
Пытанні для абмеркавання:
-
Развіццё ў вучняў каштоўнай арыентацыі на педагагічныя спецыяльнасці
Рудая Л.Ч., настаўнік працоўнага навучання Князеўскай гімназіі
-
Асноўныя накірункі удасканалення прафесійнага майстэрства настаўніка працоўнага навучання
Мазец М.В., настаўнік працоўнага навучання СШ №2 г.п.Зэльва
-
Наведванне Ваўкавыскага каледжа УА “Гроденскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Дамашняе заданне: удзельнікам МА абавязкова мець матэрыялы з вопыту работы па арганізацыі работы настаўнікаў у кабінеце для павышэння якасці адукацыйнага працэсу па прадмету.
Занятак 3. 11 сакавіка 2014 года Галынкаўская СШ (настаўнікі чрачэння)
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на вучэбных занятках па чарчэнню
Форма правядзення: семінар-практыкум
І. Навукова-метадычны блок:
1. Рацыянальныя прыёмы, метады і формы работы на ўроках чарчэння.
Буткевіч С.М. настўнік чарчэння СШ № 3 г.п.Зэльва
ІІ. Вучэбна-метадычны блок:
1.Прымянення сучасных электронных сродкаў навучання і інфармацыйных тэхналогій у выкладанні чарчэння.
Рудая Л.Ч., настаўнік чарчэння Князеўскай гімназіі
2.Выкарыстанне тэхналогій кампьютарнага мадэлявання для стварэння графічных адлюстраванняў
Пузач Н.М., настаўнік чарчэння Дзярэчынскага д/с-СШ
ІІІ.Практычны блок:
1.Наведванне адкрытага ўрока.
Кавалевіч А.М., Галынкаўская СШ
2. Самааналіз адкрытага ўрока.
Кавалевіч А.М.
3. Аналіз адкрытага ўрока.
удзельнікі МА
4. Работа ў групах:
4.1. праектаванне зместу графічных работ на ўроку чарчэння ў 9 класе
удзельнікі МА
4.2. абмеркаванне эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры выкладанні вучэбных дысцыплін
удзельнікі МА
IV. Дамашняе заданне: мець распрацаваны ўрок па чарчэнню з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
удзельнікі МА
V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.
удзельнікі МА
Літаратура:
1.Гін, А.І. Прыёмы педагагічнай тэхнікі/ А.І.Гін. – Гомель, ІПП Сож, 1999.
2.Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ аб выкарыстанні электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе, 2009.
3.Падласый, І.П. Прадукцыйная педагогіка / І.П.Падласый. – М.:2003.
4.Хутарскі, А.В. Сучасная дыдактыка /А.В.Хутарскі. – СПб:ПІЦЕР, 2001.
5. 3. Правядзенне кансультацый для маладых педагогаў:
- планаванне структуры урока працоўнага навучання
Якалцэвіч Я.І., верасень
- выкарыстанне сучасных электронных сродкаў навучання на ўроках працоўнага навучання і чарчэння.
Баброўскі С.М., лістапад
- асаблівасці афармлення тэхналагічнай і графічнай дакументацыі пры афармленні праектаў
Мазец М.В., студзень
4. Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту:
4.1. настаўніка абслугоўвай працы Буткевіч С.М. па тэме “Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках працоўнага навучання”;
Кедала Ж.А., чэрвень
-
Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:
5.1. зборнік метадычна-дыдактычных матэрыялаў па тэме “ Работа з адоранымі. “Асаблівасці складання тэхналагічных карт і афармлення тлумачальнай запіскі творчага праекта пры падрыхтоўцы да алімпіяды па працоўным навучанні”
Грышкевіч В.Р., красавік
Кіраўнік МА: Якалцэвіч Я.І. |