Публічныя лекцыі “urbi et orbi” андрэй кудзіненка “міф пра беларускае кіно”




Дата канвертавання27.03.2016
Памер13.3 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА

МІФ ПРА БЕЛАРУСКАЕ КІНО”



24 лютага, 18.30

«Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…»

(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)

Кіно - сон з адкрытымі вачыма. Сон - персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф - гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.



24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі ", які зняў на«Беларусьфільме» першы беларускі«бульба-хорар»-«Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае«Міф пра беларускіае кіно». Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя - правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен - «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна сукупнасць некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з'явай - "беларускім кінематографам"?

Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты - міфы нацыянальнага кінематографа: Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх – цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх”.



Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт”. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=406



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка